cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

МЕНСКРАЗАМ!

Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа. #МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай. Наш бот @menskrazam_bot Нашы акаўнты: https://teletype.in/@menskrazam/accounts 🤍❤️🤍 #МенскРазам‌‌

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
791
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-27 أيام
-1130 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Repost from Супер Мова
Photo unavailableShow in Telegram
Памятайма зьніклых! 17 траўня 1952 — нарадзіўся Анатоль Красоўскі беларускі бізнэсмэн, які 16 верасьня 1999 году разам зь Віктарам Ганчаром быў выкрадзены пры нявысьветленых абставінах. ⚡️Выкладчык фізікі паводле адукацыі, кандыдат філязофскіх навукаў, распрацоўнік школьнага курсу «Этыка і псыхалёгія сямейнага жыцьця». Аб бессмяротнай гісторыі каханьня Анатоля і як "хлопец з глубінкі" дасягнуў вялікіх посьпехаў у бізнэсе ў артыкуле - Анатоль Красоўскі: беларускі self-made man, альбо апошні рамантык ⚡️Фінансаваў апазыцыйны рух, за што стаў аб’ектам пільнай увагі беларускіх спэцслужбаў. ⚡️На месцы выкраданьня на вуліцы Фабрычнай у Менску былі аскепкі шкла аўтамабіля Анатоля Красоўскага і сьляды крыві, ідэнтыфікаванай незалежнай экспэртызай як кроў Віктара Ганчара. Афіцыйнае сьледзтва — нягледзячы на тое, што за Віктарам Ганчаром, і за Анатолем Красоўскім вялося пастаяннае сачэньне сіламі Камітэта дзяржбяспекі — канстатавала немагчымасьць усталяваньня ісьціны. ⚡️У чэрвені 2001 году сусьветная грамадзкасьць атрымала ў распараджэньне паказаньні сьледчых КДБ Петрушкевіча і Случака, якія распавялі падрабязнасьці кантраляванай уладай сыстэмы фізычнага прыбіраньня непажаданых у Беларусі, так званых «эскадронаў сьмерці». Z kožnym hodam usio čaściej Ty bačyš u horadzie źnikłych ludziej. Z kožnym hodam usio čaściej. 🎧 Слухайце VOLSKI — Źnikłyja ludzi @supermova #мова #зьніклыя #памятаем
إظهار الكل...
❤‍🔥 3💔 1
🇧🇪 Брусэль, Бельгія Пад час сесіі Ваеннага камітэта начальнікаў узброеных сіл НАТА, грамадская арганізацыя Promote Ukraine, правяла акцыю ў Брусэлі: “НАТА - выконвай свае абяцанні” Удзельнікі акцыі заклікалі краіны НАТА паскорыць і павялічыць вайсковую дапамогу Ўкраіне , асабліва СПА, ракетамі і снарадамі. #МыРазам
إظهار الكل...
11
Photo unavailableShow in Telegram
Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з ператрусамі, у іншых апісваюць маёмасць Як стала вядома «Свабодзе», 16 траўня ад раніцы прадстаўнікі міліцыі і следчых органаў прыйшлі па месцы рэгістрацыі як мінімум некалькіх беларусаў, якія жывуць за мяжой.
«Я не маю аніякай маёмасці ў Беларусі, таму апісаць няма чаго ў мяне. Але яны ходзяць стабільна і рэгулярна да маіх бацькоў, дураць ім галаву: „Ваш сын у вышуку, ён мае крымінальную справу“. Але ніякай канкрэтыкі».
Нагадаем, што сёння стала вядома, што СК распачаў крымінальную справу супраць 104 беларусаў, што выйшлі на акцыі да Дня Волі па ўсім свеце. Паведамлялася, што цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы. ❗️Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы. Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
إظهار الكل...
🤯 9
Photo unavailableShow in Telegram
Я, Міронаў Ілля, як прадстаўнік Беларусі, яе грамадзянін, цвёрда перакананы, што "ўся ўлада належыць народу" (арт. 3, Канстытуцыя РБ), і гэтая ісціна не можа быць аспрэчана.  На жаль, дзеянні так званага "КДБ РБ" відавочна не адлюстроўваюць волю беларускага народа.  Гэтая структура праводзіць рэпрэсіі, запалохвае і абмяжоўвае свабоду грамадзян.  Мы бачым гэта на прыкладзе (і на шматлікіх іншых): Сення "КДБ РБ" прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» шэраг ініцыятыў і кааліцый, якія ўдзельнічаюць ў выбарах КР. Таксама ў адпаведным спісе пералічана больш за 120 чалавек, якія нібыта маюць дачыненне да вышэй названых ініцыятыў. Беларускі народ не згодны з рэпрэсіўнымі дзеяннямі "КДБ РБ" і патрабуе іх спынення.  Толькі мы самі можам спыніць гэтае зло і аднавіць свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне.  Я заклікаю ўсіх грамадзян Беларусі (якія знаходзяцца за мяжой, у бяспецы) не мірыцца з дыктатурай рэжыму лукашэнкі і выступаць супраць дзеянняў "КДБ РБ"! Свабоду ўсім палітвязням! Жыве Беларусь!
إظهار الكل...
💯 10🖕 5
Photo unavailableShow in Telegram
✔️Вітаначкі сябры і сяброўкі! 👉 Неўзабаве "Дзень палітвязня" і мы ўпэўненыя, што кожны чалавек за кратамі варты падтрымкі. Таму мы аб'яўляем "Марафон лістоў", які пачнецца ад сённяшняга дня і завяршыцца 24 траўня. Пасля гэтага мы падлічам колькасць адпраўленых лістоў і спадзяемся, што кожны з палітвязняў атрымае свой. Як далучыцца: 1) 21 траўня з 17:00 да 20:00 адбудзецца афлайн сустрэча, дзе з дапамогай нашых валанцёраў і валанцёрак вы зможаце напісаць ліст, ці падпісаць паштоўку. Таксама вас чакаюць падарункі ад Dissidentby для самых актыўных удзельнікаў: за 5 лістоў - пін па малюнках палітвязняў за 10 лістоў - шопер Dissidentby за 15 лістоў - цішотка Dissidentby (колькасць падарункаў абмежаваная і атрымаць іх можна будзе толькі на сустрэчы афлайн) Таксама вы можаце прынесці свае лісты ў Беларускі Моладзевы Хаб да 24 траўня і мы іх адправім. 2) Мы ведаем, што вы пішаце лісты па ўсім свеце і адпраўляеце іх самастойна! Далучайцеся да нашага марафону, напішыце нам колькі лістоў у вас атрымалася напісаць і адправіць і мы залічам іх у агульны рэзультат! Дэдлайн 24 траўня. Пісаць можна сюды (на адзін з акаўнтаў): @listy_by - Напішы ліст палітвязню @Dahary_nahami - Dissidentby @by4by - Беларускі Моладзевы Хаб Калі вы суполка, якая рэгулярна піша лісты палітвязьням - арганізуйце сустрэчу пад час Марафону і напішыце нам. 3) Нашыя сябры і партнёры, якія далучаюцца да "Марафону лістоў": Dissidentby Вольныя паштоўкі Палітвязанка Майстэрня паштовак салідарнасці Пішыце праз анлайн формы і прыходзьце на іх сустрэчы! А таксама заклікаем запампоўваць ўсё напісанае ў Банк лістоў - захаванне лістоў дазваляе іх даставіць людзям, негледзячы на ўсе перашкоды. Мы ведаем, што людзей, якія выходзяць на волю, гэта кранае да слёз, бо гэта значыць, што пра іх не забывалі. Тут сабралі адказы на самыя частыя пытанні. ✅ Далучайцеся да "Марафону лістоў"- разам мы зможам зрабіць больш! Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
إظهار الكل...
6❤‍🔥 4
Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларускіх творцаў з нагоды іх дзён народзінаў: Уладзіслаў Галубок (15.05.1882 – 28.09.1937) - «сапраўдны чалавек адраджэння» (А. Краўцевіч): Уладзіслаў Галубок - драматург напісаў каля 40 п’ес, з якіх вядомыя нам сёння толькі 13. Уладзіслаў Галубок - празаік выступаў у друку з публіцыстычнымі і тэатразнаўчымі артыкуламі і надрукаваў зборнік «Апавяданні» (1913 г.), з якіх на сённяшні дзень захавалася толькі 40. Уладзіслаў Галубок - паэт, з паэтычнай творчасці якого да нас дайшлі толькі 5 вершаў. Галубок - выбітны актор, мастак і рэжысёр стварыў першы прафесійны, сапраўды народны беларускі вандроўны тэатр, надзвычайна папулярны па ўсёй краіне. Галубок- першы Народны артыст БССР. Бязлітасныя ворагі беларускай культуры расстралялі беларускага генія 29.10.1937 ва ўзросьце 52 гадоў. Не дадзім забыць! Не прабачым! Разам да вызвалення Бацькаўшыны! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! #МыПамятаем
إظهار الكل...
Менск Разам | Media

8❤‍🔥 5
Беларусы шануюць традыцыі і памяць сваіх продкаў, нават калі тыя пахаваныя і не ў Беларусі. У Кракаве на Ракавіцкіх могілках усклалі кветкі на месцах пахаванняў Алеся Гаруна, Яна Ваньковіча і іншых  выбітных беларусаў. Жыве Беларусь⚪🔴⚪ Жыве памяць пра продкаў. #МыПамятаем
إظهار الكل...
❤‍🔥 12 6
​​На Радаўніцу людзі прыходзяць на могілкі, каб узгадаць продкаў, родных і сяброў, што пайшлі з жыцця. Так сталася, што могілкі ў нашай культуры - гэта сімвал памяці і любові, а таксама пашаны для мінулага. Дзяржава не ведае ні любові, ні пашаны. Польскія пахаванні знішчаюцца па ўсёй краіне, крыжы ў Курапатах ламаюць "невядомыя" вандалы. Наш герой Кастусь Каліноўскі быў з гонарам пахаваны ў Вільні, а ў Беларусі магілы паўстанцаў аднаўлялі актывісты. Адзін з іх, Вітольд Ашурак, быў забіты потым за кратамі. Нас імкнуцца пазбавіць гісторыі, пазбавіць памяці. Сцерці ўсё, што было да 1994 г. Але памяць нельга зламаць, як крыж, разбурыць, як старое пахаванне. Нельга зруйнаваць, як старажытны касцёл, і забараніць, як кнігу. Памяць чалавека існуе, пакуль існуе чалавек, памяць народа існуе, пакуль існуе народ. А можа, наадварот - мы знікаем, калі знікае памяць? І як бы не мітусіліся пацукі, знішчаючы і забараняючы, на старых могілках зноў і зноў з'яўляюцца кветкі. Зноў узнімаюцца ў Курапатах крыжы. Моладзь чытае вершы расстраляных паэтаў. Мы паўсюль. З нашай памяццю ўсё добра, яна жыве і будзе жыць. І Беларусь таксама. Жыве Беларусь!
إظهار الكل...

❤‍🔥 17👍 2 1
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю, каб падтрымаць палітвязьняў. Усе тыя, хто зараз у турме за свае палітычныя погляды, за грамадскую актыўнасць, за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" - гэта лепшыя людзі Беларусі, неабыякавыя да сваёй краіны.  Таму ў новай дэмакратычнай Беларусі за кратамі будуць тыя, хто зараз прысуджае ім гады няволі, не дазваляе камунікаваць са сваімі блізкімі і адвакатамі, не перадае лісты і паштоўкі, не аказвае медыцынскай дапамогі і парушае правы чалавека. Бо гэтыя памагатыя рэжыму і ёсць сапраўдныя злачынцы.  ❤️✊✌️ #МыРазам
إظهار الكل...
❤‍🔥 17 2
🏃🏃🏃Пазітыўныя эмоцыі - рэдкасць у нашай сённяшняй павестцы. Таму мы вельмі ахвотна падзарадзіліся імі самі і, маем надзею, натхнілі на поспехі ўдзельнікаў сённяшняга PKO Białystok Półmaraton ⚪❤️⚪ #МыРазам
إظهار الكل...
21