ASTAPENIA
Open in Telegram
976
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1330 days
Posts Archive
976
Repost from MALDZIS
⚡️ Упершыню арганізуем Летнюю школу для тых, хто працуе з культурай, медыя, артам, спадчынай ці ідэнтычнасцю!
Калі?
З 21 ліпеня да 7 верасня 2025 года!
Што будзе?
🔵16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінгу і праектнага менеджменту.
🔵Экспертныя сесіі з Рыгорам Астапенем, Максімам Жбанковым, Воляй Чайкоўскай, Настай Роўдай, Мікітам Монічам ды іншымі.
🔵Праектная праца — ты ці ваша каманда распрацуеце ўласную актыўнасць, якая будзе рэалізавана ў межах фестывалю MALDZIS.
Хто можа ўдзельнічаць?
Маладыя людзі да 30 гадоў, якія…
🟣маюць праекты ў сферах палітыкі ідэнтычнасці і медыя, культуры і мастацтва;
🟣навучаюцца на адпаведных напрамках;
🟣проста цікавяцца беларускай ідэнтычнасцю і хочуць знайсці сваё месца ў ёй.
☑️ Удзел магчымы індывідуальна або камандай да 3 чалавек.
❌ Візавая падтрымка не аказваецца.
⏳ Дэдлайн: 23:59 (CET) 16 ліпеня 2025
📎 Падрабязнасці
📌 Рэгіструйся тут
976
Repost from Volnyja
Запрашаем на шчырую размову з Рыгорам Астапенем і Volnyja Talk пра беларускія матэрыяльныя каштоўнасці!
зарэгістравацца
Рыгор Астапеня – заснавальнік Цэнтра новых ідэй, апякун ініцыятывы Maldzis, палітолаг і вядучы Youtube-канала “Гэта топ!”. Падчас анлайн-размовы Рыгор раскажа:
Як і чаму Беларусь стала сусветным лідарам па колькасці страчаных культурных артэфактаў
Навошта беларус_кам вяртаць свае матэрыяльныя каштоўнасці
Як ініцыятыва Maldzis вяртае нацыянальную спадчыну.
Прыходзьце і задавайце пытанні Рыгору самі! Гэта магчымасць разам парэфлексіраваць, падзяліцца думкамі і абмеркаваць сапраўдныя беларускія каштоўнасці.
Умовы ўдзелу
📅 9 ліпеня, 18:00 па Варшаве (19:00 па Мінску)
💻Сустрэча адбудзецца ў Zoom. Вы можаце прымаць удзел з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі.
❗️Для ўдзелу просім зарэгістравацца: https://airtable.com/appjrDbfoFWpNCEUV/pagv0rgf1Frorsy8k/form
Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе выслана адміністратаркай пасля запаўнення анкеты.
🎟 Удзел у вэбінары за данат ад €5 – мерапрыемства дабрачыннае, а ўсе грошы пойдуць на дапамогу Вольным і дзейнасць ініцыятывы Volnyja.
🥷На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі.
Далучайцеся да мерапрыемства і адначасова падтрымлівайце Вольных!
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
976
Repost from MALDZIS
+9
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне “Жазла кіравання” (“Жезлъ правленіѧ”) Сімяона Полацкага 🔥
Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі.
“Жазло кіравання” было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. Гэта першая выдадзеная кніга беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага.
Старадрук быў набыты ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў і ў будучыні будзе перададзеная ў Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага ў якасці грамадскага падарунка. Да вяртання ў Полацк кніга будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.
✨ Падрабязнасці чытайце на сайце MALDZIS.WORLD
Такія набыткі, як “Жазло кіравання”, Трэці Статут ВКЛ, Радзівілаўская карта ці мапа Няпрэцкага, магчымыя дзякуючы грамадскім ахвяраванням. Асабліва карыснымі для ініцыятывы з’яўляюцца штомесячныя ахвяраванні, нават малога памеру.
💎 Падтрымаць нашу дзейнасць
976
Ну што, вяртаем карту Яна Няпрэцкага)
https://maldzis.world/maldzis-vjartae-kartu-vkl-jana-njaprjeckaga/
976
Мой апошні выпуск у Гадзінніку: не плачце, што эта закончылась, улыбніцесь, што эта была
https://youtu.be/D1hQGaTRCbM?si=1vxhlQKzxIqGjQYs
976
Упершыню ўзяўся за тэму беларускага кіроўнага класу ў 2019-ым, калі трапіў на фэлаўшып у Chatham House. Праз паўгады, калі папера была ўжо ў рэдактара, стала зразумела, што не варта спяшацца з публікацыяй. Крыху пазней стала відавочна, што ў які бок гісторыя не павернецца, папера ўсё адно страціла рэлевантнасць.
Праз пяць гадоў мы ўзяліся за кіроўны клас разам з Паўлам Мацукевічам. У паперы новыя падтэмы, вакол новая рэчаіснась, героі тэксту многія пазмяняліся. Ледзь не ўсё новае, але маю пачуццё, што зачыніў гештальт з даўно забытага мінулага.
https://newideas.center/special/u-ceni-lukashjenki-belaruski-kirujuchy-klas-u-pachatku-tranzitu-lady/
976
Раскажу пакуль амаль ніхто не ведае: стартуе продаж асобнікаў Мальдзіса галоўнай карты ў нашай гісторыі
Ёсць топавыя карты з планкамі: https://gutenbergpublisher.eu/shop/mapa-maldzis-vip/
І не менш топавыя без планак: https://gutenbergpublisher.eu/shop/mapa-vkl-maldzis/
Гэта топ!
976
Акадэмія новай беларускай дыпламатыі is back. Падавацца на гэтым тыдні.
https://new-belarusian-diplomacy.academy/
976
Repost from Банк идей | Реформы для Беларуси
Знакі былі! І гэта афіцыйна — Банк Ідэй перазапускаецца і вяртаецца да вас у абноўленым выглядзе🎉
▫️ Чаго чакаць далей?
Банк ідэй будзе функцыянаваць як платформа экспертнай супольнасці Беларусі.
▫️ Што гэта значыць?
Будзем на рэгулярнай аснове публікаваць меркаванні і даследаванні па такіх сакавітых тэмах, як "палітыка", "эканоміка і бізнес", "сацыяльныя пытанні" і "свет".
▫️ Навошта ўсё гэта?
Мы імкнемся дапамагчы лідаркам/лідарам і шырокай прадэмакратычнай грамадскасці зразумець, якім чынам мы можам адаптавацца да новай эпохі ў свеце і выкарыстаць наступнае акно магчымасцяў на карысць Беларусі.
Увогуле, не перамыкайцеся!
А ўжо цяпер чытайце фундаментальнае тлумачэнне таго, чаму Банк Ідэй адраджаецца, і як гэта звязана з дэмакратыяй у Беларусі⬇️
📎 Чытаць
976
Напісалі з Дзімам Круком інаўгурацыйную калонку для абноўленага Банка Ідэй:
https://ideasbank.vision/articles/u-novym-svece-njama-mesca-dlja-djemakratychnaj-belarusi-hiba-shto-my-jago-sami-vydumaem/
976
Адзін з найбольш натхняльных праектаў, у які я ўцягнуты, гэта вяртанне беларускіх гістарычных каштоўнасцяў. На фота Радзівілаўская карта 1631 года выдання.
Да ейнага стварэння тэрыторыя сучаснай Беларусі ў еўрапейскай картаграфіі выглядала як нешта невядома дзе. Таму князь Мікалай Радзівіл “Сіротка” хацеў стварыць дакладную навуковую карту Вялікага княства.
Мапа рабілася фактычна з нуля і павінна была змяшчаць геаграфічную, палітычную і гістарычную інфармацыю. Карта атрымалася і стала шэдэўрам, які праслужыў узорам для наступных карт рэгіёна яшчэ цягам дзвюх стагоддзяў.
Што тут скажаш, гэта топ!
Прачытаць больш можна тут
ПАДТРЫМАЦЬ МОЖНА ТУТ
976
Адзін з найбольш натхняльных праектаў, у які я ўцягнуты, гэта вяртанне беларускіх гістарычных каштоўнасцяў. На фота Радзівілаўская карта 1631 года выдання.
Да ейнага стварэння тэрыторыя сучаснай Беларусі ў еўрапейскай картаграфіі выглядала як нешта невядома дзе. Таму князь Мікалай Радзівіл “Сіротка” хацеў стварыць дакладную навуковую карту Вялікага княства.
Мапа рабілася фактычна з нуля і павінна была змяшчаць геаграфічную, палітычную і гістарычную інфармацыю. Карта атрымалася і стала шэдэўрам, які праслужыў узорам для наступных карт рэгіёна яшчэ цягам дзвюх стагоддзяў.
Што тут скажаш, гэта топ!
Прачытаць больш можна тут
ПАДТРЫМАЦЬ ІНІЦЫЯТЫВУ ТУТ
976
Запрашаем на Belarus Future Unconference 2024!
Антыканферэнцыя пройдзе 23-га лістапада ў Варшаве, уся інфармацыя на сайце, рэгістрацыя па спасылцы.
976
Няма часу тлумачыць, галоўная прэм’ера восені па спасылцы)
https://youtu.be/9Gm-eUo0mmY?si=mkLkKi3_JWEoZnaP
976
Repost from Press Club Belarus
Беларусское восприятие Запада: онлайн-презентация результатов опроса Chatham House
⏰ Когда: 3 сентября, вторник, 11:00 (Варшава) / 12:00 (Минск, Вильнюс)
🎤 Спикер: Рыгор Астапеня, директор «Беларусской инициативы» Chatham House
На презентации узнаете:
☑️ как часто беларусы ездят в страны ЕС;
☑️ как беларусы относятся к западной культуре;
☑️ хотят ли беларусы расширения связей с Западом;
☑️ какие взгляды у беларусов на санкционную политику Запада;
☑️ слышали ли беларусы о западных планах поддержки Беларуси в случае, если страна пойдет по пути демократии.
👉 ЗАРЕГИСТРИРОВАТЬСЯ
➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
