Беларускі інстытут публічнай гісторыі
الذهاب إلى القناة على Telegram
إظهار المزيد
1 271
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+77 أيام
+930 أيام
أرشيف المشاركات
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І ПРЫМІРЭННЯ ЦІ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
Безумоўная капітуляцыя нацысцкай Германіі перад саюзнікамі была падпісаная двойчы, другі раз – па патрабаванні савецкага боку. З гэтага часу нарадзіліся дзве даты, калі адзначаць перамогу над нацыстамі – ці то 8 мая (версія ЗША і Брытаніі, якая пашырылася ў еўрапейскай супольнасці), як Дзень памяці і прымірэння, ці то 9 мая, як Дзень Перамогі ў Савецкім Саюзе. Хоць з часу вайны мінула ўжо шмат год, па-ранейшаму яна вызначае гістарычную памяць большай часткі свету, і спрэчкі пра яе паказваюць на незагоеныя раны.
І для постсавецкіх краін выбар адной з версій камемарацыі перамогі над нацыстамі таксама выступае як адзін з маркераў цывілізацыйнага выбару – з кім мы адзначаем гэтую дату, ці то з Еўрапейскім Звязам, ці то з Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй?
Асабліва вострым гэта пытанне стала пасля пачатку паўнавартаснай расейскай агрэсіі ва Украіне, якая таксама мімікрыравала пад “барацьбу з нацызмам” і шмат у чым выкарыстоўвае савецкую сімволіку Вялікай Айчыннай вайны.
Але як гэты выбар асэнсаваць для Беларусі? Ці можам мы ставіць гэта пытанне, калі грамадства разарванае на часткі палітычнымі рэпрэсіямі і эміграцыяй?
На гэты конт у нашым тэлеграм-канале выкажуцца некалькі вядомых гісторыкаў, чальцоў нядаўна заснаванага Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
ДАТА 9-ГА МАЯ Ў ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСАЎ. ДЫСКУСІЯ
📆 Дата: 8 мая
⏱ Час: 15:00 – 17:00
🏛 Месца: Tuskulėnai Memorial, Žirmūnų g., 1F, Vilnius
Апошнім часам усе часцей гучыць меркаванне, ці не варта адмовіцца ад святкавання Дня Перамогі 9-га мая і пачаць адзначаць 8 мая Дзень памяці ахвяр Другой Сусветнай... Аднак, на наш погляд, такая ідэя патрабуе абмеркавання, глыбокага асэнсавання, беражлівага падыходу да пачуццяў розных груп беларусаў, асабліва сталых грамадзян, для якіх святкаванне 9-га мая - важная частка жыцця, цесна звязаная з сямейнай памяццю.
Прапануем распачаць размовы на гэтую тэму.
Разам з экспертамі абмеркуем:
- 8 і 9 мая 1945 г. Як гэта было? Якім чынам святкаваўся Дзень Перамогі ў СССР? Успомніць ці даведацца больш...
- Як савецкая ўлада выкарыстоўвала гэты дзень у мэтах прапаганды?
- Ці змяніўся для нас сэнс гэтага дня праз прызму новай вайны, якую развязала Расея супраць Украіны?
- Як цягам часу адбывалася эвалюцыя (або дэградацыя) гэтага дня ад дня радасці, смутку і ўшанавання памяці загінулых да свята «пабедабесія» і пампезнай дэманстрацыі трактароў і унітазаў разам з вайсковай тэхнікай на парадах.
Уваход вольны, запрашаем усех, каму цікава.
Арганізатары:
Цэнтр даследванняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы
Публічная установа "Формула чалавечнасці"
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Беларускі інстытут публічнай гісторыі запускае свой тэлеграм-канал
Мы будзем публікаваць каментары гісторыкаў і экспертаў па актуальных падзеях у сферы палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі, апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй.
Галоўныя мэты інстытуту – падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.
Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі. З іх экспертнымі меркаваннямі мы будзем знаёміць вас на гэтым канале.
3 траўня 1791 года была ўхваленая другая ў свеце пасля ЗША і першая ў Еўропе Канстытуцыя Рэчы Паспалітай. Гэта была першая спроба на нашых землях пабудаваць моцную і прагрэсіўную дзяржаву на прынцыпе падзелу ўладаў. Як вядома, для палякаў Канстытуцыя стала нацыянальным сімвалам, але ў Беларусі і Літве стаўленне да Канстытуцыі застаецца і зараз супярэчлівым, паколькі над ёй вісіць цень абвінавачання ў ліквідацыі аўтаноміі ВКЛ.
У гэтым выпуску прадстаўнікі Беларускага істытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі і Андрэй Казакевіч размаўляюць з вядомым літоўскім гісторыкам, прафесарам Віленскага ўніверсітэта Альфрэдасам Бумблаўскасам аб Канстытуцыі 3 мая.
