en
Feedback
Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску

Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску

Open in Telegram

https://vk.com/kinakipa https://kinakipa.site Сховішча фільмаў, серыялаў і мультфільмаў па-беларуску. Самая поўная калекцыя. Калі ў вас узнікаюць праблемы з праглядам ці вы шукаеце нейкі пэўны фільм, то звяртайцеся да нас любымі зручнымі спосабамі.

Show more

📈 Analytical overview of Telegram channel Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску

Channel Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску (@kinakipaby) in the Belarusian language segment is an active participant. Currently, the community unites 10 344 subscribers, ranking 26 063 in the Movies category and 317 in the Belarus region.

📊 Audience metrics and dynamics

Since its creation on невідомо, the project has demonstrated rapid growth, gathering an audience of 10 344 subscribers.

According to the latest data from 15 June, 2026, the channel demonstrates stable activity. Although there has been a change in the number of participants by -65 over the last 30 days and by -6 over the last 24 hours, overall reach remains high.

  • Verification status: Not verified
  • Engagement rate (ER): The average audience engagement rate is 31.28%. Within the first 24 hours after publication, content typically collects 12.90% reactions from the total number of subscribers.
  • Post reach: On average, each post receives 3 236 views. Within the first day, a publication typically gains 1 334 views.
  • Reactions and interaction: The audience actively supports content: the average number of reactions per post is 57.

📝 Description and content policy

The author describes the resource as a platform for expressing subjective opinions:
https://vk.com/kinakipa https://kinakipa.site Сховішча фільмаў, серыялаў і мультфільмаў па-беларуску. Самая поўная калекцыя. Калі ў вас узнікаюць праблемы з праглядам ці вы шукаеце нейкі пэўны фільм, то звяртайцеся да нас любымі зручнымі спосабамі...

Thanks to the high frequency of updates (latest data received on 16 June, 2026), the channel maintains relevance and a high level of publication reach. Analytics show that the audience actively interacts with content, making it an important point of influence in the Movies category.

10 344
Subscribers
-624 hours
-107 days
-6530 days
Posts Archive
Лялька | Lalka | 1978 Тэлевізійная адаптацыя аднайменнага раману Балеслава Пруса, што належыць да залатога фонду польскае літ
+9
Лялька | Lalka | 1978 Тэлевізійная адаптацыя аднайменнага раману Балеслава Пруса, што належыць да залатога фонду польскае літаратуры. Серыял распавядае гісторыю кахання збяднелага шляхціча і былога паўстанца, які зрабіўся паспяховым купцом, да варшаўскай арыстакраткі. Адметная рыса гэтай экранізацыі - надзвычайная блізкасць кінааповеду да тэксту - першакрыніцы. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=574250 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2283/ (DVO) IMDb (8,0/10): https://www.imdb.com/title/tt0127384/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/series/574250/ #серыял #драма #меладрама #агучка

Грошы на дваіх | Two for the Money | 2005 Форвард паспяховай футбольнай каманды Брэндан, атрымаўшы траўму і назаўжды развітаў
+1
Грошы на дваіх | Two for the Money | 2005 Форвард паспяховай футбольнай каманды Брэндан, атрымаўшы траўму і назаўжды развітаўшыся са спартыўнай кар'ерай, вымушаны шукаць іншыя спосабы заробку. Неўзабаве яго заўважае букмекер Ўолтэр і прапаноўвае працу – спартовыя прагнозы. З кожным новым поспехам стаўкі растуць і Брэндан з Ўолтэрам пачынаюць небяспечную гульню, дзе пройгрыш роўны смерці. Пераклад і агучка: прафесійны шматгалосы закадравы (Кінаконг) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=81491 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2993/ (MVO) IMDb (6,2/10): https://www.imdb.com/title/tt0417217/ Kinopoisk (7,2/10): https://www.kinopoisk.ru/film/81491/ #драма #крымінал #спорт #агучка

Анатомія падзення | Anatomy of a Fall | Anatomie d'une chute | 2023 Паспяховая пісьменніца Сандра, яе муж Самуэль і іх адзіна
+1
Анатомія падзення | Anatomy of a Fall | Anatomie d'une chute | 2023 Паспяховая пісьменніца Сандра, яе муж Самуэль і іх адзінаццацігадовы сын Даніэль вядуць адасобленае жыццё ў французскіх Альпах. Аднойчы, вярнуўшыся з прагулкі, Даніэль знаходзіць свайго бацьку мёртвым. Па ўсім відаць, што мужчына выпаў з акна. Але што гэта было: няшчасны выпадак, самагубства, забойства? Падазрэнне падае на жонку Самуэля, якая ў момант смерці мужа была з ім адна дома. Жанчыну бяруць пад арышт, а на судзебным працэсе пачынаюць адкрывацца такія падрабязнасці жыцця сямейнай пары, што нават іх любячы сын пачынае сумнявацца ў невінаватасці мамы. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=4910679 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/3222/ (DVO) IMDb (7,6/10): https://www.imdb.com/title/tt17009710/ Kinopoisk (6,8/10): https://www.kinopoisk.ru/film/4910679/ #дэтэктыў #драма #агучка

Саната | Sonata | 2021 Гжэгаж, у якога дыягнаставаны аўтызм, жыве ў сваім замкнёным свеце, няздольны ўсталяваць кантакт з інш
+1
Саната | Sonata | 2021 Гжэгаж, у якога дыягнаставаны аўтызм, жыве ў сваім замкнёным свеце, няздольны ўсталяваць кантакт з іншымі. Калі яму спаўняецца чатырнаццаць, высвятляецца, што прычынай ізаляцыі з'яўляецца не аўтызм, а страта слыху, за якой хаваецца вялікі музычны талент. Дзякуючы слыхавому імплантату Гжэгаж пачынае вывучаць гукі, словы і музыку, у якія ён улюбляецца. Ён хоча стаць піяністам і выступаць у філарманічнай зале. Ніхто, акрамя яго самога і яго бліжэйшай сям'і, не верыць, што глухі хлопчык, хай і з дапамогай сучасных тэхналогій, зможа ажыццявіць сваю мару. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1432638 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/3219/ (DVO) IMDb (7,1/10): https://www.imdb.com/title/tt13201818/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/1432638/ #драма #агучка

Камердынер | The Butler | Kamerdyner | 2018 Апавядаючы гісторыю прускага роду фон Краўс, а таксама кахання паміж кашубскім хл
+1
Камердынер | The Butler | Kamerdyner | 2018 Апавядаючы гісторыю прускага роду фон Краўс, а таксама кахання паміж кашубскім хлопцам Матэўшам і нямецкай арыстакраткаю Марытаю, фільм ахоплівае час 1900 - 1945 гг. На фоне гістарычных падзеяў пераплятаюцца лёсы прадстаўнікоў трох нацыяў, што насялялі польска - нямецкае памежжа ў паўночных Кашубах, дзе межы, вызначаныя ў Вэрсалі пасля Першай сусветнай вайны, падзялілі не толькі зямлю, але і людзей: немцаў, кашубаў, палякаў. Пруская антыпольскасць змагалася з кашубскім патрыятызмам, што ўрэшце прывяло да масавага забойства тысяч кашубаў у лясах пад Пясьніцаю. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1057918 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2762/ (DVO) IMDb (6,3/10): https://www.imdb.com/title/tt6712374/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/1057918/ #драма #меладрама #гісторыя #агучка

Рапарт Пілецкага | Pilecki's Report | Raport Pileckiego | 2023 Жаўнер Арміі Краёвай, ротмістр Вітольд Пілецкі, рызыкуючы жыцц
+1
Рапарт Пілецкага | Pilecki's Report | Raport Pileckiego | 2023 Жаўнер Арміі Краёвай, ротмістр Вітольд Пілецкі, рызыкуючы жыццём, наўмысна дазваляе сябе арыштаваць, каб патрапіць у канцэнтрацыйны лагер Асвенцім. Там ён арганізуе падпольны рух супраціву для Арміі Краёвай і пасля 947 дзён у палоне ў лагеры і дзёрзкага ўцёку піша рапарт, у якім спрабуе інфармаваць свет аб Халакосце і іншых злачынствах. Затым ён удзельнічае ў Варшаўскім паўстанні і змагаецца з II Польскім корпусам генерала Андэрса ў Італіі. Па вяртанні ў Польшчу яго арыштоўваюць камуністычныя ўлады, жорстка дапытваюць і прысуджаюць да смяротнага пакарання пад падставай шпіянажу. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1358978 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/3215/ (DVO) IMDb (6,1/10): https://www.imdb.com/title/tt11912616/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/1358978/ #драма #ваенны #біяграфія #агучка

Анатомія зла | Anatomia zla | 2015 Кілера на мянушку Люлек вызваляюць з турмы. Пракурор, які вёў ягоную справу, робіць прапан
+1
Анатомія зла | Anatomia zla | 2015 Кілера на мянушку Люлек вызваляюць з турмы. Пракурор, які вёў ягоную справу, робіць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца. За вялікія грошы ды магчымасць з’ехаць за мяжу Люлек павінен забіць кіраўніка Цэнтральнага следчага бюро. Люлек уцягвае ў выкананне замовы былога вайсковага снайпера Стасека, звольненага з войска праз няўдалую аперацыю ў Афганістане. Выдаючы сябе за афіцэра контрвыведкі, Люлек пераконвае былога жаўнера ў тым, што яго выбралі для ажыццяўлення задання, пасля выканання якога з’явіцца шанц вярнуцца ў войска. Рыхтуючыся да замаху, Стасек пачынае сумнявацца ў праўдзівасці гісторыі Люлека. Апроч таго, замоўнікі патрабуюць хутчэй выканаць заданне. Пачынаецца смяротны адлік. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=935643 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2763/ (DVO) IMDb (5,9/10): https://www.imdb.com/title/tt5062524/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/935643/ #баявік #трылер #агучка

Ланч-бокс | The Lunchbox | 2013 Аднойчы здарылася неверагоднае: у службе дастаўкі гатовых абедаў "Lunchbox", якая ў Мумбаі сл
+1
Ланч-бокс | The Lunchbox | 2013 Аднойчы здарылася неверагоднае: у службе дастаўкі гатовых абедаў "Lunchbox", якая ў Мумбаі славіцца акуратнаю працаю з кліентамі, памыліліся адрасатам. Гэтая падзея паўплывала на жыццё маладой хатняй гаспадыні ды офіснага працаўніка - мужчыны сярэдніх гадоў. Яны з дапамогаю незвычайнай сувязі стварылі сабе ўяўны свет, які відавочна супярэчыць рэальнаму. Што пераважыць - гэтыя фантазіі ці рэчаіснасць? Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=702714 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/1843/ (DVO) IMDb (7,8/10): https://www.imdb.com/title/tt2350496/ Kinopoisk (7,3/10): https://www.kinopoisk.ru/film/702714/ #драма #меладрама #агучка

Цёмныя воды | Dark Waters | 2019 Гісторыя карпаратыўнага юрыста Роберта Білота, які раскрыў шматгадовую гісторыю забруджвання
+1
Цёмныя воды | Dark Waters | 2019 Гісторыя карпаратыўнага юрыста Роберта Білота, які раскрыў шматгадовую гісторыю забруджвання навакольнага асяроддзя хімічнай кампаніяй. Пераклад і агучка: прафесійны шматгалосы закадравы (Кінаконг) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1228069 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/3213/ (MVO) IMDb (7,6/10): https://www.imdb.com/title/tt9071322/ Kinopoisk (7,9/10): https://www.kinopoisk.ru/film/1228069/ #дэтэктыў #драма #біяграфія #гісторыя #агучка

Блізкія незнаёмцы | Confidences trop intimes | 2004 Анна проста памылілася дзьвярыма. А Ўільям не адразу гэта зразумеў. А кал
+1
Блізкія незнаёмцы | Confidences trop intimes | 2004 Анна проста памылілася дзьвярыма. А Ўільям не адразу гэта зразумеў. А калі зразумеў, ня стаў казаць праўды. Анна шукала кабінэт псыхааналітыка, аднак выпадкова апынулася ў офісе падатковага кансультанта. Яна расказвала пра праблемы свайго сямейнага жыцьця, пра свае няспраўджаныя жаданьні. Анна дзялілася інтымнымі прызнаньнямі, а Ўільям слухаў... Потым яна прыходзіла ў ягоны офіс зноў і зноў, і кожны раз Ўільям, імаверна, зьбіраўся раскрыць праўду пра самога сябе, але кожны раз нешта стрымвала яго ад прызнаньня. Ўільям не расказваў пра сябе, ды й ці хацела Анна ведаць, што памылілася? Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=61313 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2852/ (DVO) IMDb (6,9/10): https://www.imdb.com/title/tt0363532/ Kinopoisk (6,9/10): https://www.kinopoisk.ru/film/61313/ #трылер #драма #меладрама #агучка

Салодкая зямля | Sweet Country | 2016 Падзеі гэтай замаскаванай пад вестэрн сацыяльнай драмы разгортваюцца сто гадоў таму ў а
+1
Салодкая зямля | Sweet Country | 2016 Падзеі гэтай замаскаванай пад вестэрн сацыяльнай драмы разгортваюцца сто гадоў таму ў аўтбэках - унутраных рэгіёнах Аўстраліі. Тут адлюддзе і рэдкія мястэчкі. Тут карэнныя жыхары жывуць у фактычным прыгоне. Абараняючы сябе і жонку, еўрапеізаваны тубылец Сэм Келі забівае белага адстаўніка ды пускаецца ў небяспечнае падарожжа па засушлівай пустэльні, заселенай адно вольнымі абарыгенамі ды скарпіёнамі. У пагоню за ўцекачамі выпраўляецца стракатая каманда з пабожнага селяніна, слухмянага тубыльца і бязлітасных рэйнджараў. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1047310 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2542/ (DVO) IMDb (6,9/10): https://www.imdb.com/title/tt6958212/ Kinopoisk (6,3/10): https://www.kinopoisk.ru/film/1047310/ #трылер #драма #крымінал #прыгоды #агучка

Адна бітва за другой | One Battle After Another | 2025 У цэнтры сюжэта — захапляльнае супрацьстаянне былога радыкала-рэвалюцы
+1
Адна бітва за другой | One Battle After Another | 2025 У цэнтры сюжэта — захапляльнае супрацьстаянне былога радыкала-рэвалюцыянера Боба Фергюсана (Леанарда Ды Капрыа) і яго даўняга ворага, бязлітаснага палкоўніка Локджоў (Шон Пен). Праз гады пасля няўдалага паўстання мінулае зноў нагадвае пра сябе, калі пад пагрозай аказваецца дачка Боба. Пераклад: Belmovie Агучка: аматарскі шматгалосы закадравы (Знічка) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=5437094 Спампаваць BDRip-1080p: (MVO) IMDb (7,7/10): https://www.imdb.com/title/tt30144839 Kinopoisk (7/10): https://www.kinopoisk.ru/film/5437094 #драма #баявік #трылер #крымінал #агучка

У сібірскіх лясах | Dans les forêts de Sibérie | In the Forests of Siberia | 2016 У трыццаць з нечым гадоў Тэдзі робіцца даўн
+1
У сібірскіх лясах | Dans les forêts de Sibérie | In the Forests of Siberia | 2016 У трыццаць з нечым гадоў Тэдзі робіцца даўншыфтарам і з’язджае жыць на самоце. Ягоная хата на беразе Байкалу адмежаваная ад цывілізацыі дзясяткамі кіламетраў бездарожжа. Падчас снежнай буры мужчыну ратуе ад смерці іркуцкі забойца, які хаваецца ў тых краях. Гэта кладзе пачатак сяброўству паміж французам і расейцам. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=910536 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2689/ (DVO) IMDb (7,0/10): https://www.imdb.com/title/tt4643432/ Kinopoisk (7,0/10): https://www.kinopoisk.ru/film/910536/ #драма

Тры леты | Three Summers | 2019 На плечы багатай бразільскай сям’і абрынулася выпрабаванне. Выпрабаванне - трэба заўважыць, ч
+1
Тры леты | Three Summers | 2019 На плечы багатай бразільскай сям’і абрынулася выпрабаванне. Выпрабаванне - трэба заўважыць, чаканае - пацягнула за сабою крымінальную адказнасць аднаго з сямейнікаў. Паводзіны і рэакцыі на падзею сваякоў і абслугі на чале з дабітнай і сумленнай аканомкай Мадай робяцца сэрцам гэтай жыццёвай кінастужкі, не пазбаўленай грамадскага гучання і маралі ды аздобленай нязмушанай ігрой актораў. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1293461 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2820/ (DVO) IMDb (6,4/10): https://www.imdb.com/title/tt10785310/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/1293461/ #драма #камедыя #агучка

Ідэальны план | Un plan parfait | 2012 Ізабэль марыць пра шлюб і дзяцей з каханым мужчынам. Аднак на яе сям'і ляжыць даўні пр
+1
Ідэальны план | Un plan parfait | 2012 Ізабэль марыць пра шлюб і дзяцей з каханым мужчынам. Аднак на яе сям'і ляжыць даўні праклён - усе першыя шлюбы канчаюцца разжэнствамі. Калі каханы робіць ёй прапанову, Ізабэль пастанаўляе абмінуць праклён. Яна прыдумвае ідэальны план: знайсці нейкага хлопца, закахаць яго ў сябе, выйсці за яго замуж і хуценька разжаніцца, каб гэта быў той першы, няўдалы шлюб. Тады яна здолее ўзяць другі і шчаслівы шлюб з сапраўдным каханым. Аднак лёс уносіць у яе план свае папраўкі. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/Movie?id=596228 Спампаваць BDRip-1080p: (DVO) IMDb (6,3/10): https://www.imdb.com/title/tt1986843 Kinopoisk (6,8/10): https://www.kinopoisk.ru/film/596228 #камедыя #прыгоды #меладрама #агучка

Звератопія 2 | Zootopia 2 | 2025 Трусіха-паліцэйская Джудзі і ліс Нік ідуць па следзе загадкавай рэптыліі, чыё прыбыццё ў Зве
+1
Звератопія 2 | Zootopia 2 | 2025 Трусіха-паліцэйская Джудзі і ліс Нік ідуць па следзе загадкавай рэптыліі, чыё прыбыццё ў Зверотопію пераварочвае жыццё горада з ног на галаву. Каб раскрыць справу, Джудзі і Нік вымушаны працаваць пад прыкрыццём у розных раёнах горада. Пераклад і агучка: аматарскі двухгалосы закадравы (студыя "Кавярня") 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=5265603 Спампаваць WEB-DL-1080p: https://baravik.org/topic/3179/ (DVO) IMDb (7,5/10): https://www.imdb.com/title/tt26443597 Kinopoisk (7,8/10): https://www.kinopoisk.ru/film/5265603 #мультфільм #дэтэктыў #прыгоды #камедыя #сямейны #агучка

Перапісанае жыццё | Stranger than Fiction | 2006 Падатковы інспектар Гэралд Крык вядзе даволі нуднае жыццё – кожны наступны д
+1
Перапісанае жыццё | Stranger than Fiction | 2006 Падатковы інспектар Гэралд Крык вядзе даволі нуднае жыццё – кожны наступны дзень паўтарае папярэдні: сумныя перапынкі на каву і вылічаны да секунды перапынак на абед. Але аднойчы Гэралд пачуў у галаве жаночы голас, які з гэтага часу стаў каментаваць усе ягоныя думкі і памкненні. Спярша ён падумаў, што звар’яцеў... Але спакваля са здзіўленнем адкрывае для сябе, што ён... герой раману, а голас, які ён чуе, належыць аўтарцы, якая не толькі апісвае ўсё, што ён робіць, але і праграмуе ягоны далейшы лёс. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=93547 Спампаваць BDRip-1080p: (DVO) IMDb (7,5/10): https://www.imdb.com/title/tt0420223 Kinopoisk (7,4/10): https://www.kinopoisk.ru/film/93547 #меладрама #драма #фэнтэзі #камедыя #агучка

Гарызонт падзей | Event Horizon | 1997 2047 год. Выратавальны касмічны карабель пасланы да мяжы Сонечнай сістэмы з мэтай высв
+1
Гарызонт падзей | Event Horizon | 1997 2047 год. Выратавальны касмічны карабель пасланы да мяжы Сонечнай сістэмы з мэтай высветліць, што 7 гадоў таму адбылося з экіпажам першага зоркалёта "Гарызонт падзей", створанага для падарожжаў са звышсветлавой хуткасцю і бясследна зніклага. Раптам ён быў знойдзены каля планеты Няптун. Пераклад: Arciom Агучка: аматарская двухгалосая закадравая (Arciom і Atruta) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=3728 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/3196/ (DVO) IMDb (6,6/10): https://www.imdb.com/title/tt0119081 Kinopoisk (6,9/10): https://www.kinopoisk.ru/film/3728 #жахі #фантастыка #трылер #дэтэктыў #агучка