Tochka.by па-беларуску
前往频道在 Telegram
Беларускае жыццё – усё самае важнае і цікавае
显示更多未指定国家未指定类别
237
订阅者
+124 小时
+17 天
+630 天
吸引订阅者
十一月 '2611月 '26
十一月 '26
+15
在2个频道中
十月 '26
+23
在2个频道中
Get PRO
九月 '26
+75
在4个频道中
Get PRO
八月 '260
在4个频道中
Get PRO
七月 '26
+59
在0个频道中
Get PRO
六月 '26
+79
在3个频道中
| 日期 | 订阅者增长 | 提及 | 频道 | |
| 24 十一月 | +2 | |||
| 23 十一月 | +1 | |||
| 22 十一月 | +1 | |||
| 21 十一月 | 0 | |||
| 20 十一月 | 0 | |||
| 19 十一月 | +1 | |||
| 18 十一月 | 0 | |||
| 17 十一月 | 0 | |||
| 16 十一月 | 0 | |||
| 15 十一月 | +1 | |||
| 14 十一月 | 0 | |||
| 13 十一月 | 0 | |||
| 12 十一月 | 0 | |||
| 11 十一月 | 0 | |||
| 10 十一月 | 0 | |||
| 09 十一月 | 0 | |||
| 08 十一月 | 0 | |||
| 07 十一月 | 0 | |||
| 06 十一月 | +5 | |||
| 05 十一月 | 0 | |||
| 04 十一月 | 0 | |||
| 03 十一月 | 0 | |||
| 02 十一月 | +2 | |||
| 01 十一月 | +2 |
频道帖子
А гэта хто? Дзед Піхто!
Напэўна, вам калісьці так адказвалі ў дзяцінстве і не толькі.
Яўген Румянцаў зрабіў падборку фраз і паказаў рэакцыю на іх гараджан і вяскоўцаў. Яна адрозніваецца: першыя адказваюць больш спакойна, а другія – наадварот, з вострым гумарам.
>>>Сабралі назіранні "нейраселяніна" і "дабаўку" ад людзей тут! Успамінайце самае прыкольнае
24 11月, 12:53
| 2 | Услед за золатам
Нафта працягвае імкліва таннець на сусветных рынках.
Каціроўкі Brent праселі адразу да $89,37 за барэль, абнавіўшы трохмесячны мінімум.
Гэта звязваюць са становішчам на Блізкім Усходзе. Інвестары баяцца, што паміж ЗША і Іранам аднавяцца баявыя дзеянні.
>>>Чаго чакаць далей – меркаванне ёсць на сайце | 63 |
| 3 | Гродзеншчына прымае свята музыкі і песні
Больш за 20 хароў і ансамбляў гатовыя паказаць свае творчыя таленты. Выступяць нават дзіцячыя калектывы.
Гасцей чакаюць апрацоўкі беларускага фальклору, творы беларускіх аўтараў і вакальна-харэаграфічныя нумары.
>>>У якіх месцах пройдзе мерапрыемства, што выканае народны хор і якую яскравую традыцыю мае фестываль? Усё раскрылі на Tochka.by | 72 |
| 4 | Новы дзень – новае слова!
Хто носіць ку́дзеркі (сустракаецца варыянт і "кудзе́ркі")?
Гэта кучаравыя або накручаныя валасы (кудры) або невялікі вузкі ўчастак лесу.
Паходжанне слова высвятліць не ўдалося.
Знайшлі яго ў аповесці Якуба Коласа "Адшчапенец":
"Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі, невялічкага кучаравага сасонніку".
#словадня | 78 |
| 5 | У Беларусі стала больш небяспечных клапоў
Зараз нашыя вучоныя вельмі пільна сочаць за двума відамі з Паўночнай Амерыкі.
Гэта амерыканскі хвойны клоп і дубовая каруначніца.
Яны ўжо засвоілі значную частку Еўропы і ўключаныя ў адзін пералік каранцінных аб'ектаў ЕАЭС.
>>>Тут напісалі, дзе паспелі атабарыцца гэтыя чужакі ў нас і ў чым іх небяспека | 78 |
| 6 | Вучылася на бухгалтара, не прыгнула з парашута, выгадавала толькі адно дзіця...
Менавіта пра гэта шкадуюць беларускі на пенсіі.
Іх гісторыі прымушаюць не адкладваць важныя словы, смелыя рашэнні і клопаты пра сябе на прывіднае "потым".
>>>Што б суразмоўніцы змянілі ў мінулым, калі б маглі, – Tochka.by падзялілася іх шчырасцямі | 87 |
| 7 | Яшчэ больш лайфстайла!
Канал EPIC пачаў сваё вяшчанне ў эфірнай сетцы ZALA.
Там можна паглядзець папулярныя шоу блогераў-мільённікаў, якія звычайна выходзяць на YouTube.
>>>На Tochka.by раскрылі кнопку, якая дазваляе адчуць атмасферу падарожжаў, экстрэмальных прыгод і смелых эксперыментаў | 87 |
| 8 | Малаказавод у Віцебску таксама прадаюць
У 2022-м яго далучылі да Полацкага малочнага камбіната.
Але прадпрыемства прызналі банкрутам, таму цяпер можна набыць яго маёмасць.
Пакупнікам прапаноўваюць вялікі прамысловы комплекс. Гэта больш за 3,7 тыс. адзінак маёмасці, у тым ліку 12 будынкаў рознага прызначэння.
>>>Які пачатковы кошт і чаму завод можа абысціся танней, напісалі ў наступным матэрыяле | 87 |
| 9 | Некалькі дзясяткаў перакладаў верша Янкі Купалы сабралі ў адным выданні!
Кніга выйшла да 85-годдзя знакавага твора народнага паэта – "Беларускiм партызанам".
Яна аб'яднала пад адной вокладкай 70 перакладаў на 55 мовах.
Праект матэрыяльна падтрымаў беларускі Сбер.
>>>Але гэта не ўсё! Што яшчэ карыснага можна знайсці ў кнізе, чытайце тут
Фота: Сбер | 77 |
| 10 | Новы дзень – новае слова!
А хто такі нэ́ндза?
Гэта запазычанне з польскай мовы, якое азначае тугу, беднасць, а таксама можа ўжывацца ў значэнні "ныцік" (пра чалавека).
Хутчэй за ўсё, пайшло ад польскага nędza.
У літаратуры слова знайшлі ў апавяданні Іллі Гурскага "Пчаляр":
"Другі год ужо Ціт не займаўся пчалярствам. Ела яго нэндза. Чалавек да таго нудзіўся, што нідзе сабе месца не знаходзіў, не мог спаць".
#словадня | 83 |
| 11 | Настаўнікі засвоілі кіраванне БПЛА
Першая група педагогаў паспяхова прайшла інтэнсіўны курс, звязаны з дронамі.
У далейшым гэтыя выкладчыкі раскажуць старшакласнікам, як карыстацца беспілотнікамі.
>>>Працэс навучання апісалі на Tochka.by | 86 |
| 12 | Працягваем даследаваць Мінск
У гэтым горадзе ёсць дастатковая колькасць музеяў, прысвечаных славутым аўтарам і мастакам.
Менавіта там можна адчуць, як жылі вялікія землякі.
>>>Зазірнулі туды, хоць і віртуальна | 83 |
| 13 | Перад працоўнымі буднямі трэба настроіць сябе на пазітыўны лад!
Прапануем вам прыгатаваць тварожныя вафлі 🧇
Беларуска Лізавета Волкава цэлы тыдзень шукала ідэальны рэцэпт, і ў рэшце рэшт у яе ўсё атрымалася!
>>>Хутчэй яго занатоўвайце | 89 |
| 14 | Таварныя знакі ў Беларусі ў 2026-м рэгіструюць часцей
Усяго за студзень – кастрычнік бягучага года ў Беларусі сталі дзеючымі 2530 такіх аб'ектаў.
Гэта на 113,2% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.
>>>Якія патрабаванні прад'яўляюцца да таварнага знака, расказалі на партале. Улічвайце, калі захочаце зарэгістраваць яго | 85 |
| 15 | Новы дзень – новае слова!
Сёння мы звернемся да прыслоўя "ры́хтык".
Што яно значыць? Слова выкарыстоўваем, калі мы хочам падкрэсліць правільнасць і дакладнасць.
Апрача таго, гэта выліты хто-небудзь, падобны на каго-небудзь.
Слоўнік іншамоўных слоў cцвярджае, што слова паходзіць ад польскага rychtyk, якое, у сваю чаргу, ідзе ад richten ("рыхтаваць").
Знайшлі гэтае прыслоўе ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі":
"Твар – самі бачыце. Вопратка дужа падобная. Канстытуцыя – рыхтык ягоная. Прабачце, я павінен адысці".
#словадня | 79 |
| 16 | Чакаем новы турыстычны маршрут
На 2027 год плануюць рэалізаваць праект "Залатое кальцо Брэстчыны".
Аднак закране ён і іншыя вобласці – Гродзенскую і Мінскую.
Маршрут аб'яднае ключавыя пункты для беларусаў і замежнікаў.
>>>Што ўжо зрабілі для развіцця турызму Брэстчыны, даведайцеся на сайце | 82 |
| 17 | Ён маліўся і сэрцам, і думамі
Канешне, маецца на ўвазе Уладзімір Мулявін, які спяваў песню "Малітва" на словы Янкі Купалы.
Ён пакінуў велізарную спадчыну ў выглядзе кампазіцый, якія сталі класікай, сімвалам эпохі і беларускай культуры.
Для мільёнаў прыхільнікаў ён быў недасяжнай зоркай на небасхіле эстрады. Адна ён меў і іншы бок жыцця.
>>>Tochka.by пагутарыла са старэйшай дачкой музыканта Марынай, каб зразумець, якім ён быў бацькам | 80 |
| 18 | Жыхары Кітая знайшлі нестандартны спосаб разбагацець
Людзі з вёскі Цзіньмі сталі заможнымі дзякуючы вытворчасці знакамітых чжашуйскіх драўняных грыбоў.
Але раней жыццё мясцовых нельга было назваць заможным.
Таму ў 2018-м сельскія кіраўнікі пераконвалі людзей здаць у арэнду некалькі гектараў зямлі пад грыбную базу. Аднак жыхары думалі, што іх праца будзе марнай.
>>>Чаму яны змянілі сваё меркаванне, расказалі ў гэтым тэксце | 80 |
| 19 | Не трэба марудзіць!
Асабліва калі хочаш купіць квіток на цягнік, які можа хутка адправіцца.
Афармленне білета на яго рэгламентавана часавымі рамкамі.
>>>Калі будзе ўжо занадта позна – адказ тут | 82 |
| 20 | Новы дзень – новае слова!
А калі гэта зале́тась?
Гэта прыслоўе са значэннем "пазалетась" (два гады таму). Вось прыклад з дыялектнага тэксту: "Здарылася тое залетась, позняю восенню…"
Знайшлі слова і ў літаратуры – у творы Яна Скрыгана "Затока ў бурах":
"І вясна прыйшла. Такая самая, як летась, як залетась, як кожны год: звонкая, пявучая, зялёная, кучаравая і маладая".
#словадня | 80 |
