uz
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Kanalga Telegram’da o‘tish

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus

Ko'proq ko'rsatish
751
Obunachilar
+224 soatlar
+37 kunlar
-630 kunlar
Postlar arxiv
Адкуль у Львоўскім нацыянальным універсітэце ўкраінскія кніжкі па гісторыі Беларусі з Пагоняй? Пра неспадзяваную знаходку распавёў у Інстаграме журналіст Сяржук (belkrainec)

У адзіную беларускамоўную групу садка ў Беластоку запісаліся толькі шэсьць дзяцей У Беластоку падвялі папярэднія вынікі рэкру
У адзіную беларускамоўную групу садка ў Беластоку запісаліся толькі шэсьць дзяцей У Беластоку падвялі папярэднія вынікі рэкрутацыі ў гарадзкія дзіцячыя садкі. Для садка Przedszkole Samorządowe №14 вынікі набору аказаліся значна ніжэйшыя, чым чакалася, паведамляе Радыё Рацыя. Пакуль у беларускамоўную групу запісаліся толькі шэсьць дзяцей. Дырэктарка садка Ганна Смык-Койла кажа, што сытуацыя выклікае вялікую трывогу, бо ад колькасьці дзяцей залежыць будучыня ўсёй установы: — На першым этапе набору ўдалося прыняць 19 асобаў. Гэта невялікая група, але, магчыма, яна яшчэ будзе павялічвацца. На момант набору мы мелі 52 месцы, у беларускую групу запісалася толькі 6 асобаў рознага ўзросту з тых 19-ці. Горад не прыме рашэньня аб ліквідацыі праз недастатковы набор дзяцей, але ўсё можа быць. Садок Przedszkole Samorządowe №14 (муніцыпальны садок) — адзіны муніцыпальны садок у Беластоку, дзе дзейнічаюць групы з беларускай мовай навучаньня. Менавіта таму, паводле словаў дырэктаркі, вынікі сёлетняй рэкрутацыі могуць стаць вызначальнымі для яго далейшага лёсу.

Расея можа зарабляць да $150 млн у дзень дадатковага прыбытку праз вайну на Блізкім Усходзе Паводле ацэнак выданьня Financial
Расея можа зарабляць да $150 млн у дзень дадатковага прыбытку праз вайну на Блізкім Усходзе Паводле ацэнак выданьня Financial Times, Крэмль ужо атрымаў ад $1,3 да $1,9 млрд дадатковых падатковых даходаў ад экспарту нафты пасьля фактычнага закрыцьця Армузскай пратокі. Гэта прывяло да росту попыту на расейскую нафту з боку Індыі і Кітаю. Паводле разьлікаў Financial Times, заснаваных на галіновых дадзеных і ацэнках некалькіх аналітыкаў, Расея можа атрымаць у агульнай складанасьці ад $3,3 да $4,9 млрд дадатковых даходаў да канца сакавіка. Гэтыя ацэнкі грунтуюцца на дапушчэньні, што сярэдні кошт расейскай нафты маркі «Урал» у гэтым месяцы складзе каля $70–80 за барэль, а не застанецца на ўзроўні, блізкім да сярэдняга паказьніка папярэдніх двух месяцаў — прыкладна $52 за барэль.

ЗША дазволілі закупкі расейскай нафты, загружанай на судны да 12 сакавіка Міністэрства фінансаў ЗША выдала спэцыяльную ліцэнз
ЗША дазволілі закупкі расейскай нафты, загружанай на судны да 12 сакавіка Міністэрства фінансаў ЗША выдала спэцыяльную ліцэнзію, якая дазваляе завяршыць угоды па продажы расейскай нафты і нафтапрадуктаў. Дазвол дзейнічае да 11 красавіка. Ён распаўсюджваецца ня толькі на сам продаж паліва, але і на спадарожныя паслугі: страхаваньне, кіраваньне суднамі, бункероўку, рэгістрацыю, лоцманскую праводку і іншыя апэрацыі, неабходныя для дастаўкі і разгрузкі грузу. Тайлянд, напрыклад, ужо заявіў, што гатовы пачаць закупкі.

У Магілёве з мапы зьнікла цэлая гістарычная вуліца: быў зьнесены апошні гістарычны дом на гістарычнай Ледзькаўскай вуліцы Як
+4
У Магілёве з мапы зьнікла цэлая гістарычная вуліца: быў зьнесены апошні гістарычны дом на гістарычнай Ледзькаўскай вуліцы Як піша канал Спадчына, пад бульдозер пайшоў драўляны дом па вуліцы Сялянскай, 6. Для сучаснага гораду будынак быў унікальны: ён заставаўся адзіным захаваным драўляным домам з вонкавым брандмаўэрам — мураванай супрацьпажарнай сьцяной на тарцы. Будынак пачатку ХХ стагодзьдзя некалі належаў заможнаму гараджаніну. У 1981 годзе тут адкрыўся Музэй этнаграфіі, які працаваў на гэтым месцы да канца 1990-х. Апошнім часам у памяшканьнях разьмяшчаліся рэстаўрацыйныя майстэрні абласнога краязнаўчага музэю. Дом №6 быў апошнім сьведкам маштабу і характару гістарычнай забудовы гэтага раёну. На месцы гістарычнага дому пабудуюць панэльны чатырохпавярховы будынак.

Польскі палітычны шторм вакол SAFE і што ён нясе беларусам У чацьвер увечары прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі заблякаваў рашэньне, зьвязанае з выкарыстаньнем крэдытаў эўрапейскай праграмы SAFE. Гэта стала пачаткам гарачай дыскусіі ў польскім палітыкуме пра геапалітычны курс краіны і мадэль бясьпекі — паміж большай арыентацыяй на Эўразьвяз або на ЗША. Дыскусія мае значэньне і для Беларусі, бо праграма SAFE уключае ўмацаваньне ўсходняй мяжы Польшчы і можа паўплываць на сытуацыю бясьпекі ў рэгіёне. Чытаць: https://warta.media/4044

Міністар адукацыі заявіў пра жаданьне пашыраць і папулярызаваць расейскую мову Беларусь гатовая стаць пляцоўкай для значных м
Міністар адукацыі заявіў пра жаданьне пашыраць і папулярызаваць расейскую мову Беларусь гатовая стаць пляцоўкай для значных міжнародных мерапрыемстваў па папулярызацыі расейскай мовы. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец у Маскве на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі па расейскай мове. «Беларусь у асобе Міністэрства адукацыі і іншых міністэрстваў цалкам гатовая ня толькі падтрымліваць і ўдзельнічаць ва ўсіх ініцыятывах, якія будуць вылучацца на пляцоўцы Міжнароднай арганізацыі па расейскай мове, але і ўносіць свае ініцыятывы. Нам ёсьць чым падзяліцца, ёсьць што прапанаваць, таму вельмі хацелася б, каб і Беларусь стала пляцоўкай для правядзеньня значных, важных мерапрыемстваў, якія будуць накіраваныя на папулярызацыю і пашырэньне выкарыстаньня расейскай мовы», — сказаў Андрэй Іванец. «Як неаднаразова падкрэсьліваў наш прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, расейская мова для Рэспублікі Беларусь зьяўляецца такой жа роднай, як і беларуская мова. Менавіта таму ў пачатку, на сьвітанку сваёй незалежнасьці, беларускі народ зрабіў свой выбар, і расейская мова зьяўляецца адной з дзяржаўных моваў у нашай краіне», — адзначыў міністар. Ён запэўніў, што Беларусь будзе самым актыўным удзельнікам арганізацыі. «Не выклікае ніякіх сумневаў, што расейская мова зьяўляецца ня толькі асновай нашага зносін, але і ў многім нашым культурным кодам, часткай нашай агульнай гісторыі культурнай прасторы», — дадаў Андрэй Іванец.

🔥 Відэа зьнішчэньня ракетамі Storm Shadow заводу «Крэмній ЭЛ» у Бранску Як паведамілі ў Генштабе ЗСУ, у межах сыстэмнага зьніжэньня вайскова-эканамічнага патэнцыялу расейскага агрэсара падразьдзяленьні Сілаў абароны Ўкраіны нанеслі пасьпяховыя ўдары ракетамі паветранага базаваньня Storm Shadow па бранскім заводзе мікраэлектронікі «Крэмній ЭЛ». «Крэмній ЭЛ» — гэта крытычна важнае зьвяно ў ланцугу вытворчасьці расейскага «высокаточнага» ўзбраеньня. Завод спэцыялізуецца на дыскрэтнай паўправадніковай тэхніцы і інтэгральных мікрачыпах, якія зьяўляюцца «мозгам» і «нэрвовай сыстэмай» сучаснай зброі, у прыватнасьці ракет «Іскандэр». У выніку ўдару завод быў амаль цалкам зьнішчаны.

Яшчэ адна плацежная сыстэма без папярэджаньня заблакавала рахункі беларусаў Карыстальнікі Skrill і Neteller з Беларусі пачалі атрымліваць паведамленьні, у якіх сказана, што «санкцыйныя абмежаваньні ўплываюць на магчымасьць прадастаўляць паслугі ў вашай краіне», і што іхны рахунак будзе закрыты. Neteller — гэта глябальны пастаўшчык паслуг онлайн-плацяжоў, які выкарыстоўваецца пераважна для аплаты пакупак у інтэрнэце. Skrill, у сваю чаргу, — гэта віртуальны кашалёк і прыкладаньне для грашовых пераводаў. З яго дапамогай можна дасылаць грошы, аплачваць пакупкі онлайн і кіраваць крыптавалютай. Абодва гэтыя сэрвісы належаць адной і той жа матчынай кампаніі — Paysafe. Карыстальнікі пачалі атрымліваць паведамленьні такога зместу: «Мы хочам паведаміць вам пра некаторыя крытычна важныя, будучыя рэгулятарныя і санкцыйныя абмежаваньні, якія ўплываюць на нашу здольнасьць прадастаўляць паслугі ў вашай краіне. На жаль, ваш рахунак будзе закрыты з 10 сакавіка 2026 году». Паведамленьні ад Skrill: «Рашэньне зьвязанае з нашымі нарматыўнымі і санкцыйнымі абмежаваньнямі. Яно не зьвязанае з вашай асабістай дзейнасьцю». Але паведамленьні пра закрыцьцё рахункаў прыходзяць у той жа дзень, калі да іх ужо нельга атрымаць доступ і, адпаведна, вывесьці грошы. Вывесьці грошы з заблякаванага рахунку можна толькі пераводам на банкаўскі рахунак, адкрыты на імя ўладальніка акаўнту. Не, беларускія і расейскія банкі для гэтага не падыдуць — зноў жа, праз санкцыі. Фактычна, беларусы ніяк ня могуць атрымаць свае ж грошы з гэтых сістэмаў.

Пяць гадоў таму, 12 сакавіка 2021 году, у Горадні супрацоўнікі КДБ затрымалі журналіста-расьсьледніка Дзяніса Івашына. Дзяніс
Пяць гадоў таму, 12 сакавіка 2021 году, у Горадні супрацоўнікі КДБ затрымалі журналіста-расьсьледніка Дзяніса Івашына. Дзяніса схапілі, калі ён выйшаў у аптэку па лекі для сваёй бабулі. Пасьля затрыманьня сілавікі правялі ператрусы ў ягонай кватэры і на лецішчы, а таксама ў дамах яго маці і 95-гадовай бабулі. У 2022 годзе Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц зьняволеньня паводле абвінавачаньняў у «здрадзе дзяржаве» і «незаконным зборы і распаўсюдзе зьвестак пра прыватнае жыцьцё». Перасьлед Івашына быў зьвязаны з ягонымі журналісцкімі расьсьледаваньнямі, у тым ліку пра былых супрацоўнікаў украінскага «Беркуту», якія пасьля 2014 году служаць у беларускіх сілавых структурах. Спачатку журналіст адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі №15, а ў 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна, дзе неаднаразова каралі штрафным ізалятарам. З 2025 году Івашыну забаронены тэлефонныя званкі, і сувязь з роднымі адбываецца толькі праз ліставаньне. На сёньня Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 1800 дзён. Калі не адбудзецца датэрміновае вызваленьне, паводле прысуду ён можа выйсьці на волю ў 2033 годзе.

Міжнародны крымінальны суд адкрыў расследаваньне па злачынствах супраць чалавечнасьці, здзейсьненых рэжымам Лукашэнкі Пра гэт
Міжнародны крымінальны суд адкрыў расследаваньне па злачынствах супраць чалавечнасьці, здзейсьненых рэжымам Лукашэнкі Пра гэта паведамляецца на сайце суда.
«Ёсць дастатковыя падставы лічыць, што прымусовыя дзеяньні, якія прывялі да дэпартацыі, былі часткай курсу дзеяньняў супраць рэальных або меркаваных апанентаў урада Беларусі і ажыцьцяўляліся ў адпаведнасьці з дзяржаўнай палітыкай або дзеля яе рэалізацыі. Упраўленьне прыйшло да высновы, што меркаваныя злачынствы, здзейсненыя ўладамі, былі заахвочаныя або ўхваленыя на найвышэйшым узроўні. Таксама ёсьць дастатковыя падставы лічыць, што гэтыя злачынствы былі здзейсьненыя ў рамках шырокамаштабнай і сістэматычнай атакі супраць грамадзянскага насельніцтва, улічваючы іх маштаб, колькасьць ахвяр і арганізаваны характар гэтых дзеяньняў».

Польшча пабудуе «дронавую сьцяну» коштам €1,4 млрд Паводле дадзеных выданьня FT, сыстэма абароны ад бесьпілётнікаў будзе выка
Польшча пабудуе «дронавую сьцяну» коштам €1,4 млрд Паводле дадзеных выданьня FT, сыстэма абароны ад бесьпілётнікаў будзе выкарыстоўваць спэцыяльныя турэлі і дыстанцыйныя баявыя модулі, здольныя зьбіваць дроны ракетамі з лазэрным навядзеньнем. Кантракт на пастаўку такіх сыстэмаў на €1,4 млрд ужо атрымала нарвэская абаронная кампанія Kongsberg. У Варшаве кажуць, што ня хочуць чакаць агульнаэўрапейскіх праектаў і вырашылі дзейнічаць хутчэй. «Замест размоваў пра эўрапейскую дронавую сьцяну, якая гучыць як мара, мы хочам пачаць будаваць сыстэму ўжо цяпер і тэставаць яе на польскай мяжы», — заявіў генэрал Томаш Грамадзіньскі. Варта дадаць, што калі гэтыя грошы ськіраваць не на "сьцяну", а на зьнішчэньне акупантаў ва Ўкраіне, ніякіх "сьцен" не спатрэбіцца...

Пуцін прапанаваў аднавіць пастаўкі нафты і газу ў Эўропу Нагодай для стала сытуацыя на Блізкім Усходзе. У Крамлі сьцьвярджаюць, што пастаўкі нафты, якія пераважна транспартуюцца праз Армузскую пратоку, неўзабаве могуць цалкам спыніцца. А Расея гатовая да супрацоўніцтва, калі яно будзе «доўгатэрміновым і непалітызаваным». «Калі эўрапейскія пакупнікі раптам вырашаць пераарыентавацца і забясьпечаць нам доўгатэрміновую, устойлівую сумесную працу, пазбаўленую палітычнай кан’юнктуры, мы гатовыя працаваць і з эўрапейцамі», — сказаў Пуцін. Расейскія энэргетычныя кампаніі «заўсёды адрозьніваліся стабільнасьцю» і «надзейнасьцю» паставак, даводзіць Пуцін. 4 сакавіка Пуцін пагражаў, што РФ можа датэрмінова спыніць пастаўкі звадкаванага прыроднага газу на эўрапейскі рынак і пераарыентавацца на больш «прэміяльных» пакупнікоў.

Белы дом часова дазволіў Індыі закупляць расейскую нафту праз кароткатэрміновы дэфіцыт паставак, зьвязаны з сытуацыяй вакол Ірану Паводле словаў прэс-сакратаркі Белага дому Кэралайн Левіт, гаворка ідзе пра партыі нафты, якія ўжо знаходзіліся ў моры, таму ў Вашынгтоне не чакаюць, што гэта прынясе Расеі значную фінансавую выгаду. Пры гэтым яна падкрэсьліла, што пра зьняцьце санкцыяў гаворка не ідзе — гэтае пытаньне яшчэ абмяркоўваюць Міністэрства фінансаў ЗША і энэргетычная каманда прэзыдэнта.

У Расеі афіцыйна зафіксаваная эканамічная рэцэсія, доўг дзяржбюджэту б'е рэкорды Адразу дзьве навіны кажуць аб вялікіх прабле
У Расеі афіцыйна зафіксаваная эканамічная рэцэсія, доўг дзяржбюджэту б'е рэкорды Адразу дзьве навіны кажуць аб вялікіх праблемах у расейскай эканоміцы: Дэфіцыт бюджэту РФ усяго за тры месяцы 2026 году дасягнуў 3,45 трлн рублёў. Гэта амаль уся сума дэфіцыту, якая была заплянаваная на ўвесь 2026 год. ЕАБР прызнаў рэцэсію ў РФ. ВУП Расеі скараціўся на 2,1% г/г у студзені 2026 году. Станоўчая дынаміка захоўвалася ў сельскай гаспадарцы (+1,1% г/г) і ў сэктарах, арыентаваных на спажываньне (+1,9% г/г), чаму, у прыватнасьці, спрыялі працяглыя выходныя. Аб’ём прамысловай вытворчасьці скараціўся на 0,8% г/г на фоне спаду ў апрацоўчай прамысловасьці (–3% г/г) у выніку высокіх ставак у эканоміцы ў 2025 годзе.

Мастацкім кіраўніком Купалаўскпга театру стаў рэжысёр з Расеі Расеец з Томску цяпер адказны за пастановы тэатру Янкі Купалы.
Мастацкім кіраўніком Купалаўскпга театру стаў рэжысёр з Расеі Расеец з Томску цяпер адказны за пастановы тэатру Янкі Купалы. Міністар культуры адзначыў, што для вядомага беларускага тэатру пачынаецца «новая старонка ў гісторыі флягманскай культурнай установы краіны». Акімаў скончыў факультэт рэжысуры ў Маскве. Пасьля вучобы ён працаваў галоўным рэжысэрам у некалькіх правінцыйных тэатрах Расеі. На новай пасадзе ён зьмяніў Вольгу Няфёдаву, якая кіравала Купалаўскім тэатрам пасьля жніўня 2020 году. Тады з тэатру сышлі больш за 50 актораў і супрацоўнікаў. У апошнія гады ў тэатры неаднаразова гаварылі пра кадравыя праблемы. Акторка Тамара Міронава ў інтэрвію дзяржаўнаму выданьню «СБ. Беларусь сегодня» адзначала, што ў трупе не хапае актораў сярэдняга ўзросту, а таксама адчуваецца недахоп рэжысэраў. Таму для пастановак у Менск часта запрашаюць рэжысэраў з Расеі.

Сёньня Дзень Народзінаў Галіны Пазьняк! З нагоды Дня нараджэньня дзяячкі Беларускага Адраджэньня Галіны Пазьняк "Warta" сабрала частку яе выступаў і лекцый, якія раім да прагляду: https://warta.media/4025

Як у сямейнай калекцыі адшукалася невядомая карціна Язэпа Драздовіча 1937 году Карыстальнік Фэйсбуку Адам Мацько ў канцы 2025
Як у сямейнай калекцыі адшукалася невядомая карціна Язэпа Драздовіча 1937 году Карыстальнік Фэйсбуку Адам Мацько ў канцы 2025 г. пакінуў такі допіс на польскай мове: "Дарагія. Кідаю ў групу фота аднай карціны. Наколькі я ведаю з сямейных успамінаў, яе аўтарам быў мастак, які вандраваў па Віленшчыне і ствараў такія працы проста дзеля грошай. Гэта значыць, маляваў на замову. Як вынікае з подпісу, яго звалі Драздовіч. Карціна адлюстроўвае дом майго дзеда з боку бацькі і знаходзілася ў вёсцы Навіны, што недалёка ад Дзісны. Мне цікава вось што: калі Драздовіч жыў з маляваньня карцін, то, можа, дзесьці ў кагосьці з вас захаваліся нейкія іншыя яго працы і, магчыма, хтосьці ведае пра яго нешта больш" Вось так у звычайнай сямейнай калекцыі адшукаўся сапраўдны скарб беларускай культуры. А колькі яшчэ ня знойдзена...

Па справе аб сьмерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, шт
Па справе аб сьмерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, што пракуратура Польшчы працягвае расьследаваньне справы аб сьмерці Мікіты. «Каб вызначыць канчатковую прычыну сьмерці, яго біялагічныя матэрыялы адправілі на дадатковыя экспертызы. Плануецца, што працэс зойме ад чатырох да васьмі месяцаў», — напісала Ліна ў сацсетках.

🕯Ва Украіне загінуў беларускі дабраахвотнік 4 сакавіка 2026 года падчас выкананьня баявой задачы загінуў Васіль "Дзір" Рапіц
🕯Ва Украіне загінуў беларускі дабраахвотнік 4 сакавіка 2026 года падчас выкананьня баявой задачы загінуў Васіль "Дзір" Рапіцкі. Як дапамагчы: Пералічыць сродкі можна наўпрост на ўкраінскую картку жонкі загінулага: 💳 4149 4990 8177 5155 Атрымальнік: Svitlana Rapitska Вечная памяць герою.