2 065
订阅者
-224 小时
-67 天
-1430 天
帖子存档
2 065
🤔 А як па-беларуску сказать клевать носом?
👉 акунёў вудзіць.
🧑🏫 Акунь бярэцца даволі рэдка, то ж можна крыху і прыкахнуць (задрамаць).
#беларускіФразеалагізм
2 065
🧑🎓 Рубрыка для тых, хто толькі пераходзіць на беларускую. Часам словы гучаць аднолькава, але маюць цалкам іншы сэнс.
👉 араць — пахать
👉 крычать — арать
🤗 То ж не блытайма!
#неБлытайма
2 065
❤️ Прыгожы край!
🤗 І надзвычай багатая мова, каб казаць пра гэта.
📚 АБШАР
📝 прастор, прастора, прасцяг, абсяг, прыволле, раздолле, разлегласць, разлог, далягляд, даль, далеч, далячынь, шырыня, шыр, бязмежжа, бязмежнасць, бясконцасць, бяскрайнасць, неагляднасць, бязмер, бязмер'е, пространь.
#слоўнік
2 065
😐 Беларусы не кажуць:
Шукаць казла адпушчэння.
😉 Беларусы кажуць:
Шукаць ахвярнага казла.
👨🏫 Паводле старажытнага габрэйскага абраду, які праводзіўся ў Дзень Ачышчэння (Ём Кіпур), першасвятар (Коэн Гадоль) павінен быў абраць двух казлоў для ачышчэння грахоў усяго народа Ізраіля:
✔️ Першага казла прыносілі ў ахвяру Богу.
✔️ Над другім казлом першасвятар ускладаў рукі, сімвалічна «пераносячы» на яго ўсе грахі, правіны і беззаконні ізраільцян. Пасля гэтага жывёлу выганялі ў пустыню («адпускалі на волю»), дзе яна павінна была загінуць.
Лічылася, што гэты казёл разам з сабой «забіраў» грахі людзей, пакідаючы народ ачышчаным перад Богам.
📝 З цягам часу прамы рэлігійны сэнс абраду знік, а сам вобраз ператварыўся ў метафару.
#показка
2 065
🤔 А як па-беларуску сказать и дело с концом?
👉 ды і годзе, дык і годзе, і па ўсім.
#беларускіФразеалагізм
2 065
🧑🎓 Рубрыка для тых, хто толькі пераходзіць на беларускую. Часам словы гучаць аднолькава, але маюць цалкам іншы сэнс.
👉 адлічыць — отсчитать
👉 адрозніць — отличить
🤗 То ж не блытайма!
#неБлытайма
2 065
😐 Беларусы не кажуць:
Шукаць казла адпушчэння.
😉 Беларусы кажуць:
Шукаць ахвярнага казла.
👨🏫
Паводле старажытнагабрэйскага абраду, які праводзіўся ў Дзень Ачышчэння (Ём Кіпур), першасвятар (Коэн Гадоль) павінен быў абраць двух казлоў для ачышчэння грахоў усяго народа Ізраіля:
✔️ Першага казла прыносілі ў ахвяру Богу.
✔️ Над другім казлом першасвятар ускладаў рукі, сімвалічна «пераносячы» на яго ўсе грахі, правіны і беззаконні ізраільцян. Пасля гэтага жывёлу выганялі ў пустыню («адпускалі на волю»), дзе яна павінна была загінуць.
Лічылася, што гэты казёл разам з сабой «забіраў» і знішчаў грахі людзей, пакідаючы народ ачышчаным перад Богам.
📝 З цягам часу прамы рэлігійны сэнс абраду знік, а сам вобраз ператварыўся ў метафару.
#показка
