Музей народнай архітэктуры і побыту
Kanalga Telegram’da o‘tish
Ko'proq ko'rsatish
Mamlakat belgilanmaganToif belgilanmagan
289
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+37 kunlar
+4230 kunlar
Postlar arxiv
🎨 Перад вамі — палатно «Матчын абраз» з пранізлівага цыкла «Чарнобыльская трагедыя». Яго аўтар — выдатны беларускі мастак і мастацтвазнаўца Віктар Фёдаравіч Шматаў (1936–2006), які прысвяціў наступствам той страшнай аварыі цэлы жывапісны цыкл.
🏚 На карціне адлюстраваны драматычны момант: жыхарка вёскі Калыбань (Брагінскі раён, Гомельская вобласць) назаўсёды пакідае сваю хату пасля чарнобыльскай катастрофы.
🕯 Гэтая кампазіцыя — магутны сімвал тысяч маці. Тых, хто да апошняга не хацеў пакідаць зямлю продкаў, і тых, хто з болем сыходзіў, забіраючы з сабой толькі самае дарагое і святое — сямейны абраз. У абліччы гэтай жанчыны сабраны ўвесь боль страчанай радзімы, шчымлівы смутак развітання і, адначасова, непахісная сіла беларускага духу.
🕊 «Матчын абраз» — гэта сапраўдны помнік нашым жанчынам, якія прайшлі праз найцяжэйшыя выпрабаванні, калі рушыўся звыклы ўклад, а родныя хаты станавіліся часткай чужой і бязмоўнай зоны адчужэння. Але нават тады яны змаглі захаваць чалавечую годнасць, веру, надзею і бязмежную любоў да свайго краю.
Рубрыка «Матуліны скарбы»
Дарагія сябры! Сёння, у Год беларускай жанчыны, мы хочам падзяліцца з вамі асаблівым творам з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Гэта карціна, якая кранае да самай глыбіні душы і прымушае спыніцца...
Repost from Культура і Мастацтва
+1
🔆 Цікавосткі з гісторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 🏡
✨ Ідэя беларускага скансэна нарадзілася больш за 100 гадоў таму.
🎨 Стварыць музей народнай архітэктуры пад адкрытым небам прапанаваў у 1908 годзе мастак Фердынанд Рушчыц.
❌ Аднак Першая сусветная вайна, а потым Вялікая Айчынная перашкодзілі ажыццяўленню гэтае задумы.
📜 9 снежня 1976 года ўрадам рэспублікі была прынята Пастанова № 347 «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту». Для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана адпаведная рабочая група.
✍🏻 Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах краіны з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў музейнага значэння.
✅ Сёння ў склад экспазіцыі музея ўваходзяць каля 30 аб'ектаў, частка якіх знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
+6
Наперад у мінулае 🕰
Працягваем знаёміцца з архівам Рабочай групы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту канца 1970–1980-х гг.
Сёння ў нашым фокусе — рэгіён Панямонне. Чым ён адметны?
- Архітэктурай драўляных касцёлаў ⛪️
- Традыцыйнымі хатамі са стрэхамі з «залобкам» і «прычолкам» 🏡
- Цікавымі гаспадарчымі пабудовамі: свіронкамі і лямусамі з адмысловымі галерэямі на галоўным фасадзе.
🔎 Унікальная знаходка:
У вёсцы Падбалоцце (Зэльвенскі раён) даследчыкі зафіксавалі і абмералі рэдкую хату са страхой «на сохах».
Гэта вельмі старажытны спосаб уладкавання даху, пры якім асноўнымі апорнымі элементамі каркаса страхі выступаюць магутныя дубовыя слупы. Яны ўкапваліся прама ў зямлю ўздоўж падоўжнай восі будынка.
Repost from Министерство культуры Республики Беларусь
🔆 Цікавосткі з гісторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 🏡
✨ Ідэя беларускага скансэна нарадзілася больш за 100 гадоў таму.
🎨 Стварыць музей народнай архітэктуры пад адкрытым небам прапанаваў у 1908 годзе мастак Фердынанд Рушчыц.
❌ Аднак Першая сусветная вайна, а потым Вялікая Айчынная перашкодзілі ажыццяўленню гэтае задумы.
📜 9 снежня 1976 года ўрадам рэспублікі была прынята Пастанова № 347 «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту». Для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана адпаведная рабочая група.
✍🏻 Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах краіны з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў музейнага значэння.
✅ Сёння ў склад экспазіцыі музея ўваходзяць каля 30 аб'ектаў, частка якіх знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі.
Як думаеце, што гэта такое? 🤔 Памазок для галення?
А вось і не! ❌
Гэта шчотка, альбо шчэсць ✨
Кожная гаспадыня павінна была мець такую рэч у хаце, каб часаць кужаль! 🌾
Шчотка зроблена са свінога шчаціння і складаецца з працоўнай часткі (ворса) і ручкі.
Ручка сплецена з папярочных палос шчаціння, замацаваных ніткамі і прапітаных воскам 🕯️ Знізу ручкі зроблена адмысловае паглыбленне.
⏳ Час вырабу: 1930-я гады
📍 Месца бытавання: вёска Слонімцы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць
Як думаеце, што гэта такое? 🤔 Памазок для галення?
А вось і не! ❌
Гэта шчотка, альбо шчэсць ✨
Кожная гаспадыня павінна была мець такую рэч у хаце, каб часаць кужаль! 🌾
Шчотка зроблена са свінога шчаціння і складаецца з працоўнай часткі (ворса) і ручкі.
Ручка сплецена з папярочных палос шчаціння, замацаваных ніткамі і прапітаных воскам 🕯️ Знізу ручкі зроблена адмысловае паглыбленне.
⏳ Час вырабу: 1930-я гады
📍 Месца бытавання: вёска Слонімцы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць
Repost from Культура і Мастацтва
🌾 22 жніўня з 14:00 да 15:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на «Дажынкі».
🔆 Дажынкі — старажытнае беларускае народнае свята, якое завяршае жніво і ўраджайны год. Яно суправаджалася абрадамі, танцамі, песнямі і пачастункамі.
🍞 Адзначалі Дажынкі падчас трэцяга Спасу — свята хлеба. У аснове дажыначных абрадаў ляжаць рытуалы, якія праводзіліся каля апошніх каласоў жыта, так званай «барады».
— Мы прапануем гасцям цікавую і пазнавальную праграму: пакажам рэканструкцыю абраду «Дажынкі», запросім паўдзельнічаць у народных гульнях, далучыцца да беларускіх танцаў і нават прыняць удзел у незвычайным майстар-класе па ўборцы ўраджаю сярпамі, — распавялі нашай рэдакцыі ва ўстанове.📍 Мінскі раён, аг. Азярцо 📞 +375 (44) 754-52-91 🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
Repost from Культура і Мастацтва
🔆 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае паўдзельнічаць у свяце «Спасаўка-ласаўка».
«Спасаўка-ласаўка» — так у народзе называюць Успенскі пост, які цягнецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, якія ў народнай традыцыі былі пераасэнсаваны і атрымалі свае назвы:
🍯 14 жніўня — макавы ці мядовы Спас,
🍎 19 жніўня — яблычны Спас,
🍞 29 жніўня — хлебны ці арэхавы Спас, альбо Спас на палатне.
— Перыяд «Спасаўкі-ласаўкі» быў адным з самых напружаных у жыцці нашых продкаў, — распавялі ва ўстанове. — У гэты час прырода шчодра надзяляе чалавека сваім багаццем: ідзе ўборка збожжавых культур, у садах і агародах паспявае садавіна. А ў цэрквах асвячаліся прынесеныя вернікамі дары.
Гасцей імпрэзы чакае:
расповед пра гісторыю свята;
расповед пра выставу «Пчалярства на Беларусі»;
асвячэнне святаром вады, яблыкаў, мёду, хлеба, зерня;
традыцыйныя беларускія танцы і гульні.
🗓 15 жніўня
🕰 З 14:50 да 16:20
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».+5
🟥 Матуліны скарбы ў кадры! 🟩
Паглядзіце на два рарытэты з вёскі Будзічы (Віцебская вобласць) 🏡:
📅 1934 — посцілка «у клетку» з палатняным перапляценнем.
📅 1931-1940 — посцілка «у палоску» з саржавым перапляценнем.
Памеры аднолькавыя — 190×150 см, выраблены з шарсці, але глядзяцца зусім па-рознаму! У адной — гульня квадратаў, у другой — рытм каляровых палос. 😍🧵
🎯 А вось у нашым сектары «Паазер’е» вы можаце ўбачыць двор менавіта з гэтай вёскі! Там жа чакае калаўротная майстэрня 🪚 і хуткі міні-курс ароматэрапіі ў хаце батрака 🌿🌸.
Прыязджайце дыхнуць гісторыяй! 🚀
📍 Цікавы факт: гэты комплекс бытаваў у XIX — пачатку XX ст. на тэрыторыі Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў. Яго вылучае:
✔️ Прадуманасць формаў
✔️ Віртуозная распрацоўка арнаменту
✔️ І, вядома, намітка — галаўны ўбор, які надаваў фігуры дзіўную пластычную стройнасць і завершанасць усяму вобразу.
Летні камплект (кашуля, спадніца, фартух) у спалучэнні з наміткай гучыць як адзіная сімфонія беларускага стылю. 🎶
+4
🕰️ Архіўная знаходка: як нараджаўся музей пад адкрытым небам
Працягваем наша падарожжа па архівах Рабочай групы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Сёння — загляд у 1970–1980-я гады. 📸
Тады ў экспэдыцыях вырашалася задача памаштабней, чым проста фіксацыя драўляных цэркваў і хат. Галоўнай мэтай быў збор прадметаў жыцця, якія зараз складаюць залаты фонд музея. Прылады, посуд, мэбля, але самае чароўнае — беларускі тэкстыль. Гэта было не проста калекцыянаванне, а вяртанне культурнай памяці. 🙌
✨ Гераіня гэтых кадраў — Ала Мікалаеўна Нароўская.
Вядомы этнограф, мастацтвазнаўца і кандыдат гістарычных навук, яна ў пачатку 1980-х працавала ў складзе той самай Рабочай групы.
А звярніце ўвагу, у якім касцюме яна зафіксавана на фота! Гэта кобрынскі народны строй — сапраўдны шэдэўр Заходняга Палесся. 🤩
🔍 Канструкцыя:
Кола і прадзільны апарат размешчаны на аснове на адным узроўні. Педаль мацуецца да ножак, адным канцом злучана з перадатачнай планкай - ківачом, які ў сваю чаргу мацуецца да восі кола. Прадзільны апарат складаецца са стрыжня і насаджаных на яго вілкі, шпулькі і калёсіка. Калёсіка і шпулька злучаны з колам перадатачным шнуром.
🖌 Дэтальны выгляд:
Ножкі асновы, стойкі, на якіх мацуюцца кола, і прадзільны апарат, і спіцы кола фігурна вытачаны на такарным станку. Гэта сведчыць аб майстэрстве рамесніка і яго ўвазе да дэталяў.
Расійская імперыя; Магілёўская губерня; Гомельскі павет; Палянаўка, вёска; пачатак 20 ст.
📚 Гісторыя бытавання:
Бытаваў у сям'і Дзёмінай Ніны Аляксееўны ў вёсцы Палянаўка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Выкарыстоўваўся для механізаванага прадзення нітак з воўны, льняной і пяньковай кудзелі.
Калаўрот ляжак 📜
✨ Эксклюзіў з фонду музея! ✨
Калаўрот-ляжак - гэта сапраўдны ўнікальны артэфакт нашай народнай культуры. Ён складаецца з асновы ў выглядзе прамавугольнай дошкі на чатырох ножках, педалі з ківачом, кола і прадзільнага апарату.
