cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Onlíner па-беларуску

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Show more
Advertising posts
5 202
Subscribers
-224 hours
-27 days
+1830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Плёнкі з кадрамі Мінска праляжалі забытымі больш за 30 гадоў. Чытач знайшоў іх і аблічбаваў кадры. Сваім архівам плёнак з Onlíner падзяліўся Аляксей Васюхноў. З самага дзяцінства мужчына шмат здымаў, але не друкаваў фатаграфіі: гэта было дарагое задавальненне. Усе плёнкі праяўляліся і адпраўляліся на захоўванне ў спецыяльныя файлы і папкі. — Здымкі зробленыя годзе ў 1988—1989, — мяркуе Аляксей. — Я якраз вярнуўся з войска. Вялікай колькасці сяброў у мяне яшчэ не было, таму я хадзіў па горадзе і здымаў вуліцы. Уласныя здымкі мінчанін не бачыў аж да вясны гэтага года. Рукі дайшлі да архіва толькі тады, калі ў Аляксея з'явіўся добры сканер, які дазваляе аблічбаваць зробленыя больш за 30 гадоў таму здымкі.
Show all...
65👍 20🔥 19😁 1
Што абазначае выраз «даць дразда»?Anonymous voting
  • не выканаць абяцанае
  • спазніцца
  • адчытаць, вылаяць каго-небудзь за што-небудзь
  • фальшыва спяваць
0 votes
👍 38 27😁 11 6🔥 4👎 1😢 1🐳 1
Беларуска стварае цацкі паводле дзіцячых малюнкаў. Дзяўчына пад нікам drym_mi увасабляе ў жыццё фантазіі маленькіх замоўцаў. Тут і зялёныя зайцы, і вожыкі з блакітнымі насамі, і мяккія домікі для ўсіх бяздомных жывёл. Аўтарам малюнкаў ад 5 да 11 гадоў. Камусьці цацка дапамагае засынаць, камусьці — пераадолець страхі, а камусьці — не сумаваць, калі мамы няма побач.
Show all...
👍 116 60🔥 31😁 5🎉 2👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Хочаце паўдзельнічаць у сапраўдных археалагічных раскопках? Веткаўскі музей шукае валанцёраў. «Ужо не адзін год у вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) Веткаўскі музей сумесна з археолагамі Эрмітажа капае бескурганны могільнік зарубінецкай культуры. Усе знаходкі перадаюцца нашаму музею», — піша музей у сваім Instagram. Пражыванне і харчаванне для валанцёраў бясплатнае. Каб даведацца падрабязнасці, прапаноўваюць тэлефанаваць ці пісаць Ларысе Варацінскай, кіраўніцы археалагічнай экспедыцыі: +7921 568-66-89 (ёсць Telegram, Viber). З пачатку ліпеня можна звязацца па нумары +375 29 270-89-96. Раскопкі праводзяць з пачатку ліпеня да канца жніўня.
Show all...
60👍 16🔥 10 3🤯 3👎 2
Выберыце радок, у якім усе словы маюць правільны націск:Anonymous voting
  • прасцінá, знахáр, фартýх, імя́
  • прасцíна, знáхар, фáртух, íмя
0 votes
39👍 27 6🤯 6🗿 3🎉 2🐳 1
У «Зялёнай гавані» адчыняць гатэль для... насякомых! Хто ў ім будзе жыць? Багоўкі, зялёныя залатавочкі або восы-наезнікі, якія, дарэчы, знішчаюць тлю і іншых шкоднікаў. Домікі будуць выкарыстоўвацца як гнёзды і месцы зімоўкі. Пры гэтым абяцаюць, што суседства не стане праблемай для людзей: «гатэлі» размесцяць на бяспечнай адлегласці ад жылых дамоў.
Show all...
75👍 33🤔 11🔥 9😱 3🤯 2
Надышоў час узгадаць, што такое маёўка. Гэта…Anonymous voting
  • міфічная істота
  • птушка
  • вясенная загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды
  • кветка, якая цвіце вясной
  • майскае свята
0 votes
🤯 28 25👍 20 12🗿 7😁 3🤔 1🐳 1
Photo unavailableShow in Telegram
Прараб з Гомеля выйграў чэмпіянат Японіі па каратэ. 44-гадовы гамяльчанін Аляксандр выйграў адкрыты чэмпіянат Японіі па каратэ, які праходзіў у горадзе Тода, паведамляе «Белка». У спаборніцтве прымалі ўдзел спартсмены з 19 краін. Падчас паядынкаў беларусу ўдалося пакласці на татамі майстроў з Амерыкі і Японіі. Аляксандр працуе на Гомельскім домабудаўнічым камбінаце. Аднак пасля змены тройчы на тыдзень мужчына выпраўляецца ў залу на двухгадзінную трэніроўку па каратэ кіякушынкай, якім займаецца ўжо больш за 32 гады.
Show all...
95🔥 45🎉 37👍 16🗿 3😁 2🤔 1
Якое слова НЕ выкарыстоўваецца для называння непаседлівага, свавольнага чалавека (звычайна так кажуць пра дзіця)?Anonymous voting
  • вісус
  • гарэза
  • дуронік
  • пракуда
  • круцель
  • жэўжык
0 votes
67🔥 29🤔 14👍 9🗿 6🤯 5 4🐳 1
«Ноч музеяў — 2024»: пакутнае сярэднявечча, тэорыя кахання і аўтастоп па мемах. У гэтую ноч музеі Беларусі будуць працаваць нашмат даўжэй, чым звычайна. Прычына — у Міжнародным дні музеяў, які штогод адзначаюць менавіта 18 мая. Тэма мерапрыемстваў гэтага года гучыць так: «Музеі: адукацыя і даследаванні», а вось варыянты, куды можна схадзіць. Больш музеяў – тут.
Show all...
🔥 58👍 18 9🎉 4