Бу-бу-будучыня
Kanalga Telegram’da o‘tish
Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой. Аляхновіч за кадрам пра тэхна, відзік, асабістае: @aliakhnovich
Ko'proq ko'rsatish1 700
Obunachilar
-124 soatlar
-67 kunlar
-930 kunlar
Ma'lumot yuklanmoqda...
O'xshash kanallar
Taglar buluti
Ma'lumot yo'q
Muammo bormi? Iltimos, sahifani yangilang yoki bizning qo'llab-quvvatlash boshqaruvchimizga murojaat qiling>.
Kirish va chiqish esdaliklari
---
---
---
---
---
---
Obunachilarni jalb qilish
Iyul '26
Iyul '26
+15
0 kanalda
Iyun '26
+16
1 kanalda
Get PRO
May '26
+15
0 kanalda
Get PRO
Aprel '26
+18
1 kanalda
Get PRO
Mart '26
+11
1 kanalda
Get PRO
Fevral '26
+15
1 kanalda
Get PRO
Yanvar '26
+28
4 kanalda
Get PRO
Dekabr '25
+7
0 kanalda
Get PRO
Noyabr '25
+12
1 kanalda
Get PRO
Oktabr '25
+57
2 kanalda
Get PRO
Sentabr '25
+9
0 kanalda
Get PRO
Avgust '25
+11
0 kanalda
Get PRO
Iyul '25
+26
1 kanalda
Get PRO
Iyun '25
+51
1 kanalda
Get PRO
May '25
+46
1 kanalda
Get PRO
Aprel '25
+48
1 kanalda
Get PRO
Mart '25
+31
1 kanalda
Get PRO
Fevral '25
+56
3 kanalda
Get PRO
Yanvar '25
+43
0 kanalda
Get PRO
Dekabr '24
+96
4 kanalda
Get PRO
Noyabr '24
+101
1 kanalda
Get PRO
Oktabr '24
+77
5 kanalda
Get PRO
Sentabr '24
+49
2 kanalda
Get PRO
Avgust '24
+58
3 kanalda
Get PRO
Iyul '24
+78
3 kanalda
Get PRO
Iyun '24
+117
1 kanalda
Get PRO
May '24
+65
1 kanalda
Get PRO
Aprel '24
+71
4 kanalda
Get PRO
Mart '24
+222
3 kanalda
Get PRO
Fevral '24
+108
4 kanalda
Get PRO
Yanvar '24
+122
8 kanalda
Get PRO
Dekabr '23
+97
8 kanalda
Get PRO
Noyabr '23
+171
4 kanalda
Get PRO
Oktabr '23
+99
10 kanalda
Get PRO
Sentabr '23
+54
0 kanalda
Get PRO
Avgust '23
+81
0 kanalda
Get PRO
Iyul '23
+113
0 kanalda
Get PRO
Iyun '23
+63
0 kanalda
Get PRO
May '23
+150
0 kanalda
Get PRO
Aprel '23
+221
0 kanalda
Get PRO
Mart '23
+244
0 kanalda
Get PRO
Fevral '23
+520
0 kanalda
| Sana | Obunachilarni jalb qilish | Esdaliklar | Kanallar | |
| 21 Iyul | +4 | |||
| 20 Iyul | 0 | |||
| 19 Iyul | 0 | |||
| 18 Iyul | +2 | |||
| 17 Iyul | +1 | |||
| 16 Iyul | +3 | |||
| 15 Iyul | 0 | |||
| 14 Iyul | 0 | |||
| 13 Iyul | +2 | |||
| 12 Iyul | +1 | |||
| 11 Iyul | 0 | |||
| 10 Iyul | +1 | |||
| 09 Iyul | 0 | |||
| 08 Iyul | 0 | |||
| 07 Iyul | +1 | |||
| 06 Iyul | 0 | |||
| 05 Iyul | 0 | |||
| 04 Iyul | 0 | |||
| 03 Iyul | 0 | |||
| 02 Iyul | 0 | |||
| 01 Iyul | 0 |
Kanal postlari
🌀 Інжынеры зрабілі дрон-невідзімку. Прынамсі, намагаліся. Ён не празрысты, але вока не паспявае яго разгледзець
Phantom Twist робіць да 25 абаротаў на секунду. У звычайнага квадракопкцера круцяцца толькі прапелеры, а корпус вісіць нерухомы і выразны. Тут наадварот: адзін матор, адзін прапелер, а ўсё астатняе цела круціцца ў супрацьлеглы бок. Нерухомых частак не застаецца: толькі цьмяная пляма, якая размазваецца ў фон.
Форму падбіраў не чалавек. Алгарытм згенераваў каля 20 тысяч канфігурацый, здольных лятаць, потым мадэль чалавечага зроку ацэньвала, наколькі кожная з іх кідаецца ў вочы на сотні рэальных фонаў. Пераможца, па ацэнках, прыкладна ў дзесяць разоў менш прыкметны за звычайны квадракопцер.
Прыдумлялі яго дзеля назірання за птушкамі і інспекцыі мастоў: дрон, які нікога не палохае, бо яго ніхто не заўважае. Бяда толькі з гукам, яго ўсё яшчэ выразна чуваць 😅
@bububudududu
| 2 | 🥊 У Шэньчжэні адкрылася першая ў свеце ліга рукапашных баёў чалавекападобных робатаў
Завецца яна URKL, Ultimate Robot Knock-out Legend. На адкрыцці ў Наньшаньскім культурна-спартовым цэнтры сышліся два робаты — чорны і белы T800 ад EngineAI.
Усе б'юцца аднолькавымі робатамі. Пакуль што. Поўнарослыя, з уласнымі алгарытмамі раўнавагі і рэальнымі ўдарамі. Чэмпіёну дадуць залаты пояс на дзесяць кілаграмаў коштам амаль паўтары мільёны долараў.
Ліга адкрытая для ўніверсітэтаў, кампаній і даследчых лабараторый. Першая бойка закончылася дэкапітацыяй чоргана робата. 🙈
@bububudududu | 583 |
| 3 | Matn yo'q... | 0 |
| 4 | 🌞 Амерыканскаму стартапу дазволілі свяціць на зямлю з космасу
Кампанія Reflect Orbital атрымала афіцыйны дазвол вешаць у небе люстэрка, каб свяціць сонцам туды, дзе ўжо ноч.
Ідэя: з дапамогай спадарожніка на арбіце злавіць сонечнае святло ў космасе і накіраваць яго вузкім промнем на канкрэтную кропку Зямлі. Каб сонечныя панэлі працавалі і пасля заходу сонца, каб святло прыходзіла туды, дзе яго не хапае.
Кампанія сама прызнае: цемра мае значэнне. Астраномія, начныя жывёлы, сон, зорнае неба над галавой — усё гэта яны абяцаюць улічваць і абмяжоўваць яркасць. Але сама пастаноўка пытання ўжо кажа многае: неба перастае быць агульным і становіцца рэсурсам, які нехта ліцэнзуе і на якім нехта зарабляе.
Свой першы дэманстрацыйны спадарожнік Eärendil-1 збіраюцца запусціць ужо ў гэтым годзе.
@bububudududu | 605 |
| 5 | 🚽 Будучыня — гэта калі ты нават на ўнітаз не ходзіш, бо ён сам да цябе прыедзе
Кітайская кампанія Yueban прадставіла на выставе тэхнікі для пажылых і людзей з абмежаванай мабільнасцю прыладу Xiaoban — самаходны ўнітаз.
Ён ездзіць па кватэры на тых самых тэхналогіях, што і дарагія робаты-пыласосы: лідар, ультрагукавыя датчыкі, маршрут з абыходам перашкод і лесвіц. Паклікаць яго можна голасам або пультам.
Замест паперы струмень вады і цёплая сушка, ультрафіялет супраць бактэрый, герметычны кантэйнер для адходаў. Скончыў — і ўнітаз едзе на станцыю: падзарадзіцца, напоўніць рэзервуары, спустошыцца. Калі на станцыі няма каналізацыі, ён сам заязджае ў прыбіральню і выкачвае змесціва ў звычайны ўнітаз.
Гучыць канешне як абсурд, але за ім рэальная праблема: на падыходзе пакаленне мільёнаў адзінокіх пажылых стрымераў, блогераў, інфлюенсераў людзей, для якіх дайсці да прыбіральні штодня цяжка ці балюча.
Каштуе каля $4300. | 1 133 |
| 6 | 🏓 На відэа Міу Хірана, якая калісьці была пятай ракеткай свету па пінг-понгу, прайграе аўтаномнаму робату Ace ад Sony AI.
З лютага па красавік 2026-га ён выйграў матчы ў сямі прафесійных гульцоў з афіцыйным сусветным рэйтынгам, па правілах ITTF і з ліцэнзаванымі суддзямі.
Самае нязручнае для суперніцы робата была не хуткасць механічнай рукі, а тое, што Хірана не змагла зрабіць з робатам нічога з таго, што заўжды робіць з людзьмі. У тэнісе перамагаюць не толькі ўдарам, а псіхалогіяй: чытаюць суперніка, ловяць на эмоцыях, ціснуць, калі той пачынае губляцца. Робат жа нічога не баіцца, не нервуецца і пасля памылкі проста абнуляецца. Чытаць няма каго.
@bububudududu | 1 002 |
| 7 | 🧬 Навукоўцы ўпершыню дакладна паправілі ДНК у чалавечым эмбрыёне і амаль адразу знайшлі, каму гэта прадаць.
Група з Калумбійскага ўніверсітэта скарысталася не звычайным CRISPR, які груба выразае кавалкі ДНК, а так званым base editing — больш тонкай тэхнікай, што мяняе асобныя літары генетычнага коду. Цэлілі ў два гены: адзін павышае рызыку хвароб сэрца, другі звязаны з серпападобнаклеткавай анеміяй.
Часам атрымлівалася без пашкоджанняў. А часам не.
Амаль 80% эмбрыёнаў ператварыліся ў "мазаікі" — генетычную сумесь адрэдагаваных і неадрэдагаваных клетак. Калі б з такога эмбрыёна вырас чалавек, хвароба, хутчэй за ўсё, нікуды б не дзелася.
Работу нават яшчэ не правералі незалежныя навукоўцы. Зараз яна вісіць як прэпрынт.
Самае трывожнае не навука, а грошы за ёй. Даследаванне фінансуе кампанія Genomic Prediction, што гандлюе скрынінгам эмбрыёнаў: бацькам прадаюць балы рызыкі не толькі хвароб, але і росту, колеру вачэй і IQ. Яе кіраўнік называе рэдагаванне генаў "пашырэннем стэка генетычнай аптымізацыі".
У 2018-м кітайскі навуковец ужо рэдагаваў эмбрыёны і сеў у турму.
@bububudududu | 887 |
| 8 | 🐄 На галандскай малочнай ферме цяпер вырошчваюць мяса, не забіваючы ніводнай жывёлы, а карыстаючы іх клеткі.
У вёсцы Шыплёйдэн адкрылі першую ў свеце такую ферму: невялікі ўзор тканіны кладуць у біярэактар, дзе пад кантролем тэмпературы, кіслароду і пажыўных рэчываў ён вырастае ў сапраўднае мяса.
Гэта пілотная ўстаноўка, каб зразумець, што працуе ў маштабе фермы і колькі гэта каштуе.
На продаж пакуль нічога, бо ў ЕС культываванае мяса не дазволенае. Ноту супраць сінтэтычнага мяса ў абарону фермераў падпісалі Італія, Аўстрыя, Францыя, Чэхія, Кіпр, Грэцыя, Венгрыя, Люксембург, Літва, Мальта, Румынія і Славакія.
Нідэрланды і Данія, наадварот, выступілі за, спаслаўшыся на патрэбу ў альтэрнатыўных крыніцах бялку.
@bububudududu | 1 168 |
| 9 | Доооообрай раніцы, Найт Сіці!
Учорашняя латарэя падліку трупаў спынілася на цвёрдай трыццатачцы!..
Ой, чакайце, гэта ж з кіберпанка. 🤔 А білборды з заклікам "спыніцца наймаць людзей" рэальныя, з вуліц Сан-Францыска і Нью-Ёрка.
Кампанія Artisan вывесіла білборды, а потым напісала доўгае эсэ, каб патлумачыць, што мела на ўвазе не зусім гэта.
Artisan прадае Ava. Нейрасетку для халодных продажаў, тых самых тысяч аднолькавых лістоў незнаёмцам з прапановай павялічыць іх піпку купіць якую небудзь бздуру.
Заснавальнік піша: гэты білборд пра катэгорыю працы, а не пра людзей. Маўляў, рассыланне шаблонных лістоў ніколі не было добрым заняткам для чалавека: сярэдні работнік на гэтай пасадзе выгарае ўжо праз чатырнаццаць месяцаў, дык няхай руціну забярэ алгарытм. А званкі, голас, жывы кантакт няхай застаюцца людзям.
Каб апраўдаць тры словы на сцяне, чалавек распісвае веру ва ўсеагульны базавы даход, чатырохдзённы тыдзень і свет, дзе людзі працуюць менш і жывуць больш.
Трывожыць толькі, што «перастаньце наймаць людзей» у 2026-м для працадаўцаў ужо гучыць як нармальная дзелавая прапанова, а не як жарт-спасылка на Найт-Сіці.
@bububudududu | 1 178 |
| 10 | 🧹 Стартап Shift бясплатна прыбірае кватэры, але працэс запісвае на відэа, каб навучаць робатаў
Прыбіральшчыкі працуюць у спецыяльным капелюшы з камерай. Мыццё вокнаў, пыласос, шараванне пасуды і ўнітаза — трэніровачныя даныя для будучых хатніх робатаў. І чым бруднейшая кватэра, тым лепш
Кампанія кажа, што кошт сабраных данных з запасам пакрывае кошт прыбірання. Твары і асабістыя данныя абяцаюць размываць і ананімізаваць.
Пакуль сэрвіс працуе толькі ў Нью-Ёрку, але плануе распаўсюдзіцца ў Сан-Францыска, Лондане, Цюрыху і Мюнхене.
А пасля прыбірання хочуць узяцца за сантэхнічныя справы, кулінарыю, будоўлю. Каб усё карыснае, што здольны рабіць чалавек, стала датасэтам для робатаў, якія ў тэорыі будуць рабіць усё тое самае спрытней і танней.
@bububudududu | 1 228 |
| 11 | 💰 Амерыканцы супраць сачэння за пакупніком і электронных цэннікаў, якія будуць дынамічна змяняцца ў залежнасці ад таго, хто перад імі стаіць
Простыя амерыканцы хочуць цалкам забараніць электронныя цэннікі ў крамах, бо баяцца, што тыя ператвораць кожны паход па прадукты ў гульню супраць алгарытму.
Логіка наступная: лічбавы цэннік можна мяняць некалькі разоў на дзень. Цэнтралізавана і даволі хутка. Спякотна? Вада даражэе.
Крама счытала твой пакупніцкі профіль на ўваходзе. Ведае, што ты шмат выдаткоўваеш на бздуры, добра зарабляеш і гатовы плаціць больш? Кошт расце менавіта для цябе, калі ты падыходзіш да цэнніка і прабіваеш прадукт на касе.
Гэта называюць "цэнаўтварэннем праз сачэнне". Яно практыкуецца актыўна ў лічбавых сэрвісах: канчатковая цана можа залежыць ад лакацыі, мабільнай АС (Android ці iOS), гісторыі браўзінга (ці заходзіў ты некалькі разоў на старонку з таварам).
@bububudududu | 1 250 |
