Чытанка на ноч
Відкрити в Telegram
800
Підписники
Немає даних24 години
-27 днів
-430 день
Архів дописів
Новая вокладка на канале — праца беларускай мастачкі Вікторыі Iльiной.
Карціна называецца «Лета з роварам» і, наколькі нам вядома, яе ўжо не існуе. Але і ў гэтым ёсць нешта сімвалічнае: лета (і час увогуле) вельмі хуткаплынныя. І калі спыніць гэтую плынь немагчыма, то нешта мы ўсё ж можам зрабіць:
захоўваць моманты ва ўспамінах, прыгодах, карцінах і гісторыях. Тым больш што летам гэта рабіць нібыта прасцей за ўсё.
🌞
#вокладка
«Жаласлівая каралеўна» Пятро Васючэнка
Працягласць 9 хвілін
🪲
Казка пра тое, што ў дабрыні да іншага, у слязах і смеху насамрэч шмат сілы, а Краіна-Дзе-Ніколі-Не-Плачуць зусім не пра шчасце.
У Краіне-Дзе-Ніколі-Не-Плачуць жыла сабе каралеўна Людвіка Першая Жаласлівая. У гэтай краіне працавалі і зараблялі грошы сурʼёзныя людзі, якія не мелі часу на тое, каб плакаць (і смяяцца таксама). Лічылася, што ўсе ў гэтай краіне шчаслівыя, бо ніхто не смяецца і не плача. Пры сустрэчы сурʼёзныя людзі не размаўлялі ні пра кветкі, ні пра надворʼе, а казалі адно: «Грошы-грошы, грошы-грошы, грошы-грошы».
Дарагія сяброўкі і сябры,
на мінулым тыдні выйшла апошняя частка кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала.
Дзякуй усім, хто слухалі і былі разам з Алісай у яе прыгодах 🤸
Нагадаю, што ў замацаванным паведамленні сабраныя ўсе казкі і гісторыі, якія жывуць у гэтым канале і заўжды гатовыя распавесці вам штосьці цікавае. У тым ліку – ужо і Аліса.
Да гэтага ўсяго можна вяртацца, а хутка я вярнуся да вас з новымі гісторыямі ✨
P.S. На фотаздымку – апошні верш з кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» ў перакладзе Веры Бурлак.
«Хто каго сніў» — дванаццаты, апошні, раздзел кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак
Працягласць — 5 хвілін
🛌
А цяпер, Кіці, трэба вырашыць, хто ж гэта ўсё сніў. Гэта вельмі сурʼёзнае пытанне, мая дарагая, і няма чаго лізаць лапку — быццам Дзіна не мыла цябе зранку!
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».
Мастачка Кацярына Дубовік
«Пераўтварэнне» і «Абуджэнне» — дзясяты і адзінаццаты раздзелы кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак
Працягласць — 1 хвіліна
🐈
... і ўрэшце сапраўды зрабілася кацянём.
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».
Мастачка Кацярына Дубовік
«Каралева Аліса» — працяг дзявятага раздзела кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак
Працягласць – 18 хвілін
🍽
— Наўрад ці калі-небудзь дагэтуль камусьці даводзілася клапаціцца пра дзвюх сонных Каралеваў адразу!
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».
Мастачка Кацярына Дубовік
Новая вокладка на канале
Гэтым разам — праца беларускага мастака Міхася Мішука.
На ёй — доўгачаканы час: квітнеючыя дрэвы і абяцанне будучага цяпла. Якое абавязкова настане, як і ноч з новымі казкамі ✨
«Каралева Аліса» — дзявяты раздзел кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак
Працягласць – 18 хвілін
👑
— Вось гэта сапраўды нішто сабе! — прамовіла Аліса. — Ніколі б не падумала, што стану Каралевай так хутка. А гэта значыць, Ваша Вялікасць, — працягвала яна строга (бо часам любіла параспякаць сябе): — што Вы больш ніколі не будзеце валяцца на траве, як цяпер! Каралевы, каб жа вы ведалі, мусяць трымаць марку!
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».
Мастачка Кацярына Дубовік
«Гэта я сам прыдумаў» — працяг восьмага раздзела кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак
Працягласць – 18 хвілін
🎶
3 усіх дзівосаў, якія Аліса бачыла ў сваім падарожжы скрозь Люстэрка, гэтае пакінула найяскравейшы след у яе памяці.
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».
Мастачка Кацярына Дубовік
«Гэта я сам прыдумаў» — восьмы раздзел кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак
Працягласць – 15 хвілін
🗿
Думкі Алісы былі перапынены гучным крыкам:
— Гэй! Стой! Табе шах!
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».
Мастачка Кацярына Дубовік
«Леў і Аднарог» — працяг сёмага раздзела кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак
Працягласць – 12 хвілін
🦄
«Ад бойкі ўзняўся такі воблак пылу, што Аліса спачатку нават разгубілася: хто ў ім хто? Але хутка пазнала Аднарога — па рогу».
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».
Мастачка Кацярына Дубовік
«Леў і Аднарог» — сёмы раздзел кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала. Пераклад Веры Бурлак
Працягласць – 10 хвілін
🐴
«Аліса ўбачыла Белага Караля, які сядзеў на зямлі і нешта старанна запісваў у нататніку».
Ілюстрацыя да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».
Мастачка Кацярына Дубовік
Вже доступно! Дослідження Telegram за 2025 — головні інсайти року 
