ch
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

前往频道在 Telegram
1 271
订阅者
无数据24 小时
+17
-1530
帖子存档
⛪️ Топ-5 гатычных храмаў Беларусі, якія варта пабачыць Прапануем наведаць пяць старадаўніх гатычных храмаў Беларусі, якія зах
⛪️ Топ-5 гатычных храмаў Беларусі, якія варта пабачыць Прапануем наведаць пяць старадаўніх гатычных храмаў Беларусі, якія захаваліся да нашых дзён ажно з ХV-XVI стагоддзяў. Некаторыя з іх засталіся ў аўтэнтычным выглядзе, некаторыя моцна перабудаваныя, але ўсе захавалі адмысловыя рысы, уласцівыя беларускай готыцы. Расказваем, чым адметныя: ▫️Траецкі касцёл ▫️Касцёл Святога Казіміра ▫️Барысаглебская царква ▫️Царква Святога Міхаіла ▫️Раства-Багародзіцкая царква Паехалі глядзець 🚙 Тут даедзем без VPN.

Repost from Наша Ніва
У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвя
У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры камунізму Прынамсі, самі ўлады прызнаюць, што «не было ніякай інфармацыі аб трагічных падзеях у гэтай мясцовасці» падчас Другой сусветнай вайны, звяртае ўвагу @zerkalo_io. https://nashaniva.com/370458 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370458

«Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі мно
«Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі многія з вас - гэта Валадарка. Зараз улады думаюць стварыць там забащляльны цэнтр. "Люстэрка" распавядае, як магла выглядаць гэтая сакрэтная турма і шо там адбывалася.

🏰 Таямніца падземнага ходу Заслаўскага замка На тэрыторыі Заслаўскага замка пачаліся вялікія археалагічныя раскопкі. Адна з
🏰 Таямніца падземнага ходу Заслаўскага замка На тэрыторыі Заслаўскага замка пачаліся вялікія археалагічныя раскопкі. Адна з заяўленых мэтаў — вывучыць загадкавы падземны ход, які быў знойдзены яшчэ ў 1970-х гадах, але да гэтага часу не даследаваны, піша «Наша Ніва».
Гэты ход упершыню выявіў яшчэ ў савецкія часы археолаг Георгій Штыхаў. Тады яго часткова расчысцілі: шырыня ходу складае каля 80 сантыметраў, вышыня — каля 1 метра 20 сантыметраў. Аднак адна са сцен была пашкоджаная, таму далейшыя даследаванні прыпынілі.
Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.

Repost from Спадчына
Першыя знаходкі з Заслаўскага замка - фрагмент паліванай кафлі з выявай герба "Ястрабе" і ініцыяламі. Такую ўжо знаходзілі ў
+1
Першыя знаходкі з Заслаўскага замка - фрагмент паліванай кафлі з выявай герба "Ястрабе" і ініцыяламі. Такую ўжо знаходзілі ў час ранейшых раскопак Ю. Зайца. Мне не вельмі зразумела, чаму дагэтуль ініцыялы на кафлі ніяк не расшыфраваны. #археалогія #Заслаўе #замкі https://pristalica.by/16062025/unikalnye-nahodki-v-zaslavle-chto-skryvaet-zemlya-istoricheskoj-czentra/

Repost from Historyja
17 чэрвеня 1793 года на Новым замку ў Горадні пад "штыком" расійскіх войскаў пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай. У выніку гэ
17 чэрвеня 1793 года на Новым замку ў Горадні пад "штыком" расійскіх войскаў пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай. У выніку гэтага ганебнага сойму, частка тэрыторыі Рэчы Паспалітай была падзеленая паміж Прусіяй і Расіяй.

Гомель 2003. Другі тэрмін. Бульбы з цыбуляй яшчэ ўдосталь. А зараз нельга столькі есці:))
+1
Гомель 2003. Другі тэрмін. Бульбы з цыбуляй яшчэ ўдосталь. А зараз нельга столькі есці:))

Repost from Наша Ніва
Твораў гэтага выбітнага мастака не засталося ў Беларусі. Цяпер ёсць магчымасць іх пабачыць Сымон Чаховіч напісаў 44 карціны д
Твораў гэтага выбітнага мастака не засталося ў Беларусі. Цяпер ёсць магчымасць іх пабачыць Сымон Чаховіч напісаў 44 карціны для Полацкага езуіцкага калегіума. Ён заразіўся барокам, калі два дзесяцігоддзі вучыўся ў Рыме, і стаў найлепшым мастаком XVIII стагоддзя на нашых землях. https://nashaniva.com/370222 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370222

Музей Вольнай Беларусі распачынае лічбавізацыю калекцыі сучаснага беларускага супраціву Унікальная калекцыя Музею прысвечана
Музей Вольнай Беларусі распачынае лічбавізацыю калекцыі сучаснага беларускага супраціву Унікальная калекцыя Музею прысвечана падзеям беларускага пратэсту, палітычным рэпрэсіям, антываеннаму руху і жыццю беларусаў у эміграцыі. Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы “Лічбавая культура 2025” і сафінансуецца са сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, атрыманых з дзяржаўнага мэтавага Фонду падтрымкі культуры. У рамках праекта будзе здыгіталізавана і апублікавана анлайн інфармацыя аб 200 аб’ектах — творах сучаснага мастацтва, дакументах, фатаграфіях, асабістых артэфактах удзельнікаў падзей. Кожны аб’ект будзе мець падрабязнае апісанне на беларускай, польскай і ангельскай мовах. Мэта праекта — захаваць і зрабіць даступнымі зафіксаваныя ў візуальных і матэрыяльных формах сведчанні нядаўняй гісторыі Беларусі, Гэта важна не толькі для гістарычнай памяці, але і для падтрымкі дэмакратычных намаганняў беларусаў за мяжой. На здымку вясельная сукенка «БЧБ-нявесты» з калекцыі Музея Вольнай Беларусі.

Абвестка Беларускай Рады ў Чэхаславаччыне. 14 кастрычніка 1924 год. Прага
Абвестка Беларускай Рады ў Чэхаславаччыне. 14 кастрычніка 1924 год. Прага

Repost from Наша Ніва
«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА Аляксей Л
«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА Аляксей Ластоўскі, беларускі навуковец і даследчык цэнтра «Палітычная сфера», вандруе па свеце ўжо каля 20 гадоў. Усе грошы ён выдаткоўвае на падарожжы, адмовіўшыся ад назапашвання на кватэру і іншага роду стабільнасці. Аляксей расказаў @nashaniva, як удаецца падтрымліваць такі тэмп жыцця і, галоўнае, — навошта? https://nashaniva.com/369120 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369120

Выйшла кніга «Шарашова і Пружанскі край»: рэгіянальны зборнік у новым фармаце У кнізе «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічн
Выйшла кніга «Шарашова і Пружанскі край»: рэгіянальны зборнік у новым фармаце У кнізе «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна: даследаванні і матэрыялы» змешчаны артыкулы навукоўцаў і краязнаўцаў. 399-старонкавае выданне багата ілюстравана, вялікі акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і здымкаў. Навуковыя рэдактары – Сяргей Грунтоў і Вольга Папко. Грунтоў піша ў Facebook: «Ад самага пачатку мне хацелася пасунуць звычайны рэгіянальны зборнік да новага фармату, дзе б тэксты не дамінавалі, а знаходзіліся ў гарманічных прапорцыях з выявамі і дзе можна было б надрукаваць не толькі пісьмовыя, але і візуальныя крыніцы. Так і атрымалася: унутры дзясяткі фотаздымкаў і малюнкаў, якія ніколі не публікаваліся – яны паходзяць з архіву ІМЭФ НАНБ, прыватных калекцый і сямейных збораў». Сярод здымкаў – фатаграфіі зніклых драўляных храмаў у Лінова і Пружанах, абразы і літургічныя прадметы.

#этнаграфія, #Сербаў "Полешуки" "Адам Маясюкъ, Лявон Куланъ, Данило Куланъ" (арфаграфія аўтара захавана) вёска Хатынічы, Ганц
#этнаграфія, #Сербаў "Полешуки" "Адам Маясюкъ, Лявон Куланъ, Данило Куланъ" (арфаграфія аўтара захавана) вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён. фота з экспедыцыі Ісаака Сербава, 1911 г. (крыніца: калекцыя VUB)

Repost from Historyja
14 чэрвеня 1919 года пачалося антысавецкае паўстання на Браслаўшчыне і Дзісненшчыне.
14 чэрвеня 1919 года пачалося антысавецкае паўстання на Браслаўшчыне і Дзісненшчыне.

#рэчыбсср Святочна аформленная пастанова СНК БССР аб наданні Янку Купалу звання Беларускага народнага паэта ад 10 чэрвеня 192
#рэчыбсср Святочна аформленная пастанова СНК БССР аб наданні Янку Купалу звання Беларускага народнага паэта ад 10 чэрвеня 1925 года. Крыніца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

☀️Новае СОНЦА – на канале! Курапаты — месца, дзе маўчыць зямля, але крычаць косткі. Тут супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі белар
☀️Новае СОНЦА – на канале! Курапаты — месца, дзе маўчыць зямля, але крычаць косткі. Тут супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі беларусаў днём і ноччу з 1937 па 1941 год. Савецкая ўлада хавала гэта дзесяцігоддзямі, а калі праўда пачала выходзіць вонкі — яе зноў закапалі. Дзясяткі тысяч ахвяр — і ніводнай шыльды з іх імёнамі. Чаму пра гэта месца не гавораць адкрыта? Хто тыя, што стралялі? А хто — спрабаваў схаваць сляды? Што нам кажуць сведкі, археолагі і дакументы? І чаму сёння — у 2025-м! — у беларускіх крамах прадаюцца кнігі, што абвяргаюць сам факт злачынства? Разбіраемся, чаму гэта не проста гісторыя пра Курапаты, гэта гісторыя пра тое, чаму мы дагэтуль не свабодныя. 🔗Прагляд, падабайка, камент: https://youtu.be/i8J5hFobhbM?si=VXz9zMp-djKRpRMI

#мастацтвабсср #архітэктурабсср Будынак малаказавода ў Віцебску на малюнку мастака Саламона Юдовіна (1892–1954) з цыклу "Будо
#мастацтвабсср #архітэктурабсср Будынак малаказавода ў Віцебску на малюнку мастака Саламона Юдовіна (1892–1954) з цыклу "Будоўлі Беларусі" 1936 год. Сам малаказавод пабудаваны ў 1930 годзе, знесены ў 2011.

Што насамрэч насілі людзі XVII стагоддзя – не на парадных партрэтах, а ўдома, у цішы спальні? І што здольная распавесці адная старая кашуля пра цэлы культурны лад і эпоху? У новым выданні праграмы "Нітка Зорка" зазірнём у самы інтымны пласт гісторыі – у сподняе раннебарочнай шляхты. Кашулі з нямецкага палатна, споднікі з канаплянай даматканкі, каптуры на сталёвым каркасе і, вядома, майткі… ці іх адсутнасць. Гэта гісторыя не толькі тканінаў і крою – гэта гісторыя сораму і цялеснасці, паўсядзённасці і прыватнай годнасці. Бо, як ні дзіўна, менавіта праз бялізну мы можам наблізіцца да тых, хто жыў некалькі стагоддзяў таму. Падрабязнасці ў Кацярыны Ваданосавай.

У польскім архіве можна знайсці дакументы аб рэпрэсіях у БССР У Архіве новых актаў у Варшаве знаходзіцца калекцыя дакументаў,
У польскім архіве можна знайсці дакументы аб рэпрэсіях у БССР У Архіве новых актаў у Варшаве знаходзіцца калекцыя дакументаў, прысвечаная жыццю польскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1920-1940 гадах. У тым ліку копіі матэрыялаў з архіву КДБ, зробленыя ў 1997 годзе Фондам польскай навукі. Гэта каля 950 крымінальных спраў, якія закранаюць лёсы больш за дзве тысячы чалавек. Сёння архіў КДБ Беларусі закрыты для даследчыкаў. З матэрыяламі Архіва новых актаў у Варшаве можа азнаёміцца ​​любы ахвочы: дастаткова запісацца на наведванне архіва і запытаць цікавыя дакументы. Падрабяней па спасылцы:

Абліла мачой расейскага губернатара. Фатаграфаваў паўстанцаў 1863 года ў фатэлі з гербам Рэчы Паспалітай, за што і быў сасланы ў Сібір. Топ 5 менчанак і менчукоў, каму варта паставіць помнікі ў Менску па меркаванні канала "TakiBylo".

Беларускі інстытут публічнай гісторыі - Telegram 频道 @beliph 的统计与分析