Беларускі інстытут публічнай гісторыі
الذهاب إلى القناة على Telegram
إظهار المزيد
1 271
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+17 أيام
-1530 أيام
أرشيف المشاركات
Repost from Наша Ніва
«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш
Модных булак, пазалочаных яек ды інстаграмных кошыкаў яшчэ не было, але былі свае адметныя рытуалы рыхтавання да свята, новыя хусткі, якімі хваліліся, святочныя песні і традыцыі, перадаваныя з пакалення ў пакаленне.
@belsat сабраў велікодныя ўспаміны з розных куткоў Беларусі, як беларусы святкавалі Вялікдзень 50 гадоў таму.
https://nashaniva.com/366242
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366242
Вы фарбуеце яйкі на Вялікдзень?
"Люстэрка" тлумачыць, адкуль узялася гэтая традыцыя, дзе яйкі фарбуюць іржавымі цвікамі і чым пісанка адрозніваецца ад капанкі.
Вызвалялі ці рабавалі Беларусь?
У новым выпуску праграмы "Няпростая гісторыя" размова пойдзе пра Казацтва.
Чым з'яўляецца гэты феномен для беларускай гісторыі? Наколькі казакі былі сваімі для беларусаў і якую ролю адыгралі ў нашым мінулым? Якія віды казакоў былі і чаму некаторым з іх можна было б паставіць помнік у нашай краіне?
Пра казацтва ў ВКЛ і на землях Беларусі размова з вядомым беларускім гісторыкам Віктарым Якубавым
Repost from Хартия-97%
Германия исключила Беларусь из мероприятий к 80-летию окончания Второй мировой войны.
Послов РФ также исключили:
https://qmt6jx-c97-org.cdn.ampproject.org/c/s/qmt6jx.c97.org/ru/news/2025/4/17/637377/
Лекцыя Аляксея Братачкіна у межах Беларускага калёквіума Ферн-Універсітэта ў Хагене “Грамадзянская навука, публічная гісторыя і аўтарытарызм”
Як ствараюцца гістарычныя веды ў аўтарытарным кантэксце? Як працуе грамадская функцыя навукі ва ўмовах аўтарытарызму, ці магчымы ўдзел грамадзян у з'яўленні інфраструктуры грамадзянскай навукі і самой «грамадзянскай навукі»? Сацыяльныя і гуманітарныя навукі ў Беларусі, перажыўшы некалькі пікаў «лібералізацыі» і ўмацавання аўтарытарызму, — адзін з кейсаў для аналізу. Прэзентацыя будзе прысвечана двум перыядам найноўшай гісторыі Беларусі — канцу 1980-х — першай палове 1990-х і 2010-2020 гадам, а таксама абмяркуе сувязі паміж вытворчасцю гістарычных ведаў, грамадскімі рухамі і аўтарытарнай цэнзурай.
Мадэратар дыскусіі: праф. д-р Сайман Льюіс (Брэменскі ўніверсітэт). Мова: англійская
Дата: 28 красавіка 2025 г.
Анлайн-спасылка
Repost from De facto. Беларуская навука
Ушачы аказаліся на 500 гадоў старэйшымі: археолагі знайшлі сляды паселішча X–XI стагоддзяў
Падчас руціннага археалагічнага абследавання перад будаўніцтвам газаправода ў самым цэнтры Ушачаў навукоўцы з Інстытута гісторыі НАН знайшлі сляды старажытнага паселішча, якое існавала тут яшчэ ў X–XI стагоддзях. А ў іх выявілі фрагменты ганчарнай і ляпной керамікі, а таксама бронзавы наканечнік шыйнай грыўні.
«Раней лічылася, што Ушачы ўпершыню згадваюцца толькі ў XVI стагоддзі ў складзе Полацкага ваяводства. Але цяпер аказалася, што людзі жылі тут на 500 гадоў раней. Гэта мяняе ўяўленне пра гісторыю засялення гэтых земляў», – адзначыў супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Марат Клімаў.
Аднак помнік гісторыі знаходзіцца на месцы сучасных агародаў жыхароў райцэнтра (на здымку) – з-за гэтага, на жаль, даследаванне можа сутыкнуцца з цяжкасцямі, дадаў навуковец.
Repost from Historyja
15 красавіка 1943 года савецкімі партызанамі была спаленая вёска Дражна. Агрэсары спалілі 37 хат і забілі 25 людзей, у тым ліку 15 жанчын і дзяцей. Зразумела, што за саветамі ніхто не быў пакараны за злачынствы. Ужо ў навейшыя часы, у 2008 годзе людзі вырашылі ўшанаваць ахвяры і каля каталіцкіх могілак усталявалі памятны крыж, які хутка ліквідавалі спадкаемцы саветаў – лукашысты. У Старадарожскі раёне ёсць больш за 90 помнікаў да тэмы вайны, а адзін з іх «у гонар» савецкіх партызан, якраз насупраць месца, дзе знаходзіўся крыж у памяць аб ахвярах.
Магілёў у часы акупацыі 1941-1944 гг.: цунамі, падпольшчыкі, канцлагер
Гісторык і даследчык з Магілёва Аляксей Бацюкоў распавядае пра самую буйную тэхнагенную катастрофу на тэрыторыі Беларусі, што адбылася 10 красавіка 1942 года ў Магілёве і атрымала назву "Магілёўскае цунамі". На падставе гэтай і іншых падзей, вы пабачыце панараму акупаванага Магілёва, паслухаеце пра асаблівасці магілёўскага падполля, якое змагалася і супраць Гітлера, і супраць Сталіна.
Беларусы ўзялі ўдзел у адзначэнні 85-х угодкаў Катынскай трагедыі
У Польшчы ўшанавалі сумную дату — 85-я ўгодкі Катынскай трагедыі. У гэтыя дні ў 1940 годзе, паводле загаду кіраўніцтва СССР і асабіста Сталіна, былі расстраляныя больш за 22 тысячы польскіх афіцэраў, якія трапілі ў савецкі палон увосень 1939 года пасля так званага вызвольнага паходу Чырвонай арміі. Сярод ахвяр было шмат мабілізаваных цывільных — інжынераў, лекараў, навукоўцаў. Сярод забітых былі і беларусы.
У Варшаве мерапрыемствы прайшлі ў Катынскім музеі. У іх узяў удзел прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Ён назваў катынскі расстрэл «крыклівым урокам гісторыі». Іншыя выступоўцы адзначылі, што гэта першая круглая дата, калі польскія дэлегацыі, у тым ліку нашчадкі забітых, не могуць наведаць месцы масавых расстрэлаў у Катыні і Медным праз вайну Расеі супраць Украіны. Яны параўналі кулі катаў з НКВД з бомбамі, якімі Крэмль сёння забівае ўкраінскіх мірных грамадзян і дзяцей.
На ўрачыстасці былі запрошаныя і прадстаўнікі беларускіх арганізацый — Беларускага інстытута публічнай гісторыі, Музея Вольнай Беларусі, Асацыяцыі палітычных вязняў «Да Волі». Яны ўсклалі кветкі з бчб стужкай да сімвалічнага «беларускага катынскага спісу» — эпітафіі, на якой меліся быць імёны расстраляных, верагодна, у Курапатах. У адрозненне ад расейскага і ўкраінскага, беларускі спіс па сённяшні дзень застаецца пустым. Беларускія ўлады адмаўляюць яго наяўнасць.
Таксама беларусы пакінулі запісы ў кнізе наведвальнікаў музея. Адзін з іх нагадвае: «Беларускі катынскі спіс мусіць быць адкрыты».
Repost from Наша Ніва
«У Лукашэнкі былі добрыя настаўнікі». Святлана Курс правяла па «Тунэлі смерці» Катынскага музею
13 красавіка Польшча ўшаноўвае памяць ахвяраў Катынскай трагедыі. @belsat наведаў Катынскі музей у Варшаве, а гідам стала беларуская пісьменніца і працаўніца Катынскага музею Святлана Курс (Ева Вежнавец). Яна распавяла, чаму ў гэтым музеі мусіць пабываць кожны беларус.
https://nashaniva.com/365772
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365772
Repost from Historyja
+3
13 красавіка адзначаецца Дзень Памяці Ахвяр Катынскага Злачынства. Злачынства, у якім НКУС (НКВД) былі расстраляныя 22 тыс. грамадзян тагачаснай польскай дзяржавы, сярод якіх многія былі прадстаўнікамі эліт (інтэлектуалісты, афіцэры і іншыя). Многімі ахвярамі гэтага злачынства сталі беларусы ды ўраджэнцы Беларусі. Саветы прызналіся да злачынства толькі ў 1990 годзе.
Другая хваля дэпартацый з Заходняй Беларусі ў 1940 годзе
У ноч з 12 на 13 красавіка 1940 года органы НКВД СССР правялі другую хвалю масавых дэпартацый у заходніх абласцях Беларускай ССР. Гэтая аперацыя была накіравана супраць членаў сем'яў афіцэраў польскага войска, паліцэйскіх, чыноўнікаў, настаўнікаў, выкладчыкаў універсітэтаў, беларускіх, украінскіх і яўрэйскіх нацыянальных дзеячаў, а таксама ваеннапалонных з лагераў Казельск, Старабельск і Асташкава. Усяго было дэпартавана 24 253 чалавекі (7 286 сем'яў).
Гэта была другая з трох асноўных хваль дэпартацый, праведзеных савецкімі ўладамі ў 1940 годзе. Першая хваля адбылася ў ноч з 9 на 10 лютага 1940 года, калі былі вывезеныя землеўладальнікі і леснікі.
Трэцяя хваля высяленняў адбылася ў чэрвені 1940 года, калі дэпартацыі закранулі пераважна яўрэяў-бежанцаў, якія ўцяклі ад нацысцкіх пераследаў у Польшчы і не жадалі прымаць савецкае грамадзянства.
Гэтыя дэпартацыі былі часткай шырокамаштабнай палітыкі Савецкага Саюза па кантролі над насельніцтвам і падаўленні магчымых асяродкаў супраціву ў нядаўна анексаваных тэрыторыях. Савецкія ўлады імкнуліся ліквідаваць патэнцыйныя пагрозы свайму рэжыму, высылаючы цэлыя сем'і ў аддаленыя рэгіёны СССР.
Гэтыя падзеі мелі катастрафічныя наступствы для дзесяткаў тысяч людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы і сутыкнуліся з цяжкімі ўмовамі жыцця ў ссылцы. Многія з іх загінулі ад голаду, холаду і цяжкай працы. Гэтыя дэпартацыі з'яўляюцца трагічнай старонкай у гісторыі Беларусі і ўсяго рэгіёна.
Тэрор, рэпрэсіі, знішчэнне ўсяго беларускага. Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" разбірае на прыкладах, чаму ніякага апраўдання Сталіна быць не можа. Гэта вораг Беларусі. І кропка.
Repost from Беларускі піонэр
+9
#фотабсср
Гістарычныя будынкі Менска на фота 1926 года фатографа Льва Дашкевіча. Здымкі выкарыстоўваліся ў якасці ілюстрацый да артыкула мастацтвазнаўцы Міколы Шчакаціхіна "Помнiкi старадаўняе архiтэктуры XVII-XVIII сталецьцяў у Менску". На фота:
1. Свята-Духаў кафедральны сабор;
2. Комплекс былога кляштара Бернардынцаў;
3. Былы дамініканскі касёл імя Фамы Аквінскага;
4. Архікафедральны касцёл і вежа езуіцкага калегіюма;
5. Сінагога ў Школьным двары;
6. Халодная сінагога;
7. Петрапаўлаўская царква на Нямізе;
8. Дом Ваньковічаў;
9. Гродскі суд на замчышчы;
10. "Пішчалаўскі" турэмны замак.
Антысавецкі ўзброены супраціў у Беларусі ў 1920-1930-я гады
Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва ніколі не пагадзілася з бальшавіцкай дыктатурай і аказала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацвярджэнне ў арганізаванай партызанскай барацьбе.
Гісторык Ганна Касінская распавядае пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву ў Беларусі, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху.
Repost from Historyja
Repost from De facto. Беларуская навука
Якія пісьменнікі і чаму ўключаліся ў нацыянальны пантэон на старонках газеты «Наша Нива» у 1906 -1907 гг.
Пра гэта піша Віктар Корбут у зборніку навуковых артыкулаў «Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманітарыстыкі». У 1906 - 1907 гг. пісьменнікі Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч (Мацей Бурачок), Ян Неслухоўскі (Янка Лучына), да якіх далучаўся Адам Міцкевіч, на старонках газеты «Наша Нива» ўключаліся ў своеасаблівы беларускі нацыянальны пантэон, у якім яны засталіся і да сённяшняга дня.
Творчасць на беларускай мове ўспрымалася як уласна нацыянальны рух. Аднак, калі дзеячы пачатку XX стагоддзя ўжо ўсведамлялі сябе беларусамі, то іх папярэднікі толькі адзначалі адметнасць беларусаў і іх мовы (Чачот называў беларускую мову сяляна-крывіцкай).
У нацыянальна пантэон уключаліся і польскія пісьменнікі, якія паходзілі з беларуска-літоўскіх зямель. Адным з першых стаў Адам Міцкевіч («вялікі пясняр нашага краю»). А вось Эліза Ажэшка ў той час не ўключалася ў беларускі пантэон.
Repost from Historyja
+3
Разрытыя марадзёрамі магілы ў Курапатах, снежань 1990 год. На месцы прысутнічаюць дэпутат Вярхоўнага Савета Зянон Пазняк і супрацоўнікі пракуратуры. Злачынцы не былі знойдзены.
«Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га». Прэзентацыя кнігі
📆 12 красавіка
⏰ 15:00
📍 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa)
Зборнік выдадзены лонданскім выдавецтвам Skaryna Press. Ён складаецца з 25 эсэ студэнтаў і студэнтак, у якіх маладыя людзі распавядаюць пра ўласны досвед удзелу ў пратэстах, пра затрыманні, катаванні, траўмы і вымушаную эміграцыю.
Кніга — магутны напамін пра рэчаіснасць, якую рэпрэсіўны рэжым імкнецца сцерці або скажы́ць.
Масавыя пратэсты пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года далі пачатак хвалі новых формаў салідарнасці, актывізму і асабістай адказнасці — каштоўнасцей, якія дыктатура імкнецца падаўляць. Многія студэнты апынуліся ў першых шэрагах тых падзей і хутка сутыкнуліся з жорсткім падаўленнем пратэстаў паліцэйскім апаратам дзяржавы і маштабным пераследам.
Аўтары і аўтаркі сведчаць пра мірны характар змагання беларускага народа, раскрываюць матывы ўдзельнікаў і бачанне будучыні сваёй краіны. Кніга будзе карыснай даследчыкам, мастакам, актывістам і ўсім, хто працуе з тэмамі Беларусі і сучаснай гісторыі.
Прэзентацыю правядуць гісторык і студэнцкі актывіст Аляксандр Паршанкоў, выдавец Ігар Іваноў і аўтары кнігі. Падчас сустрэчы можна будзе набыць зборнік.
متاح الآن! بحث تيليغرام 2025 — أهم رؤى العام 
