Музей народнай архітэктуры і побыту
前往频道在 Telegram
显示更多
未指定国家未指定类别
299
订阅者
无数据24 小时
无数据7 天
+330 天
帖子存档
Repost from Министерство культуры Республики Беларусь
📣 Лукашенко поздравил соотечественников с Днем Октябрьской революции.
📑 В этот праздник мы вспоминаем судьбоносные события, вернувшие миллионам людей веру в равенство, справедливость и достойную жизнь.
🗓️ Для нашей республики 1917 год имеет особое значение. Провозглашенное советской властью право наций на самоопределение стало основой, на которой мы построили свою страну и впервые вышли на мировую арену как суверенное государство.
🇧🇾 Беларусь и сегодня продолжает следовать лучшим идеям и смыслам Великого Октября. Память о пережитых испытаниях усиливает связь между поколениями, упрочняет согласие и единство в обществе, вдохновляет на созидательные инициативы во благо Родины.
🤝 Желаю всем крепкого здоровья, успехов и новых достижений во имя общего дела.
Repost from Культура і Мастацтва
+2
🏘 Сёння Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту стаў пляцоўкай для маштабнай выязной сустрэчы прадстаўнікоў сферы адукацыі. Яго наведалі 130 дырэктараў школ Мінскага раёна.
💬 Перад прысутнымі з прывітальным словам выступіў дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік.
Ён падкрэсліў, што наведванне музея з'яўляецца выдатнай магчымасцю знаёмства з гісторыяй і традыцыямі нашага народа і далучэння падрастаючага пакалення да багатай беларускай народнай культуры.📍 Для прысутных былі арганізаваны аглядныя экскурсіі па ключавых аб'ектах асноўнай экспазіцыі музея. Госці азнаёміліся з унікальнымі прадметамі побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ўзорамі дойлідства, а таксама з інтэрактыўнымі магчымасцямі і адукацыйным патэнцыялам выставачнай прасторы музея. ✅
Сустрэча прадэманстравала высокую ўзаемную цікавасць і заклала трывалы падмурак для партнёрскіх адносін.
🏛 Сачыце за навінамі з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».🕰 Рубрыка «Наперад у мінулае» 📸
Штодзённыя клопаты музейных супрацоўнікаў цесна звязаны з вырашэннем розных гаспадарчых пытанняў 🛠️ І гэта невыпадкова! Экспазіцыя скансэна па сутнасці ўяўляе сабой тры невялікія вёскі з сапраўднымі драўлянымі будынкамі, кожны з якіх патрабуе пільнай увагі і штодзённага догляду 🏡✨
Захаванне такой унікальнай спадчыны ставіць перад намі самыя розныя задачы:
🌿 летні пакос травы;
❄️ прыборка снегу са стрэхаў і ў дварах;
💧 рыццё водаадводных траншэй і многае іншае.
У гэтай няспыннай працы назіраецца безумоўная пераемнасць розных пакаленняў супрацоўнікаў нашага музея 🤝💛
Сёння ў рубрыцы «Наперад у мінулае» мы дзелімся з вамі архіўнымі фотаздымкамі, на якіх адлюстраваны паўсядзённыя заняткі музейных работнікаў у 1980-я гады 🎞️
На кадрах — сапраўдная традыцыйная праца падчас суботніка ў 1987 годзе:
🌾 нарыхтоўка кулявой саломы і чароту;
🪵 канапатка бярвенняў ільняной кудзеляй.
Дзякуючы руплівай працы нашых папярэднікаў і сучасных супрацоўнікаў, музей працягвае жыць і радаваць гасцей сваёй аўтэнтычнасцю! 🤍🌿
Repost from Культура і Мастацтва
+4
🏺У горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці адкрыўся часовы выставачны праект «Глыбоцкая кераміка». Экспазіцыю склалі прадметы з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
🎤 Перад гасцямі выступілі дырэктар Глыбоцкага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Мядзелец, загадчык сектара культуры Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Мацюшонак і дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Сяргей Усік.
📌 Арганізатары падкрэслілі, што выстава задумана не толькі як музейная экспазіцыя, але і як дыялог паміж пакаленнямі: яна дае шанц сучасным гараджанам пазнаёміцца з майстрамі мінулага праз іх работы і лепш зразумець матэрыяльныя і стылявыя традыцыі, якія існавалі на глыбоцкіх землях.
📍 Паводле прадстаўнікоў музея і раённай улады, падзея накіравана таксама на падтрымку лакальнага культурнага турызму. Акрамя гэтага рамесныя традыцыі ўплываюць на фарміраванне ідэнтычнасці рэгіёна.🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
Repost from Культура і Мастацтва
🏺 У Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі 4 лістапада распачне працу сумесны з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту выставачны праект, які пазнаёміць з вырабамі мясцовых ганчароў.
— У сялянскім побыце кераміка была неад'емнай часткай гаспадаркі. Яе галоўныя рысы — практычнасць, дасканаласць формы і стрыманасць дэкору, — заўважылі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. — Галоўнымі цэнтрамі ганчарства Заходняга Паазер'я былі Глыбокае і Дзісна.📌 Вытворчасць у Глыбокім, якая праіснавала да 1970-х, мела шэраг асаблівасцей: 🔸 посуд (гаршкі, макатры, збаны, глякі, спарышы і іншае) выцягвалі на нажным ганчарным крузе; 🔸 вырабы пакрывалі палівай сухім спосабам праз спецыяльнае сітца — пытлік; 🔸 упрыгожвалі выціснутымі палоскамі ці падпаліўным раслінным роспісам, у чым адчуваўся ўплыў Ракава і Івянца. ✅ На выставе можна будзе ўбачыць: ✨ традыцыйны посуд і інструменты майстроў; ✨ тэхніку нанясення палівы; ✨ фотаздымкі 1930-х. 🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
Repost from Культура і Мастацтва
+4
🤳🏻 Блогеры з Індыі наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і азнаёміліся з нашымі традыцыямі.
🍰 Гасцей сустрэлі караваем.
🏡 Для іх правялі экскурсію па экспазіцыях музея.
🔆 Быў зладжаны паказ традыцыйных танцаў і народных гульняў, у якіх госці прынялі ўдзел.
🎨 Акрамя таго, замежныя блогеры паспрабавалі свае сілы ў майстар-класах.
✅ Праект арганізаваны Нацыянальным агенцтвам па турызме пры падтрымцы кампаніі «Белавія».
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
Repost from Культура і Мастацтва
🔆 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дакрануцца да жывой традыцыі і на ўласныя вочы ўбачыць старажытны абрад «Дзяды».
— Дзяды — адно з самых глыбокіх і атмасферных славянскіх свят, прысвечанае памяці продкаў, — расказалі ў музеі. — Гэта час светлай падзякі і цёплай сямейнай сустрэчы. Да яе далучаюцца ўсе пакаленні роду, якія адышлі ў іншы свет, — каб даць жывым сваю абарону і падтрымку.✨
Падрыхтоўка да падзеі напоўнена асаблівым сэнсам.
Уся сям'я збіраецца і гатуе традыцыйныя абрадавыя стравы для ўрачыстай вячэры.
Галоўная асаблівасць свята — пасля трапезы ежу не прыбіраюць са стала. Пачастунак пакідаюць на ноч, каб душы продкаў маглі падсілкавацца ў роднай хаце.
❤️ А на вуліцы распальваюць вогнішча, каб ля яго грэліся змёрзлыя ў дарозе душы.
Госці музейнага мерапрыемства ўбачаць абрад «Дзяды» і пачуюць расказ пра яго, а таксама змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах.
📍 Мінскі р-н, аг. Азярцо
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».+5
⏳ Рубрыка «Наперад у мінулае»
Сёння — асаблівыя кадры 🖼️
На фотаздымках — аднаўленне перавезеных помнікаў драўлянага дойлідства на тэрыторыі музея. 1-я палова 1980-х гг.
Гэта час, калі помнікі не проста ставілі на новае месца, а збіралі нанава — бервяно за бервяном, паводле праектнай дакументацыі, з захаваннем традыцыйных прыёмаў. 🪵🔨
Кожны зруб — гэта праца рэстаўратараў, якая вяртала драўляную спадчыну да жыцця. І менавіта дзякуючы ёй мы сёння можам бачыць гэтыя помнікі такімі, якімі іх стварылі майстры.
Гісторыя ў кожным бервяне 🌿
Repost from Министерство культуры Республики Беларусь
+2
🤝 Новыя гарызонты міжнароднага партнёрства 🇧🇾🇷🇺
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адкрывае новую старонку ў развіцці міжнародных культурных сувязей!
🏛️✨ Важным крокам на гэтым шляху стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве з архітэктурна-этнаграфічным музеем-запаведнікам «Шчолакаўскі хутар» (Ніжні Ноўгарад, Расійская Федэрацыя).
З расійскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі дырэктар установы Марына Станіславаўна Бугрова і загадчык экспазіцыйна-выставачнага аддзела Ілья Аляксандравіч Смолін.
🌿 Музеі аб’ядноўвае агульная місія — захаванне, вывучэнне і папулярызацыя традыцыйнага драўлянага дойлідства і народнай культуры. Падпісанне мемарандума паклала пачатак новаму этапу сумеснай працы, абмену прафесійным вопытам і рэалізацыі навуковых і культурных ініцыятыў.
⚡️ Бакі ўпэўнены, што партнёрства стане важным укладам ва ўмацаванне культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, захаванне нацыянальнай спадчыны і развіццё музейнай справы.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
Repost from Культура і Мастацтва
+2
🤝 Новыя гарызонты міжнароднага партнёрства 🇧🇾🇷🇺
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адкрывае новую старонку ў развіцці міжнародных культурных сувязей!
🏛️✨ Важным крокам на гэтым шляху стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве з архітэктурна-этнаграфічным музеем-запаведнікам «Шчолакаўскі хутар» (Ніжні Ноўгарад, Расійская Федэрацыя).
З расійскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі дырэктар установы Марына Станіславаўна Бугрова і загадчык экспазіцыйна-выставачнага аддзела Ілья Аляксандравіч Смолін.
🌿 Музеі аб’ядноўвае агульная місія — захаванне, вывучэнне і папулярызацыя традыцыйнага драўлянага дойлідства і народнай культуры. Падпісанне мемарандума паклала пачатак новаму этапу сумеснай працы, абмену прафесійным вопытам і рэалізацыі навуковых і культурных ініцыятыў.
⚡️ Бакі ўпэўнены, што партнёрства стане важным укладам ва ўмацаванне культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, захаванне нацыянальнай спадчыны і развіццё музейнай справы.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
Наперад у мінулае
🌿 Цэнтральная Беларусь – гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае асноўную частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей.
🏘 Характар старадаўніх сельскіх пасяленняў рэгіёна прыкметна адрозніваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, пераходзячы ад маладворных вёсак да густанаселеных сёлаў. Рэгулярная планіроўка сёлаў і аграрная перанаселенасць канца ХІХ ст. прывяла да скучанасці забудовы двара, найбольш пашыранай формай якога стаў пагонны двор.
🏡 У экспазіцыі музея можна прасачыць эвалюцыю развіцця пагоннага двара:
▫️ ад простага размяшчэння побач хаты і хлява (хата з в. Ісерна Слуцкага раёна + хлеў з в. Солан Старадарожскага раёна);
▫️ да суцэльнага комплексу, у якім хата, клець, хлявы і птушнік не проста размешчаны адна за адным, але і злучаны канструкцыйна (пагонны двор з в. Садавічы Капыльскага раёна).
🏛 Цэнтральная Беларусь стала крыніцай найбольшай колькасці помнікаў архітэктуры, у выніку перавезеных у музей. Акрамя сялянскіх сядзіб, гэта:
📚 грамадскія будынкі: школа, свіран;
⚒ вытворчыя пабудовы: козлавы вятрак, кузня.
⛪️ Пярлінай музейнай экспазіцыі з’яўляецца царква з в. Логнавічы Клецкага раёна – выдатны ўзор культавага драўлянага дойлідства канца XVIII ст.✨
Repost from Культура і Мастацтва
+4
⚡️ На базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 50-годдзя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
🎤 Мерапрыемства ўрачыста адкрыў дырэктар установы-юбіляра Сяргей Іванавіч Усік, акрэсліўшы яе стратэгічныя вектары развіцця. Знакавай падзеяй стала выступленне першага дырэктара музея Сяргея Аляксеевіча Сергачова, які падзяліўся ўнікальнымі ўспамінамі пра гісторыю стварэння скансэна.
📚 У межах секцый грунтоўныя даклады па пытаннях захавання і рэстаўрацыі драўлянага дойлідства прадставілі намеснік дырэктара Музея народнай архітэктуры і побыту Яўген Іванавіч Мікула, дырэктар музея-запаведніка «Шчолакаўскі хутар» Марына Станіславаўна Бугрова і іншыя вядучыя навукоўцы Беларусі і Расіі.
🎓 Важнае сведчанне грамадскай значнасці форуму — актыўны ўдзел моладзі. У якасці слухачоў да працы секцый далучыліся студэнты вядучых навучальных устаноў Мінска: БДУ, БДУКМ, БНТУ, БДТУ, лінгвагуманітарнага каледжа, каледжа архітэктуры і будаўніцтва, гімназіі-каледжа мастацтваў і Ліцэя БДУ.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
Repost from Пул Первого
📣 Первый поздравил соотечественников с Днем отца.
✍🏻 «Этот праздник олицетворяет собой особую роль мужчины как защитника и надежной опоры семьи, чьи знания, опыт и сила являются образцом для подражания.
📑 Заботливый и любящий отец способен научить честно трудиться и служить Родине, принимать решения и брать за них ответственность, преодолевать любые трудности и уверенно достигать поставленных целей.
Всегда оставайтесь для своих родных верными и мудрыми спутниками, готовыми в любой момент стать на защиту семьи и страны.🤝 Желаю всем здоровья, счастья и благополучия. Пусть радость отцовства наполняет семейный очаг гармонией и согласием, вдохновляет вас и ваших близких на добрые свершения во благо родной Беларуси».
Александр Лукашенко
21 октября 2026 года.Repost from Министерство культуры Республики Беларусь
🎙 21 кастрычніка ў межах святкавання 50-годдзя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.
✅ Удзельнікі: навукоўцы і эксперты профільных скансэнаў, Дзяржаўнага Рускага музея, НАН Беларусі, рэспубліканскіх і рэгіянальных музеяў, рэстаўрацыйных устаноў.
📚 Тэматычныя напрамкі:
🔹 вывучэнне і захаванне музейных калекцый;
🔹 культурна-адукацыйная і навукова-экспазіцыйная дзейнасць;
🔹 рэстаўрацыя помнікаў драўлянага дойлідства;
🔹 млыналогія і вывучэнне млынавай спадчыны;
🔹 гісторыя музея і новыя архіўныя матэрыялы.
Repost from Культура і Мастацтва
🎙 21 кастрычніка ў межах святкавання 50-годдзя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.
✅ Удзельнікі: навукоўцы і эксперты профільных скансэнаў, Дзяржаўнага Рускага музея, НАН Беларусі, рэспубліканскіх і рэгіянальных музеяў, рэстаўрацыйных устаноў.
📚 Тэматычныя напрамкі:
🔹 вывучэнне і захаванне музейных калекцый; 🔹 культурна-адукацыйная і навукова-экспазіцыйная дзейнасць; 🔹 рэстаўрацыя помнікаў драўлянага дойлідства; 🔹 млыналогія і вывучэнне млынавай спадчыны; 🔹 гісторыя музея і новыя архіўныя матэрыялы.📍 Месца правядзення: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
Repost from Министерство культуры Республики Беларусь
+5
🖼 У Мінскім абласным краязнаўчым музеі (г. Маладзечна) урачыста адкрылася часовая экспазіцыя «Народныя іконы Беларусі».
🔥
На ёй прадстаўлены 16 унікальных абразоў XIX — пачатку XX стагоддзяў, а таксама ручнікі-набожнікі з калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
💬 Як распавёў дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік, святыні былі знойдзены і сабраны супрацоўнікамі ўстановы падчас этнаграфічных экспедыцый па вёсках Беларускага Палесся і Падняпроўя.
— Кожная народная ікона — гэта не проста кананічны сюжэт, але і жывыя эмоцыі, цеплыня і шчырая вера майстроў-рамеснікаў, якія ўкладвалі душу ў кожны мазок, — адзначыў кіраўнік.✅ Сяргей Іванавіч таксама падкрэсліў важнасць супольных праектаў, дзякуючы якім дакрануцца да сапраўднай народнай духоўнай традыцыі можа вялікая колькасць людзей.
