Народное Антикризисное Управление
前往频道在 Telegram
Объединение экспертов в сферах права, экономики, дипломатии и медиа, чьи уникальные компетенции призваны содействовать достижению общих целей беларуского демократического движения. Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate Чат-бот: @nau_by_bot
显示更多1 670
订阅者
无数据24 小时
-27 天
-1930 天
数据加载中...
吸引订阅者
七月 '26
七月 '26
+10
在1个频道中
六月 '26
+9
在1个频道中
Get PRO
五月 '26
+18
在2个频道中
Get PRO
四月 '26
+19
在4个频道中
Get PRO
三月 '26
+18
在1个频道中
Get PRO
二月 '26
+9
在4个频道中
Get PRO
一月 '26
+6
在1个频道中
Get PRO
十二月 '25
+9
在2个频道中
Get PRO
十一月 '25
+6
在1个频道中
Get PRO
十月 '25
+10
在3个频道中
Get PRO
九月 '25
+13
在4个频道中
Get PRO
八月 '25
+15
在4个频道中
Get PRO
七月 '25
+12
在5个频道中
Get PRO
六月 '25
+4
在3个频道中
Get PRO
五月 '25
+10
在3个频道中
Get PRO
四月 '25
+16
在3个频道中
Get PRO
三月 '25
+23
在2个频道中
Get PRO
二月 '25
+20
在3个频道中
Get PRO
一月 '25
+28
在4个频道中
Get PRO
十二月 '24
+26
在5个频道中
Get PRO
十一月 '24
+28
在1个频道中
Get PRO
十月 '24
+16
在7个频道中
Get PRO
九月 '24
+18
在6个频道中
Get PRO
八月 '24
+31
在3个频道中
Get PRO
七月 '24
+21
在5个频道中
Get PRO
六月 '24
+25
在7个频道中
Get PRO
五月 '24
+23
在4个频道中
Get PRO
四月 '24
+30
在7个频道中
Get PRO
三月 '24
+11
在7个频道中
Get PRO
二月 '24
+36
在7个频道中
Get PRO
一月 '24
+38
在11个频道中
Get PRO
十二月 '23
+53
在4个频道中
Get PRO
十一月 '23
+29
在10个频道中
Get PRO
十月 '23
+52
在24个频道中
Get PRO
九月 '23
+34
在0个频道中
Get PRO
八月 '23
+25
在0个频道中
Get PRO
七月 '23
+23
在0个频道中
Get PRO
六月 '23
+23
在0个频道中
Get PRO
五月 '23
+33
在0个频道中
Get PRO
四月 '23
+29
在0个频道中
Get PRO
三月 '23
+19
在0个频道中
Get PRO
二月 '23
+15
在0个频道中
Get PRO
一月 '23
+29
在0个频道中
Get PRO
十二月 '22
+18
在0个频道中
Get PRO
十一月 '22
+14
在0个频道中
Get PRO
十月 '22
+14
在0个频道中
Get PRO
九月 '22
+23
在0个频道中
Get PRO
八月 '22
+131
在0个频道中
Get PRO
七月 '22
+43
在0个频道中
Get PRO
六月 '22
+31
在0个频道中
Get PRO
五月 '22
+81
在0个频道中
Get PRO
四月 '22
+43
在0个频道中
Get PRO
三月 '22
+635
在0个频道中
Get PRO
二月 '22
+35
在0个频道中
Get PRO
一月 '22
+78
在0个频道中
Get PRO
十二月 '21
+87
在0个频道中
Get PRO
十一月 '21
+258
在0个频道中
Get PRO
十月 '21
+64
在0个频道中
Get PRO
九月 '21
+63
在0个频道中
Get PRO
八月 '21
+731
在0个频道中
Get PRO
七月 '21
+199
在0个频道中
Get PRO
六月 '21
+240
在0个频道中
Get PRO
五月 '21
+651
在0个频道中
Get PRO
四月 '21
+365
在0个频道中
Get PRO
三月 '21
+1 007
在0个频道中
Get PRO
二月 '21
+815
在0个频道中
Get PRO
一月 '21
+7 174
在0个频道中
| 日期 | 订阅者增长 | 提及 | 频道 | |
| 29 七月 | 0 | |||
| 28 七月 | 0 | |||
| 27 七月 | 0 | |||
| 26 七月 | +1 | |||
| 25 七月 | +2 | |||
| 24 七月 | 0 | |||
| 23 七月 | 0 | |||
| 22 七月 | 0 | |||
| 21 七月 | +1 | |||
| 20 七月 | 0 | |||
| 19 七月 | 0 | |||
| 18 七月 | 0 | |||
| 17 七月 | +2 | |||
| 16 七月 | 0 | |||
| 15 七月 | +1 | |||
| 14 七月 | 0 | |||
| 13 七月 | 0 | |||
| 12 七月 | 0 | |||
| 11 七月 | +1 | |||
| 10 七月 | 0 | |||
| 09 七月 | 0 | |||
| 08 七月 | 0 | |||
| 07 七月 | +1 | |||
| 06 七月 | 0 | |||
| 05 七月 | 0 | |||
| 04 七月 | 0 | |||
| 03 七月 | 0 | |||
| 02 七月 | +1 | |||
| 01 七月 | 0 |
频道帖子
Этнацыд беларусаў
У Беларусі сапраўдная трагедыя. Прама сёння адбываецца сістэмны этнацыд і культурны генацыд беларускага народа.
https://youtu.be/w9rZbdL9hsA
У Расіі і Беларусі прымаюцца законы пра «генацыд савецкага» і «генацыд беларускага народа» ў гады Другой сусветнай вайны. Пракуратура раней Шведа а цяпер Гары выкарыстоўвае гістарычную трагедыю як палітычную дубінку супраць апанентаў. Але пакуль яны прыкрываюцца мінулым, у сучаснай Беларусі здзяйсняецца сапраўдны этнацыд.
Этнацыд — гэта свядомая палітыка знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці і самасвядомасці народа. Яго найважнейшая складовая — культурны генацыд, гэта значыць накіраванае знішчэнне мовы, культуры і гістарычнай памяці групы людзей, ператварэнне іх у паслухмяных манкуртаў. Менавіта гэта робіцца ў Беларусі з 2020 года.
У відэа Павел Латушка прывёў прыклады антыдзяржаўнай палітыкі Лукашэнкі: https://youtu.be/w9rZbdL9hsA
| 2 | Калі акно магчымасцяў адкрыецца, мы павінны мець сцэнар
Падчас VI фестывалю беларускай культуры «TUTAKA», які прайшоў ва ўрочышчы Барык пад Гарадком у Падляшскім ваяводстве Польшчы, Народнае антыкріснае ўпраўленне арганізавала панэльную дыскусію «Круглы стол у Польшчы ў 1989 годзе: ці магчымы такі сцэнар у Беларусі?».
https://youtu.be/PLg0BGuHBQM
У дыскусіі прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Беларусі Арцём Брухан, намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік, кіраўнік Беларускага саюза ў Польшчы, кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, былы пасол Польшчы ў Беларусі і Грузіі Марыюш Машкевіч, беларускі і польскі гісторык, прафесар Алег Латышонак.
«Мы бачым, што ў бліжэйшы час магчыма можа адкрыцца акно магчымасцяў. І калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар. Яразулескі ў Польшчы не гатовы быў праводзіць круглы стол, але быў вымушаны на яго пайсці, Лукашэнка сёння не гатовы. Але не вядома, што будзе, калі адкрыецца гэта акно магчымасцяў», — адзначыў Павел Латушка.
«Калі мы кажам пра круглы стол, я пагаджуся з тэзісам, што нельга проста ўзяць гістарычны досвед Польшчы і перакласці стоадсоткава на Беларусь. Сітуацыя змянілася, тэхналогіі змяніліся, палітычны, геапалітычны кантэкст — усё рознае, але, мне падаецца, ва ўсіх мірных транзітах — круглы стол у Польшчы, круглыя сталы ў ГДР, транзіт улады ў Іспаніі — заўсёды была адна важная рэч — гатоўнасць да гэтага палітычных эліт, як апазіцыйных, так і ў першую чаргу наменклатурных», — падкрэсліў Арцём Брухан.
«Наша задача — быць гатовымі да розных сцэнароў. Я асабіста абіраю круглы стол як тое, што хутчэй за ўсёдапаможа захаваць жыцці беларусаў. Гэта мусіць быць наш паслядоўны шлях да дэмакратыі. Ён хутчэй за ўсёдаўжэйшы, але ён і найменш стратны для людзей», — зазначыла Станіслава Гліннік
«Круглы стол — гэта вялікі, мусіць быць, грамадскі кансенсус. Гэта мусіць быць згода ўсёй палітычнай апазіцыі на тое, каб гэта ўвогуле стартавала. І пытанне, калі ўжо пераходзіць канкрэтна, дзе ён мае адбывацца. У Польшчы круглы стол адбываўся ў Польшчы. Пытанне: дзе мае быць праведзены беларускі круглы стол?», — сцвердзіў Яўген Вапа.
«Хуткасць развіцця і трансфармацыі польскай палітыкі, эканомікі, усяго ў Польшчы не такая, як мы жадалі з самага пачатку. Чаму? Таму што мы далі камуністам занадта шмат. Праблема не ў тым, што мы не дайшлі да дэмакратыі, што мы зараз знаходзімся ў дрэннай сітуацыі. Не. Польшча, на шчасце, з’яўляецца ў гэтым рэгіёне Еўропы самым лепшым прыкладам пазітыўнай трансфармацыі з дыктатуры да дэмакратыі, але мы патрацілі 10–15 гадоў», — адзначыў Марыюш Машкевіч.
«Усё, што ў гісторыі здарылася пры маім жыцці, было для мяне неспадзяванкай, і таму я сабе ўяўляю кожны сцэнар, прычым хай будзе круглы стол як адзін са сцэнароў, але таксама могуць быць іншыя. Кожны варыянт магчымы, трэба да кожнага варыянта прынамсі маральна падрыхтавацца», — падкрэсліў Алег Латышонак.
Поўную версію дыскусіі глядзіце на ютуб-канале НАУ: https://youtu.be/PLg0BGuHBQM | 1 169 |
| 3 | Музею Вольнай Беларусі — 4 гады❤️
17 ліпеня 2022 года Музей Вольнай Беларусі, праект Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, адкрыў свае дзверы ў Варшаве.
За гэты час Музей разам з партнёрамі рэалізаваў дзясяткі выставачных праектаў, канцэртаў, тэатральных імпрэз, дзіцячых праграм, адукацыйных сустрэч, дыскусій і круглых сталоў.
Наша музейная калекцыя папоўнілася амаль 700 артэфактамі, а архіў — тысячамі лічбавых сведчанняў, якія захоўваюць памяць пра падзеі найноўшай беларускай гісторыі.
Да свайго 4-годдзя Музей Вольнай Беларусі падыходзіць у статусе намінанта на прэстыжную еўрапейскую музейную прэмію. Мы трапілі ў лонг-ліст Прэміі «Еўрапейскі музей года» і Музейнага прыза Савета Еўропы (EMYA-2027) і чакаем далейшых вынікаў.
І гэта не ўсе прыемныя навіны!
Па замове музея «Poczta Polska» выдала калекцыйныя паштовыя маркі з выявамі знакавых прадметаў з нашага фонду. Маркі надрукаваныя вельмі абмежаваным накладам, кожная з іх існуе толькі ў некалькіх экзэмплярах.
У Дзень народзінаў Музей Вольнай Беларусі дае старт дабрачыннаму аўкцыёну. Для сяброў і прыхільнікаў Музея мы выстаўляем лот з трох камплектаў музейных марак з асабістымі подпісамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага і Святланы Алексіевіч, а таксама вядомага мецэната, нашчадка славутага княжацкага роду Мацея Радзівіла.
Удзельнічаць у аўкцыёне можна да 30 ліпеня. Усе сродкі, сабраныя падчас аўкцыёну, будуць накіраваныя на далейшую працу Музея — набыццё новых артэфактаў і стварэнне выстаў.
Спасылка на аўкцыён:
https://www.ebay.pl/itm/358802729073
Калі вы хочаце павіншаваць Музей з чатырохгоддзем і падтрымаць нашу працу – пакіньце данат па спасылцы https://freebelarus.museum/donations.
А яшчэ выдатным падарункам для Музея будзе артэфакт з вашай асабістай гісторыяй! Калі ў вас ёсць тое, што можа расказаць аб вашым удзеле ў важных для краіны грамадска-палітычных падзеях — прыносьце, перадавайце, расказвайце!
Мы ўсё яшчэ не дома. Але разам працягваем захоўваць тое, што не павінна знікнуць.
Мы глыбока ўдзячныя кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае Музей Вольнай Беларусі! А ў Дзень народзінаў ваша ўвага асабліва прыемна! | 340 |
| 4 | Ад 9 ліпеня пачынае працу адноўленая фондавая выстава Музея Вольнай Беларусі «Кропка ўваходу»
17 ліпеня 2022 года ў Варшаве ўпершыню адчыніліся дзверы музея. За гэты час Музей Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам НАУ, эвакуяваў з Беларусі і атрымаў ад наведвальнікаў больш за 680 экспанатаў. Праз калекцыянаванне артэфактаў сучаснай Беларусі мы імкнёмся асэнсаваць стан нашага грамадства — у яго гераічных памкненнях і трагічных выкліках, у яго салідарнасці і надзеі.
«Кропка ўваходу» — гэта ўваход у сучасны беларускі кантэкст праз артэфакты, якія захоўваюць памяць пра барацьбу за свабоду, годнасць і дэмакратыю.
На выставе дэманструюцца найноўшыя паступленні ў фонды музея, прынятыя цягам апошняга месяца, і экспанаты, якія найлепш раскрываюць спецыфіку музейнай калекцыі. Асобнае месца займае калекцыя рэчаў беларускіх палітвязняў — адзін з найважнейшых збораў Музея Вольнай Беларусі.
Упершыню на выставе будуць прадстаўлены:
– асабістыя рэчы Віктара Бабарыкі, Максіма Знака, ксяндза Генрыха Акалатовіча;
– партрэт, які напісаў у зняволенні Алесь Пушкін;
– артэфакт з Курапатаў і інш.
Таксама вы пабачыце сімвалы беларускіх пратэстаў 2020 года, рэчы беларускіх ваяроў з Украіны і іншыя прадметы, што перадаюць дух барацьбы беларускага народа за свабоду і дэмакратыю.
Мы працягваем захоўваць для беларускай культуры тое, што не павінна знікнуць.
Запрашаем наведаць выставу «Кропка ўваходу», каб разам паразважаць над гісторыяй сучаснай Беларусі праз рэчы, якія сталі яе жывымі сведкамі.
*Пра падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. | 386 |
| 5 | Канчатковы разгром у Люксембургу: «Беларуськалій», БКК і Галаваты прайгралі чарговы суд ЕС
18 чэрвеня 2026 года Суд Еўрапейскага саюза вынес канчатковае рашэнне па аб’яднанай справе калійных гігантаў і іх кіраўніцтва. Зняць санкцыі і размарозіць актывы не ўдалося. Суд цалкам адхіліў апеляцыі.
Еўрапейская Феміда аказалася глухой да аргументаў нанятых рэжымам юрыстаў пра тое, што фармулёўкі санкцый «невыразныя», а самі прадпрыемствы нібыта проста займаюцца эканомікай.
Чаму суд пакінуў санкцыі ў сіле?
Суд дэталёва распісаў, чаму ААТ
«Беларуськалій», ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) і Іван Галаваты законна знаходзяцца ў «чорных спісах»:
Галоўны кашалёк рэжыму: «Беларуськалій» забяспечвае 20% сусветнага экспарту калію. Гэта ключавая крыніца валютнай выручкі для рэжыму. Суд пацвердзіў, што выплата шматмільённых дывідэндаў дзяржаве — гэта прамая фінансавая падтрымка рэжыму.
Трэйдар пад прыцэлам: БКК спрабавала даказаць, што яна толькі пасярэднік. Суд парыраваў: БКК валодае манапольным правам на экспарт і карыстаецца прэферэнцыямі ад дзяржавы. Акрамя таго, санкцыі супраць БКК неабходныя, каб «Беларуськалій» не мог абыходзіць абмежаванні праз гэтую кампанію.
Асабістыя сувязі Галаватага: Былы гендырэктар калійнага гіганта прызнаны асобай, якая асабіста атрымлівае выгаду з лаяльнасці рэжыму. Суд нагадаў пра яго крэсла у Савеце Рэспублікі, дзяржузнагароды з рук Лукашэнкі і ўваходжанне ва «ўзкае кола давераных асоб».
Рэпрэсіі супраць рабочых: Суд асобна вылучыў ролю кіраўніцтва ў падаўленні грамадзянскай супольнасці. Пасля выбараў 2020 года шахцёраў, якія абвясцілі забастоўку, запалохвалі, пазбаўлялі прэмій і звальнялі.
Цытата з матэрыялаў суда:
«Супрацоўнікі "Беларуськалія", якія бралі ўдзел у забастоўках і мірных пратэстах... падвергліся запалохванням і звальненням з боку кіраўніцтва кампаніі... Такім чынам, "Беларуськалій" нясе адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі».
«Рашэнне суда ЕС — гэта важны прэцэдэнт. Спроба аспрэчыць такія паняцці, як «падтрымка рэжыму Лукашэнкі», правалілася. Суд пацвердзіў: калі буйны бізнес корміць дыктатуру і душыць пратэсты ўласных рабочых, то еўрапейскія санкцыі супраць яго — абсалютна законныя, апраўданыя і прапарцыйныя.
Рашэнне канчатковае і абскарджванню не падлягае. Санкцыі ЕС застаюцца ў сіле», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. | 412 |
| 6 | Заява Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, партнёра Музея вольнай Беларусі
Рэжым Лукашэнкі ўжо трэці раз унёс старонкі Музея вольнай Беларусі ў так званы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Учора ў гэты спіс былі ўключаны старонка і лагатып Музея ў Facebook.
Раней інстаграм Музея вольнай Беларусі, праекта Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, таксама быў некалькі разоў уключаны ў так званы спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Гэты крок — чарговае сведчанне таго, што рэжым выкарыстоўвае абвінавачванні ў «экстрэмізме» як банальны інструмент для барацьбы з іншадумствам.
Калі ўсё беларускае і незалежнае абвяшчаецца «экстрэмізмам», наша галоўная зброя — гэта салідарнасць і падтрымка.
Ва ўмовах наймаштабнейшых у Еўропе XXI стагоддзя рэпрэсій вельмі важна заставацца салідарнымі. Падтрымліваць Музей вольнай Беларусі і ўсе беларускія культурніцкія ініцыятывы, якія нягледзячы ні на што працягваюць сваю важную асветніцкую дзейнасць — гэта наш супольны абавязак.
Культура — гэта тое, што трымае наш код і не дае нас зламаць.
Як падтрымаць Музей прама зараз?
Калі вы зараз знаходзіцеся ў Варшаве, шчыра запрашаем вас на адкрыццё выставы «Дэпатрыяцыя».
• Калі: 9 чэрвеня, 18:00
• Дзе: Музей Вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11/1) | 1 757 |
| 7 | Павел Латушка дамовіўся пра актывізацыю супрацоўніцтва з Украінай у санкцыйным ціску супраць рэжыму Лукашэнкі
Важнасць працягу санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з саветнікам-упаўнаважаным Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславам Власюком. У сустрэчы прыняў удзел спікер Каардынацыйнай Рады, намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан.
«Наш агульны прыярытэт сёння — разам з Украінай жорстка супрацьстаяць любым тэндэнцыям і спробам аслаблення еўрапейскіх санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі», — адзначыў па выніках сустрэчы Павел Латушка.
Палітык перадаў канкрэтныя прапановы па ўвядзенні санкцый супраць 17 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу рэжыму Лукашэнкі, інстытутаў так званай саюзнай дзяржавы, атачэння Лукашэнкі, прапагандыстаў і службовых асоб, датычных да рэпрэсій у Беларусі.
Таксама была адзначаная важнасць максімальнага ўзмацнення кантролю за транзітам тавараў праз Беларусь у трэція краіны і далейшага пашырэння блакавальных санкцый супраць беларускіх банкаў, якія застаюцца падключанымі да расійскай сістэмы СПФС (сістэма перадачы фінансавых паведамленняў).
Арцём Брухан прадставіў украінскаму боку інфармацыю і матэрыялы пра ролю так званай саюзнай дзяржавы ў агрэсіі супраць Украіны і ліквідацыі незалежнасці Беларусі.
Бакі дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў пытаннях санкцый у дачыненні да ваенна-прамысловага комплексу, фінансавага сектара, а таксама прапаганды, якая дзейнічае ў інтарэсах «рускага свету». Адзначана важнасць узаемадзеяння на ўзроўні Еўрапейскага саюза па далейшай гарманізацыі санкцыйнага ціску ў гандлі на Расію і рэжым Лукашэнкі.
«Санкцыі за вайну і санкцыі за рэпрэсіі супраць беларускага народа павінны дапаўняць адны адных. Аслабленне ціску на Лукашэнку недапушчальнае ні ў адным з кірункаў. Толькі сумесныя і сінхронныя дзеянні Украіны і дэмакратычных сіл Беларусі дапамогуць пазбавіць рэжым рэсурсаў», — падкрэсліў па выніках сустрэчы Павел Латушка.
@CabinetBelarus | 429 |
| 8 | Лукашенко боится выборов
Павел Латушко про желание режима вести переговоры с ЕС и о том, как диктатор боится выборов в Координационный совет.
https://youtu.be/012DR1SH5bQ | 487 |
| 9 | Лукашенко в Гаагу!
Вслед за Литвой Украина оплатила билет для Лукашенко в Гаагу, правда уже в рамках другого уголовного процесса.
Сегодня в ходе заседания Комитета министров Совета Европы в Кишиневе от имени 37 государств было утверждено решение об утверждении Расширенного частичного соглашения о создании специального трибунала за преступление агрессии против Украины.
Особо хочется подчеркнуть, что в своем заявлении по случаю данного события Министр иностранных дел Украины Андрей Сибига прямо назвал фамилию Лукашенко в числе тех, кто подпадает под юрисдикцию данного трибунала.
Важно отметить, что в том числе это результат работы, которая была проделана мной и делегацией Координационного совета в Парламентской ассамблее Совета Европы. В ходе участия в сессиях ПАСЕ были приняты резолюции, сформировавшие рамки Специального трибунала с юрисдикцией, которая позволяет рассчитывать на привлечение к ответственности Лукашенко.
Соответствующая поправка об ответственности Лукашенко была подготовлена командой Народного антикризисного управления и внесена мною как делегатом КС в ПАСЕ; в ней говорится о том, что «Ассамблея подчеркивает, что юрисдикция специального трибунала должна распространяться на предполагаемые преступления агрессии, совершенные так называемым беларуским руководством».
Это прямой результат работы и важной роли, которую играет Координационный Совет в борьбе с режимом Лукашенко.
В настоящий момент команда Народного антикризисного управления собирает доказательства совершения Лукашенко и его сообщниками акта агрессии в отношении Украины, которые будут переданы созданному Специальному трибуналу.
Голосуйте на выборах в КС: https://rada2026.svaepeera.com | 333 |
| 10 | Лукашенко хочет воевать?
Павел Латушко про милитаристскую риторику диктатора и о переговорах Лукашенко с представителями США.
https://youtu.be/52cBdQuS2Es | 325 |
| 11 | Музей Вольнай Беларусі на мапе Варшаўскай ночы музеяў-2026!
Музей Вольнай Беларусі, які з’яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, запрашае далучыцца да выставы «Дуды: музыка мінулага і сучаснасці». Старажытны гук, жывая памяць і рытм, які не знікае — адкрыем гэта разам!
Праект прысвечаны дудам — музычнаму інструменту, які стагоддзямі фарміраваў музычнае аблічча Еўропы. Дударская традыцыя ў Беларусі была перарваная ў сярэдзіне XX ст., але з 1980-х паспяхова адроджаная некалькімі пакаленнямі энтузіястаў.
Экспазіцыя пабудавана на кантрасце паміж гістарычнай праўдай пра аўтэнтычнага вясковага музыку і нацыянальным рамантычным наратывам, створаным інтэлігенцыяй у ХІХ–ХХ стагоддзях, які ператварыў дудара ў прарока і нацыянальнага вешчуна.
Што вас чакае:
🕓 16:00 — адкрыццё выставы
«Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал»
Падарожжа праз час, дзе дуда — не проста інструмент, а код культуры.
🕕 18:00 & 20:00 — аўтарскія экскурсіі з Яўгенам Барышнікавым — музыкам, даследчыкам і выкладчыкам дударскай традыцыі. Жывыя гісторыі, гукі і сэнсы.
🕖 19:00–23:00 — «Дударская майстэрня». Дакраніцеся да таямніцы стварэння дуды і паспрабуйце сябе ў ролі дудара.
🕚 23:00–02:00 — дударскі опэн-эйр.
Жывая музыка, вядомыя беларускія і польскія дудары, танцы пад адкрытым небам — ноч, якая дыхае рытмам.
Гэта не проста падзея — гэта сустрэча з жывой традыцыяй, якая гучыць сёння.
Не прапусціце ноч, калі мінулае становіцца сучаснасцю.
Калі: 16 мая 2026
Дзе: Музей Вольнай Беларусі — Foksal, 11, 00-327 Варшава | 271 |
| 12 | Павел Латушка і Арцём Брухан сустрэліся з Алесем Бяляцкім
Вельмі прыемна было прывітаць у офісе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, заснавальника праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Чалавека-легенду, які з’яўляецца гонарам беларускага народа.
Падчас нашай са спікерам Каардынацыйнай Рады Арцёмам Бруханам сустрэчы з Алесем Бяляцкім адбыўся вельмі карысны абмен думакамі і падыходамі пра ўнутрапалітычную сітуацыю ў краіне і пра выклікі, з якімі мы будзем разам змагацца.
Казалі пра тое, што супрацоўнічалі і будзем працягваць сумесную працу з праваабарончым цэнтрам «Вясна» у пытаннях збору доказаў і прыцягнення да адказнасці вінаватых у здзяйсненні злачынстваў супраць беларускага народа. З Алесем Бяляцкім у нас таксама агульная пазіцыя адносна важнасці працягу ціску на Лукашэнку, які разумее толькі мову сілы.
Падчас сустрэчы ўзгаднілі сумесныя падыходы да камунікацыі з еўрапейскімі партнёрамі.
Таксама я адзначыў важнасць працы інстытутаў дэмакратычных сіл — Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады. Распавёў пра дзейнасць Кабінета, а Арцём Брухан — пра ход выбараў у Каардынацыйную Раду.
Кніга «За беларускае жыццё…», якую падпісаў спадар Алесь Бяляцкі, заўсёды знаходзілася ў маім кабінеце. Гэтаксама і яго фотаздымак быў побач на працягу ўсіх апошніх гадоў, пакуль я запісваў відэа ў медыяпакоі НАУ. Гэта служыла напамінам усім гледачам як пра самога спадара Алеся, так і пра лёс усіх палітычных зняволеных, за свабоду якіх мы працягваем змагацца. | 327 |
| 13 | «Бітва за Беларусь»: новы даклад пра сістэмнае знішчэнне нацыянальнай ідэнтычнасці
Ноччу з 6 на 7 мая 2026 года адбылася хакерская атака на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org. Серверы бібліятэкі былі проста вычышчаныя. На іх захоўвалася больш за 70 тысяч розных беларускіх публікацый — кнігі, газеты, часопісы, аўдыякнігі, відэа– і аўдыяматэрыялы пра Беларусь. Гэта яшчэ адна чорная старонка барацьбы рэжыма Лукашэнкі з беларушчынай.
У межах падтрымкі працы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі нядаўна выйшаў кароткі агляд Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прысвечаны палітыцы рэжыму па выкараненні беларускай культуры і прасоўванні ідэалогіі «рускага свету».
Дадзены агляд быў прэзентаваны на сайд-івенце «Як працуе рускі свет: ідэалогія і практыка гібрыднай агрэсіі супраць Еўропы» падчас вясновай сесіі ПАРЕ ў красавіку 2026 года.
Пра што гэты агляд?
Аўтары праводзяць жахлівую паралель: тое, што адбываецца ў Беларусі пасля 2020 года, па сутнасці паўтарае працэсы на акупаваных тэрыторыях Украіны, але ў больш прыхаваных маштабах. Гэта сістэмная праца па замене беларускасці на «рускамірскі» наратыў.
Асноўныя франты гэтай «бітвы»:
– Забарона літаратуры: у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесены кнігі класікаў і сучасных аўтараў. Ліквідаваныя вядучыя незалежныя выдавецтвы.
– Вайна з гісторыяй: дэмантаж помнікаў нацыянальным героям пры адначасовай устаноўцы манументаў расійскім дзеячам, такім як Аляксандр Неўскі.
– Рэпрэсіі ў культуры: атакі на культурныя праекты, закрыццё выстаў і фестываляў, а таксама русіфікацыя тэатраў.
– Барацьба з беларускім бачаннем мінулага і сучаснасці: пераслед рэдактараў беларускай Вікіпедыі і ўкараненне «адзіных падручнікаў гісторыі» сумесна з Расіяй.
– Задушэнне мовы: у 1994 годзе 58% мінскіх першакласнікаў вучыліся на беларускай мове, цяпер гэты паказчык упаў да крытычных 5%.
Як працуе механізм знішчэння?
Працэс запускаецца праз даносы прарасійскіх «псеўдаактывістаў» і падхопліваецца прапагандыстамі і сілавікамі.
Што рабіць?
Даклад прапануе не толькі дыягназ, але і план выратавання:
1. Стварэнне анлайн-сістэмы нацыянальнай адукацыі, акрэдытаванай у ЕС.
2. Маштабная алічбоўка архіваў і бібліятэк на абароненых серверах.
3. Падтрымка дзеячаў культуры і моўных школ у дыяспары.
Беларуская ідэнтычнасць — гэта галоўны бар’ер на шляху паглынання краіны. Захаваць яе — значыць захаваць шанец на незалежную будучыню.
Поўны тэкст даклада даступны па спасылцы. | 1 571 |
