cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

МЕНСКРАЗАМ!

Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа. #МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай. Наш бот @menskrazam_bot Нашы акаўнты: https://teletype.in/@menskrazam/accounts 🤍❤️🤍 #МенскРазам‌‌

Show more
Advertising posts
795
Subscribers
No data24 hours
-17 days
-1730 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Сярод лухты, якую лука нёс падчас гэтак званага унс, журналісты заўважылі пагрозы родным тых, хто з'ехаў. Маўляў, не чапайце нашу стабільнасць, мы будзем помсціць. "Не забывайце, што вы вельмі моцна шкодзіце сваім родным. [...] Не стаўце пад удар сваіх родных. Не буду далей працягваць — ведаеце, ва што гэта можа выліцца", - кажа лука. І нічога ж новага. Родных пераследавалі з самага пачатку. Але нарэшце пацук гэтага не хавае. Усе, хто ў Беларусі - закладнікі. Уся краіна - закладнікі. А як называецца той, хто бярэ закладнікаў? І ведаеце што. Мы ўжо не першы раз бачым, як ён дае дазвол на злачынствы сваім баявым пацукам, бо не да законаў. Але добра, што злачынцы апублічваюць свае справы, здымаюць відэа, транслююць на ўвесь свет. Кажуць, што пацучыныя прамовы цікавыя зараз толькі псіхіятарам. Не. Некаторыя ўрыўкі зацікавяць і следчых у вольнай Беларусі. Чыстасардэчнае прызнанне тэрарыста на тэлебачанні добра пойдзе ў сапраўдным судзе. Злачынцы адкажуць! Жыве Беларусь!
Show all...
🔥 17
🔆 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі 👶👧 Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA). Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі. 📆 Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства кожнага дзіця. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем’і палітвязняў з дзецьмі. У многіх сем’ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы. Падрабязней і як падаць заяку на дапамогу 🎁 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN
Show all...
❤‍🔥 18
Вышел 3 выпуск газеты "Воскресение" Тема: Вербное воскресение, годовщина памяти славного Архиепископа Гродненского Артемия и почему христиане празднуют Пасху в разные дни - история (Часть 2) @silver_journal Формат а4 двухстороняя. (рекомендуется распечатывать по 1 картинке на сторону листа. Не всё с одной стороны!) Выданьне выходзиць расійскаю, адаптавана пад беларускую аўдыторыю сталага веку. Знаходзячысь у РБ, друкуйце выконваючы захады бясьпекі і распаўсюджвайце сярод знаёмых праваслаўных (можна, калі бясьпечна, - у парафіях) В канале редакции есть также pdf версия: https://t.me/silver_journal/342
Show all...
❤‍🔥 12👍 5
На фестывалі “Слова і кнігі”, які прайшоў з 26 па 28 красавіка у бібліятэкі Лёвенскага Універсітэта у Бельгіі у дэбатах “Перажыве Еўропа 21 стагоддзя?” прыняў удзел вядомы беларускі пісьменнік Саша Філіпенка. Кнігі якога перакладзены на 20 моў. Яго кніга “Чырвоны Крыж” выйшла на нідэрландскай мове. #МыРазам
Show all...
20
Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы Ёсць шмат дат у жыцці беларусаў, калі мы выходзім разам на вуліцу. Гэта і святы, і сумныя даты... Дзень Волі, Дзень Палітвязняў, Дзень Герояў, Чарнобыльскі шлях... Мы выходзім... Каб разам парадавацца, разам узгадаць тое, што было, i абмеркаваць тое, што хвалюе нас, беларусаў. Таму ў гэтую нядзелю, як заўсёды, мы выйшлі на плошчу ў цэнтры Варшавы, бо мы ёсць, мы не здаліся i мы будзем заўсёды! Жыве Беларусь! #МыРазам
Show all...
20
Беларусы Шчэціна сабраліся на нядзельную акцыю з нагоды 38 гадавіны выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Наступствы выбуху маглі б ня быць настолькі трагічнымі, калі б не спробы тагачаснага ўраду зрабіць выгляд, што нічога не здарылася. Цяперашні рэжым спрабуе сьцерці памяць беларусаў аб трагедыі. Патроху ў ліквідатараў адбіралі ільготы, пакуль увогуля не адмянілі нават сам статус ліквідатара... А пастаянныя спробы пераканаць ўсіх, што вядзенне сельскай гаспадаркі на забруджанных тэрыторыях цалкам бяспечна, бо, маўляў, скончыўся перыяд паўраспада некаторых радыяктыўных элементаў - гэта прамая пагроза здароўю ўсіх беларусаў. Для тых, хто актыўна агітуе за вядзенне сельскай гаспадаркі на небяспечных палях, ёсць прапанова - самім пасяліцца ў закінутых вёсках, вырошчваць там пшаніцу ды бульбу і гэтым харчавацца - а мы пачакаем, калі скончыцца перыяд вашага "паўраспада". Вялікі дзякуй ліквідатарам, якія мінімізавалі наступствы выбуху 38 год таму. Дзяржава забылася пра вас, але беларусы - памятаюць. 🤍❤️🤍 #МыРазам
Show all...
19
​​А вось кажуць, КДБ ужо не той, толькі і ўмее, што збіраць данаты за данаты. Хлусня і дэзінфармацыя ад ворагаў стабільнасці! КДБ можа ўсё. Можа далучыцца па відэасувязі да фуршэта рэлакантаў і сапсаваць ім апетыт. Можа зняць трылер на ўзроўні расейскага серыяла. А якія змовы раз на месяц прыдумляе і раскрывае! І гэта не ўсё, амаль кожны дзень мы дазнаемся пра новы талент. Вы толькі паглядзіце, яны ж дроны, нябачныя радару і воку, навучыліся забіваць сілай думкі! Адным толькі словам могуць эвакуяваць будынак у іншай краіне! Ну хто яшчэ на такое здольны? ЦРУ? Масад? МІ5? Вось. Аднак, трэба прызнаць, што ніхто не ідэальны. Нельга быць аднолькавым спецыялістам у кожнай сферы жыцця (ну толькі калі ты крыху вышэй за бога, тады можна). І ёсць у кдбшнікаў слабы бок, называецца "лічбавая бяспека". Таму некаторыя іх базы дадзеных не так даўно ціха змянілілі ўласніка. Але, ніякай трагедыі ў гэтым няма. Па-першае, шмат пакаленняў чэкістаў вялі папяровую дакументацыю, -  сучаснае пакаленне таксама справіцца. А па-другое, гэтыя дадзеныя зараз у надзейных руках. Іх захаваюць на будучыню, каб аднойчы народ змог аддзячыць кожнаму кэдэбэшніку😏 Абавязкова аддзячым! Жыве Беларусь!
Show all...

🔥 11😁 10
Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў: Мікола Ермаловіч (29.04.1921-5.03.2000) - беларускі гісторык, публіцыст, пісьменьнік і паэт. Паводле палітычных матываў галоўныя канцэптуальныя працы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, і пашыраліся ў 1970—1980-х ў вялікай колькасьці самвыдавецкім чынам. Пад псэўданімам Сымон Беларус з’явілася праца «Па слядах аднаго міфа: Ці было літоўскае заваяванне Беларусі» (1968), нелегальна былі выдадзены 4 выпуска часопіса «Падснежнік» (1964), каля 50-ці выпускаў часопісаў «Гутаркі» (1975), «Дарагое беларусам імя» (1970), дасьледаваньне «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды» (1990), «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд» (1994), «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» (2000). Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаваньне сучаснай грамадзкай думкі й гістарыяграфіі Беларусі. Мікола Ермаловіч быў сябрам Беларускага Народнага Фронту (БНФ) (з 1989), сустаршынёй Нацыянальна-дэмакратычнай партыі (НДПБ) (з 1990), дзе зрабіў найбольшы ўнёсак у дзейнасьць як ідэоляг. Да Ермаловіча некалькі разоў на кватэру прыходзілі супрацоўнікі КДБ з патрабаваньнем зьявіцца й разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Толькі ад часу «перабудовы» пабачылі сьвет некалькі працаў Ермаловіча, а ў 2010м выйшаў першы збор яго твораў «Выбранае». Кнігі Міколы Ермаловіча «вярнулі нам гісторыю» (А.Астапенка), якой мы можам па праву ганарыцца! Жыве вольная Беларусь! Слава Ўкраіне! Ізраіль пераможа! ⚪️❤️⚪️💙💛🇮🇱 #МыРазам
Show all...
Менск Разам | Media

❤‍🔥 17
🇧🇪 У цэнтры Брусэля беларусы Бельгіі правялі “Чарнобыльскі шлях 2024” Акцыя супраць дыктатуры, пагрозы ядзернай вайны і супраць размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. У Місіі Дэмакратычнай Беларусі прайшоў прагляд фільма “Атамны дождж для беларусаў”, чытання вершаў пра Чарнобыль, напісання паштовак палітвязням. #МыРазам
Show all...
23
Каля амбасады Вольнай і Дэмактарычнай Беларусі (Арт-праект) адбылося ўшанаванне памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Былі прачытаны урыўкі з кнігі Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Вечная памяць героям, якія ў першыя гадзіны пасля пачатку катастрофы без спецвопраткі вымушаны былі тушыць пажар, ахвяруючы сваім жыццём! Вечная памяць сотням тысячаў бязвінных ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы! Ганьба савецкай уладзе, якая пасылала юнакоў на верную і страшную смерць тушыць агонь на рэактары без спецабмундзіравання! Хто з нас тады мог падумаць, што сёння могуць адбыцца яшчэ больш змрочныя падзеі! Разам да перамогі! Жыве вольная Беларусь! Слава Ўкраіне! Ізраіль пераможа! ⚪️❤️⚪️💙💛🇮🇱 #МыРазам
Show all...
❤‍🔥 20