en
Feedback
Музей народнай архітэктуры і побыту

Музей народнай архітэктуры і побыту

Open in Telegram

Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
289
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+2730 days
Posts Archive
👑 «Тры Каралі» 👑 - жывое і яркае свята ў Музеі 👑 3 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту панавала атмасфера чараўніцтва, традыцый і радасці! ✨ Мы акунуліся ў гісторыю гэтага дзіўнага каталіцкага свята ў гонар трох мудрацоў - Каспара, Мельхіёра і Бальтазара, якія прынеслі дары немаўляці Езусу 🎁 А галоўнае - ажывілі беларускую традыцыю! ❄️ Раней у вёсках у гэты дзень моладзь абыходзіла двары з віншаваннямі, і ў нас таксама былі свае Тры Каралі, анёл і нават чорт! 👑😇😈 🗒️ Чым мы напоўнілі гэты дзень? 🌀 Рэканструкцыя абраду "Тры Каралі" - поўнае пагружэнне ў старадаўні рытуал! 🎶 Выступленне фальклорнага гурта “ВЕРНА” — душэўныя песні і мелодыі! 🎨 Майстар-класы - дзе кожны мог стварыць свой маленькі шэдэўр! 💃 Беларускія танцы і гульні - зарадзілі энергіяй абсалютна ўсіх! 🌟 І шмат чаго цікавага... Гэта быў дзень сапраўднай культуры, цяпла і агульных усмешак! ☺️ Дзякуй кожнаму, хто быў з намі! 🙏 Чакаем вас зноў на нашых мерапрыемствах, каб разам захоўваць і святкаваць прыгажосць традыцый! 🥳 Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый #ТрыКаралі #ЖываяТрадыцыя

🌟 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх 🎄 З Новым годам і Калядамі! ✨ ❄️ Няхай кожны дзень на
🌟 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх 🎄 З Новым годам і Калядамі! ✨ ❄️ Няхай кожны дзень надыходзячага года будзе яркім і незабыўным! ❄️ Няхай у Вашым жыцці цуды здараюцца часцей, чым пра іх паспееце памарыць! ❄️ Падзеі, якія ўзнікаюць, хай будуць прыемнымі, значнымі і прыгожымі, а жыццёпаспяховым і шчаслівым! Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

🌟 Топ-10 падзей у музеі ў 2025 годзе 🌟 Адыходзячы год быў багаты на яркія і цікавыя падзеі для нашага музея, таму мы вырашы
🌟 Топ-10 падзей у музеі ў 2025 годзе 🌟 Адыходзячы год быў багаты на яркія і цікавыя падзеі для нашага музея, таму мы вырашылі падзяліцца імі! ❄️ Культурнае мерапрыемства года «Гуканне вясны» 🕊️ ❄️ Жывая традыцыя года Свята «Шчадраванне на Палессі» 🐻 ❄️ Персанаж года «Каваль» 🔥 ❄️ Аб'ект года Помнік архітэктуры «Хутар з в. Цімошкава Міёрскага раёна» 🏠 ❄️ Рэстаўрацыя года Экспанаты для пастаяннай экспазіцыі «Хутар з в. Цімошкава Міёрскага р-на» 🏚️ ❄️ Паступленне года Дыван маляваны «Пава з птушкамі ў кветках» 🦚 ❄️ Выстава года Выстава «Беларускія народныя абразы» 🎨 ❄️ Міжнародны праект года Акцыя «Музейны полк» (сумесна з Расійскім этнаграфічным музеем – г. Санкт-Пецярбург) ⭐ ❄️ Інтэрнэт-праект года Віртуальная выстава «Аскепкі вайны» 🎞️ ❄️ Рэкламны праект года «У Новы год з талісманамі» 🌻 🍀 Няхай Ваш шлях у наступным годзе будзе цёплым, светлым, натхняльным! 🍀 З намі і нашымі талісманамі ў вас усё будзе менавіта так! 🎄З наступаючым Новым годам і Раством! ✨ Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

Акцыя «Цуд на Каляды» ✨ 🗓️ 7 студзеня 2026 года 🕐 13:00 7 студзеня праваслаўныя святкуюць Раство Хрыстова – гэта адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў. У старажытыя часы з гэтага дня пачыналася святкаванне Каляд. Таму запрашаем усіх ахвотных у гэты святочны дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры побыту, каб дакрануцца да сакральнай культуры беларусаў ❄️ 🗒️ Вас чакае: 🔸 Экскурсія па помніках сакральнай народнай архітэктуры: капліца з в. Каралеўцы, царква з в. Логнавічы, царква з в. Барань 🎟️ Кошт квіткоў: 🍀 для дарослых – 13,00 руб.; 🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.; 🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.; 🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30. Шаноўныя наведвальнікі! 🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я. 🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. ✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку. ⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я. Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

Свята «Тры Каралі» 👑 🗓️ 3 студзеня 2026 года 🕐 з 13.00 да 14.00 Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіора і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру. У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце – тры каралі, анёл і чорт. Далучайцеся да святкаванняў разам з намі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту! 🗒️ Вас чакае: 🔸 Лялечны тэатр “Батлейка”; 🔸 Рэканструкцыя абраду “Тры Каралі”; 🔸 Выступ фальклорнага гурта “ВЕРНА”; 🔸 Гульнявая пляцоўка; 🔸 Майстар-класы; 🔸 Беларускія танцы і гульні. 🎟️ Кошт квіткоў: 🍀 для дарослых – 15,00 руб.; 🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,50 руб.; 🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,50 руб.; 🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30. Шаноўныя наведвальнікі! 🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я. 🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. ✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку. ⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я. Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

Акцыя «Калядныя дзянькі» ✨ 🗓️ 2, 4, 5 студзеня 2026 года 🕐 13:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і прапануе разам з намі адчуць святочны калядны настрой у атмасферы сяла канца XIX ст. ❄️ Запрашаем усіх ахвотных паўдзельнічаць у інтэрактыўнай экскурсіі, якая прысвечана Калядам! 🗒️ Вас чакае: 🔸 Калядная экскурсія з варожбамі; 🔸 Майстар-клас па беларускім танцам і гульням 🎟️ Кошт квіткоў: 🍀 для дарослых – 13,00 руб.; 🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.; 🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.; 🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30. Шаноўныя наведвальнікі! 🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я. 🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. ✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку. ⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я. Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

Аб працы музея 31 снежня 2025 і 1 студзеня 2026 года 🎙️ Дарагія наведвальнікі! Звярніце ўвагу: 🔸 31 снежня 2025 года музей
Аб працы музея 31 снежня 2025 і 1 студзеня 2026 года 🎙️ Дарагія наведвальнікі! Звярніце ўвагу: 🔸 31 снежня 2025 года музей працуе з 10.00 да 16.00. Каса працуе: з 10:00 да 15:30. 🔸 1 студзеня 2026 года музей зачынены для наведвання. 🔸 2 студзеня 2026 года музей працуе паўнавартасна з 10:00 да 17:00. Каса працуе: з 10:00 да 16:30. Прыносім выбачэнні за аказаныя нязручнасці. Спадзяемся на разуменне.Прыемных эмоцый і яркіх уражанняў! Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

Калядная магія ў Музеі! ✨ 🗓️ 27 снежня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло свята "Каляды" 🌟 🗒️ Што ж было на нашым свяце? ❄️ Пагрузіліся ў гісторыю: даведаліся, як сустракалі Каляды нашы продкі і як рыхтавалі абрадавую куццю. ❄️ Адправіліся ва ўрачысты абыход вёскі – адчулі сябе сапраўднымі калядоўшчыкамі! ❄️ Варожалі і сваімі рукамі стваралі ўнікальныя абярэгі з паперы і нітак. ❄️ Спявалі традыцыйныя песні, вадзілі карагоды і з азартам гулялі ў народныя гульні. ✨ Свята атрымалася на славу! 🍀 Энергіі - мора, а эмоцый - праз край 😉 Ваш, etna.by🫶 #МузейТрадыцый

🎄 Дарагія сябры і госці музея ❤️ Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ад усёй душы віншуе вас са светлым Раством Хрыстовым! 🌟 Гэтае свята спрадвеку было на Беларусі асаблівым — часам сямейнага цяпла, шчодрасці і надзеі ☕️🍞 🌬️ У нашых экспазіцыях, ва ўбранні драўляных храмаў і сялянскіх хат захоўваецца душа таго сапраўднага, шчырага Раства 🌟 ✨ Жадаем, каб святло Віфлеемскай зоркі азарала ваш шлях! ✨ Каб у дамах вашых гучалі песні-калядкі і панавала каханне! ✨ Няхай новы год будзе мірным і добрым! ❄️ Прыходзьце ў музей, каб акунуцца ў атмасферу народнага Раства! 🏠 Са святам! Са светлым Калядамі Хрыстовым! Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

Акцыя «Першая Каляда» ❄️ 🗓️ 25 снежня 2025 года 🕐 13:00 Каляды – гэта ў старадаўнія часы самае галоўнае зімовае свята, якое з’яўлялася ўвасабленнем хрысціянскіх і народных традыцый. Пачатак Каляд прыпадае на Раство Хрыстова. Таму запрашаем у гэты святочны дзень усіх ахвотных у наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца з помнікамі сакральнай народнай архітэктуры. 🗒️ Вас чакае: 🔸 Экскурсія па помніках сакральнай народнай архітэктуры: капліца з в. Каралеўцы, царква з в Логнавічы, царква з в. Барань. 🎟️ Кошт квіткоў: 🍀 для дарослых – 13,00 руб.; 🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.; 🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.; 🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30. Шаноўныя наведвальнікі! 🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я. 🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. ✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку. ⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я. Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

Аб працы музея 24 і 25 снежня 2025 года 🎙️ Дарагія наведвальнікі! 🔸 24 снежня 2025 года музей працуе з 10:00 да 16:00. Каса
Аб працы музея 24 і 25 снежня 2025 года 🎙️ Дарагія наведвальнікі! 🔸 24 снежня 2025 года музей працуе з 10:00 да 16:00. Каса працуе: з 10:00 да 15:30. 🔸 25 снежня 2025 года музей працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе: з 10:00 да 16:30. Прыемных эмоцый і яркіх уражанняў! Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый