uz
Feedback
Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску

Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску

Kanalga Telegram’da o‘tish

https://vk.com/kinakipa https://kinakipa.site Сховішча фільмаў, серыялаў і мультфільмаў па-беларуску. Самая поўная калекцыя. Калі ў вас узнікаюць праблемы з праглядам ці вы шукаеце нейкі пэўны фільм, то звяртайцеся да нас любымі зручнымі спосабамі.

Ko'proq ko'rsatish

📈 Telegram kanali Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску analitikasi

Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску (@kinakipaby) Belarus til segmentidagi kanali faol ishtirokchi. Hozirda hamjamiyat 10 201 obunachidan iborat bo'lib, Kino toifasida 24 839-o'rinni va Belorusiya mintaqasida 328-o'rinni egallagan.

📊 Auditoriya ko‘rsatkichlari va dinamika

невідомо sanasidan buyon loyiha tez o‘sib, 10 201 obunachiga ega bo‘ldi.

31 Avgust, 2026 dagi oxirgi ma’lumotlarga ko‘ra kanal barqaror faollikka ega. Oxirgi 30 kunda obunachilar soni -85 ga, so‘nggi 24 soatda esa -2 ga o‘zgardi va umumiy qamrov yuqori darajada qolmoqda.

  • Tasdiqlash holati: Tasdiqlanmagan
  • Jalb etish (ER): Auditoriya o‘rtacha 26.02% darajada jalb etiladi. Nashrdan keyingi dastlabki 24 soatda kontent odatda umumiy obunachilar sonining 12.55% ini tashkil etuvchi reaksiyalarni to‘playdi.
  • Post qamrovi: Har bir post o‘rtacha 2 655 marta ko‘riladi; birinchi sutkada odatda 1 280 ta ko‘rish yig‘iladi.
  • Reaksiyalar va o‘zaro ta’sir: Auditoriya faol: har bir postga o‘rtacha 45 ta reaksiya keladi.

📝 Tavsif va kontent siyosati

Muallif resursni shaxsiy fikrni ifoda etish maydoni sifatida ta’riflaydi:
https://vk.com/kinakipa https://kinakipa.site Сховішча фільмаў, серыялаў і мультфільмаў па-беларуску. Самая поўная калекцыя. Калі ў вас узнікаюць праблемы з праглядам ці вы шукаеце нейкі пэўны фільм, то звяртайцеся да нас любымі зручнымі спосабамі...

Yuqori yangilanish chastotasi (oxirgi ma’lumot 01 Sentabr, 2026 da olingan) sababli kanal doimo dolzarb va katta qamrovli bo‘lib qoladi. Analitika auditoriya kontent bilan faol hamkorlik qilishini, uni Kino toifasidagi muhim ta’sir nuqtasiga aylantirishini ko‘rsatadi.

10 201
Obunachilar
-224 soatlar
-197 kun
-8530 kun
Postlar arxiv
Забойства ва Усходнім экспрэсе | Murder on the Orient Express | 1974 Трансеўрапейскі экспрэс «Стамбул-Кале» трапляе ў снежны
+1
Забойства ва Усходнім экспрэсе | Murder on the Orient Express | 1974 Трансеўрапейскі экспрэс «Стамбул-Кале» трапляе ў снежны палон, і ў той жа час у адным з купэ знойдзены забіты пасажыр. Але дэтэктыў Эркюль Пуаро аказваецца побач і прама на месцы пачынае расследаванне. У адрозненне ад пазнейшых версій, дзеянне фільма 1974 года адбываецца амаль цалкам унутры цягніка, што бліжэй да кніжнай першакрыніцы Агаты Крысці. Рэальны цягнік «Усходні экспрэс» да таго часу не існаваў, але для здымак выкарыстоўвалі сапраўдныя вагоны, а дэкарацыі аднаўлялі інтэр'еры па фатаграфіях. Фільм стаў знакавай падзеяй, якая вярнула легенду пра цягнік на экраны. Цікавы ён і сваім зорным складам, уключаючы Інгрыд Бергман, якая атрымала за яго «Оскар». Прэм'еру наведала сама Агата Крысці, якая была вельмі задаволеная вынікам, асабліва Альбертам Фіні, які стаў для яе ідэальным Пуаро. Гэта быў яе апошні выхад у свет перад смерцю. Пераклад і агучка: прафесійны шматгалосы закадравы (Кінаконг) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=927 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/3190/ (MVO) IMDb (7,2/10): https://www.imdb.com/title/tt0071877/ Kinopoisk (7,7/10): https://www.kinopoisk.ru/film/927/ #драма #крымінал #дэтэктыў #агучка

Русалачка 2: Вяртанне ў мора | The Little Mermaid II: Return to the Sea | 2002 Працяг захапляльнай гісторыі пра прыгоды Арыэл
+1
Русалачка 2: Вяртанне ў мора | The Little Mermaid II: Return to the Sea | 2002 Працяг захапляльнай гісторыі пра прыгоды Арыэль і прынца Эрыка. У Арыэль і Эрыка нарадзілася прыгажуня-дачушка - Мэлёдыя. З гэтай прыгоды ва ўсім каралеўстве наладзілі шыкоўны баль. Ды толькі няма спакою жудаснай вядзьмарцы Маргане. Яна, як ейная сястра Урсула, прагне стаць валадаркаю мора. Маргана распавядае Мэлёдыі пра яе паходжаньне. Маладая прынцэса, не паслухаўшыся бацькоў, вяртаецца ў падводнае царства. Там яна знаходзіць новых сяброў. Пераклад і агучка: прафесійны шматгалосы закадравы (Сотвар) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=229358 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/3131/ (MVO) IMDb (5,5/10): https://www.imdb.com/title/tt0240684/ Kinopoisk (6,5/10): https://www.kinopoisk.ru/film/229358/ #мультфільм #мюзікл #фэнтазі #драма #камедыя #прыгоды #сямейны #агучка

Дэтэктывы з 5-га "Ц" | Kriminálka 5.C | 2019 1-7, 8-13 Малыя дэтэктывы з 5-га Ц" вядуць дазнанні і раскрываюць справы аб кант
+6
Дэтэктывы з 5-га "Ц" | Kriminálka 5.C | 2019 1-7, 8-13 Малыя дэтэктывы з 5-га Ц" вядуць дазнанні і раскрываюць справы аб кантрабандзе і гандлі экзатычнымі жывёламі. Групу малых дэтэктываў узначальвае Пэтр Мікіна, якому дапамагаюць стрыечная сястра Элішка, брат Філіп, аднакласнікі Кая і Ігар, які толькі што пераехаў у Злін са Славакіі. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1304509 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2861/ (DVO) IMDb (4,9/10): https://www.imdb.com/title/tt10934952/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/series/1304509/ #сямейны #крымінал #агучка

Дэтэктывы з 5-га "Ц" | Kriminálka 5.C | 2019 1-7, 8-13 Малыя дэтэктывы з 5-га Ц" вядуць дазнанні і раскрываюць справы аб кант
+7
Дэтэктывы з 5-га "Ц" | Kriminálka 5.C | 2019 1-7, 8-13 Малыя дэтэктывы з 5-га Ц" вядуць дазнанні і раскрываюць справы аб кантрабандзе і гандлі экзатычнымі жывёламі. Групу малых дэтэктываў узначальвае Пэтр Мікіна, якому дапамагаюць стрыечная сястра Элішка, брат Філіп, аднакласнікі Кая і Ігар, які толькі што пераехаў у Злін са Славакіі. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1304509 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2861/ (DVO) IMDb (4,9/10): https://www.imdb.com/title/tt10934952/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/series/1304509/ #сямейны #крымінал #агучка

Лёс патруля | End of Watch | 2012 Двое сяброў-паліцэйскіх, Браян Тэйлар і Майк Завала, служаць у паліцыі Лос-Анджэлеса і патр
+1
Лёс патруля | End of Watch | 2012 Двое сяброў-паліцэйскіх, Браян Тэйлар і Майк Завала, служаць у паліцыі Лос-Анджэлеса і патрулююць небяспечныя раёны горада, дзе варочаюць банды. Служба не перашкаджае Браяну і Майку абзавесціся сем'ямі, але аднойчы іх жыцці і дабрабыт блізкіх аказваюцца пад пагрозай, калі паліцэйскія парушаюць планы ўплывовай крымінальнай групоўкі. Каб ужыцца ў свае ролі, у якіх былі рэальныя прататыпы, акцёры Джэйк Джыленхол і Майкл Пенья цягам пяці месяцаў ездзілі разам з паліцэйскімі ў патрулі. Пераклад і агучка: прафесійны шматгалосы закадравы (Кінаконг) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=584405 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/3245/ (MVO) IMDb (7,6/10): https://www.imdb.com/title/tt1855199/ Kinopoisk (7,7/10): https://www.kinopoisk.ru/film/584405/ #драма #крымінал #баявік #трылер #агучка

Час без паветра | Breathless Time | Tiempo sin aire | 2015 Калумбійская медсястра Марыя страціла дачку праз трох ваеўнікоў, я
+1
Час без паветра | Breathless Time | Tiempo sin aire | 2015 Калумбійская медсястра Марыя страціла дачку праз трох ваеўнікоў, яна выпраўляецца на іспанскія Канарскія астравы разам з малодшым сынам, каб знайсці забойцаў і адпомсціць. Яна захоўвае здымак мужчыны з подпісам "Іван", які знайшла ў сваім знішчаным доме. Ґансалё, школьны псіхолаг, далучаецца да ейных апантаных пошукаў. Між тым, у адным з куткоў вострава Іван і ягоная дзяўчына Вэро яшчэ не ведаюць, што іхнае жыццё неўзабаве кардынальна зменіцца. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=850057 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/3244/ (DVO) IMDb (6,2/10): https://www.imdb.com/title/tt3559202/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/series/850057/ #драма #крымінал #агучка

1920. Вайна і каханне | 1920. Wojna i miłość | 2010 1-7, 8-13 1918 год. У мундурах армій трох акупантаў змагаюцца мільёны пал
+6
1920. Вайна і каханне | 1920. Wojna i miłość | 2010 1-7, 8-13 1918 год. У мундурах армій трох акупантаў змагаюцца мільёны палякаў. Часта - адны супраць адных. Калі Першая сусветная вайна заканчваецца, трое галоўных герояў серыялу - афіцэр расійскай арміі, падпаручнік германскай арміі і паручнік аўстра - вугорскай арміі - далучаюцца да польскага войска. Лёсы персанажаў розныя, але ўсе яны ўдзельнічаюць у адной з найважнейшых бітваў у сусветнай гісторыі - Варшаўскай бітве 1920 г., вядомай як "Цуд на Вісле". Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=605647 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/3238/ (DVO) IMDb (6,8/10): https://www.imdb.com/title/tt1972843/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/series/605647/ #серыял #баявік #меладрама #ваенны #гісторыя #агучка

1920. Вайна і каханне | 1920. Wojna i miłość | 2010 1-7, 8-13 1918 год. У мундурах армій трох акупантаў змагаюцца мільёны пал
+7
1920. Вайна і каханне | 1920. Wojna i miłość | 2010 1-7, 8-13 1918 год. У мундурах армій трох акупантаў змагаюцца мільёны палякаў. Часта - адны супраць адных. Калі Першая сусветная вайна заканчваецца, трое галоўных герояў серыялу - афіцэр расійскай арміі, падпаручнік германскай арміі і паручнік аўстра - вугорскай арміі - далучаюцца да польскага войска. Лёсы персанажаў розныя, але ўсе яны ўдзельнічаюць у адной з найважнейшых бітваў у сусветнай гісторыі - Варшаўскай бітве 1920 г., вядомай як "Цуд на Вісле". Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=605647 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/3238/ (DVO) IMDb (6,8/10): https://www.imdb.com/title/tt1972843/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/series/605647/ #серыял #баявік #меладрама #ваенны #гісторыя #агучка

Я тут | Es esmu šeit | 2016 Сямнаццацігадовая Рая і яе дванаццацігадовы брат Робі жывуць з бабуляю на хутары ў латгальскай гл
+1
Я тут | Es esmu šeit | 2016 Сямнаццацігадовая Рая і яе дванаццацігадовы брат Робі жывуць з бабуляю на хутары ў латгальскай глыбінцы. Іх тата памёр, а маці на заробках у Брытаніі. Насуперак унукам бабуля хоча прадаць дом, але ўсё змяняе нечаканае здарэнне, якое вымушае падлеткаў прымаць складаныя рашэнні, змагацца за дом і сям’ю. Гэта гісторыя адзіноты, расчаравання... і першага кахання. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=955644 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/3225/ (DVO) IMDb (7,3/10): https://www.imdb.com/title/tt4356104/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/955644/ #драма #агучка

Лялька | Lalka | 1978 Тэлевізійная адаптацыя аднайменнага раману Балеслава Пруса, што належыць да залатога фонду польскае літ
+9
Лялька | Lalka | 1978 Тэлевізійная адаптацыя аднайменнага раману Балеслава Пруса, што належыць да залатога фонду польскае літаратуры. Серыял распавядае гісторыю кахання збяднелага шляхціча і былога паўстанца, які зрабіўся паспяховым купцом, да варшаўскай арыстакраткі. Адметная рыса гэтай экранізацыі - надзвычайная блізкасць кінааповеду да тэксту - першакрыніцы. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=574250 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2283/ (DVO) IMDb (8,0/10): https://www.imdb.com/title/tt0127384/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/series/574250/ #серыял #драма #меладрама #агучка

Грошы на дваіх | Two for the Money | 2005 Форвард паспяховай футбольнай каманды Брэндан, атрымаўшы траўму і назаўжды развітаў
+1
Грошы на дваіх | Two for the Money | 2005 Форвард паспяховай футбольнай каманды Брэндан, атрымаўшы траўму і назаўжды развітаўшыся са спартыўнай кар'ерай, вымушаны шукаць іншыя спосабы заробку. Неўзабаве яго заўважае букмекер Ўолтэр і прапаноўвае працу – спартовыя прагнозы. З кожным новым поспехам стаўкі растуць і Брэндан з Ўолтэрам пачынаюць небяспечную гульню, дзе пройгрыш роўны смерці. Пераклад і агучка: прафесійны шматгалосы закадравы (Кінаконг) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=81491 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2993/ (MVO) IMDb (6,2/10): https://www.imdb.com/title/tt0417217/ Kinopoisk (7,2/10): https://www.kinopoisk.ru/film/81491/ #драма #крымінал #спорт #агучка

Анатомія падзення | Anatomy of a Fall | Anatomie d'une chute | 2023 Паспяховая пісьменніца Сандра, яе муж Самуэль і іх адзіна
+1
Анатомія падзення | Anatomy of a Fall | Anatomie d'une chute | 2023 Паспяховая пісьменніца Сандра, яе муж Самуэль і іх адзінаццацігадовы сын Даніэль вядуць адасобленае жыццё ў французскіх Альпах. Аднойчы, вярнуўшыся з прагулкі, Даніэль знаходзіць свайго бацьку мёртвым. Па ўсім відаць, што мужчына выпаў з акна. Але што гэта было: няшчасны выпадак, самагубства, забойства? Падазрэнне падае на жонку Самуэля, якая ў момант смерці мужа была з ім адна дома. Жанчыну бяруць пад арышт, а на судзебным працэсе пачынаюць адкрывацца такія падрабязнасці жыцця сямейнай пары, што нават іх любячы сын пачынае сумнявацца ў невінаватасці мамы. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=4910679 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/3222/ (DVO) IMDb (7,6/10): https://www.imdb.com/title/tt17009710/ Kinopoisk (6,8/10): https://www.kinopoisk.ru/film/4910679/ #дэтэктыў #драма #агучка

Саната | Sonata | 2021 Гжэгаж, у якога дыягнаставаны аўтызм, жыве ў сваім замкнёным свеце, няздольны ўсталяваць кантакт з інш
+1
Саната | Sonata | 2021 Гжэгаж, у якога дыягнаставаны аўтызм, жыве ў сваім замкнёным свеце, няздольны ўсталяваць кантакт з іншымі. Калі яму спаўняецца чатырнаццаць, высвятляецца, што прычынай ізаляцыі з'яўляецца не аўтызм, а страта слыху, за якой хаваецца вялікі музычны талент. Дзякуючы слыхавому імплантату Гжэгаж пачынае вывучаць гукі, словы і музыку, у якія ён улюбляецца. Ён хоча стаць піяністам і выступаць у філарманічнай зале. Ніхто, акрамя яго самога і яго бліжэйшай сям'і, не верыць, што глухі хлопчык, хай і з дапамогай сучасных тэхналогій, зможа ажыццявіць сваю мару. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1432638 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/3219/ (DVO) IMDb (7,1/10): https://www.imdb.com/title/tt13201818/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/1432638/ #драма #агучка

Камердынер | The Butler | Kamerdyner | 2018 Апавядаючы гісторыю прускага роду фон Краўс, а таксама кахання паміж кашубскім хл
+1
Камердынер | The Butler | Kamerdyner | 2018 Апавядаючы гісторыю прускага роду фон Краўс, а таксама кахання паміж кашубскім хлопцам Матэўшам і нямецкай арыстакраткаю Марытаю, фільм ахоплівае час 1900 - 1945 гг. На фоне гістарычных падзеяў пераплятаюцца лёсы прадстаўнікоў трох нацыяў, што насялялі польска - нямецкае памежжа ў паўночных Кашубах, дзе межы, вызначаныя ў Вэрсалі пасля Першай сусветнай вайны, падзялілі не толькі зямлю, але і людзей: немцаў, кашубаў, палякаў. Пруская антыпольскасць змагалася з кашубскім патрыятызмам, што ўрэшце прывяло да масавага забойства тысяч кашубаў у лясах пад Пясьніцаю. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1057918 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2762/ (DVO) IMDb (6,3/10): https://www.imdb.com/title/tt6712374/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/1057918/ #драма #меладрама #гісторыя #агучка

Рапарт Пілецкага | Pilecki's Report | Raport Pileckiego | 2023 Жаўнер Арміі Краёвай, ротмістр Вітольд Пілецкі, рызыкуючы жыцц
+1
Рапарт Пілецкага | Pilecki's Report | Raport Pileckiego | 2023 Жаўнер Арміі Краёвай, ротмістр Вітольд Пілецкі, рызыкуючы жыццём, наўмысна дазваляе сябе арыштаваць, каб патрапіць у канцэнтрацыйны лагер Асвенцім. Там ён арганізуе падпольны рух супраціву для Арміі Краёвай і пасля 947 дзён у палоне ў лагеры і дзёрзкага ўцёку піша рапарт, у якім спрабуе інфармаваць свет аб Халакосце і іншых злачынствах. Затым ён удзельнічае ў Варшаўскім паўстанні і змагаецца з II Польскім корпусам генерала Андэрса ў Італіі. Па вяртанні ў Польшчу яго арыштоўваюць камуністычныя ўлады, жорстка дапытваюць і прысуджаюць да смяротнага пакарання пад падставай шпіянажу. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1358978 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/3215/ (DVO) IMDb (6,1/10): https://www.imdb.com/title/tt11912616/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/1358978/ #драма #ваенны #біяграфія #агучка

Анатомія зла | Anatomia zla | 2015 Кілера на мянушку Люлек вызваляюць з турмы. Пракурор, які вёў ягоную справу, робіць прапан
+1
Анатомія зла | Anatomia zla | 2015 Кілера на мянушку Люлек вызваляюць з турмы. Пракурор, які вёў ягоную справу, робіць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца. За вялікія грошы ды магчымасць з’ехаць за мяжу Люлек павінен забіць кіраўніка Цэнтральнага следчага бюро. Люлек уцягвае ў выкананне замовы былога вайсковага снайпера Стасека, звольненага з войска праз няўдалую аперацыю ў Афганістане. Выдаючы сябе за афіцэра контрвыведкі, Люлек пераконвае былога жаўнера ў тым, што яго выбралі для ажыццяўлення задання, пасля выканання якога з’явіцца шанц вярнуцца ў войска. Рыхтуючыся да замаху, Стасек пачынае сумнявацца ў праўдзівасці гісторыі Люлека. Апроч таго, замоўнікі патрабуюць хутчэй выканаць заданне. Пачынаецца смяротны адлік. Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=935643 Спампаваць WEB-DLRip-1080p: https://baravik.org/topic/2763/ (DVO) IMDb (5,9/10): https://www.imdb.com/title/tt5062524/ Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/935643/ #баявік #трылер #агучка

Ланч-бокс | The Lunchbox | 2013 Аднойчы здарылася неверагоднае: у службе дастаўкі гатовых абедаў "Lunchbox", якая ў Мумбаі сл
+1
Ланч-бокс | The Lunchbox | 2013 Аднойчы здарылася неверагоднае: у службе дастаўкі гатовых абедаў "Lunchbox", якая ў Мумбаі славіцца акуратнаю працаю з кліентамі, памыліліся адрасатам. Гэтая падзея паўплывала на жыццё маладой хатняй гаспадыні ды офіснага працаўніка - мужчыны сярэдніх гадоў. Яны з дапамогаю незвычайнай сувязі стварылі сабе ўяўны свет, які відавочна супярэчыць рэальнаму. Што пераважыць - гэтыя фантазіі ці рэчаіснасць? Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (БС) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=702714 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/1843/ (DVO) IMDb (7,8/10): https://www.imdb.com/title/tt2350496/ Kinopoisk (7,3/10): https://www.kinopoisk.ru/film/702714/ #драма #меладрама #агучка

Цёмныя воды | Dark Waters | 2019 Гісторыя карпаратыўнага юрыста Роберта Білота, які раскрыў шматгадовую гісторыю забруджвання
+1
Цёмныя воды | Dark Waters | 2019 Гісторыя карпаратыўнага юрыста Роберта Білота, які раскрыў шматгадовую гісторыю забруджвання навакольнага асяроддзя хімічнай кампаніяй. Пераклад і агучка: прафесійны шматгалосы закадравы (Кінаконг) 🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=1228069 Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/3213/ (MVO) IMDb (7,6/10): https://www.imdb.com/title/tt9071322/ Kinopoisk (7,9/10): https://www.kinopoisk.ru/film/1228069/ #дэтэктыў #драма #біяграфія #гісторыя #агучка