Volnyja
Open in Telegram
Ініцыятыва дапамогі вольным палітвязням Беларусі 🕊️ Заданаціць нам можна тут: https://buymeacoffee.com/volnyja patreon.com/volnyja Кантакт для сувязі: @Yuliya_Volnyja
Show more271
Subscribers
No data24 hours
+17 days
+730 days
Data loading in progress...
Similar Channels
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+4
in 0 channels
August '26
+7
in 0 channels
Get PRO
July '26
+25
in 0 channels
Get PRO
June '26
+15
in 1 channels
Get PRO
May '26
+6
in 1 channels
Get PRO
April '26
+16
in 1 channels
Get PRO
March '26
+5
in 0 channels
Get PRO
February '26
+6
in 0 channels
Get PRO
January '26
+22
in 1 channels
Get PRO
December '250
in 1 channels
Get PRO
November '25
+13
in 2 channels
Get PRO
October '25
+19
in 1 channels
Get PRO
September '250
in 1 channels
Get PRO
August '25
+10
in 1 channels
Get PRO
July '250
in 2 channels
Get PRO
June '25
+15
in 0 channels
Get PRO
May '250
in 0 channels
Get PRO
April '250
in 1 channels
Get PRO
March '250
in 0 channels
Get PRO
February '250
in 0 channels
Get PRO
January '250
in 0 channels
Get PRO
December '240
in 0 channels
Get PRO
November '240
in 0 channels
Get PRO
October '240
in 0 channels
Get PRO
September '24
+28
in 0 channels
Get PRO
August '240
in 0 channels
Get PRO
July '24
+9
in 8 channels
Get PRO
June '240
in 0 channels
Get PRO
May '240
in 0 channels
Get PRO
April '24
+12
in 1 channels
Get PRO
March '240
in 2 channels
Get PRO
February '24
+96
in 1 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 09 September | +2 | |||
| 08 September | 0 | |||
| 07 September | 0 | |||
| 06 September | 0 | |||
| 05 September | 0 | |||
| 04 September | +1 | |||
| 03 September | 0 | |||
| 02 September | +1 | |||
| 01 September | 0 |
Channel Posts
+8
Дзелімся з вамі вынікамі ліпеня! Навін было шмат, і канешне, было шмат дапамогі. Да нас прыйшлі новыя ментаркі, але заявак на дапамогу Вольным у 4 раз больш. Таму далучайцеся да нашага кам’юніці як ментар_кі ці валанцер_кі 💙
Гартайце карткі, там усе лічбы месяца, каб бачыць, што і як мы робім.
💙 Жадаеце падтрымаць нас? Рабі данаты на Stripe, Buy me a coffee альбо Patreon
💙 Жадаеце дапамагчы Вольным? Стань ментар_кай: https://airtable.com/app5R1ndq9cZt1x2L/pagmG4mqD6Itcv3fz/form?fbclid=PAAaZSH-NarrDbgJz0W66djYkDlupEK8H1EIMwLZ1joNyXE6vFk-qRNobCiSs
| 2 | 📕 З чаго пачаць пошук працы ў Польшчы: правы, досвед і новыя магчымасці
Пасля вызвалення і вымушанага пераезду ўсё даводзіцца пачынаць нанова. Іншая краіна, іншая мова, іншыя законы. І адразу трэба шукаць працу ў сістэме, пра якую амаль нічога не ведаеш. Гэта нармальна, што напачатку ўсё можа здавацца цяжкім і незразумелым.
Мы падрыхтавалі дзве практычныя сустрэчы разам з эксперткай Таццянай Міндак, каб гэтыя першыя крокі былі крыху лягчэйшыя.
На першай разбяромся, як працуе польскае працоўнае права. На другой пагаворым, як будаваць кар'еру пасля 50.
Расклад:
🟡 7 верасня: «Працоўнае права ў Польшчы»
🟡 14 верасня: «Сіла досведу: развіццё кар'еры пасля 50»
Абедзве сустрэчы праходзяць анлайн, пачатак а 18:00 па варшаўскім часе.
🔜 Рэгістрацыя па спасылцы
Чакаем усіх, для каго актуальнае пытанне пошуку працы ў Польшчы!
Будзем рады бачыць вас — на адной сустрэчы або на абедзвюх 💛 | 97 |
| 3 | ПРАЦЯГВАЕМ ВЕБІНАРЫ ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠
Палітычны пераслед і вымушаная эміграцыя — гэта не толькі страта волі ці дома. Часта гэта яшчэ і страта звыклага жыцця, прафесіі, сацыяльных роляў, адчування прыналежнасці і ўяўленняў пра сябе.
«Хто я цяпер?» і «Як жыць далей?» — гэтыя пытанні могуць гучаць яшчэ доўга пасля таго, як знешне жыццё, здаецца, наладзілася. Таму гэтым разам мы прапануем пагаварыць пра пошук новых сэнсаў.
Абмяркуем ⤵️
🔵што такое крызіс сэнсаў
🔵як паступова, крок за крокам, нанова выбудоўваць сваю ідэнтычнасць
🔵дзе шукаць апоры, каб будаваць новае жыццё
🗣️ Эфір правядзе Дар'я Давыдзька — сямейная псіхалагіня, якая працуе ў Volnyja з заснавання.
🫷 Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі.
Дата: 9 верасня
Час: 18:00 па Варшаве
Фармат: анлайн
Нават калі здаецца, што зямля сышла з-пад ног, магчыма знайсці новую апору. Прыходзьце шукаць яе разам з намі і запрашайце блізкіх 🫂 | 103 |
| 4 | ШІ НА КОЖНЫ ДЗЕНЬ 🤖
Серыя анлайн-сустрэч для валанцёра:к і былых палітзняволеных
ШІ ўвайшоў у штодзённае жыццё і працу так шчыльна, што разбірацца ў ім — ужо не раскоша, а звычайная неабходнасць. Прыкладна як умець карыстацца пошукам у інтэрнэце.
За чатыры сустрэчы мы разбяром, што ШІ ўмее сёння, пакажам практычныя прыёмы на кожны дзень, навучымся адрозніваць праўду ад упэўнена пададзенай выдумкі і зазірнем у тое, куды ўсё рухаецца далей.
Пасля курса вы зможаце ўпэўнена карыстацца ШІ ў побыце і працы, заўважаць фэйкі і падробкі, не губляцца сярод новых інструментаў і разумець, як усё гэта змяняе прафесіі. Без страху і лішняй магіі вакол тэмы.
Расклад:
🔵 10 верасня: ШІ: змест папярэдніх серый
🔵 17 верасня: Лайфхакі на кожны дзень
🔵 24 верасня: Упэўнена — не значыць праўда
🔵 1 кастрычніка: Што далей: жыццё і праца побач з ШІ
Усе сустрэчы праходзяць па чацвяргах у 18:00 па Варшаве, анлайн.
📌 Вядзе сустрэчы Максім — 18 гадоў у ІТ, кіраваў ІТ-працэсамі і ўкараненнем зменаў у буйных праектах у фінансавым сектары і энергетыцы, займаўся аўдытам працэсаў і ўнутраным кантролем, а апошнія гады працуе з ШІ-агентамі і аўтаматызацыяй рабочых працэсаў.
Каб далучыцца, дастаткова запоўніць кароткую форму рэгістрацыі — спасылку на сустрэчу і ўсе падрабязнасці дашлем вам асобна.
🔜 Рэгістрацыя
Прыходзьце на ўсе чатыры сустрэчы або толькі на тую, якая зачапіла 🔥 | 113 |
| 5 | Каб стаць ментарам ці ментаркай не трэбна мець нейкі дыплом ці прафесію. Трэба мець жаданне і некалькі гадзін у нядзелю, каб быць побач з Вольным ці Вольнай 💜
Але мы як арганізацыя клапацімся і пра Вольных і пра ментараў, таму лічым важнай часткай ментарства – падрыхтоўку:
1. Адукацыйны анлайн-курс, дзе псіхолагі і каманда распавядаюць пра структуру, фармат і тонкасці працы з уразлівымі групамі;
2. Невялічкае апытанне – каб зразумець, што вы гатовыя да ментарства і ў вас не засталося пытанняў;
3. Размова з псіхалагіней – каб вы маглі задаць важныя для сябе пытанні.
Усе гэта клопат і прафесійны падыход да працы з уязвімымі групамі людзей, які дазваляе ментар_кам зберагчы сябе ад выгарання, а Вольным – атрымаць беражлівую дапамогу.
📌Стаць ментар_кай: https://airtable.com/app5R1ndq9cZt1x2L/pagmG4mqD6Itcv3fz/form?fbclid=PAAaZSH-NarrDbgJz0W66djYkDlupEK8H1EIMwLZ1joNyXE6vFk-qRNobCiSs | 118 |
| 6 | 🧘 ЁГА ДЛЯ ВОЛЬНЫХ У ВАРШАВЕ
Пасля перажытага траўматычнага досведу напружанне і трывога застаюцца не толькі ў галаве, але і ў целе. Цела нібы «памятае» стрэс і часта не адпускае яго само.
Ёга — гэта мяккі спосаб вярнуцца да сябе. Спакойны рух дапамагае скінуць напружанне, аднавіць дыханне і зноў адчуць апору ў целе. А калі робіш гэта не сам-насам, а побач з іншымі, лягчэй становіцца і на душы.
🌸 Таму 22 жніўня запрашаем на заняткі ёгай у прыгожым месцы ў цэнтры Варшавы.
Заняткі будзе праводзіць прафесійная трэнерка з досведам больш за 5 гадоў. Але вам досвед не патрэбны!
Прыходзьце, нават калі ніколі не разгортвалі карымат 💜
Дата: 22 жніўня
Час: 11:00 (пачатак)
Працягласць: 1 гадзіна
Месца: Цэнтр Варшавы
З сабой: спартовую форму. Усё астатняе мы забяспечым :)
👇 Для рэгістрацыі запоўніце кароткую форму.
Зарэгістравацца
Пасял гэтага з вамі звяжацца наша менеджарка і дашле ўсе падрабязнасці, у тым ліку дакладны адрас.
Будзем рады кожнай і кожнаму 💜 | 165 |
| 7 | Кожны месяц да нас звяртаюцца былыя палітзняволеныя за дапамогай. У ліпені было аж 19 заявак. Некаторым патрэбны шлях рэсацыалізацыі з ментар_кай, а некаторым – канкрэтная разавая дапамога, напрыклад, разам схадзіць у банк для адкрыцця банкаўскага рахунку ці дапамагчы з пошукам кватэры.
Калі ў вас ёсць сілы і жаданне разава дапамагаць Вольным – мы вас чакаем!
Станьце часткай кам’юніці Volnyja: https://airtable.com/app5R1ndq9cZt1x2L/pagkxNDiqieSWlkFH/form
#Вольны_стандушы! | 199 |
| 8 | У нас здарылася цікавая размова на @usual_morning 🚀
“А не наплевать ли беларусам на политических заключенных? Все-таки это ничтожно маленькое количество людей. Уже 6 лет думать об этом ежедневно, тоже невозможно“. Запытаў у нас Канстанцін Каверын
Уся наша праца трымаецца на людзях, якім не ўсё роўна: валанцёр_кі, ментары_кі. Беларуская салідарнасць нікуды не згінула, яна зараз ператварылася ў канкрэтную дапамогу, дзеянні і падтрымку!
🖇 Хочаш праявіць сваю салідарнасць і стаць ментарам ці валанцёрам для былога палітзняволенага?
Запоўні невялічкую анкету: https://airtable.com/app5R1ndq9cZt1x2L/pagmG4mqD6Itcv3fz/form?fbclid=PAAaZSH-NarrDbgJz0W66djYkDlupEK8H1EIMwLZ1joNyXE6vFk-qRNobCiSs | 224 |
| 9 | Амаль кожны дзень да нас прыходзяць заяўкі ад былых палітзняволеных па дапамогу і падтрымку. Калі ты прабыў доўгі час за кратамі, то пачаць жыцце нанова складана… а за мяжой ячшэ X100.
З пачатку 2026 года > 300 палітзняволеных сталі Вольнымі, шмат хто з іх апынуўся за мяжой і зараз ім патрэбны чалавек побач – ментар. Адказаць на пытанні, схадзіць разам па адміністрацыйныя справы, дапамагчы з пошукам жытла ці просто пагутарыць.
💙Хочешь дапамагчы і стаць для кагосці плячом – далучайся да нас як ментар_ка ці валанцер_ка?
#Вольны_стандушы! | 215 |
| 10 | 3 гады ініцыятыва Volnyja дапамагае былым палітзняволенным – Вольным – адаптавацца і пабудаваць новае жыцце.
Дзе шукаць хату? Як легалізавацца? Як атрымаць псіхалагічную падтрымку? Дзе і кім працаваць? І шмат іншых патанняў з якімі сутыкаюцца Вольныя на першых этапах… Вельмі важна, каб было каму задаць гэтыя пытанні і пачуць “Зараз разбярэмся!”.
💙Хочешь дапамагчы і стаць для кагосці плячом – далучайся да нас як ментар_ка ці валанцер_ка?
🔗Спасылка: https://airtable.com/app5R1ndq9cZt1x2L/pagmG4mqD6Itcv3fz/form?fbclid=PAAaZSH-NarrDbgJz0W66djYkDlupEK8H1EIMwLZ1joNyXE6vFk-qRNobCiSs
#Вольны_стандушы! | 213 |
| 11 | Сення нашай ініцыятыве Volnyja 3 гады! Кожны дзень мы дапамагаем былым палітзняволенным (Вольным) адаптавацца і пабудаваць новае жыцце.
Гэты цяжкі працэс, які лепей праходзіць побач з тым, каму можаш давяраць. Нашыя ментары становяцца такімі людзмі для Вольных.
💙Хочешь дапамагчы і стаць для кагосці плячом – далучайся да нас як ментар_ка ці валанцер_ка?
🔗Спасылка: https://airtable.com/app5R1ndq9cZt1x2L/pagmG4mqD6Itcv3fz/form?fbclid=PAAaZSH-NarrDbgJz0W66djYkDlupEK8H1EIMwLZ1joNyXE6vFk-qRNobCiSs
#Вольны_стандушы! | 189 |
| 12 | 8 жніўня ініцыятыве Volnyja спаўняецца 3 гады! За весь час да нас звярнулася за дапамогай 575 былых палітзняволеных: 120 атрымалі ментарскую падтрымку, ≈ 200 зараз працуюць са сваім ментарам ці ментаркай і спрабуюць будаваць жыцце на нова!
За кожнай цыфрай – жывы чалавек са сваей гісторыяй, а побач – ментар ці ментарка, якія сталі плячом, апорай і дапамогай.
У Дзень Народзінаў нашыя партнеры выказалі свае меркаванне на простае пытанне: “Навошта патрэбны ментар_кі?”
#Volnyja_3гады | 180 |
| 13 | Volnyja адна з арганізацый, якая атрымлівае грошы ад Міжнароднага Гуманітарнага Фонду. Усе грошы ідуць толькі на прамую дапамогу Вольным. Нам важна, каб дадзеныя былі празрыстымі, таму дзелімся як гэтая дапамога была размеркавана ў 2 квартале.
Іншыя справаздачы у пастах ніжэй і на сайте.
Міжнародны Гуманітарны Фонд https://ihfrb.org/ | 282 |
| 14 | 🏐 Валейбол для вольных: прыходзьце пагуляць і пазнаёміцца
Перажываць эміграцыю цяжка. А перажываць эміграцыю пасля зняволення — цяжэй у разы.
Гэта можа здавацца нелагічным, але менавіта тады, калі няма сіл на жыццё, найлепшым лекам часта аказваюцца рух і жывыя сустрэчы. Спорт дапамагае выраўняць эмацыйны стан, а новыя знаёмствы — адчуць сябе часткай супольнасці ў чужой краіне.
🔥 Таму 15 жніўня запрашаем далучыцца да нас у цэнтры Варшавы, каб разам паразмінацца і пагуляць у валейбол!
А пасля гульні пойдзем у парк на пікнік пабалбатаць пра эміграцыю, інтэграцыю ў Польшчы, жыццё — карацей, пра ўсё і ні пра што :)
📌 Гульню правядзе Артур Удрыс — псіхааналітык, гештальт-тэрапеўт, EMDR-практык і псіхолаг ініцыятывы Volnyja і прафесійны валейбаліст у мінулым.
Досвед гульні не патрэбны! Прыходзьце, нават калі мяч трымалі толькі на школьнай фізкультуры. Галоўнае — не вынік, а добрая кампанія і настрой!
Дата: 15 жніўня
Час: 11:00
Месца: Цэнтр Варшавы
*Дакладнае месца сустрэчы дашлем пасля рэгістрацыі.
📝 Зарэгістравацца
Будзем рады кожнай і кожнаму❤️🔥 | 167 |
| 15 | TUTAKA ў гэтым годзе падаравала кам’юніці Volnyja 50 квіткой: для Вольных – 40, для ментар_ак – 10. Гэта важная падтрымка, бо ўсе квіткі хуценька разляцеліся. А сення мы распавядзем як прайшоў фестываль і якія водгукі мы атрымалі.
TUTAKA прасоўвае беларускую культуру, яднае беларусаў і беларусак, якія думаюць пра сваю тоеснасьць і культуру, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся і дзе жывуць. | 178 |
| 16 | Запрашаем на чарговую сустрэчу пра ПТСР💟
Пасля перажытага зняволення многія заўважаюць, што змяніліся не толькі яны самі, але і іх адносіны з людзьмі навокал.
Стала цяжэй давяраць, адкрывацца, адчуваць сябе ў бяспецы побач з іншымі. Часам хочацца замкнуцца ў сабе, а часам — наадварот, узнікае моцная патрэба ў блізкасці, якую цяжка вытрымліваць.
Гэтым разам мы сустракаемся, каб пагаварыць пра тое, як ПТСР уплывае на стасункі 🫂
Абмяркуем:
🔵чаму ПТСР уплывае на адносіны нават праз доўгі час пасля вызвалення
🔵чаму становіцца цяжка давяраць людзям і як вярнуць адчуванне даверу
🔵як траўма ўплывае на стасункі з партнёрам, сябрамі і блізкімі
🔵чаму ўзнікаюць раздражняльнасць і эмацыйная дыстанцыя
🔵як доўгая адсутнасць чалавека ўплывае на ўсю сям'ю і як аднавіць баланс у сямейных адносінах
🔵як заводзіць новыя знаёмствы, калі страшна адкрывацца і зноў станавіцца ўразлівым
🔵што могуць рабіць блізкія, каб іх падтрымка сапраўды дапамагала
📎 Эфір правядзе Артур Удрыс — псіхолаг Volnyja, псіхааналітык і гештальт-тэрапеўт.
✅ Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі.
*Прыйсці можна незалежна ад таго, ці былі вы на папярэдніх сустрэчах.
Дата: 11 жніўня
Час: 18:00 па Варшаве
Фармат: анлайн
Прыходзьце самі і запрашайце блізкіх 💜 | 164 |
| 17 | ☀️ Всем доброго Обычного утра!
Начинаем в 9:00 по Минску 🕘
👉 https://youtube.com/live/BBKTgnW3AzU
Гости выпуска:
🌟 Вероника Станкевич — координаторка инициативы «Вольныя»
🌟 Александр Рыков (BalaganOFF) — блогер, предприниматель
В Беларуси почти 4 тысячи бывших политических заключённых. Многие из них после освобождения оказываются в новой реальности. Как заново выстраивать жизнь после тюрьмы? С какими проблемами сталкиваются бывшие политзаключённые? Как им помогают с социализацией, документами, работой и обычными бытовыми вопросами? Поговорим на эту тему с координаторкой инициативы «Вольныя» Вероникой Станкевич.
Президент Казахстана Токаев публично призвал Путина заканчивать войну. Почему Москва так болезненно реагирует на подобные заявления? Может ли Россия потерять статус главного лидера постсоветского пространства? Рискнёт ли Лукашенко когда-нибудь публично советовать что-то Путину? Почему российское общество способно плакать из-за сгоревших китайских сумок, но почти не хочет говорить о цене войны? Разбираемся с блогером Александром Рыковым.
🔔 Переходим по ссылке, ставим колокольчик, чтобы не пропустить эфир:
👉 https://youtube.com/live/BBKTgnW3AzU | 137 |
| 18 | Вы пераехалі ў Літву ці толькі плануеце пачаць працаваць? Не ўпэўненыя, якія падаткі трэба плаціць, як падаваць дэкларацыю і як аформіць сваю дзейнасць?
На вебінары абмяркуем:
🔹як уладкована сістэма падаткаабкладання фізічных асоб у Літве;
🔹хто лічыцца падатковым рэзідэнтам;
🔹якія формы занятасці існуюць у Літве і якую лепш абраць;
🔹як абкладаюцца даходы, атрыманыя за межамі Літвы;
🔹хто абавязаны падаваць гадавую дэкларацыю, у якія тэрміны і як праходзіць гэты працэс;
🔹разгледзім рэальныя практычныя сітуацыі, як пазбегнуць памылак.
Умовы ўдзелу:
📅31 ліпеня (пятніца), а 18:00 па Варшаве (19:00 па Мінску)
💻 Сустрэча адбудзецца ў Zoom. Вы можаце прымаць удзел з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі.
❗️ Для ўдзелу просім зарэгістравацца: https://forms.gle/bh6KVMxmvmF57pkj8
🥷 На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі.
👥 Удзел адкрыты для ўсіх жадаючых.
Аб спікеры:
Больш за 10 гадоў працуе ў сферы бухгалтарскага ўліку, падаткаабкладання і фінансавага кансалтынгу. Спецыялізуецца на суправаджэнні IT-кампаній, медыя і digital-праектаў, фрылансераў і НКА ў Літве. | 396 |
| 19 | Як бяспечна арандаваць жыллё ў Польшчы і на што звярнуць увагу пры пошуку кватэры?
📄 Якія нюансы важна ведаць перад падпісаннем дагавора арэнды.
❓ Асноўныя памылкі пры заключэнні дагавора арэнды
💰 Якія выдаткі могуць чакаць вас пры арэндзе і куплі нерухомасці.
🔑 Калі арэнда перастае быць выгаднай і варта задумацца пра куплю ўласнага жылля.
🏦 Ці магчыма атрымаць іпатэку ў Польшчы іншаземцу і з чаго пачаць падрыхтоўку.
🏢 Што выбраць: новабудоўлю ці другасны рынак.
📋 Як праходзіць працэс куплі нерухомасці ў Польшчы крок за крокам.
⚠️ Якія памылкі часцей за ўсё робяць іншаземцы пры арэндзе і куплі жылля.
🤝 Як зрабіць здзелку бяспечнай і пазбегнуць лішніх выдаткаў.
❓ Адказы на вашы пытанні і разбор рэальных сітуацый.
Умовы ўдзелу:
📅30 ліпеня (чацвер), 18:00 па Варшаве (19:00 па Мінску)
💻 Сустрэча адбудзецца ў Zoom. Вы можаце прымаць удзел з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі.
❗️ Для ўдзелу просім зарэгістравацца: https://forms.gle/apgwFNSHFNX4eCp19
Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе выслана адміністратаркай пасля запаўнення анкеты.
🥷 На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі.
👥 Удзел адкрыты для ўсіх жадаючых.
Аб спікеры:
Спецыяліст па нерухомасці з вопытам каля 6 гадоў, які суправаджае кліентаў пры куплі, продажы і арэндзе жылля — ад пошуку і перамоваў да праверкі дакументаў, юрыдычнай падтрымкі і дапамогі з іпатэкай | 209 |
| 20 | Чэрвень скончыўся, расказваем, як прайшоў гэты першы месяц лета у нас
Мы правялі шмат сустрэч для нашага кам’юніці ментар_ак, і на паветры, і анлайн, юрыдычныя вебінары з FBC, вучыліся англійскай і польскай!
Гартайце карткі, там усе лічбы месяца, каб бачыць, што і як мы робім.
💙 Хочаш падтрымаць нас? Рабі данаты на Stripe, Buy me a coffee альбо Patreon
💙 Хочаш быць асабіста падтрымаць Вольных? Стань ментар_кай – анкета тут: https://airtable.com/app5R1ndq9cZt1x2L/pagmG4mqD6Itcv3fz/form?fbclid=PAAaZSH-NarrDbgJz0W66djYkDlupEK8H1EIMwLZ1joNyXE6vFk-qRNobCiSs | 162 |
