uz
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Kanalga Telegram’da o‘tish

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus

Ko'proq ko'rsatish
751
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+27 kunlar
-430 kunlar
Postlar arxiv
У Тбілісі прайшлі ператрусы ў грамадзянскіх актывістаў і адміністратараў пратэстных фэйсбук-супольнасьцяў: арыштаваныя тры ча
У Тбілісі прайшлі ператрусы ў грамадзянскіх актывістаў і адміністратараў пратэстных фэйсбук-супольнасьцяў: арыштаваныя тры чалавекі На гэты момант вядома, што паліцыя затрымала дваіх і яшчэ ў двух у дадзены момант канфіскавалі тэхніку і электронныя носьбіты. Згодна з заявай Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі, супрацоўнікамі паліцыі праводзяцца следчыя дзеяньні па фактах арганізацыі групавога гвалту і антызаконных дзеяньняў  Апошні месяц па абвінавачваньнях у нападзе на паліцыянтаў падчас пратэстаў і арганізацыі групавога гвалту затрымалі больш за 50 чалавек. Ім пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

У Маларыце беларус сарваў лукашысцкі чырвона-зялёны сьцяг з аптэкі Паведамляецца, што 39-гадовы мясцовы жыхар праязджаў па го
У Маларыце беларус сарваў лукашысцкі чырвона-зялёны сьцяг з аптэкі Паведамляецца, што 39-гадовы мясцовы жыхар праязджаў па горадзе і ў 2:20 ночы спыніўся, выйшаў з машыны, сарваў дрэўка са сьцягам і з'ехаў дадому. Яго затрымалі наступнай раніцай. Чужая сымболіка не прымаецца беларусамі.

❗️З-за кратаў выйшла Паліна Шарэнда-Пансюк. Паліна правяла ў няволі больш за чатыры гады. У калоніі ў яе істотна пагоршыўся с
❗️З-за кратаў выйшла Паліна Шарэнда-Пансюк. Паліна правяла ў няволі больш за чатыры гады. У калоніі ў яе істотна пагоршыўся стан здароўя.

Акупацыйны рэжым прызнаў "экстрэмісцкім" дакументальны фільм пра масавыя расстрэлы беларусаў пад Гомелем https://www.youtube.com/watch?v=370h3nA8b-4

💥У ноч на 31 студзеня 2025 года Сілы Абароны Украіны нанеслі ўдар па ТАА «ЛУКОЙЛ-Волгограднафтопереробка» ў Валгаградскай во
💥У ноч на 31 студзеня 2025 года Сілы Абароны Украіны нанеслі ўдар па ТАА «ЛУКОЙЛ-Волгограднафтопереробка» ў Валгаградскай вобласьці РФ - Генштаб ВС Украіны Гэты НПЗ уваходзіць па праектнай магутнасьці ў дзесятку найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расеі і ўдзельнічае ў забеспячэньні расейскага акупацыйнага войска.

Жахлівыя вынікі санкцый: 70% гандлю Беларусі цяпер належыць Расее Беларусь страціла сваю шматпалярнасьць і цяпер на 70% у ган
Жахлівыя вынікі санкцый: 70% гандлю Беларусі цяпер належыць Расее Беларусь страціла сваю шматпалярнасьць і цяпер на 70% у гандлі завязана на Расею. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў расказаў у інтэрв'ю выданьню «Известия». «У нас заўсёды была пазіцыя беларускай шматпалярнасьці, якая заключалася ў тым, што мы развіваем сваю зьнешнюю палітыку, зьнешнюю эканоміку з апорай на многія цэнтры сілы. Але як бы мы ні хацелі рэалізаваць той прынцып, пра які заўсёды казалі, што траціна нашых інтарэсаў — гэта павінна быць Расія, траціна — калектыўны Захад і траціна — далёкая дуга», — сказаў Максім Рыжанкоў. Аднак сёньня такой канфігурацыі «няма і блізка ў сувязі з санкцыйнымі абмежаваньнямі з боку краін Захаду», кажа ён. Па словах міністра, гандаль з Расеяй набліжаецца да 65—70% ад агульнага гандлю Беларусі.

Амаль 600 беларусаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Летувы летась. Сярод прычын — праца на АЭС і ў камерцыйным банку.
Амаль 600 беларусаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Летувы летась. Сярод прычын — праца на АЭС і ў камерцыйным банку. Расейцаў прызнаюць "пагрозай" у 5 разоў меней за беларусаў 598 беларусаў былі прызнаныя "пагрозай нацыянальнай бяспецы Летувы" ў 2024 годзе, паведамляе літоўскі партал Delfi са спасылкай на Дэпартамент міграцыі. Паводле падлікаў, 179 беларусам не выдалі часовага дазволу на жыхарства ў Летуве, яшчэ 232 — не працягнулі дзеяньня гэтага дакумента, а яшчэ 175 грамадзянам Беларусі скасавалі ДНЖ. Трое беларусаў не змаглі атрымаць у Літве пастаянны дазвол на жыхарства, а дзевяць — пазбавіліся гэтага дакумента. З адным айцішнікам, якога прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы, гутарыў партал devby — ён з адукацыі фізік, пасля заканчэньня БДУ ў 2015 годзе трапіў па размеркаваньні на БелАЭС і фактычна адпрацаваў там два гады (а затым сышоў у адпачынак па доглядзе дзіцяці на 3 гады). Пра іншую беларуску пісалі медыя — ёй адмовілі ў дазволе на жыхарства, бо ў анкеце яна пазначыла, што ў 2014 годзе працавала аператаркай у кол-цэнтры Альфа-Банка. Цікава, што колькасць расійцаў, якія летась былі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Летувы, амаль у 5 разоў меншая — усяго 125 чалавек. (на фота: прэзідэнт Летувы Наўседа і Сьвятлана Ціханоўская)

Рэфэрэндум-95 ня быў легітымным выяўленьнем волі беларускага народу Сяргей Навумчык адрэагаваў на заявы некаторых літоўскіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў аб сумнеўнасьці права беларусаў на гэрб «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага сымбалю. "Прайшло ўжо тры дзесяцігодзьдзі, шмат што сьцерлася з памяці ня толькі ў нашых літоўскіх сяброў, але і нас, беларусаў. Прычым сьцерлася даволі хутка. Таму ў чарговы раз спынюся на абставінах правядзеньня рэфэрэндуму-95". Чытаць цалкам: https://warta.media/2602

"Для яе было прынцыповым браць удзел у барацьбе, працягваць змаганьне з імперыяй, таму што вызваленьне Беларусі — гэта фактыч
"Для яе было прынцыповым браць удзел у барацьбе, працягваць змаганьне з імперыяй, таму што вызваленьне Беларусі — гэта фактычна вызваленьне ад імперскіх кайданкоў" — камандзір пра загінуўшую Марыю Зайцаву Чытаць падрабязьней: https://gazetaby.com/post/paslya-ranennya-maryya-mne-zhorstka-skazala-shto-xocha-pomscicz/205366/

У ноч на 29 студзеня падраздзяленьні Галоўнага ўпраўленьня разьведкі разам зь іншымі сілавымі структурамі Сіл абароны паразіл
+1
У ноч на 29 студзеня падраздзяленьні Галоўнага ўпраўленьня разьведкі разам зь іншымі сілавымі структурамі Сіл абароны паразілі Ніжагародскі нафтаперапрацоўчы завод. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны. Як адзначаецца, нафтаперапрацоўчы завод у Кстове забясьпечвае расейскую армію. НПЗ у Кстове здольны перапрацоўваць да 17 млн тон нафты на год.

Відэа мітынгу ў Варшаве на тэму фальшывых "выбараў", арганізаванага Вольнай Беларусяй https://youtu.be/OAHp7H2VlSs

Ва Украіне загінуў беларускі ваяр Аляксандр Новік Стралок-снайпер штурмавога аддзяленьня штурмавога батальёна, загінуў 20 сту
Ва Украіне загінуў беларускі ваяр Аляксандр Новік Стралок-снайпер штурмавога аддзяленьня штурмавога батальёна, загінуў 20 студзеня падчас выкананьня баявога заданьня ў раёне Новаягораўкі ў Луганскай вобласьці. Вечная слава Героям! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Repost from Новы Час
Сёння — апошні шанец падтрымаць «Новы Час» праз BYSOL Шаноўныя чытачы! З 2002 года выданне «Новы Час» бесперапынна працавала і працягвае працаваць для вас. Больш за 20 гадоў мы публікуем важныя інтэрв’ю, рэзанансныя расследаванні, палітычную аналітыку, а таксама гістарычныя артыкулы. «Новы Час» — адно з нешматлікіх цалкам беларускамоўных медыяў. Вось ужо некалькі месяцаў мы працуем без заробкаў толькі дзякуючы вашай падтрымцы і нашай веры ў тое, што незалежная журналістыка па-беларуску павінна існаваць. Але трымацца столькі часу на адным энтузіязме вельмі няпроста. Рэдакцыя спрабуе вырашыць праблемы, але проста цяпер сітуацыя крытычная. Калі вы хочаце, каб «Новы Час» працаваў заўтра, важна падтрымаць нас сёння. Нават сціплы ўнёсак дапаможа захаваць каманду і дасць нам сілы рухацца наперад. Сёння — апошні дзень збору. Падтрымайце нас на BYSOL.

Ля помніка Касьцюшку ў Варшаве прайшла пратэстацыйная акцыя, арганізаваная рухам "Вольная Беларусь" Галоўнымі тэмамі акцыі ст
+9
Ля помніка Касьцюшку ў Варшаве прайшла пратэстацыйная акцыя, арганізаваная рухам "Вольная Беларусь" Галоўнымі тэмамі акцыі сталі фальшывыя "выбары", палітвязьні і вызваленьне Беларусі з-пад расейскай акупацыі. З прамовамі выступілі лідар "Вольнай Беларусі" Зянон Пазьняк, сябра Нацыянальнага Сакратарыяту Павел Усаў і іх паплечнікі. Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых ва Украіне беларускіх гэрояў. Асобна ўзгадалі Эдуарда Лобавага, які загінуў роўна 2 гады таму, а перад прысутнымі выступіў яго сябра, актывіст Андрусь Цянюта. Сярод выступоўцаў былі былыя палітвязьні Ірына Шчасная і Віктар Пархімчык, якія распавялі пра нечалавечныя ўмовы ў калёніях ды "катаваньні вязьняў рускім мірам". Галіна Пазьняк у сваёй прамове нагадала пра важнасьць захаваньня сваёй нацыянальнай ідэнтычнасьці, беларускай мовы і культуры. Валеры Буйвал казаў пра тое, што народ масава ігнаруе фальшывыя выбары, а рэжым "падвісае ў паветры" без падтрымкі людзей. Таксама слова ўзяў і лідар Руху салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык.

⚫️ 26 студзеня спаўняецца 2 гады як загінуў Эдуард Лобаў. Народжаны ў Вільні 1 сьнежня 1988 года беларускі дзеяч, сустаршыня
⚫️ 26 студзеня спаўняецца 2 гады як загінуў Эдуард Лобаў. Народжаны ў Вільні 1 сьнежня 1988 года беларускі дзеяч, сустаршыня "Маладога Фронту", палітвязень і змагар за нашу і вашу свабоду. Ва Украіне змагаўся з расейскім акупантам ужо ў 2015 годзе. Эдуард Лобаў склаў сваё жыцьцё ў барацьбе супраць расейскіх акупантаў, біўся да апошняга ўздыху прыкрывая адыход параненых байцоў, і камандзіра. Пахаваны ў Варшаве на Вайсковых могілках Павонзкі. Слава героям!!!❤️

⚫️ 26 студзеня спаўняецца год як загінуў Эдуард Лобаў. Народжаны ў Вільні 1 сьнежня 1988 года беларускі дзеяч, сустаршыня "Ма
⚫️ 26 студзеня спаўняецца год як загінуў Эдуард Лобаў. Народжаны ў Вільні 1 сьнежня 1988 года беларускі дзеяч, сустаршыня "Маладога Фронту", палітвязень і змагар за нашу і вашу свабоду. Ва Украіне змагаўся з расейскім акупантам ужо ў 2015 годзе. Эдуард Лобаў склаў сваё жыцьцё ў барацьбе супраць расейскіх акупантаў, біўся да апошняга ўздыху прыкрывая адыход параненых байцоў, і камандзіра. Пахаваны ў Варшаве на Вайсковых могілках Павонзкі. Слава героям!!!🇧🇾

Байкот, ці схадзіць на выбары і "сказаць своё решітельное нет"? Адказ з гісторыі нацыянальнага польскага антысавецкага змаган
+2
Байкот, ці схадзіць на выбары і "сказаць своё решітельное нет"? Адказ з гісторыі нацыянальнага польскага антысавецкага змаганьня Гэта ўзоры ўлётак часоў польскай "Салідарнасьці", якія расклейваліся падпольшчыкамі на вуліцах польскіх гарадоў: "Наш адказ на недэмакратычныя выбары — БАЙКОТ" "Абавязак кожнага Паляка — байкот ліпавых выбараў!" "Салідарнасьць не бярэ ўдзелу ў "выбарах" "Салідарнасьць Торунь. Байкот выбараў — наш абавязак!"

Які выбар зробіш ты? 👍 Мы, добраахвотнікі Палка Каліноўскага, ужо зрабілі свой: мы змагаемся за свабоду і права на жыццё. Зло не спыніцца само, і час словаў скончыўся. Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot 🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site 👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X 🎵 TikTok

Тры кнігі па гісторыі Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" і забаранілі ў Беларусі Міністэрства інфармацыі Беларусі дадала 30 к
+1
Тры кнігі па гісторыі Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" і забаранілі ў Беларусі Міністэрства інфармацыі Беларусі дадала 30 кніг у сьпіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданьняў. Сярод іх кнігі па беларускай гісторыі: "Нарысы гісторыі Беларусі (1795-2002)" Захара Шыбекі, "Таямніцы беларускай гісторыі" Вадзіма Дзеружынскага, "На скрыжалях вякоў: гістарычныя творы" Кастуся Цьвіркі. Агулам у спісе 65 пазіцый.

Павел Усаў: палітыка зьбліжэньня "Я лічу, што калі ёсьць магчымасьць "збліжэньня" (не ПРЫМЯРЭНЬНЕ, не ПРЫНЯЦЬЦЕ) з рэжымам, якое прывядзе да вызваленьня хаця б некалькіх дзесяткаў людзей - гэта неабходна рабіць". Чытаць цалкам: https://warta.media/2577