cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Супер Мова

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ Афіша беларускамоўных анлайн мерапрыемстваў. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermova Сувязь @Super_Mova_Bot

إظهار المزيد
بيلاروس2 530البيلاروسية67Linguistics4 671
مشاركات الإعلانات
1 743
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-57 أيام
-3330 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Некалькі словаў пра ліцьвіна. 🎉 7 чэрвеня 1825 - нарадзіўся Эдвард Паўловіч (мяст. Тургелі, Вільнюскі павет), беларускі мемуарыст, мастак і асьветнік. Вучыўся пры базыльянскім кляштары ў Жыровічах, Слоніме, Слуцкай гімназыі, якую скончыў у 1836 г. У 1857г. у Парыжы выйшла ягоная кніга пад назвай «Некалькі словаў ліцьвіна», у якой адстойваў права беларускіх сялян на асьвету. У 1859 г. Паўловіч вярнуўся з падарожжа ў Наваградак, дзе пачаў працаваць выкладчыкам маляваньня ў мясцовай гімназыі. Заняўся антыалькагольнай прапагандай сярод мясцовых сялян. Заснаваў у Наваградку жаночы пансіён і нядзельную школу для сялян. У 1860 г. заснаваў аматарскі тэатар, дзе зьяўляўся адначасова рэжысэрам, дэкаратарам і акторам. Акрамя гэтага, Паўловіч разам зь мясцовай шляхтай і мяшчанамі становіцца заснавальнікам Наваградзкай бібліятэкі, якая ўзьнікла каля 1860 г. Пазней напісаў пра гэта мемуары «Успаміны з-над Віліі і Нёмана» У сакавіку 1863 г. Паўловіч быў арыштаваны за «знойдзеныя ў яго творы злачыннага зьместу і забароненыя лісты». Пра падзеі ў менскай турме Эдвард Паўловіч напісаў мемуары Успаміны: Навагрудак — турма — выгнанне 1867 г. вярнуўся ў Наваградак, а затым у Варшаву, дзе два гады працаваў у прыватнай мастацкай школе. Затым пераехаў у Львоў. Працаваў там настаўнікам малюнка ў жаночай настаўніцкай сэмінарыі, даваў прыватныя ўрокі, а ў 1870 г. уладкаваўся кусташам у Музеі Любамірскіх>), дзе адпрацаваў 35 гадоў. 📍 Памёр у адзіноце ў Львове. Пахаваны на Лычакаўскіх могілках. #мова @supermova #наваградак #гонар
إظهار الكل...

❤‍🔥 5👍 1 1💔 1
Надвор’е пакрыху пачынае нагадваць лета – час піць квас! 🍺 Для прыгатаваньня кваса нашыя продкі выкарыстоўвалі хлебныя скарынкі й рэшткі хлеба – іх падсушвалі, падсмажвалі, каб гатовы квас меў прыемны пах і чырванаваты колер. 🍞 Некаторыя спецыяльна рашчынялі жытняе цеста, квасілі яго тры дні, а потым выпякалі хлеб, які потым разразалі на лусты й сушылі. Сухары складвалі ў дзяжу й залівалі вадой – прыкладна праз тыдзень квас лічыўся гатовым. А яшчэ ў напой клалі соты ці дадавалі мёд – для салодкасьці. А для большай рэзкасьці – прарослы ячмень. ❓ Любіце квас? Які менавіта? #мова @supermova #напоі
إظهار الكل...

👍 9 2
🇵🇱 Творчая спадчына, прысвечаная беларускаму народу. ⬜️🟥⬜️ 🥳 6 чэрвеня 1841 — нарадзілася Эліза Ажэшка, польская і беларуская пісьменьніца, грамадзкі дзеяч ⚡️ Ва ўмовах панавання расейскага царызму, калі беларуская мова была забаронена, а польская выкраслена з ужытку ў грамадскіх установах, пісьменніца абуджала душу народа, апявала гераічныя традыцыі нацыянальна-вызваленчай барацьбы, выкрывала заганы арыстакратычна-шляхецкага і буржуазнага колаў, узнімала свой голас у абарону абяздоленых і прыгнечаных. ⚡️ Нарэшце, творы пісьменніцы маюць асаблівую значнасць для беларускага чытача. Лепшая частка яе творчай спадчыны прысвечана беларускаму народу. Гэта многія апавяданні, аповесці «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам», раман «Над Нёманам», а таксама фальклорна-этнаграфічныя нарысы «Людзі і кветкі над Нёманам» і іншыя. 📚 Чытайце на Кніжнай палічцы - Эліза Ажэшка ⚡️ Сапраўды, працягваючы традыцыі Міцкевіча, пісьменніца са спагадай зазірнула ў хату беларускага селяніна, жахнулася яго нядолі, але і ўбачыла высакародную духоўную прыгажосць беларусаў, працавітасць і пачуццё адзінства з прыродай, непаўторнасць залатых россыпаў вусна-паэтычнай творчасці. ⚡️ Васьмідзесятыя гады - час найвялікшага ўздыму творчасці пісьменніцы, калі яна стварае эпічны раман «Над Нёманам» і аповесці з жыцця беларускага народа. У аповесцях «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» і шэрагу апавяданняў Эліза Ажэшка данесла да шырокага чытача суровую праўду жыцця беларуса, стварыла яго псіхалагічна дакладны вобраз, даказала, якія пачаткі вялікага развіцця тояцца ў прыніжаным, але цярплівым і вынослівым беларускім народзе. ⚡️ «Беларускі цыкл» твораў адзначаны вострай сацыяльнасцю, паэтычнасцю і глыбокай чалавечнасцю. Сапраўды наватарскім было глыбокае даследаванне жыцця беларусаў, мастацкае пранікненне ў духоўны свет чалавека, якому суджана было заваяваць права грамадзянства ў літаратуры. ⚡️ Э.Ажэшка сур'ёзна займалася вывучэннем фальклору і этнаграфіі беларусаў. У польскім навукова-этнаграфічным часопісе «Вісла» (рэдактар Ян Карловіч) яна апублікавала паэтычныя нарысы «Людзі і кветкі над Нёманам» (1888-1892), у якіх глыбока даследавала народны светапогляд, нацыянальны характар і культуру беларусаў 🔥 Крыніцу развіцця і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы Эліза Ажэшка бачыла ў жывой народнай мове. 📕 Больш чытайце пра вельмі захапляльную біаграфію ў артыкуле Валянціны Гапавай - Каралева жывога слова ⏸ Таксама глядзіце зум-гутарку Эліза Ажэшка: праўда і міфы 📍 І абавязкова наведайце Дом-музей Элізы Ажэшкі, як будзеце ў Горадні #мова @supermova #годна #літаратура #гародня
إظهار الكل...

11👍 2👏 1
🥳 5 чэрвеня 1942 - нарадзіўся Вячаслаў Рагойша (м. Ракаў Валожынскага раёна) — беларускі літаратар, перакладчык. ⚡️ Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963). Доктар філялягічных навук. Загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі. Сябра вучонай рады філялягічнага факультэту БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі. ⚡️ Першым дасканала дасьледваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага клясыка. ⚡️ Аўтар больш чым 800 навуковых публікацыяў і дасьледаваньняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу. 📕 Зь перакладамі Вячасла Рагойшы вершаў украінскіх, сербскіх, харвацкіх і баснійскіх паэтаў, а таксама з шэрагам дапаможнікаў па глыбейшым разуменьні літаратурнага твора можна пазнаёміцца на kamunikat. Па плошчы ідзе настаўнік Рагойша. Ён апрануты па апошняй модзе: На ім галіфэ, камізэлька ды гальштук, На ім акуляры ды новыя боты (Новыя боты добрай работы!). 🎧 Слухайце "Народны альбом" — Настаўнік Рагойша #мова @supermova #літаратура #паэзія
إظهار الكل...

👍 10 7👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Больш, чым я сабраў пра Афрасіньню і яе Крыж, няма нідзе ✝️ 5 чэрвеня - Дзень памяці сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, полацкай князёўны і ігуменьні, беларускай сьвятой. Ушаноўваецца як асьветніца і апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі. ▶️ Глядзіце "Вусы Скарыны" — Самая вядомая жанчына Беларусі запланавала свой лёс "Па-беларуску адназначна — «Афрасіньня». На рускай і стараславянскай мове — «Офросиния», бо менавіта так яна сама сябе называла. І гэта не мая прыдумка. Я нават дзіўлюся, што беларускія (у Беларусі, у адрознасьці ад замежных) навукоўцы гэтага раней не заўважалі! Для мяне пэўным штуршком былі знаходкі дзьвюх віслых пячатак у Полацку, дзе абсалютна дакладна яе імя напісана праз «О». Было лягічным і зусім не складаным параўнаць гэтае напісаньне з тэкстам на Крыжы Лазара Богшы, дзе яе імя таксама пішацца праз «О». Ці можна сабе ўявіць гэтае «О» як памылку самой Афрасіньні ці залатара? Зразумела, што не. Яна сама сябе так называла. Адпаведна, так называлі яе і ўсе астатнія. Адкуль жа ўзялася «Еўфрасіньня»? Я спрабую даць сваю вэрсію. Яна грунтуецца на апасродкаваных фактах і храналёгіі XII стагодзьдзя." - Сяргей Тарасаў 📝 Больш у інтэрв'ю Сяргея Тарасава і яго кнізе «Еўфрасіньня — Офрасіньня — Афрасіньня Полацкая: Яе час, яе Крыж» Таксама нагадаем, што гісторык і археоляг Сяргей Тарасаў сьцьвярджае, што Крыж Эўфрасіньні Полацкай — у Троіца-Сергіевай лаўры пад Масквой. На пазлачоных пластках Крыжа месьціцца праклён: "У лета 1161 кладзе Эўфрасіньня сьвяты крыж у сваім манастыры, у царкве сьвятога Спаса. Дрэва сьвятое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і пэрлы на 100 грыўняў, а да… <…> 40 грыўняў..І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму сьвяты крыж ні ў жыцьці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён сьвятой жыватворнаю Тройцаю ды сьвятымі айцамі 300 и 50 (?) сямі сабораў сьвятых айцоў і хай напаткае яго доля Юды, які прадаў Хрыста. Хто ж насьмеліцца ўчыніць такое… <…> валадар або князь, або эпіскап ці ігуменьня, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Эўфрасіньня ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыцьцё з усімі сьвятымі…" 📍 Копію крыжа і ячшэ больш цікавастак можна даведацца ў сядзібе-музэі "Стары Менск". @supermova #мова #падзеі
إظهار الكل...
14👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпе(э)дыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць Першая сустрэча адбудзецца: 🌐 анлайн 5 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (Варшава) і 19:30 (Тбілісі) 🎉 афлайн 5 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня) 💥 Наш першы эксперт – Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, блогер, аўтар тэлеграм-канала «Спадчына» і стваральнік тысяч артыкулаў беларускай Вікіпедыі 📍Ці праўда, што артыкул у Вікіпедыю можа напісаць любы школьнік? 📍Хачу зрабіць артыкул у Вікіпедыю, з чаго пачаць? 📍Якую структуру мае артыкул Вікіпедыі? 💡Адкажам на пытанні - на нашай сустрэчы. 💻 Бярыце з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул. Каб мы маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут. 🇪🇺 Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза
إظهار الكل...
8👍 3
Беларуская граматыка для школ. 4 чэрвеня 1918 — апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча. 📕 Пампуйце — БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС 2005 Мяккі знак – сымбаль, які адрозьнівае беларускую мову ад большасьці моваў сьвету. Мяккі знак сьведчыць пра унікальнасьць, сьпеўнасьць, пранізьлівасьць, беларускасьці, і зьяўляецца неадольнай супярэчнасьцю паміж афіцыйным “наркомаўскім” й клясычным “тарашкевіцкім” правапісамі. Мяккі знак – крышталік бляску. Кропелька празрыстасьці. Маленькі, яле яскравы дыяманьцік нацыянальнае ідэі! Мяккі знак зазіхацеў у беларускай мове зь лёгкай рукі Браніслава Тарашкевіча, геніяльнага лінгвіста XX ст., які ў 1918 г. выдаў сваю знакамітую “Беларускую граматыку для школаў” і сфармуляваў прынцыпы правапісу для адноўленай беларускай мовы. Мяккасьці ў мове аказалася столькі, што напісаньне зьвялося скрозь да расстаўленьня мяккіх знакаў, а сам “ь” ператварыўся ў адну з найчасьцейшых літараў беларускага пісьма. У 1933 г. бальшавікі, імкнучыся пазбавіць беларушчыну адметнасьці, скасавалі ўжываньне “Ь” паўсюль, дзе можна, а заадно і зрусыфікавалі мову да непазнавальнасьці. (урывак з Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі, Павал Севярынец) ⚡️ Правапіс Тарашкевіча (1918) не зацьвярджалі і не навязвалі адміністрацыйнымі загадамі, яго добраахвотна прызнала беларускае грамадзтва ўва ўсіх частках падзеленай чужымі межамі краіны. ⚡️ Наш клясычны правапіс (або тарашкевіца) прыкметна розьніцца ад цяперашняй афіцыйнай артаграфіі. Сярод відавочных адрозьненьняў — большая колькасьць мяккіх знакаў у першым. У клясычнай традыцыі Браніслава Тарашкевіча на пісьме пазначаецца мяккае вымаўленьне чатырох гукаў — с, з, ц, дз ​— перад наступнымі мяккімі зычнымі гукаміі:сьвет, зьнічка, Зьміцер, зьява, цьвік, дзьверы 📰 Больш адметасьцяў тарашкевіцы ў артыкуле - Мяккі знак тарашкевіцы як сымбаль жорсткай трагедыі Тарашкевіча 📕 Пра штучную дэфармацыю беларускай мовы ў кнізе Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу #мова @supermova #тарашкевіца #правапіс
إظهار الكل...

15👍 2👏 1💔 1
⚰️ Курапаты - слова-сьмерць, слова-жах ⚰️ 📰 3 чэрвеня 1988 - ў газэце «Літаратура і мастацтва», рэдактарам якой быў тады паэт Анатоль Вярцінскі, выйшаў артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці» ⚡️ Першы ў Беларусі артыкул, які сказаў праўду пра масавае зьнішчэньне нашых людзей тымі самымі камуністамі, ідэалягічныя нашчадкі якіх акупавалі Беларусь цяпер ... ⚡️ Пасьля гэтага артыкулу звацца камуністам тут стала папросту сорамна. Гэты тэкст меўся сказаць тое, што замоўчвалася, меўся стаць абвінавачаньнем, пачаткам, штуршком — але зрабіўся прысудам. «...У пачатку 1970-х гадоў на паўночнай ускраіне Менску, зьлева ад Лагойскай шашы, не даяжджаючы да кальцавой дарогі, існавала яшчэ вёска Зялёны Луг. Старажылы яе расказалі нам, што за два кілямэтры на поўнач ад вёскі, паміж кальцавой і заслаўскай дарогамі, у лесе з 1937 па 1941 год кожны дзень і кожную ноч расстрэльвалі людзей, якіх прывозілі сюды на машынах. Там на ўзгорках стаяў стары бор, вакол лясы і глухмень. Кавалак бору гектараў з 10-15 быў абгароджаны высокім, вышэй за тры мэтры шчыльным дашчатым плотам у накладку — дошка на дошку, абцягнутым зьверху калючым дротам...» ⚡️ У Курапатах ляжыць ня менш за трыццаць тысяч забітых безь віны цывільных людзей, а паводле іншых ацэнак — больш за дзьвесьце пяцьдзясят тысяч. Пасьля вайны іх парэшткі спрабавалі зьнішчыць, але схаваць сьляды ня выйшла. ❗️Прыгадваецца кароткі тэкст З.Пазьняка : «Курапаты — слова-сьмерць, слова-жах, „ваше слово, товарішч маўзер“, магільны помнік расейскаму камунізму». 🎙 Падрабязней ў інтэрв'ю Зянона Пазняка - як Курапаты кансалідавалі нацыю ©️ "Некрафілы кажуць Сталін - пазітыўны персанах... ён памёр, яны смуткуюць па сваім СССР..." "Што ты скажаш гэтым людзям?" (Volski - SSSSSSR) - проста дайце пачытаць гэты артыкул. ©️ "...так, я служыў уладзе, але я нічога благога не зрабіў, чаму я мушу пачувацца вінаватым і адказваць? У іх няма ўяўлення пра калектыўную віну і калектыўную адказнасць, пра тое, што машына гвалту і тэрору складаецца з тысяч дробных частак, то бок з людзей, якія яе рухаюць." - Альгерд Бахарэвіч ©️ Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы... Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта – чалавек ці народ. - «Каласы пад сярпом тваім», Уладзімір Караткевіч @supermova #каляндар #курапаты
إظهار الكل...

😢 11 4👍 1
Майстар беларускага слова 🥳 3 чэрвеня 1935 - нарадзіўся Васіль Зуёнак (в. Мачулішча, Крупскі раён) - пісьменьнік, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і крытык. ⚡️ Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1990—1998). Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1982 год, за паэму «Маўчаньне травы»). Cтaлaя цягa дa вepшacклaдaння aбyдзiлacя мeнaвiтa ў чac шкoльнaгa юнaцтвa – дa 1949 гoдa нaзбipaўcя пepшы «збop твopaў», двa cшыткi вepшaў. Heкaтopыя зь ix былi дacлaны ў гaзeтy «Лiтapaтypa i мacтaцтвa», aдкyль пpыйшoў лicт з пapaдaй «яшчэ шмaт пaвyчыццa». Moжa, гэтыя cлoвы i вызнaчылi лёc Baciля 3yёнкa: пpaчытaўшы пicьмo з pэдaкцыi, бaцькa выпpaвiў cынa ў Бapыcaўcкae пeдaгaгiчнae вyчылiшчa. «Бapыcaўcкi пepыяд» (1950-1954) зьмянiўcя вyчoбaй нa aддзялeньнi жypнaлicтыкi фiлфaкa БДУ, кyды, мaючы дыплoм выдaтнiкa, Baciль 3yёнaк быў зaлiчaны бeз icпытaў. Cтyдэнцкiя гaды пpaxoдзiлi вa yнiкaльнaй aтмacфepы, y тaлeнaвiтым acяpoдкy: y дpyгoй пaлoвe 1950-x з Baciлём 3yёнкaм вучыліся Ніл Гiлeвiч, Aнaтoль Bяpцiнcкi, Pыгop Бapaдyлiн, Гeнaдзь Бypaўкiн, Mixacь Cтpaльцoў, Кacтycь Цьвipкa… Baciль 3yёнaк, нaдзвычaй cтpoгi i пaтpaбaвaльны дa cябe, ня cьпяшaўcя вынociць нa cyд чытaчoў плён yлacныx твopчыx пoшyкaў: aд дэбютy ў «чыpвoнaй змeнe» ў 1954 гoдзe (яшчэ paнeй вepшы дpyкaвaлicя ў бapыcaўcкaй paённaй гaзeцe) дa пepшaй кнiгi пpoйдзe бoльш зa дзecяцiгoддзe. 🖋 Перакладаў творы з расейскай, украінскай, баўгарскай, польскай, славацкай, сэрбскай і іншых моў. У 1978 годзе сумесна з Рыгорам Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У.Лучука «Возера-Бульдозера» (1978) 🔗 Запрашаем пазнаёміцца са зборнікамі паэзіі Зуёнка на камунікаце. Не дай мне Бог духоўным стаць бадзягам, Без памяці жывой, без каранёў, Ісьці бязмэтна за ілжывым сьцягам І верыць, што вяшчуе вараньнё. Народзе мой, не дай мне абмыліцца, Маўчаць, як ты маўчаў цераз вякі, І рабскаю рахманасьцю хваліцца, І падстаўляць для ўдару дзве шчакі. ✍️ «Не дай мне Бог...» #вершы #пісьменьнік #беларусь #мова @supermova
إظهار الكل...

👍 11 2👏 2
Маральная перавага + баявы ўздым = перамога. На досьвітку расейскія жаўнеры асьцярожна займалі баявыя пазыцыі. Карнікі меркавалі зьнянацку разграміць бунтароў і ўжо адвячоркам з трыюмфам вярнуцца ў горад. Але за падрыхтоўкай да штурму пільна сачылі камандзіры паўстанцаў і адпаведна рыхтаваліся да сустрэчы. ⚔️ 3 чэрвеня 1863 году пад вёскай Мілавіды (Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці) адбылася бітва паміж беларускімі паўстанцамі й расейскім войскам падчас паўстаньня 1863-1864 гадоў. З аднаго боку – каля 800 паўстанцаў. З другога – 5 ротаў салдатаў з 4 гарматамі. Разам гарадзенскія, ваўкавыскія й наваградзкія паўстанцы разьбілі расейскае войска. Бітва, у якой агулам загінулі 18 паўстанцаў і 52 расейскія жаўнеры цягнулася ўвесь дзень. На дапамогу расейскаму войску прыйшлі тры батальёны зь Нясьвіжа – ім заставалася толькі пахаваць палеглых у дзьве магілы й пакінуць месца бою. ❓Як сталася, што паўстанцы, якія ня мелі перавагі ў колькасьці ваяроў і зброі, перамаглі Мілавідзкую бітву? Гісторык мастацтва Сяргей Харэўскі лічыць, што ў іх быў сапраўды баявы ўздым. На бітву сабраліся паўстанцы з розных паветаў, розных сацыяльных станаў і веравызнаньняў. Напярэдадні лягер наведаў сам Кастусь Каліноўскі – ён мог натхніць людзей свваёй харызмай. 🛡 Забітыя паўстанцы й царскія вайскоўцы былі пахаваныя на супрацьлеглых баках шашы – зараз так і стаяць тут два помнікі: чыгунны крыж – для жаўнераў, капліца-помнік – для паўстанцаў. 📝 Чытайце артыкул — За што і з кім змагаліся каліноўцы? Памяць: ▪️У 1900 годзе пад Мілавідамі быў усталяваны помнік – камень з мэмарыяльнай плітой і надпісам па-беларуску. ▪️ У 1993 годзе Мілавідзкай школе было прысвоена імя А. Лянкевіча, палкоўніка, які кіраваў паўстанцамі падчас бітвы. ▪️ Памяць пра падзеі захоўваюцца й у назве вуліцы – Паўстанцаў. ▪️ У Мілавідзкай школе дзейнічае музэй, прысьвечаны паўстаньню. 📍 Ушаноўвайце памяць паўстанцаў — Капліца на полі пад Мілавідамі #мова #supermova #гісторыя #мілавіды
إظهار الكل...

10🔥 2👍 1