uz
Feedback

Firibgarlarga uchmang! Telemetrio bunday kanallarni topadi va belgilaydi 👉 Belgini ko‘rmoqchi bo‘lsangiz, obuna bo‘ling

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Kanalga Telegram’da o‘tish
1 272
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+87 kun
+1230 kun
Postlar arxiv
Як апошні абраны мінскі губернскі маршалак шляхты Аляксандр Лапа стаў ахвярай рэпрэсій Міхаіла Мураўёва Пра гэта беларускі ар
Як апошні абраны мінскі губернскі маршалак шляхты Аляксандр Лапа стаў ахвярай рэпрэсій Міхаіла Мураўёва Пра гэта беларускі архівіст Юрый Снапкоўскі піша ў часопісе Studia Białorutenistyczne. Аляксандр Лапа (1802 - 1869) быў прадстаўніком каталіцкага шляхецкага роду. Падчас паўстання ў 1863 годзе яго добраахвотная адстаўка з пасады маршалка дваранства Мінскага генерал-губернатара супала з пераходам Міхаіла Мураўёва на пасаду Віленскага генерал-губернатара, што прыцягнула ўвагу апошняга. Мураўёў выдаў загад аб арышце Лапы, падазраючы яго ў недастатковай лаяльнасці і нават падтрымцы сабатажу з боку чыноўнікаў. Арышт і ссылка на Урал не толькі сталі прычынай сыходу Лапы з грамадска-палітычнай арэны імперыі, але і прадвызначылі яго сацыяльна-эканамічную маргіналізацыю і, у пэўным сэнсе, смерць. Таксама гэта падзея паставіла кропку ў існаванні інстытута выбараў маршалкаў шляхты ў заходнім рэгіёне імперыі і паклала пачатак гвалтоўнаму паслабленню ролі польскага землеўладання, адзначае Юрый Снапкоўскі.

25 артэфактаў беларускага пратэсту – Музей Вольнай Беларусі выдаў свой першы каталог. Адкрыты ў Варшаве летам 2022 года Музей
+3
25 артэфактаў беларускага пратэсту – Музей Вольнай Беларусі выдаў свой першы каталог. Адкрыты ў Варшаве летам 2022 года Музей Вольнай Беларусі падрыхтаваў першы каталог збораў, адзначыўшы ў ім 25 найбольш важных артэфактаў са сваіх калекцый. Сам музей створаны для “збору, захавання, вывучэння і папулярызацыі гісторыка-культурных феноменаў і артэфактаў, якія адлюстроўваюць барацьбу беларускага народа за дэмакратычныя і нацыянальныя каштоўнасці” – гаворыцца ў выданні. Тэматычна каталог дзеліцца на чатыры рубрыкі. Гэта “Надзея” – калекцыя прадметаў, звязаных з пратэстнай актыўнасцю ў Беларусі 2020 года, “Ахвярнасць і гераізм” – раздзел, прысвечаны палітвязням, “Салідарнасць з Украінай”, што дэманструе асабістыя рэчы беларускіх добраахвотнікаў, удзельнікаў абароны Украіны супраць поўнамаштабнай расійскай агрэсіі і “Супрацьстаянне”, тэматычны блок пра супраціўленне дыктатуры А. Лукашэнкі ў сучасных умовах і пераважна на міжнароднай арэне. Густоўна аформлены, альбом дэманструе найбольш каштоўныя экспанаты музея, сабраныя за некалькі апошніх гадоў працы. Тут знакамітая вясельная сукенка “БЧБ-нявесты” Іны Зайцавай, сцяг з імёнамі ўсіх беларускіх палітвязняў, над якім працуе Марыя Грыц. Кантролер рэйв-выканаўцы Папы Бо, барабаны ўдзельнікаў вулічных мінскіх маршаў, асабістыя рэчы Міраслава Лазоўскага і Васіля Грудовіка, што загінулі на полі бою ва Украіне. Вопратка жанчын-палітзняволеных і куля, якой быў паранены адзін з удзельнікаў пратэстаў. Таксама – дакументы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення “Аб перадачы сітуацыі ў Беларусі ў пракуратуру Міжнароднага крымінальнага суда” і такі яскравы сімвалічны артэфакт, напрыклад, як працоўная папка Святланы Ціханоўскай, з якой яна выступае на міжнародных форумах і сустрэчах. Фотаздымкі артэфактаў суправаджаюцца кароткімі апісаннямі і цытатамі з інтэрв’ю саміх галоўных герояў – людзей, што стваралі і ўвасаблялі ў сваіх асабістых дзеяннях мірны беларускі пратэст супраць дыктатуры. “Супрацьстаянне беларусаў пачалося як яркая ўспышка, што асвяціла розум мільёнам і выхапіла з ценю раней схаваных дэманаў. – так падсумоўваюць сучасны стан беларускага пратэсту аўтары каталогу – Цяпер, ва ўмовах звярынай помслівасці Лукашэнкі і татальных чыстак, тысяч палітзняволеных у турмах і соцень тысяч вымушаных эмігрантаў, беларускі супраціў працягваецца як падпольная плыня ўнутры краіны і шырокая хваля за яе межамі.” Выданне лімітаванае, і як нам паведамілі ў Музеі Вольнай Беларусі, каталог распаўсюджваецца сярод арганізацый-партнёраў музея, а таксама прызначаны для міжнароднай аўдыторыі – акрамя беларускай мовы, усе тэксты пададзены таксама па-польску і па-ангельску. Пазнаёмицца з дзейнасцю Музея Вольнай Беларусі можна ў Instagram i Facebook альбо паглядзець выпускі дакументальнага праекта “Артэфакты Музея Вольнай Беларусі”.

Яшчэ сто гадоў таму беларускія хаты ўпрыгожвалі ажурныя папяровыя ўзоры — выцінанкі. Гэта быў кароткі, але прыкметны час, калі даўняя беларуская творчасць вярнулася з забыцця. Але зусім хутка, ужо ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, выцінанка амаль знікала з побыту. Між тым у снежні Камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключыў беларускую выцінанку ў Рэпрэзентатыўны спіс.Што такое выцінанка? PALATNO расказвае пра карпатлівае беларускае мастацтва, пра якое вы маглі і не чуць.

Repost from Historyja
Зянон Пазняк, Станіслаў Шушкевіч і Біл Клінтан у Курапатах. 15 студзеня 1994 года.

Былы міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі», то бок украінскімі. Дыпламат паразважаў пра сівую даўніну Вялікага Княства Літоўскага, але зблытаў каго, куды, што і чаму. Падрабязнасці ў "Нашай Нівы".

Стары Новы год - як гэты аксюмарон кшталту гарачы лёд з’явіўся ў Беларусі? Ці праўда, што Пётр 1 перанёс у нам Новы год? Разбіраюцца нашыя сябры з Воршы.

Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў
Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчы(-ц), аспірант(-ак) і выкладчы(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускай акадэмічнай супольнасці, а таксама яго інтэграцыя ў агульную еўрапейскую адукацыйную прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва. Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў. Дзеля чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследаванні ў розных галінах навуковай дзейнасцi. Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер. Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы. Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС. Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года. Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.

Польскі калекцыянер знайшоў у Беластоку ўнікальныя абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму. Цяпер мужчына марыць пабываць у Гродне і перадаць частку калекцыі ў мясцовы музей.

Прэм’ера стужкі "Адзін з нас" пра Сяргея Ціханоўскага адбылася на YouTube-канале “Настоящее время. Док”. “Мы ўпэўненыя, што роля Сяргея Ціханоўскага ў абуджэнні грамадскай актыўнасці беларусаў дагэтуль недаацэненая. Менавіта пра гэта мы хацелі паразважаць у сваёй працы і — адпаведна — прапанаваць гэтыя развагі гледачам. Таксама імкнуліся паказаць рашучасць Сяргея, яго цвёрдасць і ўпэўненасць, падаецца, што менавіта гэтых якасцяў нам часам не хапае, — кажуць стваральнікі стужкі. — Нашая работа — гэта і доказ, што людзі за кратамі не забытыя. Што іх ахвярнасць не была дарэмнай. Што мы ўдзячныя ім. Што іх прыклад для нас вельмі важны”. Разам з тым каманда праекта мае надзею, што “Адзін з нас” дапаможа яшчэ раз звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на пытанні беларускіх вязняў.

Пабачыла свет кніга магілёўскага гісторыка Аляксея Бацюкова "Магілёўскае цунамі", аб гэтым аўтар паведаміў на сваёй старонцы
Пабачыла свет кніга магілёўскага гісторыка Аляксея Бацюкова "Магілёўскае цунамі", аб гэтым аўтар паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбук. Кніга прысвечана самай буйной тэхнагеннай катастрофе на тэрыторыі Беларусі. Трагедыя адбылася 10 красавіка 1942 года ў Маглёве. Праз абрушэнне дамбы ў горадзе здарыўся патоп на рачулцы Дубравенцы, які ўвайшоў у гісторыю як «Магілёўскае цунамі». Ахвярамі стыхіі сталі ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек, сто пятнаццаць жылых дамоў былі знесены хвалямі вады і разбіты метровымі льдзінамі, яшчэ некалькі дзясяткаў пашкоджаны, а ў шматлікіх іншых — людзі захлыналіся і танулі ў сваіх пакоях, не паспеўшы выкараскацца на вуліцу. Усяго дваццаць хвілін доўжылася паводка, і гэта былі дваццаць хвілін перадсмяротных крыкаў, жудаснага грукату, стогнаў, енку, плачу… Новае выданне — гэта спроба абагульніць пад адной вокладкай усё, што вядома пра гэтую катастрофу. "Я выйшаў на рэалістычны маштаб катастрофы, і мяркую, што ахвярамі трагедыі сталі каля 250 чалавек, знесена альбо моцна пашкоджана было 115 дамо", - адзначыў гісторык. У кнізе апублікавана 86 фотаздымкаў з калекцыі Алега Давіда Лісоўскага. Самыя каштоўныя з іх – фотаздымкі першых хвілін катастрофы, калі насып чыгуначнага палатна толькі прарвала хваляй вады. Таксама ёсць унікальныя каляровыя кадры Магілёва пасля патопа. Набыць кнігу можна ў кнігарні "Knihauka" выдавецтва "Янушкевіч". Працуе дастаўка па ўсім свеце.

Repost from Historyja
12/13 студзеня 1948 года ў Менску саветамі быў забіты Саламон Міхоэлс – савецкі акцёр, жыдоўскі і савецкі дзеяч, старшыня "Яў
12/13 студзеня 1948 года ў Менску саветамі быў забіты Саламон Міхоэлс – савецкі акцёр, жыдоўскі і савецкі дзеяч, старшыня "Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта".

Repost from Наша Ніва
Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу Расійскі гісторык, вядомая сваім
Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу Расійскі гісторык, вядомая сваімі папулярнымі гістарычнымі лекцыямі на YouTube, выпусціла першае відэа са свайго новага курсу. Амаль адразу давялося выбачацца перад беларускімі гледачамі. Тлумачым, што здарылася і ці глядзець выпуск. https://nashaniva.com/359223 Без VPN — па гэтай спасылцы.

#картыбсср Праект першага ўзбуйнення БССР, які разглядаўся ў ЦВК СССР у снежні 1923 года. Праект быў узгоднены, але без Веліж
#картыбсср Праект першага ўзбуйнення БССР, які разглядаўся ў ЦВК СССР у снежні 1923 года. Праект быў узгоднены, але без Веліжскага, Невельскага і Себежскага паветаў Віцебскай губерні і без Рэчыцкага і Гомельскага паветаў Гомельскай губерні (яны былі далучаны да БССР у 1926 годзе). Першае узбуйненне БССР адбылося ў сакавіку 1924 года. Крыніца: "Президентская библиотека имени Б.Н.Ельцина", дела Секретариата Президиума ЦИК СССР за 1923 г.: материалы Комиссии по изменению границ между РСФСР и БССР.

❗️Наш эксклюзив. Большое интервью с автором книги «Всех поименно назвать» Книга посвященная коммунистическим репрессиям на Оршанщине вышла в 2021 году, когда ее автор, сам пережив репрессии, выехал за границу. Поэтому не было ни одной презентации этой важной книги. На днях двухтомная работа вышла в онлайн библиотеке и теперь доступна для скачивания любому желающему. И мы решили провести первую презентацию этой книги в онлайн формате. Предлагаем вашему вниманию большой разговор с Игорем Станкевичем-исследователем сталинских репрессий.

Як беларусы, падрыхтаваныя абвэрам, з-за няўдалага дэсантавання сталі партызанамі Арміі Краёвай Пра гэта Paweł Rokicki піша ў
Як беларусы, падрыхтаваныя абвэрам, з-за няўдалага дэсантавання сталі партызанамі Арміі Краёвай Пра гэта Paweł Rokicki піша ў Przegląd Historyczno-Wojskowy. У лістападзе 1944 г. з-за праблем з навігацыяй дэсант групы беларусаў з батальёну «Дальвіц» быў высаджаны не на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а на Віленшчыне ля мястэчка Вялікія Салечнікі (цяпер літоўскі райцэнтр Šalčininkai). З трох дзеяткаў чалавек большая частка была ці схоплена контрразведкай «Смерш», ці ўцякла на радзіму. Кіраўніку групы Міхалу Вітушку ўдалося сабраць толькі некалькіх. Пяцярых беларусаў схапілі партызаны Арміі Краёвай і збіраліся іх расстрялаяць. Аднак перадумалі, спадзеючыся на магчымасць замовіць у немцаў дэсантаванне зброі. Парадаксальным чынам дэсант, падрыхтаваны абверам, апынуўся ў складзе антынямецкага фармавання: разам яны актыўна змагаліся супраць савецкіх войскаў. Міхал Вітушка загінуў у баі 7 студзеня 1945 года, піша Paweł Rokicki. На фотаздымку – савецкі пашпарт Міхаіла Вітушкі, які ён атрымаў у маі 1940 года.

#фотабсср Артыкул пра Менск з украінскага часопіса "Всесвіт" №1 1934 года з фотаздымкамі Дома Урада, новага драўлянага крытаг
+3
#фотабсср Артыкул пра Менск з украінскага часопіса "Всесвіт" №1 1934 года з фотаздымкамі Дома Урада, новага драўлянага крытага рынка, які знаходзіўся на вуліцы Свярдлова (згарэў у першыя дні вайны) і жылога дома з сучасным адрасам вул.Кірава 19. Цікава, што назва сталіцы БССР - Менск, якая была афіцыйнай у беларускай мове да лета 1939 года ўжывалася ў тэксце артыкула і па-украінску.

Чаму з біяграфіі героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава знік факт пра бацьку-кулака? Як Заслонаў - ураджэнец Цвярской губерніі - апынуўся ў Воршы і хто насамрэч яго забіў? Пра гэтыя ды іншыя міфы з жыцця легендарнага партызана на канале orshaeu.

Repost from Наша Ніва
Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну Яшчэ ў яго выбарчай праграме ёсць ідэя зрабіць 17 верасня
Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну Яшчэ ў яго выбарчай праграме ёсць ідэя зрабіць 17 верасня выходным днём. https://nashaniva.com/359088 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Беларусы нашчадкі літоўцаў ці русінаў? Ці сапраўды назва "Беларусь" пазбаўляе беларусаў права на спадчыну Вялікага Княства Літоўскага? І што рабіць з літвінізмам? Пра гэта і многае іншае размова з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушай на канале "Гісторыя на Свабодзе".

Бібліятэка Kamunikat размясціла абодва тамы даведніка пра сталінскія рэпрэсіі на Аршаншчыне Двутомнік даследчыка Ігара Станке
+1
Бібліятэка Kamunikat размясціла абодва тамы даведніка пра сталінскія рэпрэсіі на Аршаншчыне Двутомнік даследчыка Ігара Станкевіча «Всех поименно назвать» выйшаў у 2021 годзе. Цяпер ён дасяжны для спампоўкі на старонцы аўтара.