1 266
订阅者
无数据24 小时
-17 天
无数据30 天
帖子存档
Repost from BGmedia: новости — 2026
⛓ 17 чэрвеня 1934 года прэзідэнт 🇵🇱міжваеннай Польшчы Ігнацы Масціцкі выдаў распараджэнне аб стварэнні ізаляцыйнага лагера ў Бярозе-Картузскай (сёння горад 🌳Бяроза, Брэсцкай вобласці).
Непасрэдным повадам для адкрыцця лагера стала забойства 15 чэрвеня 1934 года міністра ўнутраных спраў Польшчы Браніслава Перацкага, здзейсненае ўкраінскімі нацыяналістамі.
З 1934 па 1939 гады ў лагеры ўтрымліваліся абвінавачаныя ў «антыдзяржаўнай дзейнасці»: палітычныя праціўнікі Юзафа Пілсудскага, у тым ліку польскія радыкальныя нацыяналісты і камуністы, а таксама дзеячы габрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў. У верасні 1939 года, пасля пачатку вайны з Германіяй, там знаходзіліся нямецкія ваеннапалонныя, а пасля далучэння тэрыторыі да БССР — польскія палонныя.
У Бярозе-Картузскай дазвалялася ўтрымліваць людзей да трох месяцаў без суда — толькі па адміністрацыйным рашэнні паліцыі ці кіраўніка ваяводства.
Сярод найбольш вядомых вязняў былі: украінскі нацыяналіст Дмітро Данцоў; украінскія камуністы Мікалай Максімовіч і паэт Аляксандр Гаўрылюк; удзельнік Слуцкага збройнага чыну Арсен Паўлюкевіч; беларускі паэт і краязнаўца, сябра Беларускай рабоча-сялянскай грамады Уладзіслаў Паўлюкоўскі; польскі паэт і камуніст Лявон Пастэрнак; беларускі праваслаўны і палітычны дзеяч Вячаслаў Багдановіч; польскі нацыяналіст і манархіст, будучы старшыня ўрада Польшчы ў эміграцыі Станіслаў Мацкевіч; польскі нацыяналіст і будучы вайсковы злачынца Рамуальд Адам Райс.
Repost from Наша Ніва
Забудзьце пра «белага лебедзя». Сафійскаму сабору ў Полацку прапануюць вярнуць гістарычны каляровы фасад
Хутка павінна пачацца чарговая рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. У сувязі з гэтым архітэктар-рэстаўратар Раман Забела прапануе адмовіцца ад звыклай, але ўтылітарнай белай фарбы і вярнуць галоўнаму храму Полацка яго сапраўднае, каляровае гістарычнае аблічча сярэдзіны XVIII стагоддзя.
https://nashaniva.com/397749
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/397749
Repost from Белсат
Беларус запусціў петыцыю за ўсталяванне ў Музеі бітвы пад Грунвальдам нацыянальнага сцягу нашай краіны
Музей змешчаны акурат у той лакацыі, дзе адбылася бітва – цяпер гэта поле непадалёк ад мястэчка Стэмбарк у Варміньска-Мазурскім ваяводстве Польшчы. Там, вядома ж, усталяваны сцяг Польшчы, а яшчэ нацыянальныя палотнішчы Літвы ды Украіны. Беларускі сцяг адсутнічае ў якой-кольвек версіі.
👀 Чытайце падрабязней
🔗 Адкрывайце тэкст тут, калі вы ў Беларусі
Repost from De facto. Беларуская навука
Пачатак вышэй
Беларусаў паказвалі як нацыю, гістарычна і культурна блізкую да літоўцаў: два народы стагоддзямі разам змагаліся за свабоду супраць больш моцных ворагаў або абаранялі свае правы на ідэнтычнасць, выкарыстоўваючы неваенныя сродкі.
Асабліва моцным штуршком для прасоўвання станоўчага вобразу беларусаў у літоўскай ваеннай прэсе (і грамадскай думцы) стаў іх актыўны ўдзел у вайне Літвы за незалежнасць з 1918 па 1920 год, піша Manvydas Vitkūnas. У ёй загінула больш за 30 салдат з беларускіх нацыянальных падраздзяленняў.
Вобраз беларускага салдата як баявога таварыша, абаронцы Літвы і вернага грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі захоўваўся да савецкай акупацыі ў 1940 годзе. Гэта падтрымлівалася не толькі публікацыямі ў прэсе, але і актыўным удзелам многіх беларускіх афіцэраў, унтэр-афіцэраў і салдат запасу ў грамадскім жыцці Літвы.
Repost from De facto. Беларуская навука
Якім быў вобраз беларусаў у літоўскім ваенным друку (1919 - 1940 гг.)
Літоўскі гісторык Manvydas Vitkūnas у свежым зборніку «Vēsture: avoti un cilvēki» (Даўгапілскі ўніверсітэт) прааналізаваў матэрыялы, апублікаваныя ў ваенных часопісах «Karys» і «Kardas», якія карысталіся папулярнасцю не толькі сярод салдат, але і сярод студэнтаў і грамадскасці ў цэлым.
Сярод дзесяткаў артыкулаў і сотні інфармацыйных паведамленняў, звязаных з беларусамі, вылучаны чатыры асноўныя катэгорыі: 1) гістарычныя артыкулы (пераважна пра гісторыю ВКЛ), якія абмяркоўваюць агульную гісторыю літоўскага і беларускага народаў; 2) інфармацыя пра беларускую нацыянальную барацьбу за самавызначэнне і незалежнасць, а таксама жыццё беларусаў на акупаваных Польшчай тэрыторыях і ў Беларускай ССР; 3) інфармацыя пра беларускія нацыянальныя падраздзяленні ў складзе Узброеных сіл Літвы; 4) іншая інфармацыя, такая як жыццё беларусаў у Літоўскай Рэспубліцы і г.д.
Вобраз беларусаў у літоўскай ваеннай прэсе быў амаль заўсёды станоўчым.
Працяг ніжэй
Repost from BGmedia: новости — 2026
✝Казімір Свёнтак — нязломны святар, які адраджаў Каталіцкі Касцёл у Беларусі.
Казімір Свёнтак — сапраўды гераічны святар. Ён прайшоў праз камеру смяротнікаў і лагеры ў Сібіры, але здолеў выжыць і адрадзіць Каталіцкі Касцёл у Беларусі.
Жыццё і дзейнасць якога былі цесна звязаныя з Брэстчынай.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
⛪️
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/kazimir-svyontak-nyazlomny-svyatar-yaki-adradzhau-kataliczki-kasczyol-u-belarusi/
🌍 Віртуальнае падарожжа па сталіцах свету ў пошуках беларускіх скарбаў
📚 Заўтра распачынаецца курс «Беларуская спадчына ў музеях свету», які чытае дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі.
Гэта аўтарскае віртуальнае падарожжа па музеях і калекцыях розных краін, дзе сёння захоўваюцца рэчы, звязаныя з гісторыяй Беларусі.
🔎 На курсе можна будзе даведацца, куды трапілі беларускія калекцыі, у якіх музеях свету шукаць беларускі след і як спадчына Беларусі ўпісваецца ў шырэйшы кантэкст еўрапейскай гісторыі.
🏛 Асобная ўвага будзе нададзеная гісторыям магнатаў, мастакоў, эмігрантаў і артэфактаў, праз якія беларуская гісторыя працягвае жыць у сусветных музейных зборах.
⏳ Сёння яшчэ ёсць магчымасць запісацца на гэты аўтарскі курс у анлайн-школе Lepsh.school
Пачатак 16 чэрвеня, заняткі будуць праходзіць па аўторках а 20:00 па Мінску
Кошт: 39 еўра
Запіс будзе даступны 3 месяцы пасля заканчэння.
🔗 Спасылка на бясплатную ўводную анлайн-лекцыю курса
Repost from De facto. Беларуская навука
Як выглядалі русінскія дакументы вялікага князя Аляксандра Ягелончыка
Andrius Jurkevičius у зборніку The Woman at the Source of History (2024 г.) прааналізаваў асаблівасці 17 русінскіх дакументаў вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка. Сярод іх – паведамленне віцебскаму намесніку князю Міхаілу Заслаўскаму-Мсціслаўскаму (24.06.1495), Прывілей вялікаму гетману ВКЛ князю Канстанціну Астрожскаму (05.06.1498) і зацвярджэнне дамовы Федкі Янушковіча з праваслаўнымі святарамі Берасця (26.09.1501).
Канцылярыя ВКЛ на мяжы XV-XVI стст. знаходзілася ў пераходным стане паміж паўуставам і скорапісам. Паўстаў – ужо не ўрачыстая кніжная манера, асобныя элементы літар спрашчаюцца, з'яўляецца лёгкі нахіл. Пры скорапісе хуткасць пісьма становіцца галоўнай, літары маюць выразны нахіл, але ўсё ж літары ў словах амаль не злучаюцца паміж сабой.
З такога пераходнага канцылярскага пісьма пазней развіўся класічны канцылярскі скорапіс ВКЛ XVI-XVII стст., на якім напісаны большасць дзяржаўных актаў.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+3
📚 Наталля Арсеньнева: паэтка, чый шлях праходзіў праз Беласток
🔻 Асацыяцыя беларусаў Амерыкі зладзіла анлайн-лекцыю, прысвечаную лёсам беларускіх пісьменнікаў у ЗША.
🎤 Даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка распавяла пра Наталлю Арсеньневу і яе жыццёвы шлях, у тым ліку пра беластоцкі перыяд яе біяграфіі.
https://racyja.com/by/kultura/natallja-arsenneva-paetka-cyj-sljach-prachodziu-praz-belastok/
Repost from Наша Ніва
У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі
Экспазіцыя пры Спаса-Ефрасіннеўскім жаночым манастыры расказвае не столькі пра яго рэлігійнае жыццё, колькі дэманструе ўнікальныя археалагічныя артэфакты і раскрывае гісторыю рэстаўрацыі самага старажытнага храма Беларусі.
https://nashaniva.com/397597
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/397597
☕️Кава з гісторыкам: «Памяць і архівы: даўней і зараз»
Сённяшняя сустрэча пра тое, як запісваліся, трансляваліся і выкарыстоўваліся звесткі пра мінулае ў традыцыйным грамадстве і зараз.
‼️Вы дазнаецеся :
- Пра тое, у чым розніца паміж памяццю і гісторыяй,
- Пра легендарныя і рэальныя гістарычныя факты аб пачатках родаў Радзівілаў, Глябовічаў, Міцкевічаў і іншых родаў ВКЛ.
- Як функцыянуе гістарычная памяць у вясковай супольнасці : антрапалагічны ракурс нарацыі пра вайну і акупацыю.
- Дазнаецеся з чаго складаецца і як працуе сучаснае навуковае вывучэнне гістарычнай памяці і палітыка памяці ў Беларусі.
Суразмоўцы: Уладзімір Лобач. Сяргей Рыбчонак, Аляксей Ластоўскі
▶️Далучайцеся да трансляцыі: https://www.youtube.com/live/0efdeOxjqTc?si=U5YuOmS4N0VqBuBn
Януш Радзівіл як новы «вораг» прапаганды
Zerkalo разбірае заяву Вадзіма Гігіна, які назваў гетмана Януша Радзівіла «самым крывавым катам Беларусі» XVII стагоддзя.
Артыкул паказвае, што за такім ярлыком губляецца складанейшы гістарычны кантэкст. Падчас вайны сярэдзіны XVII ст. на беларускіх землях сапраўды былі жорсткія штурмы, пакаранні і масавы гвалт. Але гэтыя падзеі адбываліся ў кантэксце казацкага паўстання Хмяльніцкага, узаемнага гвалту і ваенных практык таго часу.
Адзін з прыкладаў — гісторыя з Пінскам. У 1648 годзе горад занялі казацкія атрады і мясцовыя паўстанцы, а войска ВКЛ вяртала яго пад кантроль. Падчас штурму загінулі тысячы людзей, але Радзівіл у Пінску не прысутнічаў: аперацыяй кіраваў шляхціч Мірскі. Як кіраўнік войска Радзівіл нёс адказнасць за падначаленых, але гэта не тое самае, што вобраз «бязлітаснага ката».
Zerkalo звяртае ўвагу, што дзяржаўная інтэрпрэтацыя Радзівілаў вяртае савецкую схему: магнаты — «чужыя» і «прыгнятальнікі», а гісторыя ВКЛ зводзіцца да ідэалагічных штампаў.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 130 гадоў з дня нараджэньня Татарыновіча, першага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
14 чэрвеня 1896 году на Случчыне нарадзіўся Пётра (Пётр) Татарыновіч, выбітны беларускі каталіцкі сьвятар, тэоляг, пісьменьнік і перакладчык, адзін з найбольш значных дзеячаў беларускай хрысьціянскай дыяспары. Ён увайшоў у гісторыю як першы кіраўнік Беларускай службы Ватыканскага радыё і папулярызатар беларускай мовы.
Быў пасьвечаны ў сьвятары ў 1921 годзе. Актыўна займаўся беларусізацыяй царкоўнага жыцьця і асьветніцкай працай. Ратуючыся ад савецкіх рэпрэсій, у 1940 годзе пераехаў у Варшаву, а пазьней (празь Вільню і Нямеччыну) у 1945 годзе асеў у Рыме. У 1950 годзе арганізаваў і ўзначаліў Беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё, дзе вёў рэгулярныя радыёперадачы для беларусаў. З 1950 па 1975 гады выдаваў у Рыме беларускі каталіцкі часопіс «Źnič».
Больш пра іншыя падзеі ў гісторыі па спасылцы.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Ад Ракава да Эмі Уайнхаус: беларусы стварылі настолку «Штетл» пра свет габрэйскіх мястэчак
Цэнтр беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны прэзентаваў унікальны праект — картачную стратэгію «Штетл». Гэта гульня пра свет маленькіх гарадкоў, дзе стагоддзямі бок-о-бок жылі габрэі, беларусы, палякі, татары і іншыя народы. Праект спалучае ў сабе дакладную працу з архівамі і сучасную гульнявую механіку.
Што такое шэтл? Калі прасцей — гэта тыя самыя беларускія малые мястэчкі, якія да сярэдзіны XX стагоддзя былі цэлым асобным космасам. Праз іх гісторыю можна выйсці на самыя неверагодныя сусветныя біяграфіі. Напрыклад, адсюль карані заснавальніка Marks&Spencer Майкла Маркса (нарадзіўся ў Слоніме), галівудскага акцёра Кірка Дугласа (бацькі з Чавусаў), мастака Хаіма Суціна (са Смілавічаў) і нават спявачкі Эмі Уайнхаус (архівы яе сям’і вядуць да Ракава).
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Улады прызналі «экстрэмісцкім» фільм «Дарога на Курапаты» кінастудыі «Беларусьфільм»
https://smarturl.click/ZQBBW
На пачатку 1990-х гэтую стужку дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе.
Рэжысэрам фільму «Дарога на Курапаты» быў Міхаіл Жданоўскі (памёр у 2023 годзе. — РС). Сцэнар ён пісаў разам з Аляксандрам Лукашуком. У стварэньні фільму браў удзел і Зянон Пазьняк.
За стварэньне цыклю «Дарога на Курапаты», «Жаўрукі Беларусі», «Успаміны пра Мікалая Равенскага» Міхаіл Жданоўскі атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь. «Дарога на Курапаты» зьяўляецца дакумэнтальным сьведчаньнем злачынстваў бальшавісцкага рэжыму супраць беларускага і суседніх народаў.
☕️Кава з гісторыкам: «Памяць і архівы: даўней і зараз»
14 чэрвеня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11) пройдзе круглы стол «Памяць і архівы: даўней і зараз».
У сустрэчы возьмуць удзел Сяргей Рыбчонак, Уладзімір Лобач і Аляксей Ластоўскі. Размова будзе прысвечаная таму, як запісваліся, трансляваліся і выкарыстоўваліся звесткі пра мінулае ў традыцыйным грамадстве і зараз.
Вы даведаецеся:
- у чым розніца паміж памяццю і гісторыяй;
- пра легендарныя і рэальныя гістарычныя факты пра пачаткі родаў Радзівілаў, Глябовічаў, Міцкевічаў і іншых родаў ВКЛ;
- як функцыянуе гістарычная памяць у вясковай супольнасці: антрапалагічны ракурс нарацыі пра вайну і акупацыю;
- з чаго складаюцца і як працуюць сучаснае навуковае вывучэнне гістарычнай памяці і палітыка памяці ў Беларусі.
Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале
«Іване, ты жывеш!» — экскурсія да 145-годдзя Івана Луцкевіча
Сёлета 9 чэрвеня споўнілася 145 гадоў з дня народзінаў Івана Луцкевіча — аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, публіцыста, археолага і дзеяча, якога часта называюць бацькам беларускай незалежнасці.
З гэтай нагоды ў нядзелю, 14 чэрвеня, а 13:30 у Вільні адбудзецца экскурсія «Іване, ты жывеш!». Назва паходзіць са слоў Юльяны Мэнке, нарачонай Івана Луцкевіча, якая пакінула ўспаміны пра свайго каханага і пра беларускае жыццё ў тагачаснай Вільні.
Падчас шпацыру ўдзельнікі пройдуць па віленскіх адрасах, звязаных з Іванам і Антонам Луцкевічамі, даведаюцца больш пра іх жыццё і працу, а таксама разам пачытаюць успаміны Юльяны Мэнке.
Рэгістрацыя — праз гугл-форму. Месца пачатку экскурсіі ўдзельнікі атрымаюць напярэдадні на кантакты, пазначаныя пры рэгістрацыі.
Данаты вядоўцы традыцыйна вітаюцца.
+3
У межах міждысцыплінарнай навуковай канферэнцыі «Культура ў палоне мінулага», якая праходзіць у Вільні 11-14 чэрвеня, адбудзецца шэраг культурных імпрэз.
🎻 У суботу, 13 чэрвеня, 17:00-17:30 у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Алена Кандыба (Kapela Kotra) прадставіць даклад/музычны выступ «Інтэрпрэтацыі традыцыйных мелодый». Прагучыць беларуская і габрэйская музыка ХХ стагоддзя з этнамузыкалагічных архіваў.
🎶 Таксама ў суботу, 13 чэрвеня, 18:30-19:30 у музеі адбудзецца музычны выступ Віктара Сямашкі «Згукі жыцця». У яго аснове — мініяцюрная проза з віленскай прэсы 1920-30-х гадоў, якая ператвараецца ў гукавы партрэт міжваеннай Вільні.
🌿 У нядзелю, 14 чэрвеня, 12:00-13:00 Віктар Сямашка правядзе экскурсію «Музыка віленскіх паркаў» — шпацыр па Вільні праз музычныя гісторыі яе гарадской прасторы. Збор — каля касцёла св. Ганны, Maironio g. 8.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
“Рыхтуем сімпозіум да 100-годдзя з дня нараджэння айца Надсана”🇬🇧 Пра дзейнасць Беларускага музея і бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане расказаў у нашым эфіры сябра Рады Апекуноў Павал Батлейшчык. Больш на: https://racyja.com/by/kultura/rychtuem-simpozium-da-100-hoddzja-z-dnja-naradzennja-ajca-nadsana/
Эдвард О’Рурк: ірландзец з Наваградчыны
14 чэрвеня суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю дырэктара БІПГ Аляксея Ластоўскага «Біскуп Эдвард О’Рурк: дылемы ідэнтычнасці ірландскага графа з-пад Наваградка».
Эдвард О’Рурк паходзіў са старажытнага ірландскага роду, прадстаўнікі якога аселі на Наваградчыне пасля Напалеонаўскіх войнаў. Адмовіўшыся ад вайсковай кар’еры, ён стаў каталіцкім святаром і пасля Першай сусветнай вайны атрымаў адказныя місіі ў розных частках Усходняй Еўропы: аднаўляў касцёльныя структуры ў Мінску, узначальваў Рыжскае біскупства і дзейнічаў у Вольным горадзе Данцыгу.
Падчас лекцыі пойдзе гаворка пра жыццёвы шлях О’Рурка, яго ідэнтычнасць, сувязі з беларускімі каталікамі і незвычайныя старонкі ягонай біяграфіі.
📆 14 чэрвеня, 18:00–19:30
📍 Prastora (ul. Hoża, 41-2)
💻 Прадугледжана анлайн-трансляцыя ў Zoom (па рэгістрацыі)
