Музей народнай архітэктуры і побыту
Open in Telegram
Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
289
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+2730 days
Posts Archive
⚠️ Увазе наведвальнікаў ⚠️
Паважаныя наведвальнікі і госці нашага Музея.
Звяртаем Вашу ўвагу, што з 1 лютага 2026 года (01.02.2026) цэны на наведванне Музея і некаторыя яго паслугі змяняюцца.
Так, цана ўваходнага білета з 1 лютага 2026 года (01.02.2026) для дарослых – 16,00 бел.руб.; для студэнтаў / школьнікаў - 8,00 бел.руб.
З астатнімі зменамі ў Прэйскуранце паслуг Музея Вы можаце азнаёміцца па спасылцы: https://etna.by/services/koshty-na-paslug
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Акцыя «Цалкам бясплатна - сялянскія рамёствы!» 🐝
🗓️ 1 лютага 2026 года
🕐 13:00 і 15:00
Акцыя «Цалкам бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб нашым музеі і беларускай гісторыі. Пры Вашым жаданні можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплочваецца толькі ўваходны квіток у музей) па 2 выставам музея – «Пчалярства на Беларусі» і «Шапавальства на Беларусі».
Экскурсія па выставе «Пчалярства на Беларусі» - гэта магчымасць даведацца ўсё аб гісторыі пчалярства і пазнаёміцца з прафесійнымі прыладамі, якімі карысталіся пчаляры падчас сваёй працы.
Акрамя гэтага, Вас чакае экскурсія па выставе «Шапавальства на Беларусі». Гэты промысел быў папулярны менавіта на беларускім Падняпроўі і звязаны ў асноўным з вырабам валёнак і магерак, без якіх зімой не мог абысціся чалавек.
🗒️ Вас чакае:
🔸 Экскурсія па выставе «Пчалярства на Беларусі»;
🔸 Экскурсія па выставе «Шапавальства на Беларусі».
🎟️ Кошт квіткоў:
🍀 для дарослых – 16,00 руб.;
🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8,00 руб.;
🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна!» 🌬️
🗓️ 31 студзеня 2026 года
🕐 13:00 і 🕒 15:00
Акцыя «Цалкам сакрэтна/Бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб музеі і беларускай гісторыі. 31 студзеня, можна будзе наведаць дзве бясплатныя экскурсіі (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) – па ветракам музея.
Вы ўбачыце, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі, праслухаеце шмат цікавага пра ролю млынара ў вясковым грамадстве.
🗒️ Вас чакае:
🔸 Экскурсія па ветракам на тэрыторыі музея (пачатак 13:00, 15:00);
🎟️ Кошт квіткоў:
🍀 для дарослых – 13,00 руб.;
🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Свята «Масленіца-2026» ☀️
🗓️ 21 лютага 2026 года
🕛 з 12.00 да 16.00
Масленка – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. У розных мясцовасцях можна было пачуць і такія назвы свята як Загавіны, Запусты, Папелец, Аўлассе.Падрыхтоўка да свята пачыналася загадзя. Гаспадыні старанна прыбіралі хату і двор, рыхтавалі святочныя стравы. Напрацягу ўсяго святочнага тыдня ўжывалі шмат малочных прадуктаў і бліноў, хадзілі ў госці да сваякоў і весела бавілі час. Сярод актыўных забаў – катанне на конях, арэлях і ледзяных горках.
Не абміналі ўвагай на свята маладых нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Да іх прыходзілі ў госці і вешалі на шыю кавалак бервяна – “калодку”. Такім чынам вясковая грамада клапацілася пра працягненне роду і нагадвала пра неабходнасць знаходжання сабе пары.
Традыцыйныя абрады, вясёлыя гулянні, танцы, спевы– усё гэта чакае Вас на свяце ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!
🗒️ Вас чакае:
🔸 Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
🔸 Музычная праграма;
🔸Фальклорныя гурты;
🔸 Майстар-класы для дзяцей і дарослых;
🔸 Ценявы тэатр «Вяртэп»;
🔸 Лялечны тэатр «Батлейка»;
🔸 Рэканструкцыя абрада «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі р-н., Віцебская вобл.);
🔸 Рэканструкцыя абрада «Наведванне маладухі»;
🔸 Масленічны слуп з прызамі;
🔸 Лакацыі рэканструктараў;
Спальванне пудзіла зімы – «Марэны»;
🎉 І мноства прызоў ад Партнёраў мерапрыемства! 🎉
⚡ Чакайце ў бліжэйшыя дні звесткі аб папярэднім продажы квіткоў.
🎟️ Кошт квіткоў:
🔸 для дарослых – 35,00 руб.;
🔸 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 20,00 руб.;
🔸 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 15,00 руб.;
🔸 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Шчодры вечар у Музеі ✨
24 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло цёплае свята "Шчодры вечар, добры вечар" 🔥
Абрад "Шчадраванне", беларускія традыцыйныя майстар-класы, варожбы, танцы і гульні - усё гэта і многае іншае стварылі па-сапраўднаму цёплую і ўнікальную атмасферу свята ☀️
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Свята «Шчодры вечар, добры вечар» ✨
🗓️ 24 студзеня 2026 года
🕐 13:00-14:00
«Шчодрык» – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, якая з’яўлялася асноўнай стравай любага каляднага стала. Таксама вялікая ўвага надавалася варажбе, якой шмат займаліся незамужнія дзяўчаты, якія хацелі ведаць, што іх чакае ў наступным годзе.
І, канешне, гэтае свята суправаджалася абрадам «шчадравання», калі гурт шчадроўшчыкаў абыходзіў двары з песнямі-шчадроўкамі, у якіх услаўляліся гаспадар і гаспадыня.
Таму запрашаем усіх ахвотных прыняць удзел у свяце «Шчодрык»...
🗒️ Вас чакае:
🔸 Беларускія традыцыйныя майстар-класы;
🔸 Калядныя варожбы;
🔸 Лялечны тэатр «Батлейка»;
🔸 Ценявы тэатр «Вяртэп»
Беларускія танцы і гульні;
🔸 Абрад «Шчадраванне».
🎟️ Кошт квіткоў:
🍀 для дарослых – 13,00 руб.;
🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Свята «Вадохрышча» ✨
🗓️ 17 студзеня 2026 года
🕐 З 13:00 да 14:00
Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па працягласці свята – тры куцці. Апошняя куцця, названая Поснай ці Вадзяной, супадае са значным для вернікаў святам – Вадохрышчам. Святкуецца яно ў гонар Хрышчэння Ісуса Хрыста ў водах Іардана. Асабліва абаронныя і гаючыя якасці надаваліся ў гэты дзень вадзе, узятай з рэчак і крыніц. Вялікая роля адводзілася «абаронным рытуалам», якія павінны былі засцерагчы дом і гаспадарку ад злога вока ды нячыстай сілы.
Як і пад час Каляд, на Вадохрышча людзі варажылі, бо увесь Калядны перыяд лічыўся часам магічным, калі кожны меў магчымасць зазірнуць у сваю будучыню.
Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гулянняў у музеі пад адкрытым небам!
🗒️ Вас чакае:
🔸 Расповед пра хрысціянскія і народныя традыцыі свята;
🔸 Варожбы;
🔸 Майстар-клас.
🎟️ Кошт квіткоў:
🍀 для дарослых – 13,00 руб.;
🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Увага!
✨ Дарагія наведвальнікі і госці Музея!
У сувязі з складанымі погоднымі ўмовамі свята "Шчодрык", праведзенне якога было запланавана на 11 студзеня 2026 года - адмяняецца 😿
Аднак, большую частку элементаў Свята Вы зможаце ўбачыць 24 студзеня 2026 года, у межах мерапрыемства "Шчадраванне" 💫
Прыносім шчырыя выбачэнні за аказаныя нязручнасці 🙏
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
+4
Выстава "Ад злога чаравання ды шчаслівага вяртання" ✨ адкрыта для наведвання.
🗓️ 6 студзеня 2026 года ў помніку архітэктуры "Царква з в. Барань" адкрылася і пачала функцыянаваць выстава "Ад злога чаравання ды шчаслівага вяртання" ✨
❄️ Выстава прысвечана такому феномену беларускай духоўнай культуры як абярэг.
Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі цікавай і каштоўнай крыніцай для этнографаў, бо з'яўляліся своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету, сістэмы ўяўленняў і вераванняў беларусаў.
Рэкамендуем да наведвання і азнаямлення 💫
( 🔥 аплата за наведванне выставы ўваходзіць у кошт уваходнага білета)
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
🎄 Дарагія сябры і госці музея ❤️
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ад усёй душы віншуе вас са светлым Раством Хрыстовым! 🌟
Гэтае свята спрадвеку было на Беларусі асаблівым — часам сямейнага цяпла, шчодрасці і надзеі ☕️🍞
🌬️ У нашых экспазіцыях, ва ўбранні драўляных храмаў і сялянскіх хат захоўваецца душа таго сапраўднага, шчырага Раства 🌟
✨ Жадаем, каб святло Віфлеемскай зоркі азарала ваш шлях!
✨ Каб у дамах вашых гучалі песні-калядкі і панавала каханне!
✨ Няхай новы год будзе мірным і добрым!
❄️ Прыходзьце ў музей, каб акунуцца ў атмасферу народнага Раства! 🏠
Са святам!
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Свята «Шчодрык» 💫
🗓️ 11 студзеня 2026 года
🕐 з 13.00 да 14.00
Шчодрык або Шчодрая куцця – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік.
Шмат увагі на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.
Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні.
Завітвайце на свята ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту!
🗒️ Вас чакае:
🔸 Выступ гурта «Мілавіца»;
🔸 Паказ ценявога тэатра «Вяртэп»;
🔸 Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
🔸 Рэканструкцыя абраду «Шчадраванне»;
🔸 Народныя танцы і гульні;
🔸 Варожбы з жывёламі;
🔸 Майстар-клас па выцінанцы.
🎟️ Кошт квіткоў:
🍀 для дарослых – 15,00 руб.;
🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,50 руб.;
🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,50 руб.;
🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Repost from Музей народнай архітэктуры і побыту
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”✨
🗓️ 6 студзеня 2026 г.
🕐 у 13.00
❄️ Выстава прысвечана такому феномену беларускай духоўнай культуры як абярэг. Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі цікавай і каштоўнай крыніцай для этнографаў, бо з’яўляліся своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету, сістэмы ўяўленняў і вераванняў беларусаў. Звычайныя рэчы з культурнага або прыроднага асяроддзя ў кантэксце традыцыйнага светапогляду набывалі новы семантычны сэнс і выкарыстоўваліся ў якасці апатрапеяў – сродкаў абароны ад уздзеяння звышнатуральных сіл. Падчас выканання абарончай функцыі гэтыя прадметы пазбаўляліся свайго ўтылітарнага прызначэння, набывалі ўласцівасці рытуальныя, сімвалічныя. Новыя, апатрапейныя характарыстыкі пры гэтым не выпадковыя, яны абапіраліся на рэальныя якасці прадметаў, альбо на асаблівасці іх практычнага выкарыстання. Напрыклад, у народнай свядомасці вастрыня нажа альбо сякеры ў аднолькавай ступені карысна як для выканання рэальных, побытавых задач, так і для служэння ў якасці сродка абароны ад ведзьмаў.
❄️ На выставе прадстаўлены 8 экспазіцыйных комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць важнейшыя клопаты, якія суправаджалі нашых продкаў на працягу жыцця: будаўніцтва сваёй хаты, дагляданне гаспадаркі,
нараджэнне і выхаванне дзяцей і да т.п. Кожны комплекс уяўляе сабой шэраг экспанатаў – музейных прадметаў, прыродных матэрыялаў, фотаздымкаў, якія разам павінны стварыць адмысловы “музейны нацюрморт” – прадметнае і мастацкае ўвасабленне ролі апатрапея ў традыцыйнай культуры беларусаў.
🗒️ Пад час адкрыцця выставы Вас чакае:
🍀 расповяд аб ролі абярэга ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў;
🍀 найгрышы на традыцыйных беларускіх музычных інструментах;
🍀 майстар-клас па вырабе пояса-абярэга.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
