cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Еўрарадыё | Еврорадио

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Show more
Advertising posts
11 091
Subscribers
-324 hours
-137 days
-8930 days
Posting time distributions

Data loading in progress...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Publication analysis
PostsViews
Shares
Views dynamics
01
Госцем праекта “Без ретуши” фатографаў Kanaplev+Leidik стала Святлана Ціханоўская. Атрымалася прыгожая і шчырая размова пра асабістае. Чым вада лепш за каву і гарбату, што ляжыць у сумачцы, чаму ўжо больш не атрымліваецца плакаць — вось пра гэта ўсё. — А якія ў вас сакрэты, каб выглядаць свежа? — Я проста не выглядаю свежа! Глядзіце тут: https://youtu.be/k4DtjyzRDkg
1 58217Loading...
02
Media files
8 17636Loading...
03
Кароткачасовыя дажджы і да +26. Якім будзе надвор'е на Вялікдзень Прагноз на 5 траўня: https://euroradio.fm/karotkachasovyya-dazhdzhy-i-da-26-yakim-budze-nadvore-na-vyalikdzen Без VPN
1 8321Loading...
04
Падляшска-калумбійскі дуэт Sw@da x Niczos апублікаваў чарговую песню на беларускай мове — "Накрашана". "Працуючы менавіта над гэтым трэкам мы даведаліся, што такое сутыкненне падляшскай энергіі з годным басам, клубнай электроннай музыкай і традыцыямі поўдня", — кажуць музыкі. Глядзіце тут: https://youtu.be/8JWbOOW3WAA А тут падрабязней пра свежы рэліз і Sw@da x Niczos
1 8646Loading...
05
Закрываецца брэсцкая браварня 13 LITAR. Вярабленае тут піва можна было знайсці ў барах па ўсёй Беларусі. На развітанне 13 LITAR зварылі IPA з сімвалічнай назвай Finish Line. *Ужыванне алкаголя, нават крафтавага піва, нават беларускага, шкодзіць вашаму здароўю!*
1 8104Loading...
06
У Расіі абвясцілі ў вышук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго папярэдніка Пятра Парашэнку. Падстава для вышуку — артыкул Крымінальнага кодэкса". А ўзнагароду за інфармацыю пра іх месца знаходжання паабяцаюць?
1 8613Loading...
07
У Белгарадзе (Расія) гараць некалькі прыватных дамоў, ёсць разбурэнні. У мясцовых тг-каналах пішуць, што туды ўпала кіраваная авіябомба, якую расійскія вайскоўцы збіраліся скінуць на ўкраінскі Харкаў. Атрымліваецца, бомба апынулася не настолькі кіраванай, як хацелася б расіянам.
1 9355Loading...
08
У Храме Труны Гасподняй у Іерусаліме сыйшоў прасвядны агонь. Падзея, як звычайна, выклікала шалёны ажыятаж у праваслаўных хрысціянаў, якія гэтымі днямі святкуюць Вялікдзень. Тым часам журналіст з Грэцыі даказаў, што цуд Сашэсця прасвяднага агню — зусім не цуд. Адзін з праваслаўных іерархаў (прычым не хто-небудзь, а арцыбіскуп Ісідар) прызнаўся Дзімітрысу Алікакасу, што ўласнаруч запальваў лампаду на Труне Гасподняй звычайнай запальнічкай. Не адзін і не два разы. "Вось гэтымі самымі рукамі".
1 9577Loading...
09
Жыхары Пінска абурыліся аўтобусным прыпынкам без даху. Чыноўнікі два тыдні думалі, што адказаць, і зрабілі крайнім іпэшніка. Падрабязней: https://euroradio.fm/zhykhary-pinska-aburylisya-autobusnym-prypynkam-bez-dakhu Без VPN
1 9272Loading...
10
"Пасівеў і моцна пастарэў". Былы зняволены распавёў @zerkalo_io, як Віктар Бабарыка трымаецца ў зняволенні. Калі ў двух словах — не вельмі. Падрабязней: https://euroradio.fm/pasiveu-i-mocna-pastareu-byly-znyavoleny-pra-viktara-babaryku Без VPN
2 0137Loading...
11
З сімвала перамогі над фашызмам георгіеўская стужка ператварылася ў знак бяды. Выключна гістарычныя факты — тлумачым, што з ёй не так: https://euroradio.fm/shto-ne-tak-z-georgieuskay-stuzhkay Без VPN
1 99011Loading...
12
Грузінскія флэшбэкі. У відэа нашых партнёраў з JAMnews маладыя людзі расказваюць, чаму Тбілісі пратэстуе супраць "расійскага закону" пра замежных агентаў і як зумеры самаарганізуюцца для абароны сваіх правоў. Глядзіце тут: https://euroradio.fm/pratest-pakalennya-z-khto-u-gruzii-vystupae-suprac-rasiyskaga-zakonu Без VPN
2 0175Loading...
13
На палітвязня Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу. Гэта адбылося за два месяцы да заканчэння цяперашняга тэрміну. І гэта ўжо трэцяя запар крымінальная справа на Дашкевіча, вызвалення якога чакаюць жонка і чацвёра дзяцей. Малодшы з якіх нарадзіўся праз два месяцы пасля затрымання актывіста ў 2022 годзе: https://euroradio.fm/na-palitvyaznya-zmitra-dashkevicha-pachali-novuyu-kryminalnuyu-spravu Без VPN
2 0746Loading...
14
"Беларусбанк" выдаў БМЗ крэдыт на нявыгадных умовах. І атрымае за гэта кампенсацыю з бюджэту. 29 сакавіка банк адкрыў для Беларускага металургічнага завода крэдытную лінію з максімальнай адначасовай запазычанасцю да 1,8 млрд расійскіх рублёў (каля $20 млн) пад 2/3 ключавой стаўкі Цэнтрабанка Расіі. Сёння гэта ўсяго 10,66% — у Беларусі такіх танных крэдытаў у расійскіх рублях няма. Розніцу кампенсуе ўрад. Дакумент прыўкрасны фармулёўкай "компенсировать потери от предоставления экспортного кредита". Звычайна банкі на крэдытах зарабляюць. Але толькі не "Беларусбанк". Гэтая навіна — і пра поспехі беларускіх прадпрыемстваў на расійскім рынку. "Экспартны" крэдыт выдаецца, каб БМЗ сам сабе заплаціў за прадукцыю з надзеяй, што калі-небудзь гэта зробіць расійскі пакупнік. "Экспарт" (а на справе бясплатныя пастаўкі) урад запіша ў сваю статыстыку. Такія крэдыты — не рэдкія. Раней "Беларусбанк" аплачваў экспарт белазаў — і ўрад таксама кампенсаваў яго страты.
2 08610Loading...
15
Ад імя "Белпошты" рассылаюцца смскі з фішынгавымі спасылкамі. Ізноў. Махляры прапануюць "абнавіць адрас", бо пакет быццам бы не можа быць дастаўлены. Пасля пераходу па спасылцы чалавек апынаецца на фішынгавым сайце, які аформлены так жа, як афіцыйны сайт "Белпошты". Калі ўвесці ў прапанаваную форму на сайце нумар карты, CVV-код і іншыя канфідэнцыйныя даныя, ашуканцы выкарыстаюць, каб скрасці грошы.
2 04211Loading...
16
Украіна патрабуе адхіліць беларускіх і расійскіх весляроў ад алімпійскай кваліфікацыі. Нават у нейтральным статусе. Еўрапейскі алімпійскі адбор па веславанні на байдарках і каноэ запланаваны на 8-9 траўня ў Вугоршчыне. Арганізатары дапусцілі да яго каманды-двойкі з беларусаў і расіян. На думку ўкраінцаў гэта парушае рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта, які забаніў Беларусь і Расію ў камандных відах спорта: "У рэкамендацыях МАК дакладна адзначана, што каманды атлетаў з расійскім ці беларускім пашпартам не могуць быць дапушчаныя. У іншых відах спорту ўдзел каманд (дуэтаў у мастацкім плаванні або экіпажаў — параў, чацвёрак — у веславанні) не дазваляецца".
2 0323Loading...
17
Міліцыя па камерах відэаназірання вылічыла чалавека па жоўтым капелюшы сябра. Так атрымалася знайсці хлопчыка, які згубіўся ў Мінску. Школьнік з мікрараёна Чыжоўка планаваў паехаць да бабулі на самакаце, але знік недзе па дарозе. Яго матуля звярнулася ў міліцыю. Яна распавяла, што ён можа гуляць з сябрам, апранутым у жоўты капялюш. Па гэтай прыкмеце хлопчыкаў неўзабаве вылічылі з дапамогай сістэмы маніторынга "грамадскай бяспекі". Дзеці знайшліся на школьным двары ў Шабанах.
2 0897Loading...
18
Кіраўніца прадстаўніцтва "Белавія" ў Чэхіі патрабавала ад КДБ пацвердзіць перыяд службы ў "органах". Наталлі Астаповіч гэта было неабходна для разліку пенсіі. Яе ліст ва ўзламанай "Кібер-партызанамі" базе зваротаў у КДБ знайшлі reform.news. У іншым паведамленні з узламанай базы Астаповіч піша, што праходзіла вайсковую службу ў в/ч 18585. У сацыяльных сетках жанчына дагэтуль пазначае сваим месцам працы кампанію "Белавія" (Director CZ/SK — BELAVIA — Belarusian Airlines). А з лістапада 2021 года Наталля Астаповіч лічыцца выканаўчай дырэктаркай чэшскай кампаніі TELS GLOBAL CZ s.r.o. Фірма належыць фігурантам рэйтынгу ТОП-100 найбуйнейшых бізнесоўцаў Беларусі Івану Шаховічу і Уладзіміру Таянку, якія займаюцца лагістыкай.
2 1989Loading...
19
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 3 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:25 Час збіраць камяні — Кныровіч і Свярдлоў пра адну з галоўных тэмаў тыдня 12:13 Навіны спорту 13:49 Хто здаў КДБ Сцяпана Латыпава? Можа хопіць ужо з гэтымі даносамі? 25:59 Навіны шоу-бізу 28:49Пратэст голых футбалістаў і падаткі ад Pornhub — #ІхНоравы
2 4710Loading...
20
Прэзідэнтка Грузіі наклала вета на закон аб "замежных агентах". Праз гэты закон грузіны ўжо некалькі дзён выходзяць на вуліцы, адбываюцца жорсткія сутычкі з паліцыяй. Што будзе з законам далей: https://euroradio.fm/prezidentka-gruzii-naklala-veta-na-zakon-ab-zamezhnykh-agentakh Без VPN
2 5838Loading...
21
"У краіне такія заробкі, што можна здымаць людзей з працы і адпраўляць на палі — і нічога не адбудзецца". Аляксандр Кныровіч ацэньвае інавацыйную практыку ў беларускай сельскай гаспадарцы — ручны збор камянёў прыгоннымі школьнікамі, студэнтамі, вязнямі і працоўнымі калектывамі. Цалкам сённяшні стрым глядзіце тут: https://www.youtube.com/live/_MbrOM5lhSE?&t=101
2 4534Loading...
22
Pornhub будзе плаціць падаткі ва Украіне. У Чэхіі перакуліўся цягнік, які паехаў у вандроўку без машыніста і пасажыраў. А ў Францыі град пашкодзіў знакамітыя вінаграднікі. Падрабязней пра тое, чым жыве сёння свет, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”: https://euroradio.fm/pratest-golykh-futbalistau-i-padatki-ad-pornhub-ikhnoravy Без VPN
2 5010Loading...
23
"Уся краіна падключылася да прагляду агульнанацыянальнай прэм'еры стужкі кінастудыі "Беларусьфільм", — рапартуюць праўладныя тг-каналы. Гаворка пра новую вайсковую драму "Время вернуться". Як звычайна, "усёй краінай" апынуліся ідэолагі, чыноўнікі, працоўныя калектывы і школьнікі, якіх адпраўляюць у кіно пад прымусам. @flagshtok атрымаў дакумент, у якім міністр культуры асабіста просіць масцовыя ўлады "паспрыяць... максімальнай наведвальнасці кінасеансаў". Якое кіно — такая і "папулярнасць".
2 5883Loading...
24
Латвійскія вайскоўцы пачалі капаць равы ўздоўж межаў з Беларуссю і Расіяй. Там плануецца стварыць ланцуг апорных пунктаў. Вось колькі збіраюцца выдаткаваць на гэтую справу цягам бліжэйшых пяці гадоў: https://euroradio.fm/latviya-pachala-kapac-ravy-uzdouzh-myazhy-z-belarussyu-i-rasiyay Без VPN
2 4027Loading...
25
Го на каву? Гатовы трэці выпуск нашай рассылкі для тых, хто стаміўся ад плыні навінаў! Там, паміж, уласна, навінамі галоўрэд @euroradio Павел Свярдлоў прыгадвае, як яго выклікалі "на размову" ў КДБ. Калі ўжо няма сіл скроліць стужкі кожны дзень — прыходзь на "Кубачак кавы" з журналістамі @euroradio. Новы выпуск тут: https://kubachakkawy.substack.com/p/7ae#poll-171840
2 3611Loading...
26
Суддзя вучыў хойніцкіх міліцыянтаў пісаць пратаколы без памылак. Бо праз памылкі даводзіцца вяртаць справы ў РАУС. А каму гэта трэба? Раздзяленне выканаўчай і судовай улады? Не, не чулі. Падрабязней: https://euroradio.fm/khoynickikh-milicyyanerau-na-seminary-suddzya-vuchyu-pisac-pratakoly-bez-pamylak Без VPN
2 3481Loading...
27
Мінчукі, паглядзеўшы на гэты малюнак, беспамылкова назавуць месца. А ў некаторых у галаве адразу ж зайграе мелодыя. Паўзгадвайце, пакуль, а праз 15 хвілінак мы вам нагадаем у "Каментатарскай".
2 37217Loading...
28
Больш за 400 тысяч грамадзянаў Беларусі не могуць сабе дазволіць выйсці на пенсію — і працягваюць працаваць. Нягледзячы на стому і сталы век. Гэта афіцыйная статыстыка ад Мінпрацы. Тым часам на фоне дэфіцыту кадраў Лукашэнка запатрабаваў знайсці сярод пенсіянераў яшчэ "некалькі тысяч патрыятычна настроеных людзей, якіх можна паклікаць на вытворчасць".
2 5237Loading...
29
Беларускія школьнікі напісалі дыктоўку на тэму "Память сердца не тускнеет". Па інфармацыі @euroradio, у некаторых школах навучэнцам давялося прапускаць урокі з раскладу. Дыктоўка была прысвечаная перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Але чамусьці ў ёй усё роўна не абыйшлося без Лукашэнкі і без ідэалагічнай лускі пра "не здрадзім братэрству народаў".
2 64516Loading...
30
Media files
4 97473Loading...
31
"Кібер-партызаны" ізноў атакавалі "Гродна Азот". У сетцы прадпрыемства спрацавалі вірусы, закладзеныя падчас першай атакі. Яны мусілі пачаць выдаленне даных з кампутараў супрацоўнікаў завода. "Па нашай інфармацыі, на "Гродна Азоце" паніка. Дыспечар аддаў загад тэрмінова выключаць кампутары па ўсім прадпрыемстве. Пазнавата", — канстатуюць хакеры. "Кібер-партызаны" патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў. А калі не — пагражаюць працягваць знішчэнне інфармацыйнай інфраструктуры "Гродна Азота".
2 6644Loading...
32
Беларуска ўпершыню судзіць паўфінал чэмпіяната свету па снукеры. Таццяна Вуластан працуе на гульні Кірэна Уілсана і Дэвіда Гілберта. Таццяна нарадзілася ў Пінску ў 1986 годзе, яе дзявочае прозвішча — Тарчыла. Яна скончыла БДЭУ (Фінансы, банкаўская справа і крэдыт) і засталася там працаваць выкладчыцай. А ў 2011 годзе пабралася шлюбам з прафесійным англійскім снукерыстам Бенам Вуластанам і неўзабаве перабралася ў Вялікабрытанію. На двух папярэдніх чэмпіянатах свету па снукеры Вуластан працавала на стадыях чвэрцьфіналу.
2 47215Loading...
33
Злая машкара "акупавала" поўдзень Беларусі. Шалёнае нашэсце адбываецца другі год запар. "Калі едзеш праз лес, лабавое шкло пажадана мыць раз на 15 хвілінаў, на сябе — рэпелент абавязкова", — распавядае кіроўца, які пабываў у "зоне паражэння". А навукоўцы патлумачылі, што выклікае надзвычайную актыўнасць машкары і калі гэта скончыцца
2 3333Loading...
34
Сябры! Сёння ўвечары мы ізноў запусцім галасавалку па выбарах у Каардынацыйную раду. Два паўфіналы і фінал, у які выйдуць па тры самыя папулярныя на дадзены момант спісы. Але галасаваць будзем крыху па іншых правілах. Апытанкі будуць з'яўляцца а 18-й па беларускім часе і цягнуцца роўна суткі. Каб ужо ўсе паспелі прагаласаваць. Гэта мае сэнс, бо і самі выбары ў КР будуць цягнуцца тры дні — з 25 па 28 траўня. Адпаведна, першы паўфінал — а 18-й сёння, другі — а 18-й у суботу, а фінал — а 18-й у нядзелю.
2 72613Loading...
35
Мірны пратэст vs сілавы сцэнар. Дэбаты ветэранаў Палка імя Каліноўскага. Шмат хто сцвярджае, што мірны пратэст супраць Лукашэнкі ў 2020-м ад пачатку не меў ніводнага шанса. І чым больш часу праходзіць з тых выбараў, чым больш людзей трапляюць пад каток рэпрэсій — тым больш робіцца прыхільнікаў “сілавога сцэнара” вызвалення Беларусі. Але наколькі ён рэальны? Адкуль возьмецца сіла, здольная зрынуць беларускую дыктатуру? І ці існуе такая сіла ўвогуле? Дыскутаваць паміж сабой пра гэта будуць ветэраны Палка імя Каліноўскага Андрэй Кушняроў і Васіль Верамейчык. А вы, шаноўныя гледачы, вырашаеце, хто з іх больш пераканаўчы, галасуючы ў чаце трансляцыі: https://www.youtube.com/watch?v=0CTrU-DDjFg
2 2394Loading...
36
Беларуска паказала прадукты, якія прывезла з сабой у Польшчу. Там грэчачка, макароны (што?!), чыпсы, вафлі "Чарнаморскія", плаўленыя і глазіраваныя сыркі... А вы б пацягнулі гэта ўсё з Беларусі? А дзе згушчонка?!
2 24914Loading...
37
Беларусы Беластока плануюць і мараць, але чакаюць нападу Расіі. У маразілцы ў журналісткі Марыі Грыц ляжыць "курыца чорнага дня" — на выпадак вайны. Напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Марыя жыла ў Кіеве. А цяпер жыве ў Беластоку. Чым яна супакойвае сябе цяпер: https://euroradio.fm/kuryca-chornaga-dnya-belarusy-belastoka-buduyuc-plany-ale-chakayuc-napadu-rasii Чытаць без VPN
2 3653Loading...
Госцем праекта “Без ретуши” фатографаў Kanaplev+Leidik стала Святлана Ціханоўская. Атрымалася прыгожая і шчырая размова пра асабістае. Чым вада лепш за каву і гарбату, што ляжыць у сумачцы, чаму ўжо больш не атрымліваецца плакаць — вось пра гэта ўсё. — А якія ў вас сакрэты, каб выглядаць свежа? — Я проста не выглядаю свежа! Глядзіце тут: https://youtu.be/k4DtjyzRDkg
Show all...
33👍 9💩 2🥱 2🔥 1
Хто пераможа на выбарах у Каардынацыйную раду? Гэта другі паўфінал. Галасуем 24 гадзіны, можна выбраць 1 спіс. Тры пераможцы выйдуць у фінал.Anonymous voting
  • 7. "Незалежныя беларусы" (Максім Шабуцкі)
  • 8. "Блок Пракоп’ева-Ягорава" (Вадзім Пракоп’еў і Андрэй Ягораў)
  • 9. "Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»" (Павел Латушка і Юрась Губарэвіч)
  • 10. "Хопіць баяцца!" (Таццяна Мартынава)
  • 11. "Краіна Для Жыцця" (Віталь Савюк)
  • 12. "Моладзевы наступ" (Лізавета Пракопчык)
0 votes
👍 22🖕 6🤩 4🤔 1💩 1🤡 1🫡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Кароткачасовыя дажджы і да +26. Якім будзе надвор'е на Вялікдзень Прагноз на 5 траўня: https://euroradio.fm/karotkachasovyya-dazhdzhy-i-da-26-yakim-budze-nadvore-na-vyalikdzen Без VPN
Show all...
👍 4🥴 4💩 2
Падляшска-калумбійскі дуэт Sw@da x Niczos апублікаваў чарговую песню на беларускай мове — "Накрашана". "Працуючы менавіта над гэтым трэкам мы даведаліся, што такое сутыкненне падляшскай энергіі з годным басам, клубнай электроннай музыкай і традыцыямі поўдня", — кажуць музыкі. Глядзіце тут: https://youtu.be/8JWbOOW3WAA А тут падрабязней пра свежы рэліз і Sw@da x Niczos
Show all...
Nakrashana

Provided to YouTube by Agora Digital Music Nakrashana · Sw@da · Niczos Nakrashana ℗ 2024 Tańce Released on: 2024-04-26 Producer: Sw@da Composer: Wiktor Szczygieł Lyricist: Nika Jurczuk Mix Engineer: Wiktor Szczygieł Mastering Engineer: Wiktor Szczygieł Auto-generated by YouTube.

👍 11🔥 6 1
Photo unavailableShow in Telegram
Закрываецца брэсцкая браварня 13 LITAR. Вярабленае тут піва можна было знайсці ў барах па ўсёй Беларусі. На развітанне 13 LITAR зварылі IPA з сімвалічнай назвай Finish Line. *Ужыванне алкаголя, нават крафтавага піва, нават беларускага, шкодзіць вашаму здароўю!*
Show all...
😢 21👍 6💔 3🤔 1
У Расіі абвясцілі ў вышук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго папярэдніка Пятра Парашэнку. Падстава для вышуку — артыкул Крымінальнага кодэкса". А ўзнагароду за інфармацыю пра іх месца знаходжання паабяцаюць?
Show all...
🤡 49😁 5💊 4💩 3👍 2🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Белгарадзе (Расія) гараць некалькі прыватных дамоў, ёсць разбурэнні. У мясцовых тг-каналах пішуць, што туды ўпала кіраваная авіябомба, якую расійскія вайскоўцы збіраліся скінуць на ўкраінскі Харкаў. Атрымліваецца, бомба апынулася не настолькі кіраванай, як хацелася б расіянам.
Show all...
🔥 45👍 7👏 3🏆 2😁 1🎉 1🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Храме Труны Гасподняй у Іерусаліме сыйшоў прасвядны агонь. Падзея, як звычайна, выклікала шалёны ажыятаж у праваслаўных хрысціянаў, якія гэтымі днямі святкуюць Вялікдзень. Тым часам журналіст з Грэцыі даказаў, што цуд Сашэсця прасвяднага агню — зусім не цуд. Адзін з праваслаўных іерархаў (прычым не хто-небудзь, а арцыбіскуп Ісідар) прызнаўся Дзімітрысу Алікакасу, што ўласнаруч запальваў лампаду на Труне Гасподняй звычайнай запальнічкай. Не адзін і не два разы. "Вось гэтымі самымі рукамі".
Show all...
🥴 34😁 14🤡 6 2🔥 1💩 1👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
Жыхары Пінска абурыліся аўтобусным прыпынкам без даху. Чыноўнікі два тыдні думалі, што адказаць, і зрабілі крайнім іпэшніка. Падрабязней: https://euroradio.fm/zhykhary-pinska-aburylisya-autobusnym-prypynkam-bez-dakhu Без VPN
Show all...
😁 19🤬 8🤡 1🍾 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Пасівеў і моцна пастарэў". Былы зняволены распавёў @zerkalo_io, як Віктар Бабарыка трымаецца ў зняволенні. Калі ў двух словах — не вельмі. Падрабязней: https://euroradio.fm/pasiveu-i-mocna-pastareu-byly-znyavoleny-pra-viktara-babaryku Без VPN
Show all...
😢 49🤬 17😱 4👍 1🤡 1