Музей народнай архітэктуры і побыту
Open in Telegram
Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
290
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+2730 days
Posts Archive
Repost from Relax.by - обзоры, еда, афиша Беларуси
🧺 Как попасть на новую экскурсию, посвященную белорусскому народному зодчеству?
💔 Это — редкая возможность узнать о традициях наших предков, увидеть уникальные образцы жилищ, украшений и архитектурных особенностей
📍Строчицы, Минский р-н, Щомыслицкий сс, дер. Озерцо
💵 от 20 руб.
⏰ 28 марта в 13:00 в Белорусском государственном музее народной архитектуры и быта
Купить билет
🔥 Сябры, запрашаем Вас на унікальную акцыю!🔥
🗓️ Калі: 29 сакавіка
🕒 Час: 13:00
🔨 «Кавальская справа ў Беларусі» - гэта магчымасць пагрузіцца ва ўнікальны свет кавальскага мастацтва!
Вы ўбачыце "жывую" кузню i даведаецеся сакрэты кавальскай справы.
Гэта выдатная магчымасць для аматараў мастацтва, гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца культурай i рамествамi нашай краіны. Не прапусціце - будзе вельмі цікава!
Прыходзьце, каб натхніцца, даведацца нешта новае і падтрымаць мясцовых рамеснікаў!
🎯 Не забудзьцеся адзначыць дату і прыходзьце ўсёй сям'ёй!
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
‼️Сябры, у суботу - 2️⃣8️⃣ сакавіка ў 15.00⏰, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Вас чакае яркая вясновая падзея - свята "САРАКІ"! 🌿✨
🕊️Саракі - гэта асаблівы дзень, набліжаны да вясновага раўнадзенства. Па традыцыі вясковых жыхароў, з гэтага моманту пачыналі чакаць прылёт птушак і хуткага абуджэння прыроды.
Гэта свята надзеі, абнаўленні і радасці!♥️
❗Прыязджайце да нас❗станьце ўдзельнікам гэтага яркага народнага абраду:
☘пазнаёмцеся са старажытнымі звычаямі, ☘даведайцеся пра таямніцы вясновых рытуалаў
☘️ акуніцеся ў атмасферу сапраўднай вясковай вясны! 🌸
Не прапусціце магчымасць правесці гэты дзень у кампаніі сяброў і блізкіх, напоўніць сэрца цяплом і адчуваннем абуджанай прыроды! 🌞🌺🕊️
☎️Тэлефон для даведак:
352-64-67
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Дарагiя сябры! У нас цудоўная навіна!🤗
28 сакавіка ў 13.00 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца новая куратарская экскурсія, прысвечаная беларускаму народнаму дойлідству "Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў"!🏡
Гэта - рэдкая магчымасць даведацца пра традыцыi нашых продкаў, убачыць унікальныя архітэктурныя асаблівасці жылля, іх дэкаратыўнае ўпрыгожанне, якім ганарыцца Беларусь.
🌟Адкрыйце для сябе багацце беларускай культуры і зрабіце гэты дзень незабыўным!
Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежавана!
Да сустрэчы 28 сакавіка - не прапусціце свой шанец стаць часткай гэтай унікальнай падзеі!
☎️Тэлефон для запісу на экскурсію:
+ 375 (17) 352-64-67
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Сонца ў кішэнях і вясна ў сэрцы! 🌞🌿
21 сакавіка музей пад адкрытым небам гучаў, спяваў і жыў па-сапраўднаму чароўна. Мы разам «гукалі» вясну — так, як гэта рабілі нашы продкі: гучна, звонка і з усёй душой! 🎶
Разам мы абуджалі зямлю ад сну: вучыліся вяснянкам-заклічкам, кружыліся ў карагодах каля вогнішча, а ўмелыя майстры дапамагалі нам стварыць сапраўдныя цуды сваімі рукамі — ад вырабу птушак да вытанчанай выцінанкі і маляванкі на шкле. 🕊️🎨
Атмасфера была неверагодная! Фальклорныя гурты зачаравалі сваім голасам, танцы сагравалі лепш за любое цяпло, а абрадавае дзейства нагадала нам, як важна захоўваць традыцыі.
Дзякуй усім, хто прыйшоў! Хто спяваў, танцаваў, радаваўся і дапамагаў клікаць сонца. Мы паказалі, што вясна прыйшла — і гэта толькі пачатак цудоўнага года!
Асобная падзяка нашаму партнёру — ТМ Золотая капля — за падтрымку свята!
Да новых сустрэч у музеі! 🌾🔥
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый #ГуканнеВясны
У 2026 годзе горад Паставы з гонарам атрымаў званне Культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь. На працягу ўсяго года горад будзе прымаць шматлікія фестывалі, канцэрты, майстар-класы і выставы, якія дазволяць гасцям і жыхарам пазнаёміцца з жывой культурай Беларусі.
Пачатак правядзення культурных мерапрыемстваў па папулярызацыі народных культуры 20 сакавіка 2026 г. паклаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Адкрыла выставу дырэктар Пастаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ксенія Вячаславаўна Грэська, да прысутных гасцей звярнуліся Чагарына Юлія Вячаславаўна - начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі Пастаўскага райвыканкама, дырэктар Пастаўскага раённага краязнаўчага музея - Алена Іванаўна Руновіч і дырэктар БДМНАіБ - Сяргей Іванавіч Усік.
Грунтоўнае выступленне па тэме выстаўкі і прадстаўленых на ёй музейных прадметах здзейсніў кіраўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела БДМНАіБ І.В. Іваноў.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту валодае шматлікімі калекцыямі. У зборы іканапісу асаблівае месца займаюць народныя абразы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, якія паступілі ў музей у выніку шматлікіх экспедыцый па Беларусі з 1977 па 2017 год. Беларускім народным іконам уласцівы фальклорны характар дэкору - яркія фарбы і выкарыстанне расліннага арнаменту.
Выстаўка ўяўляе сабой збор рэдкіх ікон, якія, магчыма, далёкія ад высокага акадэмічнага мастацтва, але, нягледзячы на гэта, з'яўляюцца своеасаблівай інтэрпрэтацыяй канону і адлюстроўваюць шматвяковыя духоўныя традыцыі беларускага народа.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Repost from Музей народнай архітэктуры і побыту
Свята «Гуканне вясны» 🕊️
🗓️ 21 сакавіка 2026 года
🕑 з 14.00 да 15.30
«Гуканне вясны» - абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час - падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.
Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць “вяснянкі-заклічкі”. Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней - дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай.
☀️ Запрашаем абуджаць зямлю і гукаць вясну разам у музеі пад адкрытым небам!
🗒️ Вас чакае:
🔸 Рэканструкцыя веснавых абрадаў;
🔸 Вывучэнне веснавых песень;
🔸 Майстар-клас па беларускім танцам і гульням;
🔸 Майстар-клас па вырабу птушак;
🔸 Майстар-клас па «маляванцы на шкле»;
🔸 Майстар-клас па выцінанцы;
🔸 Выступ фальклорных гуртоў;
🔸 Вогнішча і карагоды!
🎟️ Кошт квіткоў:
🍀 для дарослых – 25,00 руб.;
🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 20,00 руб.;
🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 15,00 руб.;
🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
+4
☀️ Цудоўны дзень у сэрцы беларускай гісторыі: як мы сустрэлі Дзень Канстытуцыі ў музеі 📖
🗓️ 15 сакавіка 2026 года атрымаўся па-сапраўднаму святочным і ўтульным! Нягледзячы на магчымасці календара, надвор'е падаравала нам цудоўны настрой, а Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту стаў ідэальным месцам для сустрэчы з гісторыяй.
🕑 З 14.00 да 15.00 мы акунуліся ў непаўторную атмасферу беларускай глыбінкі. Экскурсія па помніках драўлянага дойлідства ператварылася ў сапраўднае падарожжа ў часе. Мы не проста глядзелі на будынкі — мы адчувалі подых мінулых стагоддзяў, дакраналіся да гісторыі, якая жыве ў кожным бярвенні старадаўніх хат.
🕊️ Гэта быў цудоўны дзень, які яшчэ раз нагадаў нам, што павага да мінулага і веданне сваіх каранёў — вось сапраўдная аснова моцнай і незалежнай краіны.
📖 Віншуем усіх з Днём Канстытуцыі!
🍀 Дзякуй, што былі з намі.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
🏛 Паважаныя наведвальнікі, калегі і сябры!
Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! 🇧🇾
У нашым музеі пад адкрытым небам мы абвыклі вымяраць час інакш — не толькі каляндарнымі датамі, але і гісторыяй, застылай у бярвеннях старадаўніх цэркваў, ва ўзорах стрэх і ў цішыні сялянскіх сядзіб.
Канстытуцыя - гэта таксама своеасаблівы «падмурак», на якім, нібы надзейны дом, стаіць наша сучасная Беларусь. 🌳➡️🏠 Гэта не проста збор законаў, а тая самая духоўна-маральная аснова, якая, як і традыцыі нашых продкаў, перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Як у экспазіцыях "Цэнтральнай Беларусі", "Падняпроўя" і "Паазер'я" сплятаюцца разам культурныя коды нацыі, так і Асноўны Закон аб'ядноўвае ўсіх нас - жыхароў цудоўнай і мірнай краіны.
🕊️ Няхай ваша жыццё будуецца на трывалай падставе дабра і справядлівасці 🕊️
✨ Жадаем Вам міру, дабрабыту і гонару за сваю зямлю, які б куток нашай Радзімы ні стаў Вашым родным ❤️
🍀 Прыходзьце ў госці ў нашу "беларускую вёску" — дакрануцца да гісторыі, каб лепш разумець сучаснасць!
Са святам,
з Днём Канстытуцыі! 🎉
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Свята «Гуканне вясны» 🕊️
🗓️ 21 сакавіка 2026 года
🕑 з 14.00 да 15.30
«Гуканне вясны» - абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час - падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.
Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць “вяснянкі-заклічкі”. Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней - дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай.
☀️ Запрашаем абуджаць зямлю і гукаць вясну разам у музеі пад адкрытым небам!
🗒️ Вас чакае:
🔸 Рэканструкцыя веснавых абрадаў;
🔸 Вывучэнне веснавых песень;
🔸 Майстар-клас па беларускім танцам і гульням;
🔸 Майстар-клас па вырабу птушак;
🔸 Майстар-клас па «маляванцы на шкле»;
🔸 Майстар-клас па выцінанцы;
🔸 Выступ фальклорных гуртоў;
🔸 Вогнішча і карагоды!
🎟️ Кошт квіткоў:
🍀 для дарослых – 25,00 руб.;
🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 20,00 руб.;
🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 15,00 руб.;
🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
🗓️ 15 сакавіка 2026 года
🕑 з 14.00 да 15.00
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне святкуецца 15 сакавіка. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята вызначана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1998 годзе.
📖 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, ў гэты святочны дзень, Вас чакае некалькі цікавых падзей. Патрыятычнае выхаванне моладзі заўсёды адыгрывала важную ролю ў палітыцы Рэспублікі Беларусь. Таму запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у экскурсіі па помніках драўлянага дойлідства.
🗒️ Вас чакае:
🔸 Экскурсія па помніках драўлянага дойлідства;
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
✨🌸🌷 Святкаванне Міжнароднага жаночага дня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 🌷🌸✨
У гонар святкавання Міжнароднага жаночага дня, 8 Сакавiка - Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту гасцінна расчыніў свае дзверы для ўсіх аматараў народнай культуры і традыцый ☀️
У насычанай праграме імпрэз кожны знайшоў нешта блізкае сэрцу: ад асветных лекцый да яркіх майстар-класаў, накіраваных на вывучэнне багацця народных звычаяў.
🍀 Лекцыя «Пра ролю жанчыны ў традыцыйным грамадстве».
Супрацоўнікі музея расказалі пра ролю, якая адводзілася жанчыне ў патрыярхальным беларускім грамадстве. Падчас імпрэзы абмяркоўваліся асаблівасці ўдзелу жанчын і дзяўчат у народных абрадах i рамёствах. Адмысловая ўвага была нададзена таму, як змянялася роля жанчын з цягам часу і якую важную місію яны выконваюць на працягу стагоддзяў - гэта захаванне культурных традыцый.
🍀 Майстар-клас па стварэнню кветак з паперы
Творчы настрой, для наведвальнікаў Музея, стварыў майстар-клас па стварэнні штучных кветак з паперы. Удзельнікі імпрэзы навучыліся народнаму мастацтву стварэння кветкавых экспазіцый, ператвараючы лісты звычайнай каляровай паперы ў яркія ружы, цюльпаны і макі - знакі вясны і прыгажосці. Удзельнікі майстар-класа даведаліся аб традыцыйных тэхніках і сакрэтах, якія дазволілі зрабіць кожную штучную кветку ўнікальнай і непадобнай на іншыя. У выніку кожны ўдзельнік стварыў папяровы букет, які будзе прыемна напамінаць пра наведанне нашага Музея.
🍀 Майстар-клас па народных танцах і гульням
Зарад бадзёрасці атрымалі ўсе ўдзельнікі майстар-класа па традыцыйных народных танцах і іграх. Пад народныя мелодыі госці імпрэзы навучыліся танцаваць беларускія народныя танцы, такія як лявоніха і крыжачок.
Таксама наведвальнікі Музея прымалі актыўны ўдзел у народных гульнях. Гэты падзел праграмы дазволіў не толькі павесяліцца, але і глыбей зразумець культурныя карані нашага народа.
🍀 Майстар-клас па вырабе абрадавых лялек-неразлучніц.
Асабліва кранальным стаў майстар-клас па стварэнні абрадавых лялек-неразлучніц - сімвалізуючых непарушную сувязь паміж мужам і жонкай і якія з'яўляюцца захавальнікамі сямейных традыцый. Супрацоўнікі музея распавялі прысутным аб сакральным значэнні гэтых лялек, якія спрадвеку вырабляліся з тканіны, нітак і воўны. Усе ахвочыя змаглі сваімі рукамі стварыць сабе на памяць такі сувенір. Гэты майстар-клас, па праве, стаў яркім напамінам аб важнасці кахання, вернасці і важнасці сямейных каштоўнасцяў.
Святочны дзень у Музеі атрымаўся насычаным і вельмі душэўным, пакінуўшы ва ўсіх удзельнікаў цёплыя ўспаміны і новыя веды аб багацці беларускай культуры і тым вялікім укладзе, у яе развіццё і захаванне, які спрадвеку ўносілі і працягваюць уносіць нашы цудоўныя жанчыны.
Наш Музей яшчэ раз даказвае, што народныя традыцыі жывыя і важныя, а сіла народных звычаяў, якая аб'ядноўвае, дапамагае захоўваць дух нашага адзінства і прыгажосці.
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
