uz
Feedback

Firibgarlarga uchmang! Telemetrio bunday kanallarni topadi va belgilaydi 👉 Belgini ko‘rmoqchi bo‘lsangiz, obuna bo‘ling 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Kanalga Telegram’da o‘tish
1 267
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kun
Ma'lumot yo'q30 kun
Postlar arxiv
Repost from Наша Ніва
Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм» Суд Па
Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм» Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу — яна належала Алесю Яўдаху, які нядаўна арыштоўваўся па «справе кнігароў». Таксама гэты статус атрымалі чатыры беларускамоўныя кнігі, з якіх тры — літаратурныя творы, а адна — зборнік твораў беларускага нацыянальнага дзеяча. https://nashaniva.com/392216 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392216

Айзек Азімаў: магілёвец, які прыдумаў будучыню Сёння, 6 красавіка, дзень памяці выбітнага амерыканскага пісьменніка-фантаста
Айзек Азімаў: магілёвец, які прыдумаў будучыню Сёння, 6 красавіка, дзень памяці выбітнага амерыканскага пісьменніка-фантаста Айзека Азімава. Ён нарадзіўся ў маленькай вёсцы, дзе наўрад ці нехта марыў пра космас. А стаў чалавекам, які фактычна прыдумаў будучыню. Айзек Азімаў – ураджэнец вёскі Пятровічы, якая гістарычна адносілася да Магілёўшчыны. Хлопчык, які ў дзяцінстве не ведаў англійскай мовы, праз некалькі дзесяцігоддзяў стаў адным з самых чытаных аўтараў свету, напісаў больш за 500 кніг і прыдумаў законы робататэхнікі, якія сёння абмяркоўваюць у рэальных універсітэтах і тэхналагічных кампаніях. Як атрымалася, што хлопчык з магілёўскай вёскі змяніў уяўленне свету пра будучыню – і чаму яго гісторыя сёння гучыць асабліва актуальна? – чытайце ў матэрыяле Магілёў.media

Сакрэты "Скарынаўкі": што зберагае беларуская бібліятэка ў Лондане і чаму туды імкнуцца даследчыкі? Экскурсія ад Змітра Лукашука + размова з Паўлам Шаўцовым Заснаваная ў 1971 годзе, Бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане на сёння з’яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў беларускай культуры і гісторыі на Захадзе. Яна захоўвае ўнікальную калекцыю кніг, дакументаў, мапаў, а таксама матэрыялы пра беларускую дыяспару. Кіраўніца "Вольнага хору" Галіна Казіміроўская ў тутэйшых архівах адшукала скарб — творы Міколы Куліковіча! Выпраўляемся на экскурсію па гэтым чароўным месцы на чале з сябрам Апякунскай рады "Скарынаўкі" Паўлам Шаўцовым: https://www.youtube.com/watch?v=tmnQjnTd29g

Repost from Новы Час
Уся надзея на бітлоў! 😎 У 1966 годзе польскія ўлады сур’ёзна разглядалі ідэю запрасіць The Beatles. Мэта — адцягнуць людзей
Уся надзея на бітлоў! 😎 У 1966 годзе польскія ўлады сур’ёзна разглядалі ідэю запрасіць The Beatles. Мэта — адцягнуць людзей ад Касцёла і перацягнуць моладзь на бок рок-н-ролу. І вось чым гэта ўсё закончылася. Гісторыя, якая выглядае як анекдот, але шмат што тлумачыць. 👉Чытаць цалкам Спасылка без VPN

Ці ведалі вы, што праца беларуса Барыса Кіта дапамагла амэрыканцам ажыцьцявіць першы палёт да Месяца? Апавядаем гісторыю славутага беларуса

Repost from Наша Ніва
Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту? Старонкі выданняў беларускага пер
Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту? Старонкі выданняў беларускага першадрукара вярнуліся ў Прагу, але не ў якасці фаліянтаў, а як абрэзкі, якія амаль пяць стагоддзяў былі схаваныя ўнутры скуранога пераплёту іншай кнігі. Гэтая парадаксальная знаходка раскрывае некаторыя дэталі сувязяў Францыска Скарыны. https://nashaniva.com/392003 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392003

Repost from Historyja
Беларуская мова, чаму без яе нічога не атрымаецца? Колькі разоў аб абаронцаў расейшчыны, у тым ліку расейскай мовы вы чулі, што "какая разница" ды увогуле "посмотрите" на Швейцарыю, Ірляндыю або Аўстрыю? Вось толькі акрамя пустых лозугаў не ішоў аналізм, у тым ліку ўсведамленне, што няма швейцарскай ці аўстрыйскай моў, а беларуская ёсць, яшчэ. За выключэннямі, "мова адпавядае краіне - агульнае еўрапейскае правіла". Гісторык, этнолаг і культурны антраполаг Павал Церашковіч тлумачыць, чаму беларуская мова неабходная для незалежнасці Беларусі, асабліва чаму свая мова істотная пры суседстве з Расіяй, якая навязвае сваю расейскую мову. Усё інтэрв'ю

Выйшла кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.” “Кніга разглядае палітычную гісторыю беларускай м
Выйшла кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.” “Кніга разглядае палітычную гісторыю беларускай мовы ад Х ст., часоў з’яўлення першай беларускай дзяржавы — Полацкага княства, да 1996 г., калі на беларускую дзяржаву чарговы раз пачала наступ расейская мова, намагаючыся такім чынам зноў знішчыць рукамі ворагаў і здраднікаў беларускую дзяржаўнасць і беларускі народ”, – паведамляе праваабарончая ініцыятыва «Права на мову». Больш на: https://racyja.com/by/kultura/pabacyla-svet-kniha-palitycnaja-historyja-belaruskaj-movy/

📖 Пераасэнсаванне міжэтнічных адносін у Балтыйскім рэгіёне У адкрытым доступе выйшла новая кніга Ethnic Relations in the Bal
📖 Пераасэнсаванне міжэтнічных адносін у Балтыйскім рэгіёне У адкрытым доступе выйшла новая кніга Ethnic Relations in the Baltic Reconsidered, выдадзеная CEU Press. Укладальнікі выдання — Bradley Woodworth, а таксама Darius Staliūnas і Violeta Davoliūtė. Кніга прапануе шырокі погляд на Балтыйскі рэгіён праз гісторыю міжэтнічных адносін ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя да сёння. Аўтары адыходзяць ад вузкіх нацыянальных наратываў і разглядаюць рэгіён праз катэгорыі ідэнтычнасці, улады, імперскай спадчыны і гвалту. Асобная ўвага надаецца таму, як змены межаў і палітычных рэжымаў разбуралі «стабільныя» ідэнтычнасці, спрыялі з’яўленню новых формаў самавызначэння і адначасова ўзмацнялі канфлікты. У кнізе таксама аналізуюцца гістарычныя траўмы, досвед супрацоўніцтва і супрацьстаяння. 🔗 Выданне выкладзена ў адкрыты доступ

Repost from Наша Ніва
Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-бе
Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску Уратаваная калекцыя — беларускія экспанаты, сабраныя пасля вайны Юр'ем Попкам, эмігрантам тамтой хвалі. https://nashaniva.com/391631 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391631

Repost from Белсат
🤷‍♂️У Беларусі памаліліся за забойцу паўстанцаў З нагоды "дня яднання" берасцейскі святар Яўген Казук асвяціў надмагілле вай
+1
🤷‍♂️У Беларусі памаліліся за забойцу паўстанцаў З нагоды "дня яднання" берасцейскі святар Яўген Казук асвяціў надмагілле вайскоўца, які ў складзе расейскіх войскаў падаўляў паўстанне на тэрыторыі Беларусі ў 1830-1831 гадах. Падчас цырымоніі з удзелам  расейскага консула і беларускага мытніка гучалі словы аб "доўгім працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі", а таксама аб неабходнасці захоўваць памяць аб людзях, якія "не змаглі застацца ў баку, калі Радзіму неабходна было абараніць" і "служылі ў імя дзяржавы". Магіла генерал-маёра царскай арміі Паўла Пхеідзэ знаходзіцца на мяжы з Польшчай, побач з пунктам мытнага афармлення «Варшаўскі мост». Доўгі час помнік знаходзіўся ў занядбаным стане, але да "дня яднання" Беларусі і Расіі яго аднавіла Берасцейская мытня. ☝️

«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў «Наша Ніва» звя
«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў «Наша Ніва» звярнула ўвагу на конкурс Вялікага тэатра на новую оперу-балет «Паданне пра князёў полацкіх». Музыку прапануюць пісаць на ўжо гатовае лібрэта Дзяніса Дука — доктара гістарычных навук, былога рэктара Магілёўскага ўніверсітэта, а цяпер рэктара Акадэміі кіравання. Сам тэкст для «нацыянальнай» пастаноўкі напісаны па-руску, але пытанне не толькі ў мове. Як адзначае выданне, у лібрэта выразна бачная оптыка «рускага свету»: у цэнтры апынаецца не полацкая перспектыва і не трагедыя Рагнеды пасля захопу Полацка, а сюжэт пра «хрышчэнне Русі» і гістарычную місію Уладзіміра. Рагнеда ж паказаная не як гордая полацкая князёўна і пачынальніца асобнай полацкай дынастыі, а найперш як пакрыўджаная жонка, якая ўмольвае князя не пакідаць яе.

Пад Віцебскам знайшлі крыж XVII ст.: каму ён быў пастаўлены? 30 сакавіка ў вёсцы Кароўка знайшлі каменны крыж. Гісторык Дзяні
Пад Віцебскам знайшлі крыж XVII ст.: каму ён быў пастаўлены? 30 сакавіка ў вёсцы Кароўка знайшлі каменны крыж. Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў піша: «Асноўны тэкст чытаецца ўпэўнена: «[Сеи?] крыжъ стоить [за] небощыкомъ славное памети Гарасимомъ Игнатовичомъ Ушаковичомъ Коровчинскимъ року 1639»… Ушаковічы-Кароўчынскія – род панцырных баяр, які фіксуюць крыніцы 16-17 ст. Пад 1630 г. маецца цікавы дакумент – ліст суражскага падстаросты Яна Стахоўскага «бояромъ Коровчаномъ» аб размежаванні іх земляў з землямі лемніцкіх сялян... Продак Ушаковічаў Іван Ушак атрымаў тут зямлю ад віцебскага ваяводы (1555 - 1564) Стэфана Збаражскага. У Івана Ушака былі сыны Васька, Ігнат, Іван, Андрэй і Юрка, якія і валодалі навакольнымі землямі. У Ігната Ушаковіча быў сын Гарасім. Гарасіма Ігнатавіча таксама можна сустрэць у дакументах Віцебскага земскага суда з 1618 па канец 1630-х гг. У канцы 1630-х гэты заслужаны чалавек памёр і ягоныя сыны Антон і Зміцер паставілі па ім гэты цудоўны каменны помнік, які захаваўся да нашага часу».

«Гісторыя поўная нечаканасцей, і не ўсе яны непрыемныя». Крысціна Сабаляўскайце – пра ВКЛ, Беларусь і Расію Літоўская інтэлек
+2
«Гісторыя поўная нечаканасцей, і не ўсе яны непрыемныя». Крысціна Сабаляўскайце – пра ВКЛ, Беларусь і Расію Літоўская інтэлектуалка і пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце ў шчырым інтэрв'ю «Салідарнасці» распавяла пра смешную сітуацыю падчас прэзентацыі раманаў «Silva rerum» па-беларуску, любімыя месцы ў Вільні і прычыны нелюбові да Расіі. Чытайце на сайце Без VPN

Repost from Наша Ніва
Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларус
Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву Супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея адшукалі ў архівах невядомае ліставанне ўдавы графа Канстанціна Тышкевіча. Каб прачытаць дакументы, напісаныя заблытаным почыркам, спатрэбілася дапамога мясцовага каталіцкага святара. Знойдзеныя лісты раскрылі, што фундаментальная праца «Вілія і яе берагі» магла не пабачыць свет праз аферыстаў. https://nashaniva.com/391754 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391754

🧐 «Няма пана на ўлана», альбо Што падарылі свету беларускія татары Галоўным унёскам беларуска-літоўскіх татар у сусветную гі
🧐 «Няма пана на ўлана», альбо Што падарылі свету беларускія татары Галоўным унёскам беларуска-літоўскіх татар у сусветную гісторыю і культуру стала тое, што яны — заснавальні асобнага віда кавалерыі Новага часу — уланаў, а іх этнічныя рагатыя шапкі — уланкі — былі правобразам сусветнай моды на галаўны ўбор, які палякі назавуць рагатыўкай, а амерыканцы — канфедэраткай. 🗡 У XVII стагоддзі ўланы сталі ўзорам стылю. Капіравалі не толькі тактыку іх злучэнняў і тэхніку верхавой язды, але і іх знешні выгляд. Татарская мода пашырылася па ўсёй Еўропе. Чаму так сталася, і чаму ўланы сталі такімі папулярнымі, распавядаем у артыкуле па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Лойка і Акудовіч. Дзе была б Беларусь без 30 год з Расеяй 2 красавіка спаўняецца 30 гадоў з пачатку беларуска-расейскай інтэг
Лойка і Акудовіч. Дзе была б Беларусь без 30 год з Расеяй 2 красавіка спаўняецца 30 гадоў з пачатку беларуска-расейскай інтэграцыі. Рэжым Лукашэнкі разглядае гэты час як посьпех і імпульс для разьвіцьця краіны, а апанэнты ўлады — праз прызму залежнасьці і страчаных магчымасьцяў. ❓Што гэты саюз даў беларускай эканоміцы і палітычнай сыстэме? Як ён адбіўся на культуры, мове і ідэнтычнасьці? Госьці «ПіКа Свабоды» — рэдактарка праекту «Plan B» Вольга Лойка і гісторык Цімох Акудовіч. ГЛЯДЗЕЦЬ: https://www.youtube.com/watch?v=bnicZQJG5Rc

Repost from bellitinfo
📕Кніга пра перліны беларускай архітэктуры выйшла на 4 мовах. У выдавецтве “Беларусь” пабачыла свет выданне пра скарбы белару
📕Кніга пра перліны беларускай архітэктуры выйшла на 4 мовах. У выдавецтве “Беларусь” пабачыла свет выданне пра скарбы беларускай старажытнай архітэктуры “Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў”. Багата ілюстраванае падарункавае выданне выйшла на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай. Падрабязней ⬅️ Чытаць без VPN 🔗

Як знайсці сваіх продкаў у лічбавую эпоху? Многія лічаць, што генеалогія — гэта пыльныя тэчкі і бясконцыя запыты ў архівы. На
Як знайсці сваіх продкаў у лічбавую эпоху? Многія лічаць, што генеалогія — гэта пыльныя тэчкі і бясконцыя запыты ў архівы. Насамрэч велізарны пласт інфармацыі ўжо даступны анлайн, трэба толькі ведаць, дзе і як шукаць. Запрашаем вас на бясплатны варкшоп «Генеалогія без архіваў: адкрытыя крыніцы для пошуку гісторыі сям'і». Вядоўца сустрэчы — Ігар Станкевіч, журналіст і даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій з амаль 30-гадовым досведам, аўтар кнігі «Гісторыя сям'і Каменскіх». Ігар ужо не першы год дапамагае людзям знаходзіць інфармацыю пра сваіх рэпрэсаваных сваякоў і вяртае да жыцця гісторыі цэлых сем'яў. Гэты варкшоп будзе карысны тым, хто: 👉🏻 хоча ведаць свае карані, але не разумее, з чаго пачаць пошукі; 👉🏻 ужо спрабаваў шукаць, але зайшоў у тупік і не ведае, куды рухацца далей; 👉🏻 адчувае важнасць сувязі пакаленняў і хоча знайсці сляды сваіх продкаў — нават без доступу да закрытых архіваў. Што вы забераце з сабой: 👉🏻 спіс адкрытых анлайн-баз, пра якія мала хто ведае; 👉🏻 інструменты для сістэматызацыі даных (каб пошук не ператварыўся ў хаос); 👉🏻 разуменне, як па крупінках сабраць гісторыю сям'і з адкрытых крыніц. 📅 Калі: 2 красавіка (чацвер) ⏰ Час: 18:30–19:30 (па Варшаве) Як патрапіць на варкшоп? Занятак пройдзе ў Zoom па папярэдняй рэгістрацыі. Месцы на такія сустрэчы звычайна разлятаюцца хутка, таму не адкладайце «на потым». 🔗 Рэгіструйцеся проста зараз па спасылцы Да сустрэчы ў Нацыі Лідараў! 🚨 Нацыя Лідараў прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем на тэрыторыі Беларусі. Калі ласка, паклапаціцеся аб сваёй бяспецы і беражыце сябе! #Радавод Поддержать проект 🔥 Сайт | ТГ | Чат | Бот | Youtube | Insta |FB | Soundcloud

Repost from Наша Ніва
Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў Звычайныя земляныя працы мясцовых камунальнікаў прынеслі цікавую знаходку. У невялікай вёсцы Кароўка Віцебскага раёна з зямлі дасталі каменны крыж, які праляжаў там каля чатырох стагоддзяў. Зараз ён будзе захоўвацца ў Віцебскай ратушы. https://nashaniva.com/391764 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391764