cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі. Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.

Show more
Advertising posts
2 587
Subscribers
+424 hours
+887 days
+18430 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ 28 мая (аўторак) –№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.43/12.45, –Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.14/12.15 на 12.59/13.00, –№727 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 13.07/13.08 на 13.25/13.26, –Брэст – Баранавічы-П. – змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.44/13.45, –№52 Брэст – С.-Пецярбург – змена прыб./адпраўл. з 15.03/15.05 на 14.48/14.50, –№728 Брэст – Мінск – змена прыб./адпраўл. з 15.17/15.18 на 15.25/15.26, –№733 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 20.20/20.21 на 21.03/21.04, –№735 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 21.21/21.22 на 21.23/21.24, –Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 21.38/21.39 на 22.21/22.22, –№701 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 22.19/22.20 на 22.30/22.31.
Show all...
👍 2
У МУРАЎСКІМ СДК ВА ЎРАЧЫСТАЙ АБСТАНОЎЦЫ ПРАВОДЗІЛІ НА ЗАСЛУЖАНЫ АДПАЧЫНАК ДЫРЭКТАРА ААТ «МУРАВА» П.М. БІЛЕЦКАГА Калегі, старшыня Сухапольскага сельвыканкама, настаяцель храма аг. Мурава, прадстаўнікі школы, дзіцячага сада, работнікі культуры, жыхары вёсак падзякавалі Пятру Мікалаевічу за праведзеную работу на працягу многіх гадоў. Усё шчыра пажадалі Пятру Мікалаевічу прыемнага адпачынку, моцнага здароўя, заставацца чалавекам поўных планаў і цікавых задумак.
Show all...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
⚽️🏐🏅 ВЫТОКI – ФЕСТЫВАЛЬ ГІСТОРЫІ 📌 Гэта свята, якое прасякнута гісторыяй і традыцыямі, якое адлюстроўвае шматграннасць беларускай культурнай спадчыны і эвалюцыю спартыўнага духу. 🔹 Гістарычныя карані спорту. Многія віды спорту, прадстаўленыя на фестывалі, бяруць свой пачатак са старажытных цывілізацый. 🔹 Традыцыі і культура. У рамках Вытокаў праводзяцца мерапрыемствы, якія дэманструюць традыцыі беларускага народа. 🔹 Уклад вядомых асоб. Фестываль Вытокi праходзіць пры ўдзеле выбітных спартсменаў, чые дасягненні сталі гістарычнымі вехамі. 🔹 Сімвалізм і пераемнасць. Кожны год на фестывалі Вытокi збіраюцца людзі розных узростаў, каб разам падтрымліваць спартыўныя і культурныя традыцыі. 🔹 Роля адукацыі. Мерапрыемствы ўключаюць у сябе адукацыйныя праграмы, актыўнасці і майстар-класы, якія дапамагаюць наведвальнікам даведацца больш пра гісторыю спорту і культурныя традыцыі. 🔹 Чакаем вас на спартыўна-культурным фестывалі Вытокi ў Пружанах 6, 7 і 8 чэрвеня!
Show all...
👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
👩‍🚒 29 МАЯ Ў ПРУЖАНСКІМ РАНС ПРОЙДЗЕ ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ 📌 Пружанскі РАНС запрашае ўсіх жадаючых на дзень адчыненых дзвярэй. 🕛 Пачатак мерапрыемства ў 14:00. 📍 Адрас: Рыгора Шырмы, 89.
Show all...
👍 2😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ 28 мая (аўторак) 🔺 У в. Заполле з 8.00 да 13.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ. 🔺 У в. Поланск з 8.00 да 13.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ. 🔺 У в. Куляны з 8.00 да 13.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ. 🔺 У в. Уласавічы з 8.00 да 13.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ. 🔺 У в. Пацынічы з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту мачтавай трансфарматарнай падстанцыі. 🔺 У музеі станцыі хімізацыі, на вул. Савецкай, 40 і вул. Піянерскай, з у г. Пружаны Пацынічы з 9.30 да 16.30 па прычыне бягучага рамонту трансфарматарнай падстанцыі. ❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
Show all...
👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
УЧОРА НА ГАРАДСКІМ СТАДЫЁНЕ Ў ПРУЖАНАХ АДБЫЎСЯ ФУТБОЛЬНЫ МАТЧ ПАМІЖ КАМАНДАМІ «ПРУЖАНЫ» І «ЖАБІНКА» 📌 Адбыўся матч чацвёртага тура чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе паміж камандамі «Пружаны» і «Жабінка». Хатняя гульня для нашай каманды адбылася ўвечары 26 мая. 👏 Перамогу ў ёй адзначылі футбалісты з Пружан. Рахунак 3-1. Гэта першая перамога каманды нашага горада ў гэтым сезоне. 🎉 Віншуем! Больш падрабязна чытайце ў наступных нумарах нашай газеты.
Show all...
👍 11
🇧🇾🇷🇺 У ПАЧАТКУ ГЭТАГА ТЫДНЯ Ў ПАЛАЦЫ ПРАДОЎЖАЦЬ АБМЯРКОЎВАЦЬ БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА. НА ГЭТЫ РАЗ – НА РЭГІЯНАЛЬНЫМ УЗРОЎНІ 📍 Першы правядзе перамовы з губернатарам Алтайскага краю. Віктар Таменка прыбыў у Беларусь разам з вялікай дэлегацыяй. ℹ️ Невялікая даведка ад Пула: Алтайскі край называюць жытніцай Сібіры. 🔝 Гэта самы буйны аграрны рэгіён Расіі і найбуйнейшы вытворца збожжа ў краіне. Тут атрымліваюць пятую частку сельскагаспадарчай прадукцыі Сібірскай федэральнай акругі. 👂 Але гаворка сёння пойдзе не толькі аб сельскай гаспадарцы. Прэзідэнт, як звычайна, расставіць прыярытэты і намеціць перспектывы па супрацоўніцтве. Падрабязней чытайце тут.
Show all...
👍 3😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
🚑 КУДЫ АДПРАВІЦЦА ПЕРАСОЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ КОМПЛЕКС ПРУЖАНСКАЙ ЦРБ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ 👩⚕️ Перасоўны медкомплекс працягвае сваю работу ў Пружанскім раёне. З 27 па 31 мая ён будзе абслугоўваць: ⚫️ 27 мая – Сланімцоўскі ФАП, ⚫️ 28 мая – Сланімцоўскі ФАП, ⚫️ 29 мая – Старавольскі ФАП, ⚫️ 30 мая – Роўбіцкі ФАП, ⚫️ 31 мая – Бакунскі-2 ФАП. 🩺 Перасоўны медыцынскі комплекс адпраўляецца з Пружан у 8.30 гадзін. Прыём пачынаецца адразу па прыбыцці ў той ці іншы населены пункт і вядзецца да 14.30 – 14.50 гадзін (з улікам дарогі і прыбыцця ў Пружаны ў 15.30 гадзін). Перапынак на абед – з 13.00 да 13.20. У графіку магчымыя змяненні.
Show all...
👍 2
🎤 КАНЦЭРТ, ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ СВЯТЫХ ЖАНЧЫН-МІРАНОСІЦ, ПРАЙШОЎ У СТАРАВОЛЬСКІМ СКБ 📌 Учора ў Старавольскім СКБ прайшоў канцэрт, прысвечаны дню святых Жанчын-міраносіц, які ўваходзіць у цыкл Велікодных святаў. 👏 Уражанні гледачоў ад цудоўнага мерапрыемства проста неверагодныя. Добрая музыка, сяброўская атмасфера, узнёслы настрой, так можна ахарактарызаваць гэтыя дзве гадзіны.
Show all...
👍 6 3😁 1