uz
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Kanalga Telegram’da o‘tish

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus

Ko'proq ko'rsatish
751
Obunachilar
-124 soatlar
+27 kunlar
-330 kunlar
Postlar arxiv
115 гадоў таму, 9 жніўня 1910 году, нарадзілася Ларыса Геніюш — выбітная беларуская паэтка, публіцыст і адданая патрыётка Бел
+4
115 гадоў таму, 9 жніўня 1910 году, нарадзілася Ларыса Геніюш — выбітная беларуская паэтка, публіцыст і адданая патрыётка Беларусі. Негледзячы на вялікія выпрабаваньні лёсу, Ларыса Геніюш ўсё жыцьцё заставалася вернай нацыянальным ідэалам незалежнай Беларусі. Яе спадчына — вершы, проза і ўспаміны — стала сымбалем духоўнай стойкасьці беларусаў.

«Радыё Свабода» апублікавала відэа, на якім расейскія вайскоўцы ў 2022 годзе забіваюць мірнага жыхара Бучы і марадзёрствуюць у краме. Гэтыя кадры ўпершыню абнародаваныя Украінская служба «Радыё Свабода» апублікавала відэа з камеры назіраньня з гораду Буча, якое зафіксавала забойства расейскімі вайскоўцамі 70-гадовага мясцовага жыхара Ўладзімера Рубайлы на вуліцы Яблынскай 4 сакавіка 2022 году. Поўны запіс зьявіўся толькі цяпер, хоць асобныя кадры ўжо публікаваліся ў чэрвені. Як відаць на відэа, мужчына атрымлівае агнястрэльнае раненьне і запавольвае крок, затым яго дабіваюць стрэлам у галаву. Пасьля гэтага адзін з расейскіх вайскоўцаў падыходзіць да цела забітага і нешта забірае з яго кішэні. Паводле «Радыё Свабода», гэта быў камандзір аддзяленьня 234-га дэсантна-штурмавога палка ВДВ РФ, сяржант Уладзімер Барзуноў. У гутарцы з журналістамі ён адмаўляў, што менавіта ён або яго падначаленыя мелі дачыненьне да забойстваў мірных жыхароў, але пацьвердзіў, што Рубайла, а таксама Аляксандар Конавалаў і Ігар Гарадзецкі былі забітыя расейскімі вайскоўцамі. На апублікаваным відэа таксама зафіксаваныя кадры марадзёрства — відаць, як вайскоўцы выносяць у пакетах, кошыках і вазках прадукты і напоі з крамы. Частку скрадзенага расейскія салдаты з’елі і выпілі проста пад камерай. Пасьля чаго адзін з іх разьбіў яе мячом.

Ціханоўская прапанавала Трампу узмацніць санкцыйны ціск на Беларусь і абмежаваць гандаль грузамі праз мяжу ЭЗ Зварот ад імя С
Ціханоўская прапанавала Трампу узмацніць санкцыйны ціск на Беларусь і абмежаваць гандаль грузамі праз мяжу ЭЗ Зварот ад імя Сьвятланы Ціханоўскай быў апублікаваны ў газете Foreign Affairs. "Тым часам Вашынгтон і Эўразьвяз могуць узмацніць свае карныя меры ў дачыненьні да Менску. Напрыклад, яны маглі б увесьці дадатковыя другасныя санкцыі і абмежаваць грузавы гандаль праз мяжу ЭЗ з Беларусьсю — адну з галоўных крыніц даходаў для рэжыму. Нават пагроза такіх дзеяньняў можа паўплываць на беларускі ўрад, які востра адчувае недахоп фінансаў" — напісала Ціханоўская Відаць, сп. Ціханоўская лічыць, што беларускі народ яшчэ недастаткова адрэзаны ад Захаду і цывілізацыі. Трэба яшчэ і абмежаваць гандаль праз мяжу.

Вольга Івашына: "Мой муж патрэбны мне на волі сёньня і заўсёды!" Жонка Дзяніса Івашына пракамэнтавала заяву Лукашэнкі пра выз
Вольга Івашына: "Мой муж патрэбны мне на волі сёньня і заўсёды!" Жонка Дзяніса Івашына пракамэнтавала заяву Лукашэнкі пра вызваленьне палітвязьняў: "Я адказна заяўляю, што  з найвялікшай радасьцю прыму свайго мужа Дзяніса ў Польшчы, прыеду сустрэць яго на любы памежны пункт. І калі згаданая заява вышэйшай ўлады Беларусі зроблена ўзважана і адказна, то няхай бы вызвалілі майго мужа, журналіста Дзяніса Івашына, каб сям’я нашая нарэшце ўзьядналася. Я ня думаю, што нехта казаў бы штосьці дрэннае, калі б такое сталася". Нагадаем, што на мінулым тыдні Лукашэнка заявіў, што быў гатовы перадаць Захаду «тысячы палітвязьняў», але, маўляў, яны ў краіне застацца ня могуць, а вывозіць іх няма куды, бо за мяжой яны нікому не патрэбныя.

У Расеі масава глушаць мабільную сувязь — цяпер нават на Далёкім Усходзе Напрыклад, у Ўладзівастоку мабільны інтэрнэт не прац
У Расеі масава глушаць мабільную сувязь — цяпер нават на Далёкім Усходзе Напрыклад, у Ўладзівастоку мабільны інтэрнэт не працуе ўжо тыдзень. Паводле мясцовых уладаў, інтэрнэт будуць адключаць «да канца СВА», але як доўга працягнецца вайна ва Ўкраіне, яны ня ведаюць. «Людзі ня могуць расплачвацца карткамі ў крамах і здымаюць наяўныя ў банкаматах, каб не застацца без грошай. Таксі выклікаюць па-старому — па тэлефоне», — пішуць мясцовыя СМІ. І гэта не адзінкавы выпадак: працяглыя адключэньні сувязі фіксуюцца па ўсёй краіне. І калі раней сувязь глушылі падчас атакаў дронаў на заходнія рэгіёны, дык цяпер Крэмль, баючыся пашырэньня геаграфіі ўдараў, вырашыў узяцца за справу ўсур’ёз.

Амаль 60% немцаў не гатовыя абараняць краіну са зброяй у руках Паводле апытаньня для RND, толькі 16 % грамадзян ФРН «пэўна» г
Амаль 60% немцаў не гатовыя абараняць краіну са зброяй у руках Паводле апытаньня для RND, толькі 16 % грамадзян ФРН «пэўна» гатовыя ўзяць у рукі зброю ў выпадку нападу, яшчэ 22 % — «хутчэй за ўсё» зрабілі б гэта. Астатнія 59 % заявілі, што «хутчэй за ўсё» або «вядома» ня будуць абараняць краіну. Як адзначае The Telegraph, гэтыя дадзеныя сталі ўдаром па плянах Мінабароны павялічыць колькасьць войска з 182 тыс. да 260 тыс. да 2035 году на фоне рэформаў і росту вайсковых выдаткаў з прычыны пагрозы з боку РФ.

7 жніўня 1932 года нарадзіўся Адам Мальдзіс — вядомы беларускі гісторык, пісьменьнік, літаратуразнаўца і грамадскі дзеяч. Ада
7 жніўня 1932 года нарадзіўся Адам Мальдзіс — вядомы беларускі гісторык, пісьменьнік, літаратуразнаўца і грамадскі дзеяч. Адам Мальдзіс займаўся даследаваньнем гісторыі беларускай літаратуры, культурных сувязяў Беларусі зь іншымі краінамі, асабліва Польшчай і Летувой. Мальдзіс зьяўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац, у тым ліку манаграфій, артыкулаў і эсэ, прысьвечаных беларускім пісьменьнікам і гісторыі беларускай літаратуры. Яго працы адрозьніваюцца грунтоўнасьцю даследаваньняў, шырокім выкарыстаньнем архіўных матэрыялаў і ўменьнем падаць навуковыя факты ў цікавай і даступнай форме. Акрамя навуковай дзейнасьці, Адам Мальдзіс актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцьці Беларусі. Ён быў адным з ініцыятараў і заснавальнікаў некалькіх грамадскіх арганізацый, якія спрыяюць развіцьцю беларускай культуры і літаратуры.

У Беларусі рыхтуюцца да ваеннага становішча: новы законапраект можа легалізаваць удзел у расейскай вайне Міністэрства абароны
У Беларусі рыхтуюцца да ваеннага становішча: новы законапраект можа легалізаваць удзел у расейскай вайне Міністэрства абароны Беларусі ініцыявала заканадаўчыя папраўкі, якія тэарэтычна могуць дазволіць увядзеньне ваеннага становішча ў краіне ў сувязі з поўнамаштабнай вайной Расеі супраць Украіны. Адпаведны законапраект ужо прадстаўлены на разгляд у ніжнюю палату парламента. Дакумент пад назвай «Аб змяненьні законаў аб забеспячэньні ваеннай бясьпекі і абароны» прадугледжвае ўдакладненьне паўнамоцтваў Узброеных Сіл Беларусі і Генеральнага штаба, а таксама абнаўленьне пераліку ўмоў, пры якіх можа быць уведзена ваеннае становішча ў краіне. У прыватнасьці, законапраект прадугледжвае, што акт узброенай агрэсіі з боку любой дзяржавы (або кааліцыі дзяржаў), зьдзейснены супраць дзяржавы-чальца Саюзнай дзяржавы, можа стаць падставай для ўвядзеньня ваеннага становішча ў Рэспубліцы Беларусь. Патэнцыйна гэта адкрывае магчымасьць увядзеньня ваеннага становішча ў Беларусі нават у выпадку ўдараў украінскіх сіл абароны па ваенных аб’ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, што стала рэгулярнай практыкай з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня.

Сёньня Алесю Пушкіну споўнілася б 60 гадоў. 6 жніўня спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэньня Алеся Пушкіна — аднаго з самых яск
Сёньня Алесю Пушкіну споўнілася б 60 гадоў. 6 жніўня спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэньня Алеся Пушкіна — аднаго з самых яскравых і смелых мастакоў сучаснай Беларусі, сапраўднага сымбаля нязломнасьці, годнасьці і свабоды. Ён быў не толькі таленавітым жывапісцам, але і чалавекам дзеяньня, для якога мастацтва было зброяй у змаганьні за Адраджэньне Нацыі. Алесь Пушкін быў забіты лукашэнаўскімі карнікамі ў няволі, але застаўся жывы ў сэрцах людзей як герой, як творца, як чалавек, які не здрадзіў Беларусі. Слава героям!

«Мы тут не выпадкова»: чаму важна дапамагаць Украіне і, у прыватнасці, фонду Сустрэча? Для многіх Украіна стала часовым домам. Але быць тут — значыць не заставацца ўбаку. Мы хочам дапамагаць і быць карыснымі. Быць разам з тымі, каму таксама не ўсё роўна. Мы ў цэнтры жахлівай вайны. І побач Украіна, якая змагаецца з імперскім злом. «Сустрэча» з’явілася як месца, дзе ўсё гэта можна вытрымаць. Пагаварыць і падтрымаць адно аднаго. Не знікнуць у сваіх праблемах і не забыцца, хто ты ёсць. Для кагосьці фонд — старт для валанцёрства і дапамогі Украіне. Для кагосьці — месца сустрэчы з беларусамі і першы бясплатны псіхолаг. Для кагосьці — прытулак у чужым горадзе. Але гэтае месца не існуе само па сабе. Яно трымаецца на тым, што мы ўсе разам робім яго важным і ўтульным. Трымаецца на вашай падтрымцы. На людзях, якія дапамагаюць, перакладаюць, прыходзяць, дораць гарбату, даюць час. І на тых, хто падтрымлівае фінансава, калі можа. Мы робім шмат: — падтрымліваем беларускіх і ўкраінскіх валанцёраў і ваяроў — збіраем дапамогу — ладзім сустрэчы і мерапрыемствы — даём прастору тым, каму яна патрэбная — трымаем сувязь паміж людзьмі і ініцыятывамі І мы хацелі б працягваць, але без вашай дапамогі гэта цяжка. Калі вы хочаце, каб “Сустрэча” працягвала жыць — падтрымаць можна тут: 🌐 праз PayPal 🇺🇦 Карта ўкраінская: 4731 1856 1402 7263 💳 па спасылцы на EUR картку ці за нумарам карткі 5354563141951556 Дзякуй, што вы ёсць.

Зянон Пазьняк: Аб шкоднай зьяве ОСЦ у палітыцы У сваім апошнім арыткуле беларускі палітык Зянон Пазьняк заявіў, што Офіс Сьвятланы Ціханоўскай павінен самараспусьціцца: “Настаў час, калі для ОСЦ узнікла неабходнасьць самароспуску, пакуль ні натварылі беларусам яшчэ горшага і ні нашкодзілі непапраўна. Сітуацыя паказвае, што ОСЦ павінен спыніць сваё існаваньне. Пытаньне павінна быць пастаўлена перад Эўразьвязам адкуль гэтая група атрымлівае сродкі. Беларусы за мяжой здольныя самы на валанцёрскіх пачатках, не карыстаючы сродкаў Эўразьвязу, арганізаваць сваю нацыянальную беларускую грамадзянскую супольнасьць, спрыяльную беларускім і польскім дэмакратычным інтарэсам, згодна з шырокімі магчымасьцямі і дэмакратычным заканадаўствам Рэспублікі Польшча”. Чытаць чалкам: https://warta.media/2979

Repost from Klub "Apora"
БЕЛАРУСЫ ПАСЛЯ ФРОНТУ ШУКАЮЦЬ ПРАЦУ Яны былі добраахвотнікамі на вайне ва Украіне. Сёння яны побач з намі ў Польшчы і Літве.
БЕЛАРУСЫ ПАСЛЯ ФРОНТУ ШУКАЮЦЬ ПРАЦУ Яны былі добраахвотнікамі на вайне ва Украіне. Сёння яны побач з намі ў Польшчы і Літве. Яны хочуць працаваць і жыць у мірным жыцці. Сярод іх — інжынеры, праграмісты, выкладчыкі, ветэрынарны лекар, суддзя, эколаг, спецыялісты па лагістыцы і рамонце. Гэта толькі невялікая частка тых, хто застаўся без працы. Шмат хто з іх вымушаны зарабляць на нізкааплатных і выпадковых падпрацоўках. Ім трэба падтрымка ад сваіх, беларусаў. Што яны могуць прынесці ў ваш бізнес? - дысцыпліну і адказнасць; - навык каманднай працы; - досвед прыняцця рашэнняў пад ціскам; - матывацыю пачаць з чыстага ліста. Калі вы можаце прапанаваць вакансію — нават самую простую — напішыце нам у бот @Licvinybot. Клуб Licviny дапаможа з медыяцыяй і адаптацыяй. Заклікаем даць магчымасць тым, хто рызыкаваў жыццём за свабоду, стаць часткай мірнай супольнасці.

Азэрбайджан прапанаваў Расее перайменаваць Калінінград у Кёнігсбэрг, а Арэнбург у Орынбор Сутнасьць чарговай перапалкі паміж
Азэрбайджан прапанаваў Расее перайменаваць Калінінград у Кёнігсбэрг, а Арэнбург у Орынбор Сутнасьць чарговай перапалкі паміж Азербайджанам і Расеяй у тым, што прапагандысты расейскага ТАСС напісалі артыкул, у якім паведамлялася пра знос помніка мастаку Айвазоўскаму ў Карабаху, суверэнітэт над якім аднавіў Азэрбайджан. Пры гэтым выкарыстоўвалася армянская назва гораду — Стэпанакерт — замест азэрбайджанскай — Ханкендзі. У адказ МЗС Азэрбайджану запатрабаваў прабачэньняў ад выданьня, а ў Баку прапанавалі карыстацца гістарычнымі назвамі і для расейскіх (ці не зусім расейскіх) гарадоў — Кёнігсбэрг замест Калінінграду, Орынбор замест Арэнбургу, а таксама назвы Сарысу (Волгоград), Солжа-Гала (Грозны), Тоэхара (Паўднёвы Сахалінск), Пэтраскоі (Петразаводзк) і г.д. Пасьля гэтага расейцы зьмянілі загаловак — замест назвы гораду там зьявіўся «Нагорны Карабах».

З'явіліся фота ўкраінскага Часава Яру. Горад цалкам зьнішчаны Расеяй. Не засталося ніводнага цэлага будынку Горкая іронія ў т
+6
З'явіліся фота ўкраінскага Часава Яру. Горад цалкам зьнішчаны Расеяй. Не засталося ніводнага цэлага будынку Горкая іронія ў тым, што менавіта ў гэтым горадзе нарадзіўся сьпявак Ёсіф Кабзон — рашыст і рускамірац, які актыўна выступаў у падтрымку расейскай інвазіі ва Ўкраіну. І вось рашызм прыйшоў у яго родны горад...

Гэты дзень у гісторыі... 1 жніўня 1937 году група супрацоўнікаў Н.К.В.Д. Б.С.С.Р. на чале з намесьнікам начальніка менскай ун
Гэты дзень у гісторыі... 1 жніўня 1937 году група супрацоўнікаў Н.К.В.Д. Б.С.С.Р. на чале з намесьнікам начальніка менскай унутранай турмы Н.К.В.Д. Сакаловым у двары «Амэрыканкі» на вялікім вогнішчы спаліла некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў рэпрэсаваных беларускіх літаратараў... А праз пару-тройку месяцаў возьмуцца зьнішчаць і маладых беларускіх пісьменнікаў з паэтамі... На гэтым здымку - іншае злачынства. Стан архіва пры Саветах у Петрапаўлаўскім саборы (Свята-Духаўская царква), 1927-33 гг. Ідэалагічна афарбаванымі г.зв. "макулатурнымі кампаніямі" за міжваенны перыяд (гэтае цемрашальства працягвалася і пасьля вайны...) па архівах краіны былі знішчаны тонны, пагонныя кіламетры і дзясяткі тысяч адзінак захавання з мінулых эпох... Б.С.С.Рыя павінна была зрабіцца узорнай, выхалашчанай да нематы, савецкай рэспублікай... Крыніца: Kuczmel-Pilecki J. Źmicier

🕯Па адноўленай інфармацыі ў выніку расейскай атакі па Кіеву загінула 5 дзяцей Усяго загінуў 31 чалавек, сярод іх 5 дзяцей. 1
🕯Па адноўленай інфармацыі ў выніку расейскай атакі па Кіеву загінула 5 дзяцей Усяго загінуў 31 чалавек, сярод іх 5 дзяцей. 159 паранена, у тым ліку, 16 дзяцей. У ліпені Расея запусьціла па Ўкраіне 5100 кіруемых авіяцыных бомб, больш за 3800 "шахедаў", 260 ракет.

У выніку расейскай атакі па Кіеву загінула 6-ці гадовае дзіця Усяго загінула 16 чалавек, 159 паранена. Маскоўскі генацыд.
+1
У выніку расейскай атакі па Кіеву загінула 6-ці гадовае дзіця Усяго загінула 16 чалавек, 159 паранена. Маскоўскі генацыд.

Індыйскія дзяржаўныя НПЗ прыпынілі закуп расейскай нафты пасьля заяваў Трампа, — Reuters Агенцтва паведамляе, што на фоне зьм
Індыйскія дзяржаўныя НПЗ прыпынілі закуп расейскай нафты пасьля заяваў Трампа, — Reuters Агенцтва паведамляе, што на фоне зьмяншэньня зьніжак на расейскую нафту і пагрозаў Трампа ўвесьці 100% мыты на краіны, што супрацоўнічаюць з Масквой, закупы прыпынілі кампаніі Indian Oil Corp, Hindustan Petroleum, Bharat Petroleum і Mangalore Refinery. Замест гэтага заводы пачалі закупляць сыравіну з Заходняй Афрыкі і Блізкага Ўсходу. Нягледзячы на тое, што найбуйнейшымі пакупнікамі застаюцца прыватныя кампаніі Reliance і Nayara, дзяржаўныя кампаніі Індыі кантралююць больш за 60% нафтаперапрацоўчых магутнасьцяў краіны.

300 дронамі і 8 ракетамі расейцы атакавалі Украіну гэтай ноччу, — Зяленскі З ночы ратавальнікі, мэдыкі і экстраныя службы лік
+7
300 дронамі і 8 ракетамі расейцы атакавалі Украіну гэтай ноччу, — Зяленскі З ночы ратавальнікі, мэдыкі і экстраныя службы ліквідуюць наступствы расейскага ўдару. Пацярпелі Кіеў і вобласьць, Дняпроўшчына, Палтаўшчына, Сумшчына, Мікалаеўшчына. Асноўны ўдар прыйшоўся на сталіцу — у сьпальным раёне разбураны пад’езд шматпавярхоўкі. Загінулі прынамсі шасьцёра чалавек, сярод іх — дзіця і ягоная маці. Дзясяткі параненых.

Трамп даў Расеі час да 8 жніўня, каб спыніць агонь Трамп даў Расеі 10 дзён на дасягненьне перамір’я з Украінай, інакш будуць
Трамп даў Расеі час да 8 жніўня, каб спыніць агонь Трамп даў Расеі 10 дзён на дасягненьне перамір’я з Украінай, інакш будуць уведзеныя дадатковыя санкцыі. Прэс-сакратарка Дзярждэпу сказала Kyiv Post, што Трамп «быў цярплівы, і некаторыя, магчыма, гэта не так зразумелі». У аўторак Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША даслаў Расеі выразны сыгнал: прэзыдэнт Трамп сур’ёзна настроены на спыненьне вайны ва Украіне, і яго патрабаваньні спыніць агонь, цяпер падмацаваныя канкрэтным тэрмінам увядзеньня санкцый, ня варта недаацэньваць. — Прэзыдэнт Трамп выразна паказаў, што да яго трэба ставіцца сур’ёзна, бо ён — сур’ёзны чалавек, і мы бачым вынікі гэтага па ўсім сьвеце, — сказала прэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартамэнту Тэмі Брус у камэнтары Kyiv Post падчас штодзённага брыфінгу, спасылаючыся на апошнія дыпляматычныя посьпехі й абавязаньні адміністрацыі, у тым ліку ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. Рашучыя заявы прэс-сакратаркі прагучалі на фоне ўзмацненьня ціску з боку прэзыдэнта Трампа на Маскву. У панядзелак Трамп абвясьціў у Шатляндыі, дзе ён праводзіў перамовы аб гандлёвых дамовах і наведваў свае гольф-клюбы, што супраць Расеі будуць уведзеныя санкцыі, у тым ліку мыты, цягам «10–12 дзён», калі ня будзе прагрэсу ў пытаньні спыненьня агню ва Ўкраіне. У аўторак, вяртаючыся ў ЗША, Трамп удакладніў журналістам на борце самалёта Air Force One тэрмін: — Дзесяць дзён ад сёньня. Добра? Гэта азначае, што Масква фактычна мае час да пятніцы, 8 жніўня, каб дасягнуць дамоўленасьці аб спыненьні агню. Гэты жорсткі тэрмін істотна адрозьніваецца ад першапачатковага 50-дзённага, агучанага Трампам напачатку месяца. Ён патлумачыў такое скарачэньне тым, што ня атрымаў адказу на свае папярэднія прапановы, і прыйшоў да высновы, што «ня мае сэнсу чакаць так доўга». Раней расейскія чыноўнікі адхілялі яго патрабаваньні як «непрымальныя». Цяпер Крэмль «узяў да ведама» новы тэрмін.