Tochka.by па-беларуску
前往频道在 Telegram
Беларускае жыццё – усё самае важнае і цікавае
显示更多未指定国家未指定类别
237
订阅者
+124 小时
+17 天
+630 天
帖子存档
Пакаранне для бацькоў, якія не дапамагаюць дзецям, можа стаць больш моцным
Такія меры могуць закрануць і тых, хто адмаўляецца пакрываць расходы дзяржавы на іх дзіця.
Зараз існуюць выпадкі, калі вінаватыя вызваляюцца ад пакарання з-за сканчэння тэрмінаў даўніны выканання прыгавораў.
>>>Што прапаноўвае Генпракуратура, можна даведацца ў гэтым тэксце
21 11月, 04:23
Хутка наступіць зіма...
Якой яна будзе насамрэч, пакажа час. Але згадзіцеся, што падчас сцюжы не вельмі хочацца "выпаўзаць" з "бярлогі".
Разам з тым не аднымі толькі серыяламі мы жывём дома! Іх можна разнастаіць "настолкамі".
>>>Абралі гульні, якія прымусяць вас смяяцца, спрачацца і зноў патрабаваць рэваншу
21 11月, 01:12
Выдавецтва "Беларусь" падрыхтавала яшчэ адну яскравую навінку 🎇
Яе галоўным героем стаў зубр 🦬
Сёння мы можам на свае вочы бачыць вялікаснага волата, але так было не заўсёды.
Пра гэты перыяд і расказваюць аўтары працы – Мікалай Чэркас і Ігар Бышнёў.
>>>У наступным матэрыяле вы даведаецеся, якія яшчэ звесткі можна пачарпнуць з выдання
20 11月, 13:08
Бабуля пакінула ў спадчыну... наган
Тая завяшчала жыхарцы Гомеля жыллё.
Калі дайшлі рукі навесці парадак у старой шафе, пад адной з яе секцый была знойдзена ніша, а ў ёй – рэвальвер і патроны.
>>>Ці прыдатны ён для стральбы, чытайце тут
20 11月, 10:03
ШІ дапамог беларусцы стварыць анлайн-карту вадаёмаў
Аўтар зрабіла яе для свайго сына.
На платформе можна знайсці рэкі і азёры, а таксама адшукаць цікавыя факты пра іх.
>>>Напісалі, колькі зараз там сабрана водных багаццяў Беларусі і як карыстацца сайтам
Скрыншот: tamarakorotysh.github.io
20 11月, 07:02
Новы дзень – новае слова!
Што за рэч такая – любі́знік?
Гэта прываротнае зелле, якое ў народзе лічылася "дзявочай прысухай".
Узнікла ў выніку кантамінацыі (збліжэння) назваў раслін, якія ўзыходзяць да польскага слова lubiezny, і назваў "любіста", "любісцік".
А вось варыянт "любезнік" у значэнні "палюбоўнік, каханак" паходзіць ад праслаўянскага "ljubezьnikъ".
У народных гаворках сустракаецца апісанне:
"Во як густа пахне любізнік – кудзелістае, з дробнымі белымі кветачкамі зелле".#словадня
20 11月, 06:02
Дзе беларусам шукаць новыя магчымасці?
Аналітык Юлія Абуховіч раскрыла некалькі перспектыўных сфер.
Паспытаць шчасця можна ў малатанажнай і спецыяльнай хіміі. Бо Беларусі неабходныя корцікастэроідныя гармоны, вітаміны, супрацьпухлінныя прэпараты.
Вельмі запатрабаваныя і прамысловыя біятэхналогіі.
>>>А якая рэдкая сітуацыя, звязаная з энергетыкай, назіраецца ў нас, расказалі на сайце
20 11月, 04:05
Стаць пілотам – мара многіх
І за будучых зорак неба адказвае Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі.
Аднак за прыгожымі відамі з кабіны і добрым заробкам стаяць гады сур'ёзнай падрыхтоўкі.
>>>Tochka.by наведала ўстанову і высветліла, што насамрэч хаваецца за рамантыкай прафесіі
20 11月, 01:20
Хацелі пашырыць веды ў сферы аўтарскага права?
Такую магчымасць дае праект CLIP. Яго назва расшыфроўваецца як "Аўтары вывучаюць інтэлектуальную ўласнасць".
Цяпер на платформе ёсць магчымасць знайсці матэрыялы не толькі пра музыку, але і выяўленчае мастацтва.
І беларусы могуць карыстацца ёй без абмежаванняў і цалкам бясплатна!
>>>Спасылку на сайт далі ў гэтым матэрыяле
19 11月, 13:02
Галюцынагенныя грыбы давялі да "крыміналак"
У Баранавічах мужчына ўварваўся ў кватэру, абуў чужыя красоўкі, а потым вечарам танцаваў на даху аўтамабіля.
Кіроўцы выйшлі з суседніх аўто і прымусілі грамадзяніна спусціцца. А пасля перадалі яго міліцыянерам.
Прычынай нястрымнага вяселля, паводле слоў мужчыны, сталі галюцынагенныя грыбы😳
>>>Як ён будзе адказваць за свае ўчынкі, паведамілі на Tochka.by
19 11月, 10:16
"Амкадор" перадаў шмат тэхнікі ў Нікарагуа
Прадпрыемства вырашыла дапамагчы краіне ажыццявіць яе інфраструктурныя і сацыяльныя праграмы.
Цырымонія прайшла ў Манагуа – сталіцы цэнтральнаамерыканскай дзяржавы.
>>>А колькі ўсяго машын паставілі, напісалі тут
Фота: ААТ "Амкадор"
19 11月, 07:04
Новы дзень – новае слова!
А хто такі калашма́ты?
Гэта размоўнае слова мае два значэнні: пра птушку з касматымі нагамі і пра чалавека ў шырокіх штанах.
Хутчэй за ўсё, яно ўтварылася ад назоўніка "калоша" (у значэнні "птушыныя ногі, пакрытыя пер'ем" або "шырокія штаны"). Таксама на яго ўтварэнне мог паўплываць дзеяслоў "калашмаціць" ("кудлачыць") – адсюль і значэнне "чалавек з кудлатымі валасамі" ("калашмэт").
У літаратуры слова знайшлі ў апавяданні Яна Скрыгана "Зялёныя шкарпэткі":
"Мне цёпла ў чужых калашматых штанах і ў прасторнай сухой світцы".#словадня
19 11月, 06:08
Уладальнікам аграсядзіб стане прасцей
Для гэтых аб'ектаў створаць адзіны лічбавы рэестр.
У выйгранцы будуць усе. Турысты атрымаюць анлайн-каталог, сядзібы – пляцоўку іміджавага прасоўвання, а дзяржава – інструмент дакладнай аналітыкі.
>>>Якія звесткі будуць на платформе – адказ на сайце
Фота: Realt
19 11月, 04:04
"Я не самотны, я кнігу маю"
Зусім не абавязкова сваю. Можна ўзяць і іншую.
Дастаткова зайсці ў любую бібліятэку.
Напрыклад, у Мінску налічваецца больш за 20 такіх публічных устаноў.
>>>Tochka.by вылучыла з іх пяць самых асаблівых. Віртуальная экскурсія па кнігасховішчах сталіцы – тут
19 11月, 01:11
Карціны-галаграмы, гузікі-абярэгі, кулон "Вікінг"...
Усё гэта ёсць у Мядзелі!
Дастаткова толькі наведаць мясцовы музей народнай славы.
Для поўнага шчасця там трэба купіць магніцікі з тымі самымі "зайчыкамі" 90-х гадоў!
>>>Штосьці цікавае можна знайсці і ў мядзельскай бібліятэцы. Далі звесткі на сайце – магчыма, вам калісьці спатрэбіцца гэтая інфармацыя
Фота: "Нарачанская зара"
18 11月, 12:56
На тэрыторыі Беларусі ёсць найрадзейшы арганізм 🙀
На нашай зямлі навукоўцы выявілі міксаміцэт Physarum atroviolaceum.
Можна падумаць, што гэта грыб, аднак насамрэч ён адносіцца да іншай групы арганізмаў – слізевікоў.
Для разумення: такі міксаміцэт знаходзілі толькі ў Польшчы, Францыі, Японіі, на Сейшэльскіх Астравах і ў Маскоўскай вобласці Расіі.
>>>А дзе канкрэтна яго пабачылі ў нас і як ён выглядае, расказалі тут
18 11月, 10:01
Мінпрыроды Беларусі будзе "галоўным"
Ведамства стане адзіным каардынатарам у сферы абыходжання з адходамі.
Міністэрства і зараз адказвае за яе, аднак не цалкам.
>>>А якая ўстанова перапрацоўвае другасныя матэрыялы, напісалі тут
18 11月, 07:16
Новы дзень – новае слова!
Ці ведаеце, што такое лі́пец?
А гэта, па-першае, ліпавы мёд, а па-другое – дыялектнае слова са значэннем "ледзь трымацца" (пра чалавека ці будынак).
У гаворках сустракаецца і слова лі́пяц – праполіс, якім пчолы заліваюць шчыліны ў вуллі.
А яшчэ – гэта дыялектная назва ліпеня, запазычаная са старапольскага lipiec.
Знайшлі слова ў Рэгіянальным слоўніку Віцебшчыны як прыклад мясцовай гаворкі:
"Ліпец дажджлівы быў, ягады вадзяністыя".#словадня
18 11月, 06:02
Едзем у Белавежскую пушчу на навагоднім цягніку!
Ён курсіруе па Беларусі ўжо не першы год запар.
Падчас паездкі па маршруце Мінск – Брэст – Мінск людзі абавязкова наведваюць маёнтак Дзеда Мароза.
А правадніцамі па традыцыі будуць Снягуркі 🥰
>>>Даты адпраўлення можна знайсці на сайце
18 11月, 04:04
Мірскі замак смела можна назваць месцам сілы
Комплекс у гарадскім пасёлку адчуў шматлікія войны, быў неаднаразова пашкоджаны, але ў выніку дажыў да нашых дзён.
Сёння гэта самы відавочны пункт у маршрутах падарожнікаў па Беларусі.
>>>Tochka.by высветліла, як ён узнік і чаму ўзніклі спрэчкі з-за рэстаўрацыі аб'екта
18 11月, 01:17
