en
Feedback
Музей народнай архітэктуры і побыту

Музей народнай архітэктуры і побыту

Open in Telegram

Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
290
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+2730 days
Posts Archive
🌷Дарагія дзяўчаты i жанчыны, са святам - з Днём 8 Сакавіка!🌷 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе
🌷Дарагія дзяўчаты i жанчыны, са святам - з Днём 8 Сакавіка!🌷 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе Вас з Міжнародным жаночым днём! 🌷🌸🍀 Вы - крыніца святла, цяпла і натхнення, дзякуючы Вам з пакалення ў пакаленне перадаецца багацце нашых беларускіх традыцый і культуры. Няхай гэты асаблівы вясновы дзень напаўняе Вашы сэрцы цяплом і шчасцем. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены святлом, радасцю і дабрынёй. Жадаем Вам здароўя, сямейнага дабрабыту і натхнення. 🥰 Дзякуй за Вашу пяшчоту і сілу, за захаванне нашай гісторыі і традыцый. Вы - сапраўднае сэрца нашай краіны! Са святам, мілыя нашы жанчыны! Няхай вясна прынясе Вам радасць і новыя надзеі!🍀🌺 З любоўю і павагай ❤️ Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

🌸 Запрашаем на свята вясны «У вясны - дзявочы голас»! 🌷 Дарагія дзяўчаты і жанчыны, 8 сакавіка запрашаем вас акунуцца ў атм
🌸 Запрашаем на свята вясны «У вясны - дзявочы голас»! 🌷 Дарагія дзяўчаты і жанчыны, 8 сакавіка запрашаем вас акунуцца ў атмасферу цяпла, традыцый і творчасці.  Гэта не проста дата ў календары, а выдатная нагода сказаць сабе і сяброўкам самае важнае, адклаўшы паўсядзённыя клопаты. 🗒️ У праграме нашага мерапрыемства: ✨ Лекцыя аб ролі жанчыны ў традыцыйным грамадстве; 🌺 Майстар-клас па стварэнні кветак з паперы; 💃 Майстар-клас па традыцыйных танцах і гульняў; 🥰 Майстар-клас па вырабе лялек-неразлучнікаў (знакаў сям'і і кахання). Важна пра білеты: 💐 Для ўсіх жанчын у гэты дзень дзейнічае скідка 50%! ➡️ Уваходны білет для жанчын - 8 бел.  руб.  (замест 16 руб.) ➡️ Для дзяўчат-студэнтак, навучэнцаў і школьніц - 4 бел.  руб. 🎁 Экспазіцыя музея будзе працаваць з 10:00 да 17:00, так што вы зможаце сумясціць прыемнае з карысным. 🗓 Калі: 8 сакавіка 2026 года з 14:00 да 15:00 ☀️ Падрабязней: etna.by #МузейТрадыцый

☀️ Свята «У вясны – дзявочы голас» 🌷🌸 🗓️ 8 сакавіка 2026 года 🕑 З 14:00 да 15:00 8 сакавіка ў Беларусі – гэта не проста дата ў календары, а асаблівы настрой, які адчуваецца паўсюль. У гэты дзень гучаць словы падзякі маці і бабулям, выказваецца павага калегам, сяброўкам. Гэта магчымасць спыніцца ў мітусні паўсядзённасці і сказаць найважнейшае тым, хто штодня дорыць клопат, сілу, натхненне і ўпэўненасць. Гісторыя свята сыходзіць у пачатак XX стагоддзя, калі жанчыны ў розных краінах імкнуліся да прызнання сваёй працы, да павагі і к роўным магчымасцям. З часам грамадства мянялася, мянялася і ўспрыманне самога дня. У сучасным грамадстве Міжнародны жаночы дзень, у першую чаргу, – свята вясны і ўвагі да жанчыны. Зусім хутка мы акунемся ў атмасферу радасці, прыемных сюрпрызаў і шчырых віншаванняў. 🌸 Таму запрашаем Вас паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прысвечаным гэтаму святу! 🗒️ Вас чакае: 🔸 Расповед пра жаночую ролю ў традыцыйным грамадстве; 🔸 Майстар-клас па вырабу кветак з паперы; 🔸 Майстар-клас па вырабу лялек-неразлучнікаў; 🔸 Майстар-клас па народным танцам і гульням. 🎟️ Кошт квіткоў: 🍀 для дарослых – 16 руб.; 🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8 руб.; 🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.; 🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30. Шаноўныя наведвальнікі! 🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я. 🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. ✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку. ⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я. Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

🌷☀️ Дарагія сябры! ☀️🌷 Віншуем вас з першым днём каляндарнай вясны! 🗓️🌸 Хай за акном яшчэ валадараць ранішнія замаразкі ❄
🌷☀️ Дарагія сябры! ☀️🌷 Віншуем вас з першым днём каляндарнай вясны!  🗓️🌸 Хай за акном яшчэ валадараць ранішнія замаразкі ❄️, але паветра ўжо напаўняецца тым асаблівым, натхняльным водарам, які дорыць нам надзею і цеплыню. ✨ У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту вясна надыходзіць па сваіх, мудрых законах продкаў. 🏡🌿 Яна ціха спускаецца з саламяных дахаў першымі ледзяшамі 💧, прабіваецца скрозь утрамбаваны снег на вясковых вулачках 🚶‍♀️🚶 і сагравае векавыя бярвеністыя сцены.  🔥 Мы запрашаем вас стаць першымі сведкамі гэтага абуджэння!  🙌 🚗 Прыязджайце ў наш музей пад адкрытым небам, каб атрымаць асалоду ад дыхання вясны 🌬️🌱, пачуць, як ажывае прырода 🐦, і адчуць утульнасць сапраўднай беларускай хаты, дзе заўсёды рады гасцям!  🥖🧺 Чакаем вас у госці за добрым настроем і першымі вясновымі ўражаннямі! 😊💚 Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый #ДыханнеВясны #Вясна2026

Свята «Аўлассе» 🐴 🗓️ 28 лютага 2026 года 🕒 З 15:00 да 16:00 Аўлассе — адзін з адметных дзён традыцыйнага календара беларусаў, вядомы яшчэ з язычніцкіх часоў (як свята Вялеса). Пазней царква прымеркавала яго да дня святога пакутніка Уласа, які ў народзе лічыўся апекуном хатняй жывёлы. Таму Аўлас называлі «каровіным святам»: лічылася, што пашана да гэтага дня забяспечвае здароўе жывёлы і дабрабыт гаспадаркі. Па традыцыі гаспадыні выпякалі аладкі, «каб цяляты раслі здаровыя», гаспадары ж у гэты дзень лепш кармілі жывёлу і не выкарыстоўвалі яе ў цяжкай працы. У некаторых мясцовасцях Аўлас адзначалі як «конскае свята» — аб’язджалі маладых коней, упрыгожвалі іх, ладзілі катанні і вясёлыя гулянні. Часта свята супадала з Масленіцай — апошнім скаромным тыднем перад Вялікім постам, адкуль і пайшла прыказка: «На Аўласа бяры каўшом масла». Таму запрашаем Вас паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прымеркаваным да гэтага свята, каб больш даведацца аб традыцыях і звычаях яго святкавання нашымі продкамі! 🗒️ Вас чакае: 🔸 Расповед пра хрысціянскія і народныя традыцыі свята; 🔸 Майстар-клас па вырабу конікаў з нітак; 🔸 Фотазона з санямі “Запражы сябе”. 🎟️ Кошт квіткоў: 🍀 для дарослых – 16 руб.; 🍀 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8 руб.; 🍀 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.; 🍀 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30. Шаноўныя наведвальнікі! 🌤 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я. 🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. ✨ Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку. ⚜️ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я. Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

☀️ «Адпачынак у Музеі: сямейны білет» ☀️ Дарагія сябры! 🗓️ З 1 сакавіка 2026 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэк
☀️ «Адпачынак у Музеі: сямейны білет» ☀️ Дарагія сябры! 🗓️ З 1 сакавіка 2026 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адкрывае новыя магчымасці для вашага вольнага часу. Мы запускаем спецыяльную прапанову для тых, хто шануе сумесны адпачынак, – «Адпачынак у музеі: сямейны білет». ✨ У чым сутнасць? Каб зрабіць вашыя прагулкі па прасторах нашага Музея яшчэ прыемней, мы ўводзім спецыяльныя тарыфы для сямейнага наведвання. Цяпер білеты для бацькоў з дзецьмі будуць даступны са скідкай 10%! Умовы максімальна гнуткія і ўлічваюць розныя склады сям'і. Новы тарыф распаўсюджваецца на кампаніі, якія ідуць у музей разам: 🔸 два дарослыя і двое дзяцей; 🔸 два дарослыя і адно дзіця; 🔸 два дарослых і больш дзяцей; 🔸 адно дарослае і адно дзіця; 🔸 адзін дарослы і двое дзяцей; 🔸 адзін дарослы і больш дзяцей. ⚡ З астатнімі дзейнымі тарыфамі вы можаце азнаёміцца па спасылцы: https://etna.by/services/koshty-na-paslug ❤️ Жадаем Вам цёплых сямейных эмоцый і новых адкрыццяў! Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый

⚡️⚡️⚡️Стартовало онлайн-исследование «Современная роль белорусской женщины» ☝️Оно организовано в рамках проекта «Народная пят
⚡️⚡️⚡️Стартовало онлайн-исследование «Современная роль белорусской женщины» ☝️Оно организовано в рамках проекта «Народная пятилетка» и приурочено к Году белорусской женщины.
Принять участие в народном опросе до 3 марта 2026 г. может каждый, перейдя по соответствующему QR-коду или по ссылке «Меркаванне.бел».
🌸Этот Год обещает запомниться по-доброму. Реальными делами на благо белорусской женщины, а, значит, белорусской нации и нашей любимой родной Беларуси. ❗️Организаторы подчеркивают: важно мнение каждого, ведь именно оно помогает формировать эффективные меры поддержки. Какая же она – женщина Беларуси? Хранительница домашнего очага, успешный руководитель, ученый, профессионал в своей сфере – а, может, все сразу? ✔️Опрос предлагает взглянуть на многогранность женских ролей и оценить, какие из них наиболее значимы в современном обществе. Ваше мнение станет частью большого исследования и поможет усовершенствовать уже действующие меры поддержки женщин и семей.

🛡️ З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны! Сёння мы дзякуем тым, хто беражэ наш спакой, тым, за чыімі плячыма мы адчуваем сябе ў бяспецы. Але сапраўдная сіла — яна не толькі ў зброі і рашучасці. Яна жыве ў зямлі, якая нарадзіла, у традыцыях, якія перадаюцца з роду ў род, і ў слове, якое гучыць ад сэрца. 🌾 Нашчадак продкаў-земляробаў. Мы ў музеі ведаем: сапраўдны абаронца чэрпае сваю моц з беларускай зямлі. Яна напаўняе яго, калі ён ступае па ёй, калі трымае ў руках сагрэты сонцам хлеб, калі чуе родную мову вакол сябе. І каб пацвердзіць гэта, мы ўспамінаем 21 лютага, калі ў сценах нашага музея гучала выключна беларускае слова. На Масленіцы экскурсіі, абрады, выступы фальклорных калектываў і нават рок-гурт KaS — усё было на роднай мове. Гэта быў наш унёсак у тое, каб мова жыла і гучала, бо мова — гэта таксама зброя і абарона нашай ідэнтычнасці. 👩‍👧‍👦 За плячыма — любоў. І яшчэ адна ісціна, якую мы сёлета адчуваем асабліва востра. Надзвычай важна, каб за плячыма мужчыны была трывалая сцяна. І сцяна гэта — зусім не каменная. Яна — жывая. Гэта мама, якая чакае, бабуля, якая навучыла пячы тыя самыя бліны, і каханая, якая верыць і натхняе. У Год беларускай жанчыны мы асабліва хочам сказаць: менавіта вы робіце сваіх мужчын сапраўднымі абаронцамі. Ваша цяпло і вера надаюць ім упэўненасці і сілы ❤️ Сёння не частуем блінамі — пост ⚡ Але запрашаем наведаць наш музей на тыдні, калі сэрца пажадае сустрэчы з прыгожым ✨ Уперадзе яшчэ шмат падзей, якія напоўняць жыццё яркімі момантамі, цёплымі сустрэчамі і сапраўдным беларускім хараством 🔥 Будзьце моцныя духам, шчырыя сэрцам і заўсёды абароненыя любоўю. Са святам! ☀️ Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый #ДзеньАбаронцыАйчыны #ГодБеларускайЖанчыны #СілаУКаранях

🥞 Сем разоў паесці і ад душы прабачыць: як музей-скансэн закрыў Масленічны тыдзень 🔥 🗓️ 22 лютага ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адгучалі апошнія масленічныя спевы, адтанцавалі апошнія карагоды і папрасілі прабачэння адзін у аднаго, каб увайсці ў Вялікі пост з чыстым сэрцам. «Даравальная нядзеля» — гэта не проста свята, гэта праводзіны ўсіх сем тыдняў, якія чакаюць нас наперадзе. 🎉 Што сагрэла Музей у гэты дзень? 🍞 Хлебны дух і шчодрыя партнёры! Асаблівае дзякуй тым, хто дапамог стварыць атмасферу сапраўднай масленічнай казкі — «ТМ Золотая Капля» і КУП «Мінскхлебпрам» (Хлебазавод «Аўтамат» і Хлебазавод №5). ✨ Дзякуючы вам бліны былі румянымі, а душа — цёплай! 🔥 Апошні ўсплёск агню. Кульмінацыяй стала спальванне Марэны — пад агульныя воклічы і весялосць зіма нарэшце саступіла месца вясне. Але перад гэтым госці паспелі ўбачыць і рэдкі абрад «Пахаванне бабы», які ўскалыхнуў дарослую публіку і нагадаў пра глыбіню народнай культуры ⚡ 💪 Слуп, гульні і шчырая размова. Масленічны слуп збіраў вакол сябе сапраўдных асілкаў, а фальклорныя гурты не давалі стаяць на месцы — скокі былі такія, што аж зямля дрыжала! 🎶 Для самых маленькіх працавала «Батлейка» і майстар-класы. 🌏 Госці з Паднябеснай. Асаблівым падарункам стаў візіт гасцей з Кітая. Жыхары Паднябеснай з цікаўнасцю не толькі назіралі за традыцыйнымі забавамі, але і самі спрабавалі іх на смак! Кітайскія госці ўзялі ў рукі пілу, паспрабавалі сябе ў пілцы дроў, вадзілі карагоды і, кажуць, нават спрабавалі лазіць на слуп. 🇧🇾 Вельмі цешыць, што наша культура цікавая і зразумелая без слоў! «На Запусты сем разоў паесці, за тое, што сем нядзель пасціць нада» — гэтай прыказкай жылі нашы продкі. І мы пацвердзілі: 22 лютага ў Строчыцах было менавіта так! ⛄ ☀️ Хто не паспеў — не бядуйце, наперадзе шмат іншых сустрэч. А зараз — час цішыні, час душы. З Даравальнай нядзеляй, сябры! ✨ 📸 Адзначайце нас на сваіх фота-рэпартажах! Ваш, etna.by 🫶 #МузейТрадыцый #ДаравальнаяНядзеля #Масленіца2026 #БеларускіяТрадыцыі

І яшчэ некалькі момантаў свята "Масленіца-2026" 🔥
+7
І яшчэ некалькі момантаў свята "Масленіца-2026" 🔥