cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

КААРДЫНУЮЧАЯ УПРАВА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"

Нацыянальна-вызвольны рух "Вольная Беларусь". Інфармацыя, навіны, актуальныя тэмы. https://www.bns-volnayabelarus.org

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
293
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
-530 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Вялікая гутарка з Зянонам Пазьняком пра палітычную сітуацыю https://racyja.com/by/palityka/zjanon-paznjak-nas-scjah-halouny-heroj-supracivu-i-halouny-znak-nacyi/
إظهار الكل...
Зянон Пазьняк: Наш сцяг — галоўны герой супраціву і галоўны знак нацыі

Пра трыгеры 2020-га году, значэнне сімволікі, мовы і палітыку Масквы.

🔥 7👍 2
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК, ПАВЕЛ УСАЎ: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ АТАКАХ НА ГРАМАДЗКА-ЭКАНАМІЧНУЮ ІНФРАСТРУКТУРУ БЕЛАРУСІ Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца, перажывае за будучыню Айчыны. Гледзячы на беларускую дэмакратычную супольнасьць за мяжой, на яе паводзіны і палітычныя лёзунгі, мы на пачатку павінны адказаць на адно важнае пытаньне, ці дэмакратычная супольнасьць вядзе вайну супраць рэжыму Лукашэнкі, ці супраць Беларусі і беларускага народу? Ці ставячы мэту збурыць рэжым Лукашэнкі любым коштам, трэба дзеля гэтага знішчыць Беларусь як дзяржаву, яе грамадзкія і эканамічныя інстытуты, давесьці краіну да эканамічнага і сацыяльнага банкруцтва, спадзеючыся, што рэжым калісьці аслабне і быць можа «ўпадзе»? Пры гэтым, разбураючы дзяржаву, ськідваючы яе ў бездань беднасьці санкцыямі і кібер-атакамі, ці магчыма будзе потым казаць, што гэта ўсё віна Лукашэнкі? А менавіта такія падыходы (заблакаваць, абваліць рэжым разам з краінай і народам) рэальна вынікаюць з патрабаваньняў «дэмакратычнай апазыцыі». У такім выпадку, зыходзячы з пазыцыі «любым коштам», ці ня ськідваецца віна за дзейнасьць рэжыму Лукашэнкі і ягонага апарату на ўвесь беларускі народ і ці ня робяць народ мэтай эканамічных атак і зьнешняга ўзьдзеяньня? Мы ўпэўнены, што ў дэмакратычнай супольнасьці думаць такім чынам могуць толькі ворагі краіны, якім абыякавы лёс Беларусі і яе будучыні. Чытаць цалкам: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/ataki-na-bielarus
إظهار الكل...
ДА ПЫТАНЬНЯ АБ АТАКАХ НА ГРАМАДЗКА-ЭКАНАМІЧНУЮ ІНФРАСТРУКТУРУ БЕЛАРУСІ

Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца, перажывае за будучыню Айчыны. Гледзячы на беларускую дэмакратычную супольнасьць за мяжой, на яе паводзіны і палітычныя лёзунгі, мы на пачатку павінны адказаць на адно важнае пытаньне, ці дэмакратычная супольнасьць вядзе вайну супраць рэжыму Лукашэнкі, ці супраць Беларусі і беларускага народу? Ці ставячы мэту збурыць рэжым Лукашэнкі любым коштам, трэба дзеля гэтага знішчыць Беларусь як дзяржаву, яе грамадзкія і эканамічныя інстытуты, д

🔥 5👍 4💯 2
Ларыса Геніюш. Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! і свет прачнуўся вясной на голлечку бяроз. Ударыў звон на Беларусі: Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас. Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў, васкрос Ён, брацці, і для нас. Так будзем помніць мы ў кайданах, падняўшы сэрцы ўгару, што так, як Бог ускрыжаваны, уваскрэсне наша Беларусь! 1954
إظهار الكل...
10👍 2
Зянон Пазьняк. ПАДЗЯКА І РАЗВАГІ ПАСЬЛЯ ЮБІЛЕЮ ПРА ГАЗЭТЫ І ГЭБНЮ Нядаўна адбылося маё 80-годдзе. Шчыра дзякую ўсім беларусам, што віншавалі мяне праз электронную пошту, "скайп", сацыяльныя сеткі "Фэйсбук". Пастараюся апраўдаць давер. Наперадзе сьветлая вольная Беларусь. Слава Айчыне! Было шмат віншаваньняў ад сяброў, ад беларускіх палітыкаў, у тым ліку ў межах паліткарэктнасьці (што адзначаю) ад маіх палітычных нязгоднікаў за мяжой (П. Латушка) і ад палітычных праціўнікаў з афіцыёзнай Беларусі (А. Лукашэнка). На вышыні (на сваёй "вышыні", гэта значыць -- на дне) аказаліся "кантора" і яе "дэмсмі". Газэта не "наша ніва" да майго 80-годдзя выдала дуплетам адразу два вялікая спэцматар'ялы, дзе абгадзіла юбіляра з ног да галавы па мэтаду савецкай гэбні, гэта значыць у распрацоўцы 10 : 0. Віншую рэжымнае гэб'ё з эксклюзыўнымі немаральнымі паводзінамі ў сувязі з маім 80 - годдзем. Такога дна і такой нізасьці яшчэ ніхто не засьведчваў. Партал "Свабода" таксама не застаўся ў баку. Інтэрв'ю, якое ўзяў у мяне адзін журналіст, адкінулі і ўзамен далі "глыбокадумныя" разважаньні аднаго маладзіка, якога за брыдкія паводзіны выдалілі з Рады БНР і які, пішучы "інтэлектуальна", назваў мяне цяперака "анфан тэрыбль". Брава! І раз ўжо пайшла размова пра паводзіны і пра дно, то скажу пару словаў аб псэўдагазэце не "наша ніва", бо гэта праект, які на тле неадукаванасьці і бяспамяцтва цаперашняга грамадзтва, для антыбеларускай гэбні часткова ўдаўся. Сапраўдная "Наша Ніва" (1906-1914 гг.) была ня толькі ворганам цэнтральнага кіраўніцтва БСГ, але газэтай, якая яднала і выяўляла ўсё Беларускае нацыянальнае Адраджэньне. Гэтая газэта ідэёва падрыхтавала незалежнасьць Беларусі, выявіла і пусьціла ў шырокі сьвет вялікіх беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, дзеячоў і творцаў -- Якуба Коласа, Янку Купалу (які ў канцы быў галоўным рэдактарам газэты), Максіма Багдановіча, Ядзьвігіна Ш.,Уладзіслава Галубка, Альбэрта Паўловіча, Каруся Каганца, Цётку, Сяргея Палуяна, Алеся Бурбіса, Антося зь Лепля, братоў Луцкевічаў і іншых. "Наша Ніва" была ідэйна-інфармацыйным сьцягам Беларускага Адраджэньня, сакральнай зьявай беларушчыны. Значэньне яе для незалежнай Беларусі магутнае. Некалі ў 70-х я перачытаў усе яе дзевяць гадавікоў ад першага да апошняга слова і ведаю, што кажу. За саветамі "Наша Ніва" была, фактычна, забароненая, хоць у афіцыйным пасьляваенным савецкім сьпісе забароненых беларускіх газэт яна ня значылася. Нічога нельга было параўнаць у вазе з "Нашай Нівай" за часы 1-га Нацыянальнага беларускага Адраджэньня (1900-1918 гг.). У нармальнай праўнай народнай краіне мусіў бы быць закон аб ахове сакральных сімвалаў, назоваў і гістарычных імён. У кебічаўскай Рэспубліцы Беларусь (як і ў БССР) тады такога закону не было. (Памятаю нейкі чалавек з прозьвішчам тыпу Шыбзік зьмяніў яго на "Радзівіл"). У пачатку 90-х у Беларусі ўтварылі газэту, якую назвалі гістарычнай назвай "Наша Ніва". Рэдакцыя газэты спачатку паволі, неўпрыкмет, а потым яўна ўзялася за справу падмены народніцкай сакральнасьці гістарычнай "Нашай Нівы" іншым сэнсам. (Такое называецца прафанацыяй, абпашленьнем сакральнага імя). Найбольш тое ўдалося за часы лукашызму. Улічым, што пры гэтым ўжо вырасьлі ў антынацыянальнай адукацыі і ў несвабодзе тры пакаленьні беларусаў, якія наўрад ці ведаюць, што ў сапраўднасьці стаіць за назовам "Наша Ніва". На сёньня газэта не "наша ніва" -- гэта лібэральна-эклектычнае выданьне невысокага густу, з махровай жаўцізной і супярэчлівым зьместам. Выслоўе ходзіць такое: калі хочаш даведацца, якую пакасьць супраць беларускага Адраджэньня задумала гэбня -- найперш паглядзі ў не "нашу ніву". Тут намёк на гэбоўскі ўплыў, пад якім існуе газэта. Праўда, як казаў адзін рэжымны дзеяч, "не всё так плохо было при так называемом Адольфе Гитлере". Ёсьць часам карысная інфармацыя і ў такой падстаўной газэце. Бо трэба памятаць, што волных беларускіх нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі цяпер у беларусаў не існуе. 2 травень 2024 г. Зянон Пазьняк
إظهار الكل...
4🔥 3👍 2👏 1
1992 год: Зянон Пазьняк фактычна распавядае аб карэньнях лукашызму Выступ на Сойме БНФ https://www.youtube.com/watch?v=Zyclpv-boxk
إظهار الكل...
1992 / Зянон Пазьняк / Сойм БНФ

Сойм Беларускага Народнага Фронту, выступае Зянон Пазняк 14.11.1992 г. Крыніца: Сяргей Чырык

4👍 2🔥 1
Відэа з цэрэмоніі ўзнагароджаньня Зянона Пазьняка Камандорскім Ордэнам Пагоні ад Рады БНР https://youtu.be/FwXrWpJr5Pc
إظهار الكل...
Узнагароджаньне Зянона Пазьняка Камандорскім Ордэнам Пагоні

Рада БНР узнагародзіла Зянона Пазьняка найвышэйшай адзнакай -- Камандорскім Ордэнам Пагоні. Падпішыся на Варту! Тэлеграм:

https://t.me/wartabelarus

Facebook:

https://www.facebook.com/wartabelarus

8👍 2
Зянон Пазьняк на Радыё Рацыі: пра назву Рэспубліка Беларусь, геральдыку і раскол БНФ – Беларуская Народная Рэспубліка – гэта назва таго часу, яна мае пад сабою пэўны сэнс. Рэспубліка Беларусь – больш сучасная назва, але сутнасць у тым, што ў назве дзяржавы пажадана, каб была адлюстравана яе гісторыя. У назве многіх краін такое ёсць: скажам у Турэччыне, Іране, нават у Ічкерыі, Аб’яднаным каралеўстве Вялікай Брытаніі падкрэсліваецца гэта. Таму вельмі важна гэта падкрэсліць, і калі мы стваралі Канстытуцыю, там мы ўнеслі гэта: пра тое, што нашая старажытная дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае, але камуністы гэта ўсё “парэзалі”. – Я выступаў такім чынам, каб якраз унесці ў назву дзяржавы назву яе старажытную. Першасная назва Рэспубліка Беларусь, а другасная, поўная назва, як скажам у Вялікабрытаніі ці Ірляндыі, яна павінна ўключаць у сябе гістарычны аспект. Кшталтам Вялікае Княства Літоўскае Беларусь, напрыклад. Але як у нас у Канстытуцыі адзначана, краіна называецца Рэспубліка Беларусь, а кароткая назва – Беларусь. Гэта можна працягнуць. Бо гэта вельмі важна ў міжнародных адносінах, у культурных, для пакаленняў,. – Вельмі важна, каб была гісторыя адлюстравана, каб яна была відочнай. І таму калі гэта будзе ў назве, гэта будзе вельмі важна. Таксама важна, каб былі гістарычныя сімвалы. У нас велізарнейшыя геральдычныя традыцыі – там рыцарства было! Кожная шляхта, кожны рыцар меў герб, гэта велізарнейшая культура. Краіна, кожнае ваяводства мела герб, гарады, ратушы, усё. Гэта вялікая геральдычная культура, і гэта павінна быць адлюстравана. Таму гербам нашым з’яўляецца наш старажытны герб Пагоня. – І на падставе гэтага герба, на падставе яго колеру па законах геральдыкі, таксама пабудаваны наш бел-чырвона-белы сцяг, які выходзіць з нашых старажытных колераў, бо калі параўнаць – усё пачынаецца з народнай творчасці – бел-чырвона-белыя колеры былі ўвесь час. І Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі выдатна гэта разумеў, і па геральдычных законах прапанаваў бел-чырвона-белы сцяг. Цалкам гутарку слухайце ў прымацаваным аўдыё
إظهار الكل...
6👍 3
Сёньня, 26 красавіка, — 38-я гадавіна катастрофы на ЧАЭС. У 1986 годзе выбухнула Чарнобыльская катастрофа. Страшны “ёдны ўдар” у першы тыдзень пасьля аварыі, які накрыў мільёны беларусаў, поўнасьцю справакавала Масква і яе камуністычная каланіяльная адміністрацыя ў Беларусі. У выніку засакрэчваньня катастрофы і маштабаў яе радыяцыйнай небясьпекі, беларуская нацыя атрымала велізарную калектыўную дозу радыяцыйнага апраменьваньня. Чарнобыль – гэта бясспрэчны факт злачынства, учыненага над беларускай нацыяй. Для беларусаў чарнобыльская навала значна пераўзыходзіць Другую Сусьветную вайну, калі загінуў кожны трэці беларус. У гэты дзень прапануем вам да прагляду ўрывак з дакументальнага фільму BCC «Навука супершторма» (2007 г.), дзе можна пабачыць і пачуць “героя” Расеі, які, распыліўшы радыёактыўныя аблокі над Беларусьсю, “спас от катастрофы миллионы ЛЮДЕЙ" у Расее. "Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на восток могло привести к тому, что густозаселённые районы, где находятся очень большие города Москва, Воронеж, Нижний Новгород, Ярославль, пострадали, если бы на эти города выпали радиоактивные осадки, то это была бы зона отселения, это была бы катастрофа для миллионов людей" — Аляксей Грушын. https://www.youtube.com/watch?v=MmhUWzdiBL8&t
إظهار الكل...
Як Масква палівала Беларусь радыяцыяй з Чарнобыля | Фільм BBC, 2007 г.

Унікальныя сьведчаньні расейскага лётчыка маёра Аляксея Грушына, які асаджаў чарнобыльскія аблокі на Беларусь: "Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на восток могло привести к тому, что густозаселённые районы, где находятся очень большие города Москва, Воронеж, Нижний Новгород, Ярославль, пострадали, если бы на эти города выпали раиоактивные осадки, то это была бы зона отселения, это была бы катастрофа для миллионов людей" Крыніца: Дакументальны фільм BCC «Навука супершторма» (2007 г.) Падпішыся на Варту! Тэлеграм:

https://t.me/wartabelarus

Facebook:

https://www.facebook.com/wartabelarus

😢 5🔥 1
Зянон Пазьняк: Найбольшае шчасце — незалежнасць Беларусі Зянон Пазьняк даў інтэрвію Радыё Рацыі. — Усё жыццё, нягледзячы, што яно было вельмі цяжкім, яно карысна для маёй душы. Усе цяжкасці, што былі, хваробы, усе памылкі, яны карысныя для душы. Найбольш адчуваў сябе шчаслівым, такое шчасце мала хто, відаць, адчуваў — незалежнасць Беларусі. Калі незалежнасць была абвешчаная, Пётра Садоўскі сказаў „Быў час, калі мы былі гістарычна шчаслівымі“. Усё жыццё за гэта змагаўся, і гэта настала. Няма словаў, каб перадаць гэты стан. Мы плакалі, абдымаліся на плошчы з незнаёмымі людзьмі. — У мяне няма прэтэнзіяў да свайго жыцця, якое б яно не было. Адзінае што, успамінаеш нейкія прыватныя адносіны, нейкія крыўдныя словы, якія сказаў — пра гэта шкадую. З некаторымі людзьмі заводзім нейкія адносіны, а лепш бы іх не знаць — пра такія рэчы шкадую. Але не было такіх сітуацый, калі мы зрабілі кардынальную бяду або памылку. Жыццё было вельмі складаным, шмат таго, што я перажыў, наўрад ці хто перажыў. Мой прынцып, як кажуць, ніхто не мае бачыць тваіх перажыванняў, тваёй крыві. Але небяспека страты жыцця была разоў сем-восем, пачынаючы з малых гадоў. Апошняе, гэта 1996 год, але я цудоўна разбіраўся, была мажлівасць мяне забіць, калі былі створаныя эскадроны смерці, і першым павінныя былі мяне кончыць за загадам Лукашэнкі. Я перажыў тое, што многія людзі перажывалі, гэта пачуццё голаду, не адзін раз. І шмат іншага такога, якое ніхто не мае ведаць. Апынуўшыся за мяжой, амаль 30 гадоў там, гэта страшнае жыццё, страшнае выжыванне, страшныя пакуты. Ніхто не ведае і ведаць не будзе. Я заўсёды ўсміхаюся, заўсёды на вярху. Ніхто нічога не знае. І ўсё ўдалося. Прынцып мой такі, што калі, тыя цяжкасці, што табе Бог пасылае, якія для твайго дабра, няможна крыўдзіцца ні на кога. Я азірнуўся, усе гэтыя цяжкасці, якія давялося прайсці, далі шмат што зразумець. А каб іх не было, я б не ведаў. Я толькі ўдзячны Богу, што гэтыя цяжкасці былі. Цяпер шмат што ведаеш... Цалкам інтэрвію можна паслухаць у аўдыё-фармаце
إظهار الكل...
🔥 8👍 2
Ці ведалі вы, што Зянон Пазьняк прадказаў распад СССР яшчэ ў 1974 годзе? 🤯 Часам прагнозы Зянона Пазьняка шакуюць сваёй дакладнасьцю і дальнабачнасьцю: У 1991 годзе прадказаў усталяваньне прэзідэнцкай дыктатуры ў Беларусі, за тры гады да прыходу Лукашэнкі. Ужо ў 1990 годзе спрагназаваў, што Расея не стане дэмакратычнай краінай. У 1996 годзе прадказаў расейскі напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Сабралі для вас ТОП-18 прароцтваў Зянона Пазьняка, якія збыліся: https://warta.media/1898
إظهار الكل...
ТОП-18 прагнозаў Зянона Пазьняка, якія збыліся - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

Беларускі палітык Зянон Пазьняк, акрамя сваёй палітычнай і мастацкай дзейнасьці, вядомы яшчэ і сваемі легендарнымі прагнозамі, якія маюць уласьцівасьць збывацца, нават праз 50, 30, 20 год. WARTA сабрала калекцыю з такіх сапраўдных прароцтваў, якія сёньня шакуюць сваёй дакладнасьцю. Пачнем з грунтоўнай працы Зянона Пазьняка, падпольна надрукаванай самвыдатам пад псеўданімам «Генрых Ракутовіч». Усеабдымны тэкст пад назвай […]

🔥 7👍 2