uz
Feedback
Чытанка на ноч

Чытанка на ноч

Kanalga Telegram’da o‘tish

Казкі на 5-8 хвілін на добры сон ✨

Ko'proq ko'rsatish
Mamlakat belgilanmaganKitoblar19 032
800
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-27 kunlar
-430 kunlar
Postlar arxiv
Новая вокладка на канале — праца беларускай мастачкі Вікторыі Iльiной. Карціна называецца «Лета з роварам» і, наколькі нам вя
Новая вокладка на канале — праца беларускай мастачкі Вікторыі Iльiной. Карціна называецца «Лета з роварам» і, наколькі нам вядома, яе ўжо не існуе. Але і ў гэтым ёсць нешта сімвалічнае: лета (і час увогуле) вельмі хуткаплынныя. І калі спыніць гэтую плынь немагчыма, то нешта мы ўсё ж можам зрабіць: захоўваць моманты ва ўспамінах, прыгодах, карцінах і гісторыях. Тым больш што летам гэта рабіць нібыта прасцей за ўсё. 🌞 #вокладка

«Жаласлівая каралеўна» Пятро Васючэнка Працягласць 9 хвілін 🪲 Казка пра тое, што ў дабрыні да іншага, у слязах і смеху насамрэч шмат сілы, а Краіна-Дзе-Ніколі-Не-Плачуць зусім не пра шчасце. У Краіне-Дзе-Ніколі-Не-Плачуць жыла сабе каралеўна Людвіка Першая Жаласлівая. У гэтай краіне працавалі і зараблялі грошы сурʼёзныя людзі, якія не мелі часу на тое, каб плакаць (і смяяцца таксама). Лічылася, што ўсе ў гэтай краіне шчаслівыя, бо ніхто не смяецца і не плача. Пры сустрэчы сурʼёзныя людзі не размаўлялі ні пра кветкі, ні пра надворʼе, а казалі адно: «Грошы-грошы, грошы-грошы, грошы-грошы».

Дарагія сяброўкі і сябры, на мінулым тыдні выйшла апошняя частка кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэра
Дарагія сяброўкі і сябры, на мінулым тыдні выйшла апошняя частка кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Дзякуй усім, хто слухалі і былі разам з Алісай у яе прыгодах 🤸 Нагадаю, што ў замацаванным паведамленні сабраныя ўсе казкі і гісторыі, якія жывуць у гэтым канале і заўжды гатовыя распавесці вам штосьці цікавае. У тым ліку – ужо і Аліса. Да гэтага ўсяго можна вяртацца, а хутка я вярнуся да вас з новымі гісторыямі ✨ P.S. На фотаздымку – апошні верш з кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» ў перакладзе Веры Бурлак.

«Хто каго сніў» — дванаццаты, апошні, раздзел кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак Працягласць — 5 хвілін 🛌 А цяпер, Кіці, трэба вырашыць, хто ж гэта ўсё сніў. Гэта вельмі сурʼёзнае пытанне, мая дарагая, і няма чаго лізаць лапку — быццам Дзіна не мыла цябе зранку!

Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік

«Пераўтварэнне» і «Абуджэнне» — дзясяты і адзінаццаты раздзелы кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак Працягласць — 1 хвіліна 🐈 ... і ўрэшце сапраўды зрабілася кацянём.

Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік

«Каралева Аліса» — працяг дзявятага раздзела кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак Працягласць – 18 хвілін 🍽 — Наўрад ці калі-небудзь дагэтуль камусьці даводзілася клапаціцца пра дзвюх сонных Каралеваў адразу!

Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік

Новая вокладка на канале Гэтым разам — праца беларускага мастака Міхася Мішука. На ёй — доўгачаканы час: квітнеючыя дрэвы і а
Новая вокладка на канале Гэтым разам — праца беларускага мастака Міхася Мішука. На ёй — доўгачаканы час: квітнеючыя дрэвы і абяцанне будучага цяпла. Якое абавязкова настане, як і ноч з новымі казкамі ✨

«Каралева Аліса» — дзявяты раздзел кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак Працягласць – 18 хвілін 👑 — Вось гэта сапраўды нішто сабе! — прамовіла Аліса. — Ніколі б не падумала, што стану Каралевай так хутка. А гэта значыць, Ваша Вялікасць, — працягвала яна строга (бо часам любіла параспякаць сябе): — што Вы больш ніколі не будзеце валяцца на траве, як цяпер! Каралевы, каб жа вы ведалі, мусяць трымаць марку!

Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік

«Гэта я сам прыдумаў» — працяг восьмага раздзела кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак Працягласць – 18 хвілін 🎶 3 усіх дзівосаў, якія Аліса бачыла ў сваім падарожжы скрозь Люстэрка, гэтае пакінула найяскравейшы след у яе памяці.

Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік

«Гэта я сам прыдумаў» — восьмы раздзел кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак Працягласць – 15 хвілін 🗿 Думкі Алісы былі перапынены гучным крыкам: — Гэй! Стой! Табе шах!

Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік

«Леў і Аднарог» — працяг сёмага раздзела кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак Працягласць – 12 хвілін 🦄 «Ад бойкі ўзняўся такі воблак пылу, што Аліса спачатку нават разгубілася: хто ў ім хто? Але хутка пазнала Аднарога — па рогу».

Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік

«Леў і Аднарог» — сёмы раздзел кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак Працягласць – 10 хвілін 🐴 «Аліса ўбачыла Белага Караля, які сядзеў на зямлі і нешта старанна запісваў у нататніку».

Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». Мастачка Кацярына Дубовік

Чытанка на ноч - Telegram kanali @night_readings_s_s statistikasi va tahlili