en
Feedback
Ёсць пытанне

Ёсць пытанне

Open in Telegram

Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні. Сайт: https://narodnae-apytanne.info/ Сувязь: narodny-opros@protonmail.com

Show more
1 324
Subscribers
No data24 hours
-37 days
-1630 days
Posts Archive
Што хвалюе беларусаў у Мінску і рэгіёнах? Цэнтр новых ідэй і Народнае апытанне працягваюць даследаваць рэгіянальныя праблемы Беларусі. У межах новага даследавання ў снежні 2022 года мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў, якія праблемы іх зараз хвалююць. Вось некаторыя высновы: 📌 Мінск і рэгіёны жывуць у розных сусветах. Галоўная праблема рэгіёнаў — адсутнасць добрай працы — не ўвайшла нават у топ-10 праблем мінчукоў. 📌 Эканамічная сітуацыя пагоршылася. 8 з 10 апытаных з райцэнтраў лічаць, што ў іх горадзе няма добрых вакансій. Высокая працоўная міграцыя: 23% рэспандэнтаў не з Мінску ездзяць на працу ў іншы населены пункт. 📌 У 88% апытаных няма візы. Амаль столькі ж лічыць, што атрымаць яе складана. Пераважная большасць (82%) хацела бы выязджаць у іншыя краіны часцей, але больш за палову рэспандэнтаў кажуць, што атрымаць візу няма магчымасці. 📌 Пачуццё трывогі і адсутнасць планавання. 78% апытаных адчуваюць трывогу, 85% упэўнены, што грамадства знаходзіцца ў стане дэпрэсіі. Больш за чвэрць не будуе ніякіх планаў. Такі эмацыйны фон аб’ядноўвае ўсіх, тут няма рэгіянальных адрозненняў. 👉 Некаторыя вынікі ў графіках 👉 Спасылка на даследаванне

Актыўна чытаюць украінскія СМІ і стамляюцца ад навін: вынікі новага даследавання медыяспажывання Народнае апытанне разам з Цэ
+3
Актыўна чытаюць украінскія СМІ і стамляюцца ад навін: вынікі новага даследавання медыяспажывання Народнае апытанне разам з Цэнтрам новых ідэй даследавалі звычкі ў спажыванні кантэнту сярод пратэсных беларусаў і беларусак. Да якіх мы прыйшлі высноваў: ▪️Абсалютная большасць (94%) хаця б раз на тыдзень чытае незалежныя беларускія медыя, больш за палову таксама глядзіць украінскія СМІ (самыя папулярныя — "УНИАН" і "Украина Online") ▪️ Пятая частка рэспандэнтаў стала менш цікавіцца палітычнымі навінамі, а трэць мэтанакіравана не чытала навіны ў пэўныя моманты ▪️ Амаль усе рэспандэнты падтрымліваюць стварэнне кантэнта на беларускай мове, і 38% адказалі, што пры магчымасці выбару аддадуць перавагу інфармацыі па-беларуску 📌 Усе падрабязнасці і больш высноваў — па спасылцы.

Не сумняваюцца ў перамозе Украіны, але чакаюць зацяжной вайны. Меркаванні пратэсных беларусаў аб вайне праз год ЦНІ сумесна з
+5
Не сумняваюцца ў перамозе Украіны, але чакаюць зацяжной вайны. Меркаванні пратэсных беларусаў аб вайне праз год ЦНІ сумесна з Народным апытаннем да гадавіны вайны ва Украіне даведаліся, што думаюць пра развіццё падзеяў прадэмакратычныя беларусы, якія знаходзяцца зараз у Беларусі. Большасць рэспандэнтаў упэўненыя ў перамозе Украіны, але бачаць усё больш негатыўных наступстваў для Беларусі. Удзельнікі апытання таксама расказалі, што на перамовах з Украінай хутчэй бачаць сваімі прадстаўнікамі Аб'яднаны Кабінет і Святлану Ціханоўскую, чым Зянона Пазняка. 👉 Чытайце артыкул пра апытанне на Zerkalo.io

44% з тых, хто падтрымаў пратэсты 2020 года, плануе ці думае з'ехаць з Беларусі. Што ўплывае на гэта рашэнне? Па дадзеных дас
44% з тых, хто падтрымаў пратэсты 2020 года, плануе ці думае з'ехаць з Беларусі. Што ўплывае на гэта рашэнне? Па дадзеных даследавання, якое мы правялі ў лістападзе 2022 года, 11% пратэсных беларусаў плануюць з'ехаць з краіны цягам года, яшчэ 33% думаюць пра гэта, але пакуль не прынялі рашэнне. Тры галоўныя прычыны пакінуць Беларусь (сярод тых, хто плануе гэта зрабіць): 📌 70% кажуць пра палітычныя рэпрэсіі; 📌 54% адзначаюць адсутнасць перспектыў для дзяцей; 📌 52% асцерагаюцца магчымага ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне. У выпадку далучэння Беларусі да вайны і баявых дзеянняў на яе тэрыторыі 38% пастараюцца з'ехаць з краіны і толькі 9% будуць шукаць бяспечнае месца жыхарства ўнутры краіны. Рэспандэнты адзначылі, што цяжкасці з атрыманнем віз і ВНЖ у ЕС ды закон аб пазбаўленні беларусаў грамадзянства таксама падштурхоўваюць планаваць эміграцыю з краіны. 👉 Чытайце даследаванне па спасылцы #сітуацыяўкраіне

🔥 Запрашаем беларусаў у Беларусі і за мяжой прыняць удзел у новым апытанні! Мы даследуем, як беларусы спажываюць інфармацыю, якім крыніцам давяраюць і якія меры бяспекі прадпрымаюць. 👉 Спасылка на апытанне для беларусаў у Беларусі 👉 Спасылка на апытанне для беларусаў замежжа ❗️ Апытанне цалкам ананімнае. Ініцыятыва Народнае апытанне не збірае асабістыя дадзеныя, у тым ліку тэлефон і імя. 🙌 Дасылайце спасылку на бот сваім сваякам і сябрам! Будзем вельмі ўдзячныя за распаўсюд апытання! 📌 Сачыце за вынікамі апытанняў у нашым Telegram-канале!

Што думаюць беларусы замежжа і ці ёсць канфлікт паміж дыяспарай і беларусамі ў Беларусі? Народнае апытанне сумесна з ЦНІ прав
+8
Што думаюць беларусы замежжа і ці ёсць канфлікт паміж дыяспарай і беларусамі ў Беларусі? Народнае апытанне сумесна з ЦНІ правялі даследаванне сярод беларускай дыяспары. Апытанне праводзілася з 3 па 30 кастрычніка 2022 года праз боты ў Viber і Telegram. У даследаванні прыняў удзел 1631 рэспандэнт. Дакладных дадзеных пра колькасць беларусаў у эміграцыі на сённяшні дзень няма, таму нашае даследаванне варта ўспрымаць як ілюстрацыю трэндаў і тэндэнцый сярод актыўнай часткі беларускай дыяспары. 👉 Азнаёміцца з даследаваннем

🙌 Беларуская дыяспара: партрэт, сувязі і перспектывы Народнае апытанне і Цэнтр новых ідэй запрашаюць на прэзентацыю даследав
🙌 Беларуская дыяспара: партрэт, сувязі і перспектывы Народнае апытанне і Цэнтр новых ідэй запрашаюць на прэзентацыю даследавання пра беларускую дыяспару, якая адбудзецца сёння ў 19:00 па Менску. Аб чым будзе ісці гаворка: ▪️ як выглядае беларуская дыяспара сёння ▪️ у якіх ініцыятывах удзельнічаюць беларусы замежжа ▪️ як магчыма выкарыстоўваць патэнцыял і рэсурсы дыяспары 👉 Глядзіце трансляцыю па спасылцы

✨ Вынікі 2022 года Мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў, як яны ацэньваюць адыходзячы 2022 год. Абсалютная большасць рэ
+4
Вынікі 2022 года Мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў, як яны ацэньваюць адыходзячы 2022 год. Абсалютная большасць рэспандэнтаў (90%) ацэньваюць 2022 год як дрэнны. 79% лічаць, што 2022 быў горш за 2021 год і толькі 35% спадзяюцца, што 2023 год будзе лепшым за 2022. Што выклікала абурэнні ў 2022: 🔸 Вайна ва Украіне 🔸 Рэпрэсіі ў Беларусі 🔸 Саўдзел Беларусі ў вайне Што выклікала радасць у 2022: 🔸 Няма такіх падзей 🔸 Нобэлеўская прэмія Бяляцкаму 🔸 Стварэнне палка імя Кастуся Каліноўскага 🔸 Стварэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Каго вы б назвалі "Героем / гераіняй года": ⭐️ Святлана Ціханоўская ⭐️ Марыя Калеснікава ⭐️ Алесь Бяляцкі 🎄 Віншуем усіх з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Зычым, каб у 2023 было больш нагод для радасці і ўсё задуманае здзейснілася! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Ці разумеюць беларусы замежжа, што адбываецца ўнутры Беларусі? Ці ёсць канфлікт паміж беларусамі ўнутры краіны і дыяспарай? П
Ці разумеюць беларусы замежжа, што адбываецца ўнутры Беларусі? Ці ёсць канфлікт паміж беларусамі ўнутры краіны і дыяспарай? Пераможца Кейс-клубу ЦНІ Аляксей Пятрэнка прааналізаваў дадзеныя "Народнага апытання". "Актыўная частка дыяспары больш радыкальная ў некаторых сенсітыўных пытаннях, чым беларусы ўнутры краіны". 👉 https://newbelarus.vision/konflikt-mezhdu-uexavshimi-i-ostavshimisya/

Калектыўная траўма беларускага грамадства. Новае даследаванне Цэнтр новых ідэй выпусціў даследаванне пра калектыўную траўму беларусаў. Даследаванне зроблена на базе нашага жнівеньскага апытання, у якім мы запыталіся ў больш за 2000 рэспандэнтаў, што яны адчуваюць і думаюць пра падзеі 2020-2021 годоў. Некаторыя вынікі: ▪️ траўматычны досвед 2020-2021 гадоў атрымалі амаль усе беларусы, якія ўдзельнічалі ў пратэстах ▪️ 79% адчуваюць трывогу і 76% з той ці іншай частатой перажываюць падзеі 2020-2021 (ловяць флэшбекі) ▪️ 81% не разумеюць, як зараз жыць у Беларусі і 72% не бачаць ніякіх перспектыў для будучыні краіны ▪️ аднак 66% лічыць, што пратэсты 2020 года аказалі найбольшае ўздзеянне на беларусаў як на нацыю ▪️ большасць рэспандэнтаў (92%) не шкадуюць, што выйшлі на вуліцы ў 2020 годзе 👉 Вынікі ў графіках 👉 Азнаёміцца з даследаваннем 👉 Артыкул пра даследаванне на Zerkalo.io

55% з тых, хто падтрымаў пратэсты 2020 года, не збіраюцца пакідаць краіну ў бліжэйшы год. Вось галоўныя прычыны, чаму яны застаюцца: 🔸 Амаль 50% не разумеюць, чаму яны павінны з'язджаць са сваёй роднай краіны. 🔸 Прыкладна траціна з тых, хто не плануе эміграваць, сказалі, што ім трэба дапамагаць сваякам. 🔸 Яшчэ амаль 25% асцерагаюцца не знайсці добрую працу за мяжой. Пры гэтым выехаць з Беларусі перш за ўсіх збіраюцца людзі з вышэйшай адукацыяй, больш высокім даходам, жыхары Мінска і абласных цэнтраў. Гэта яшчэ раз паказвае, як працяглы палітычны крызіс падрывае развіццё Беларусі. Вайна ва Украіне можа ўзмацніць адток беларусаў за мяжу. Амаль 40% рэспандэнтаў заявілі, што з'едуць з краіны, калі вайна перакінецца на беларускую тэрыторыю. Толькі прыкладна 9% пастараюцца знайсці больш бяспечнае месца жыхарства ў самой Беларусі. 👉 https://public.flourish.studio/story/1776547/

69% незадаволены адукацыяй у Беларусі Мы запыталіся ў прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства, што яны думаюць пра адукацыю ў Беларусі. Публікуем некаторыя вынікі даследавання. 🔸 Большасць рэспандэнтаў лічаць, што адукацыя ў Беларусі дрэнная. Так думае 69%. 🔸 Лепшую ацэнку атрымала адукацыя ў пачатковай школе. 47% рэспандэнтаў лічаць яе здавальняльнай i яшчэ 22% добрай цi выдатнай. Горш за ўсё ацанілі адукацыю ў сярэдніх і старэйшых класах, 49% лічаць яе дрэннай. 🔸 Найгорш ацэньваюць адукацыю ў сацыяльна-гуманітарных навуках. 61% лічаць узровень развіцця гэтых навук недастатковым. 🔸 78% не падтрымліваюць абавязковае размеркаванне ў Беларусі 🔸 58% лічаць, што трэба павялічыць колькасць беларускамоўных школ, 24% - што трэба перавесці ўсе школы на беларускую мову. 👉 Вынікі ў графіках

🦠 Даследаванне эпідэміі COVID-19 у Беларусі На працягу апошніх двух гадоў ініцыятыва “Народнае апытанне” сачыла за захворваннем на COVID-19 у Беларусі. Нашыя апошнія ацэнкі дазваляюць выказаць асцярожнае меркаванне пра пераход COVID-19 у статус сезоннага эндэмічнага захворвання. Гэта значыць, можна чакаць, што розныя штамы будуць вызначаць сезонныя пікі, у тым ліку з іх магчымым пераходам у статус эпідэміі, акурат як гэта адбываецца з грыпам. Таму мы спыняем маніторынг COVID-19. 👉 Публікуем фінальныя вынікі нашага даследавання па спасылцы.

Мы разам з Цэнтрам новых ідэй зрабілі апытанне сярод прадэмакратычных беларусаў, якія жывуць за мяжой. Першыя вынікі даследавання прааналізаваў сацыёлаг і даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў. Чытайце артыкул па спасылцы. Апытанне праводзілася з 3 па 30 кастрычніка 2022 года сярод 1631 рэспандэнтаў праз боты ў Viber і Telegram. Некаторыя вынікі: 🔸 Беларусы замежжа захоўваюць сувязі з блізкімі людзьмі, якія засталіся ў Беларусі, перш за ўсё са сваякамі (93%) і сябрамі (80%). 🔸 Большасць рэспандэнтаў (85%) указалі, што займаюцца грамадзянскай дзейнасцю ў тым ці іншым выглядзе. Найбольш распаўсюджаная форма актыўнасці – выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі ў сацыяльных сетках. 🔸 Найбольш карыснымі для Беларусі рэспандэнты лічаць намаганні па недапушчэнні змешвання беларусаў і рэжыму Лукашэнкі ў вачах суседзяў (“Беларусь – не роўна Лукашэнку”) і ўзаемную падтрымку (“Беларус беларусу беларус”). 🔸 Большасць рэспандэнтаў (42 %) плануюць вярнуцца ў Беларусь. Траціна апытаных пакуль не ведаюць адказ на гэтае пытанне. Аднак з тых, хто не плануе вяртацца, 70% разлічваюць прымаць удзел у развіцці Беларусі. 👀 Сачыце за нашым тэлеграм - каналам, каб не прапусціць поўную справаздачу па даследаванню.

Што думаюць прадэмакратычныя беларусы пра полк імя Кастуся Каліноўскага Мы запыталіся ў нашых рэспандэнтаў наконт стаўлення да палка імя Кастуся Каліноўскага. Апытанне прайшло з 25 па 27 кастрычніка сярод 1212 прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Падрабязней пра метадалогію апытанняў вы можаце паглядзець на сайце. Большасць рэспандэнтаў (89%) ставяцца станоўча да беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Найбольш вядомымі беларускімі фармаваннямі з'яўляюцца полк імя Кастуся Каліноўскага і полк "Пагоня". Першы ведаюць 75% апытаных, другі — 51%. Сярод самых вядомых вайскоўцаў палка Каліноўскага называюць Дзяніса “Кіта” Прохарава, Вадзіма "Ігара" Кабанчука і Крысціну “Чабор”. Таксама рэспандэнты часта ўзгадваюць Ігара “Янкі” Номана, які не ваюе ў палку, а камандуе батальёнам “Тытан”. Большасць (54%) лічаць, што палітычная актыўнасць палка імя Кастуся Каліноўскага прыносіць карысць краіне. Пры гэтым меркаванне рэспандэнтаў падзялілася наконт таго, ці мусяць прадстаўнікі палка выступаць як палітыкі. 37% лічаць, што полк — гэта такая ж палітычная сіла як і іншыя палітыкі, 32% мяркуюць, што вайскоўцы не мусяць займацца палітыкай, астатнім (27%) цяжка адказаць на гэтае пытанне. Удзельнікі апытання лічаць, што ўлады Украіны мусяць абмяркоўваць пытанні адносінаў Украіны і Беларусі ў першую чаргу з Ціханоўскай і яе офісам (39%) і Аб’яднаным пераходным кабінетам (37%). 10% рэспандэнтаў лічаць, што такія перамовы магчымыя з палком Каліноўскага. 👉 Падрабязнасці ў графіках

Каму з палітычных актараў давяраюць прыхільнікі пратэсту і што думаюць пра Кабінет? На мінулым тыдні мы запыталіся ў прыхільнікаў пратэсту, якія знаходзяцца ў Беларусі, якіх палітычных актараў яны ведаюць, каму найбольш давяраюць і што думаюць пра Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Больш за ўсё ведаюць пра дзейнасць: 🔸 Святланы Ціханоўскай (97%) 🔸 Паўла Латушкі (92%) 🔸 Ініцыятывы Bypol (90%) Больш за ўсё давяраюць (сярод тых, хто ведае): 🔸 Святлане Ціханоўскай (86%) 🔸 Аб'яднаны Пераходны Кабінет (82%) 🔸 Ініцыятыве Bypol (80%) Большасць рэспандэнтаў (82%) цікавяцца навінамі пра Аб'яднаны Пераходны Кабінет і 68% разумеюць мэты стварэння гэтай структуры (але толькі 14% на ўзроўні “цалкам зразумела”). Большасць рэспандэнтаў назвалі важнымі ўсе напрамкі дзейнасці Кабінета, але найбольш важнымі адзначылі: транзіт улады, аднаўленне правапарадку і абарона і нацыянальная бяспека. 👉 Падрабязнасці ў графіках па спасылцы

Ці вызваляць палітвязняў? Што думаюць беларусы пра амністыю У пачатку восені беларускі рэжым аб’явіў праект закона аб амністыі. Мы вырашылі запытацца, што думаю прыхільнікі пратэсту пра перспектывы вызвалення палітвязняў. Апытанне прайшло з 9 па 12 кастрычніка сярод 1600 чалавек. 🔸 Больш за 85% чулі пра заявы пра амністыю. Амаль 65% лічаць, што ў бліжэйшыя паўгады наўрад ці вызваляць хаця б некаторую частку з тых грамадзян, якіх асудзілі ў сувязі з падзеямі 2020 года. Яшчэ больш песімістычныя прагнозы наконт палітычных лідараў за кратамі. Больш за 90% упэўнены, што іх не вызваляць. 🔸 Большасць рэспандэнтаў (90%) з разуменнем ставяцца да тых палітвязняў, якія пішуць прашэнні аб памілаванні. 🔸 Для чаго ўвогуле рэжым пачаў згадваць амністыю? Больш за 70% рэспандэнтаў мяркуюць, што мэта такіх заяў – нармалізаваць адносіны з Захадам. Толькі 5% апытаных лічаць, што заходнім краінам варта пайсці насустрач беларускаму рэжыму нават пасля вызвалення абсалютна ўсіх палітвязняў. 👉 Некаторыя вынікі ў графіках

🔥 Запрашаем беларусаў_ак замежжа далучыцца да апытанняў Народнае апытанне пачынае даследаваць пратэстную частку беларускага
🔥 Запрашаем беларусаў_ак замежжа далучыцца да апытанняў Народнае апытанне пачынае даследаваць пратэстную частку беларускага грамадства, якая пражывае за мяжой! Запрашаем вас далучыцца да Telegram - бота, каб удзельнічаць у нашых апытаннях пра актуальныя падзеі. Апытанні цалкам ананімныя, ніякія асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумар тэлефона, не збіраюцца. 🙌 Будзем вельмі ўдзячныя за распаўсюд Telegram - бота сярод вашых сяброў і знаёмых за мяжой. 👉 https://t.me/narodnae_apytanne_bot

Што думаюць беларусы пра мабілізацыю ў Расіі і закрыццё межаў для расіян Мы запыталіся ў беларусаў_ак, якія падтрымліваюць пратэст, што яны думаюць аб мабілізацыі ў Расіі і забароне расіянам уезду ў некаторыя краіны ЕС. 📌 Мабілізацыя Пры абвяшчэнні ў Расіі мабілізацыі 66% рэспандэнтаў_ак сталі хвалявацца, што мабілізацыя пачнецца і ў Беларусі. Большасць з іх адказалі, што ў іх атачэнні ёсць мужчыны, пра якіх яны турбуюцца ў выпадку мабілізацыі. Амаль палова апытаных (47%) лічаць, што пры абвяшчэнні мабілізацыі беларусы будуць пазбягаць атрымання позвы, не пакідаючы краіны. Толькі 5% лічаць, што ваеннаабавязаныя беларусы адправяцца ваяваць на баку Расіі. Сярод магчымых наступстваў мабілізацыі ў Расіі 77% рэспандэнтаў_ак адзначаюць павелічэнне колькасці расіян у Беларусі. Большасць удзельнікаў_ц апытання хочуць дыстанцыявацца ад расіян, якія хаваюцца ад мабілізацыі ў Беларусі. 66% выбралі варыянт «не буду дапамагаць, але і не буду перашкаджаць». Палова апытаных асцерагаюцца, што мабілізаваныя прыедуць у Беларусь і будуць арганізаваны новыя атакі на Ўкраіну з боку Беларусі. 📌 Абмежаванне на ўезд для расіян Рэспандэнты_кі прытрымліваюцца розных меркаванняў аб абмежаванні ўезду для расіян у краіны ЕС. 37% мяркуюць, што трэба забараніць уезд у некаторыя краіны Еўрасаюза і не прадастаўляць ім турыстычныя візы і віды на жыхарства. Пры гэтым 36% не падтрымліваюць такія рашэнні. Удзельнікі_цы апытання таксама не маюць адзінага меркавання, ці павінны краіны ЕС дапамагаць расіянам, якія хаваюцца ад мабілізацыі. 35% лічаць, што краінам Еўрасаюза варта даць прытулак расіянам, якім пагражае мабілізацыя. 27% не падтрымліваюць такое рашэнне, астатнім 35% цяжка адказаць на гэтае пытанне. 👉 Графікі

87% прыхільнікаў пратэсту цікавяцца навінамі пра палітвязняў у Беларусі Зараз у Беларусі 1343 палітзняволеных. Кожны дзень у Беларусі выносяць новыя прысуды і працягваюцца рэпрэсіі. Пасля перапынку мы аднавілі нашыя даследаванні і запыталіся ў прыхільнікаў пратэсту, ці сочаць яны за сітуацыяй з палітвязнямі ў Беларусі. 87% рэспандэнтаў_ак цікавяцца навінамі пра палітвязняў у Беларусі. У 30% ёсць знаёмыя, якія прызнаны палітзняволенымі. Некаторыя адказы на адкрытае пытанне, чаму людзям неабыякава тэма палітзняволеных: - Сядзяць найлепшыя людзі Беларусі. - Я пісала лісты паўтара гады, там цяпер шмат маіх сяброў і сэрца баліць за ўсіх, хто зняволены ў турмы. - Таму што гэта лепшыя людзі і вельмі балюча ад таго, што мы іх там так надоўга пакінулі. - Каб разумець маштабы, быць у курсе, калі атрымаецца - дапамагчы; таму што праблема не вырашана. Самыя вядомыя ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў сярод рэспандэнтаў_ак – Праваабарочны цэнтр «Вясна» ды Падтрымка сем'яў палітвязняў у фондзе BySol. Пры гэтым толькі палова рэспандэнтаў_ак адзначылі, што апошнія тры месяцы рабілі штосьці, каб падтрымаць палітзняволеных. Часцей за ўсё яны дзяліліся інфармацыяй пра палітвязняў у прыватнай гутарцы. Як вынік, меркаванне пра тое, што беларусы робяць недастаткова для дапамогі палітзняволеным, пераважае: так лічаць 45% рэспандэнтаў_ак. 👉 Вынікі ў графіках