cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі. Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
2 608
المشتركون
+124 ساعات
+287 أيام
+19630 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

⚡️ ЗАГАДКАВАЕ НЕБА НАД АГРАГАРАДКОМ МОКРАЕ Фота ад нашай падпісчыцы Алены Чэрнік
إظهار الكل...
👍 17 5😍 5
🌈 ФОТАФАКТ ад падпісчыцы. Вясёлка ў першы дзень лета ў Шарашэва! 📲 «Вось такі цуд мінут 10 таму можна было ўбачыць на ганку Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу», – напісала ў наш чат-бот Алёна. 💬 Калі вы таксама хочаце падзяліцца цікавымі навінамі ці фота, дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
إظهار الكل...
👍 13
👨‍👩‍👧‍👦 ВЕСЕЛА ПРАВЯЛІ ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ ВЫХАВАНЦЫ АДДЗЯЛЕННЯ САЦЫЯЛЬНАГА ПРЫТУЛКУ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА 🎶 У пасёлку Сонечным сёння гучала музыка, былі чутны вясёлыя галасы і смех дзяцей. 🎊 Радасць і свята сёння падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам педагогі сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пружанскага раёна і работнікі Пружанскага гарадскога Палаца культуры, якія падрыхтавалі і правялі святочную праграму. 💫 Педагогі цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства Пружанскага раёна правялі сапраўдны турыстычны квэст. 🔹 Павіншаваць дзяцей у гэты дзень прыехалі і пагранічнікі з Брэста.
إظهار الكل...
👍 9
⚡️ ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ЗНАХОДЗІЦЦА З РАБОЧЫМ ВІЗІТАМ У МАНГОЛІІ 🛬 Самалёт Кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце «Чынгісхан». 🔹 Каля трапа Аляксандра Лукашэнку сустрэла Міністр замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг. Беларускага лідара пачаставалі ааруулам – гэта мангольскі нацыянальны пачастунак, сушаны тварог з дабаўленнем цукару і сухога малака. 🔹 Аляксандр Лукашэнка ўручыў Батмунхійн Батцэцэг мінскія кветкі. Затым Міністр замежных спраў Манголіі запрасіла Прэзідэнта Беларусі прайсці каля роты ганаровай варты краіны. Па Улан-Батары картэж Кіраўніка дзяржавы перамяшчаецца ў суправаджэнні 11 матацыклістаў. 🔹 Візіт прадоўжыцца да 4 чэрвеня. Раней у сталіцу Манголіі прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ў складзе членаў Урада, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і бізнес-колаў, якія пачалі перагаворы са сваімі мангольскімі візаві. 🇧🇾🇲🇳 Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухам адбудуцца ва Улан-Батары ў вузкім і пашыраным складах. Чакаецца, што па выніках перагавораў бакі падпішуць шэраг дакументаў, якія ўмацуюць фундамент двухбаковага супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміцца з гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі. ❕ Паралельна з мерапрыемствамі дзяржаўнага візіту ва Улан-Батары адбудзецца Мангола-беларускі бізнес-форум.
إظهار الكل...
👍 3😁 1🏆 1
🎤 ЯКІЯ АРТЫСТЫ ВЫСТУПЯЦЬ НА КАНЦЭРЦЕ БЕЛАРУСКІХ ВЫКАНАЎЦАЎ НА «ВЫТОКАХ» У ПРУЖАНАХ 8 ЧЭРВЕНЯ ➡️ Частка другая ❤️🇧🇾❤️ Наведванне канцэрта беларускіх выканаўцаў на спартыўна-культурным фестывалі «Вытокi» – гэта ўнікальны вопыт, які аб’ядноўвае, натхняе і напаўняе жыццё яркімі фарбамі. 🎶 Не ўпусціце магчымасць акунуцца ў свет нацыянальнай музыкі і культуры! 📍 8 чэрвеня ў 20.00, стадыён «Мухавец» у Пружанах, галоўная сцэна. Уваход свабодны! 🎵 У Пружанах таксама выступяць: ▶️ Арт-група «Беларусы» ▶️ Ірына Дарафеева ▶️ Аляксандр Саладуха ▶️ Ганна Благава ▶️ Гурт «Дразды» ▶️ Герман ▶️ Насця Краўчанка 💥 Чакаем вас на спартыўна-культурным фестывалі «Вытокi» ў Пружанах з 6 па 8 чэрвеня!
إظهار الكل...
👍 4 1😁 1
‼️ АЛЯКСАНДР ПІШЧ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ЭКАЛАГІЧНАЙ АКЦЫІ ПА ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ НА ТЭРЫТОРЫІ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ 🎉🎉 Сёння дэпутацкі корпус Брэстчыны правёў экалагічную акцыю па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля Паўднёвых варот мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». ✅ Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Пішч далучыўся да экалагічнай акцыі. 📣 Сенатар адзначыў:
– Сённяшнія работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі – з шэрагу тых мерапрыемстваў, якія не толькі дапамагаюць згуртаваць людзей, калектывы і народ, а яшчэ і дапамагаюць выказаць сваю любоў да краіны самымі простымі рэчамі – працай на карысць Радзімы. Зробленае на сваёй зямлі сваімі рукамі дае пачуццё задаволенасці, робіць унёсак ва ўпрыгожванне роднага краю.
إظهار الكل...
👍 7😁 1
❤️🇧🇾❤️ Пружанскі парк працягвае падрыхтоўку да фестывалю «Вытокі» 📍 Ужо менш чым праз тыдзень тут будзе многа гасцей, а зараз ідуць апошнія падрыхтоўчыя работы. 🌼 І вось толькі частка з іх: музей-сядзіба «Пружанскі палацык» цяпер стаў яшчэ больш прыгожым, ідуць сёння работы і па ўладкаванні клумбы каля яго. 🎨 На фота таксама новыя сцяжынкі і ліхтары ў парку. А яшчэ вуліца Паркавая, фасады дамоў на якой зрабілі яркімі работнікі Пружанскага КУВП «Камунальнік». 💥 Спартыўна-культурны фестываль «Вытокі» адбудзецца ў Пружанах з 6 па 8 чэрвеня ў Пружанах, прыязджайце!
إظهار الكل...
👍 11
👨‍👩‍👧‍👦 ПАМОЧНІК ДЗЯЖУРНАГА АПЕРАТЫЎНА-ДЗЯЖУРНАЙ СЛУЖБЫ ПРУЖАНСКАГА РАУС ДЗЯНІС НАГОРНЫ ПАДАРЫЎ РАДАСЦЬ ДЗЕЦЯМ З ДАНБАСА 🎤 Напярэдадні Дня абароны дзяцей, 31 мая, адбыўся справаздачны канцэрт для дзетак з Данбаса, якія прайшлі лячэнне ў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі ў Астрашыцкім гарадку пад Мінскам. 🚌 Два тыдні рэабілітацыі завяршыліся і ўжо сёння хлопчыкаў і дзяўчынак чакае доўгая дарога на радзіму. 👮‍♂️ Выпускнік цэнтра падрыхтоўкі кадраў МУС, малодшы сяржант міліцыі Дзяніс Нагорны (цяпер – памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Пружанскага РАУС) прыехаў з абяцанымі падарункамі: малады чалавек вырабіў 600 гіпсавых фігурак для размалёўвання. Дзеці былі ў захапленні! 💝 Курсанты цэнтра падрыхтоўкі кадраў таксама прынялі ўдзел у праграме і падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам два музычныя нумары.
إظهار الكل...
👍 10😁 1
أرشيف المشاركات