uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку

Tochka.by па-беларуску

Tochka.by па-беларуску

Відкрити в Telegram

Беларускае жыццё – усё самае важнае і цікавае

Показати більше
Країна не вказанаКатегорія не вказана
237
Підписники
+124 години
+17 днів
+630 днів
Архів дописів
Пакаранне для бацькоў, якія не дапамагаюць дзецям, можа стаць больш моцным Такія меры могуць закрануць і тых, хто адмаўляецца
Пакаранне для бацькоў, якія не дапамагаюць дзецям, можа стаць больш моцным Такія меры могуць закрануць і тых, хто адмаўляецца пакрываць расходы дзяржавы на іх дзіця. Зараз існуюць выпадкі, калі вінаватыя вызваляюцца ад пакарання з-за сканчэння тэрмінаў даўніны выканання прыгавораў. >>>Што прапаноўвае Генпракуратура, можна даведацца ў гэтым тэксце
21 лист, 04:23

Хутка наступіць зіма... Якой яна будзе насамрэч, пакажа час. Але згадзіцеся, што падчас сцюжы не вельмі хочацца "выпаўзаць" з
Хутка наступіць зіма... Якой яна будзе насамрэч, пакажа час. Але згадзіцеся, што падчас сцюжы не вельмі хочацца "выпаўзаць" з "бярлогі". Разам з тым не аднымі толькі серыяламі мы жывём дома! Іх можна разнастаіць "настолкамі". >>>Абралі гульні, якія прымусяць вас смяяцца, спрачацца і зноў патрабаваць рэваншу
21 лист, 01:12

Выдавецтва "Беларусь" падрыхтавала яшчэ адну яскравую навінку 🎇 Яе галоўным героем стаў зубр 🦬 Сёння мы можам на свае вочы
Выдавецтва "Беларусь" падрыхтавала яшчэ адну яскравую навінку 🎇 Яе галоўным героем стаў зубр 🦬 Сёння мы можам на свае вочы бачыць вялікаснага волата, але так было не заўсёды. Пра гэты перыяд і расказваюць аўтары працы – Мікалай Чэркас і Ігар Бышнёў. >>>У наступным матэрыяле вы даведаецеся, якія яшчэ звесткі можна пачарпнуць з выдання
20 лист, 13:08

Бабуля пакінула ў спадчыну... наган Тая завяшчала жыхарцы Гомеля жыллё. Калі дайшлі рукі навесці парадак у старой шафе, пад а
Бабуля пакінула ў спадчыну... наган Тая завяшчала жыхарцы Гомеля жыллё. Калі дайшлі рукі навесці парадак у старой шафе, пад адной з яе секцый была знойдзена ніша, а ў ёй – рэвальвер і патроны. >>>Ці прыдатны ён для стральбы, чытайце тут
20 лист, 10:03

ШІ дапамог беларусцы стварыць анлайн-карту вадаёмаў Аўтар зрабіла яе для свайго сына. На платформе можна знайсці рэкі і азёры
ШІ дапамог беларусцы стварыць анлайн-карту вадаёмаў Аўтар зрабіла яе для свайго сына. На платформе можна знайсці рэкі і азёры, а таксама адшукаць цікавыя факты пра іх. >>>Напісалі, колькі зараз там сабрана водных багаццяў Беларусі і як карыстацца сайтам Скрыншот: tamarakorotysh.github.io
20 лист, 07:02

Новы дзень – новае слова! Што за рэч такая – любі́знік? Гэта прываротнае зелле, якое ў народзе лічылася "дзявочай прысухай".
Новы дзень – новае слова! Што за рэч такая – любі́знік? Гэта прываротнае зелле, якое ў народзе лічылася "дзявочай прысухай". Узнікла ў выніку кантамінацыі (збліжэння) назваў раслін, якія ўзыходзяць да польскага слова lubiezny, і назваў "любіста", "любісцік". А вось варыянт "любезнік" у значэнні "палюбоўнік, каханак" паходзіць ад праслаўянскага "ljubezьnikъ". У народных гаворках сустракаецца апісанне:
"Во як густа пахне любізнік – кудзелістае, з дробнымі белымі кветачкамі зелле".
#словадня
20 лист, 06:02

Дзе беларусам шукаць новыя магчымасці? Аналітык Юлія Абуховіч раскрыла некалькі перспектыўных сфер. Паспытаць шчасця можна ў
Дзе беларусам шукаць новыя магчымасці? Аналітык Юлія Абуховіч раскрыла некалькі перспектыўных сфер. Паспытаць шчасця можна ў малатанажнай і спецыяльнай хіміі. Бо Беларусі неабходныя корцікастэроідныя гармоны, вітаміны, супрацьпухлінныя прэпараты. Вельмі запатрабаваныя і прамысловыя біятэхналогіі. >>>А якая рэдкая сітуацыя, звязаная з энергетыкай, назіраецца ў нас, расказалі на сайце
20 лист, 04:05

Стаць пілотам – мара многіх І за будучых зорак неба адказвае Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі. Аднак за прыгожымі відам
Стаць пілотам – мара многіх І за будучых зорак неба адказвае Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі. Аднак за прыгожымі відамі з кабіны і добрым заробкам стаяць гады сур'ёзнай падрыхтоўкі. >>>Tochka.by наведала ўстанову і высветліла, што насамрэч хаваецца за рамантыкай прафесіі
20 лист, 01:20

Хацелі пашырыць веды ў сферы аўтарскага права? Такую магчымасць дае праект CLIP. Яго назва расшыфроўваецца як "Аўтары вывучаю
Хацелі пашырыць веды ў сферы аўтарскага права? Такую магчымасць дае праект CLIP. Яго назва расшыфроўваецца як "Аўтары вывучаюць інтэлектуальную ўласнасць". Цяпер на платформе ёсць магчымасць знайсці матэрыялы не толькі пра музыку, але і выяўленчае мастацтва. І беларусы могуць карыстацца ёй без абмежаванняў і цалкам бясплатна! >>>Спасылку на сайт далі ў гэтым матэрыяле
19 лист, 13:02

Галюцынагенныя грыбы давялі да "крыміналак" У Баранавічах мужчына ўварваўся ў кватэру, абуў чужыя красоўкі, а потым вечарам т
Галюцынагенныя грыбы давялі да "крыміналак" У Баранавічах мужчына ўварваўся ў кватэру, абуў чужыя красоўкі, а потым вечарам танцаваў на даху аўтамабіля. Кіроўцы выйшлі з суседніх аўто і прымусілі грамадзяніна спусціцца. А пасля перадалі яго міліцыянерам. Прычынай нястрымнага вяселля, паводле слоў мужчыны, сталі галюцынагенныя грыбы😳 >>>Як ён будзе адказваць за свае ўчынкі, паведамілі на Tochka.by
19 лист, 10:16

"Амкадор" перадаў шмат тэхнікі ў Нікарагуа Прадпрыемства вырашыла дапамагчы краіне ажыццявіць яе інфраструктурныя і сацыяльны
"Амкадор" перадаў шмат тэхнікі ў Нікарагуа Прадпрыемства вырашыла дапамагчы краіне ажыццявіць яе інфраструктурныя і сацыяльныя праграмы. Цырымонія прайшла ў Манагуа – сталіцы цэнтральнаамерыканскай дзяржавы. >>>А колькі ўсяго машын паставілі, напісалі тут Фота: ААТ "Амкадор"
19 лист, 07:04

Новы дзень – новае слова! А хто такі калашма́ты? Гэта размоўнае слова мае два значэнні: пра птушку з касматымі нагамі і пра ч
Новы дзень – новае слова! А хто такі калашма́ты? Гэта размоўнае слова мае два значэнні: пра птушку з касматымі нагамі і пра чалавека ў шырокіх штанах. Хутчэй за ўсё, яно ўтварылася ад назоўніка "калоша" (у значэнні "птушыныя ногі, пакрытыя пер'ем" або "шырокія штаны"). Таксама на яго ўтварэнне мог паўплываць дзеяслоў "калашмаціць" ("кудлачыць") – адсюль і значэнне "чалавек з кудлатымі валасамі" ("калашмэт"). У літаратуры слова знайшлі ў апавяданні Яна Скрыгана "Зялёныя шкарпэткі":
"Мне цёпла ў чужых калашматых штанах і ў прасторнай сухой світцы".
#словадня
19 лист, 06:08

Уладальнікам аграсядзіб стане прасцей Для гэтых аб'ектаў створаць адзіны лічбавы рэестр. У выйгранцы будуць усе. Турысты атры
Уладальнікам аграсядзіб стане прасцей Для гэтых аб'ектаў створаць адзіны лічбавы рэестр. У выйгранцы будуць усе. Турысты атрымаюць анлайн-каталог, сядзібы – пляцоўку іміджавага прасоўвання, а дзяржава – інструмент дакладнай аналітыкі. >>>Якія звесткі будуць на платформе – адказ на сайце Фота: Realt
19 лист, 04:04

"Я не самотны, я кнігу маю" Зусім не абавязкова сваю. Можна ўзяць і іншую. Дастаткова зайсці ў любую бібліятэку. Напрыклад, у
"Я не самотны, я кнігу маю" Зусім не абавязкова сваю. Можна ўзяць і іншую. Дастаткова зайсці ў любую бібліятэку. Напрыклад, у Мінску налічваецца больш за 20 такіх публічных устаноў. >>>Tochka.by вылучыла з іх пяць самых асаблівых. Віртуальная экскурсія па кнігасховішчах сталіцы – тут
19 лист, 01:11

Карціны-галаграмы, гузікі-абярэгі, кулон "Вікінг"... Усё гэта ёсць у Мядзелі! Дастаткова толькі наведаць мясцовы музей народн
Карціны-галаграмы, гузікі-абярэгі, кулон "Вікінг"... Усё гэта ёсць у Мядзелі! Дастаткова толькі наведаць мясцовы музей народнай славы. Для поўнага шчасця там трэба купіць магніцікі з тымі самымі "зайчыкамі" 90-х гадоў! >>>Штосьці цікавае можна знайсці і ў мядзельскай бібліятэцы. Далі звесткі на сайце – магчыма, вам калісьці спатрэбіцца гэтая інфармацыя Фота: "Нарачанская зара"
18 лист, 12:56

На тэрыторыі Беларусі ёсць найрадзейшы арганізм 🙀 На нашай зямлі навукоўцы выявілі міксаміцэт Physarum atroviolaceum. Можна
На тэрыторыі Беларусі ёсць найрадзейшы арганізм 🙀 На нашай зямлі навукоўцы выявілі міксаміцэт Physarum atroviolaceum. Можна падумаць, што гэта грыб, аднак насамрэч ён адносіцца да іншай групы арганізмаў – слізевікоў. Для разумення: такі міксаміцэт знаходзілі толькі ў Польшчы, Францыі, Японіі, на Сейшэльскіх Астравах і ў Маскоўскай вобласці Расіі. >>>А дзе канкрэтна яго пабачылі ў нас і як ён выглядае, расказалі тут
18 лист, 10:01

Мінпрыроды Беларусі будзе "галоўным" Ведамства стане адзіным каардынатарам у сферы абыходжання з адходамі. Міністэрства і зар
Мінпрыроды Беларусі будзе "галоўным" Ведамства стане адзіным каардынатарам у сферы абыходжання з адходамі. Міністэрства і зараз адказвае за яе, аднак не цалкам. >>>А якая ўстанова перапрацоўвае другасныя матэрыялы, напісалі тут
18 лист, 07:16

Новы дзень – новае слова! Ці ведаеце, што такое лі́пец? А гэта, па-першае, ліпавы мёд, а па-другое – дыялектнае слова са знач
Новы дзень – новае слова! Ці ведаеце, што такое лі́пец? А гэта, па-першае, ліпавы мёд, а па-другое – дыялектнае слова са значэннем "ледзь трымацца" (пра чалавека ці будынак). У гаворках сустракаецца і слова лі́пяц – праполіс, якім пчолы заліваюць шчыліны ў вуллі. А яшчэ – гэта дыялектная назва ліпеня, запазычаная са старапольскага lipiec. Знайшлі слова ў Рэгіянальным слоўніку Віцебшчыны як прыклад мясцовай гаворкі:
"Ліпец дажджлівы быў, ягады вадзяністыя".
#словадня
18 лист, 06:02

Едзем у Белавежскую пушчу на навагоднім цягніку! Ён курсіруе па Беларусі ўжо не першы год запар. Падчас паездкі па маршруце М
Едзем у Белавежскую пушчу на навагоднім цягніку! Ён курсіруе па Беларусі ўжо не першы год запар. Падчас паездкі па маршруце Мінск – Брэст – Мінск людзі абавязкова наведваюць маёнтак Дзеда Мароза. А правадніцамі па традыцыі будуць Снягуркі 🥰 >>>Даты адпраўлення можна знайсці на сайце
18 лист, 04:04

Мірскі замак смела можна назваць месцам сілы Комплекс у гарадскім пасёлку адчуў шматлікія войны, быў неаднаразова пашкоджаны,
Мірскі замак смела можна назваць месцам сілы Комплекс у гарадскім пасёлку адчуў шматлікія войны, быў неаднаразова пашкоджаны, але ў выніку дажыў да нашых дзён. Сёння гэта самы відавочны пункт у маршрутах падарожнікаў па Беларусі. >>>Tochka.by высветліла, як ён узнік і чаму ўзніклі спрэчкі з-за рэстаўрацыі аб'екта
18 лист, 01:17