WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Kanalga Telegram’da o‘tish
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Ko'proq ko'rsatish752
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+27 kunlar
-430 kunlar
Postlar arxiv
Асад звяртаецца да ЗША і Трампа з просьбай аб дапамозе і абяцае спыніць супрацоўніцтва з "Хезбалой", каб захаваць за сабой Дамаск, — Bloomberg
❗️Тэрор на вуліцах Тбілісі. Групы невядомых зверскі збіваюць людзей
Увесь вечар на вуліцах Тбілісі адбываецца сапраўдны тэрор. Групы невядомых людзей у чорных масках і балаклавах з дубінкамі зверскі збіваюць журналістаў, актывістаў і выпадковых мінакоў.
У шпіталях на гэты момант дзясяткі пакалечаных і параненых.
На відэа патрапіла зверскі напад на журналістаў каналу TV Pirveli.
Нотр-Дам урачыста адчыняецца праз 5 год пасьля жахлівага пажару
Пяць год доўжылася рэканструкцыя галоўнага сабору Францыі пасьля зьнішчальнага пажару ў 2019 годзе. І вось, нарэшце, Сабор ізноў адчыняе свае дзьверы.
На ўрачыстую цэрэмонію адкрыцьця былі запрошаныя сусьветныя лідэры.
"Харошага рускага" Ігара Рогава і яго жонку затрымалі ў Польшчы, абвінавачваюць у шпіянажы
Да гэтага хлопец працаваў у штабе Навальнага, Хадаркоўскага, а таксама быў затрыманы ў 2020 годзе ў Беларусі падчас пратэстаў.
Падрабязнасьці справы паведамілі выданьню "Вось Так" у пракуратуры Польшчы. Да гэтага Ігара Рогава абвінавачвалі ў падрыхтоўцы выбуху. Да двух ужо існуючых артыкулаў цяпер дабаўлены трэці — аб удзеле ў дзейнасьці замежнай разведкі або дзеяньні ад яе імя. Таксама ў параграфе 3 артыкула аб шпіянажы ўказана пранікненьне ў электронную сістэму з мэтай збору інфармацыі, якая патэнцыйна можа нанесьці шкоду дзяржаве.
Раней на тры месяцы арыштавалі Ірыну Рогаву — жонку Ігара. Ёй прад'явілі абвінавачаньні ў шпіянажы і дапамозе.
Сябар Рогавых, Даніла Бузанаў, якога дапытвалі ў якасьці сведкі, распавёў «Вось Так», што супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў цікавіла магчымае супрацоўніцтва Рогава з ФСБ.
У 2017 годзе Рогаў быў намесьнікам каардынатара штаба Навальнага ў мардоўскім Саранску. Потым — каардынатарам мардоўскага аддзяленьня «Адкрытай Расіі» Міхаіла Хадаркоўскага. У 2020 годзе актывіста затрымалі на пратэстах у Беларусі, куды ён прыехаў назіраць за выбарамі.
Як адзначае «Вось так», гэта першы выпадак абвінавачаньня расейскіх палітэмігрантаў, якія з'ехалі пасля пачатку вайны, у шпіянажы.
"Своих не бросаем"?
"Крыніца, блізкая да Крамля, паведаміла, што ў РФ няма ніякага плана па выратаванні Асада. Больш за тое, не прадбачыцца нават з'яўленьне такога плана", — Bloomberg
Расею фактычна выбілі з Сірыі
У Сірыі працягваецца імклівы наступ апазыцыі па тэрыторыі краіны. Праўладныя прарасейскія сілы пакідаюць свае пазыцыі і адступаюць.
Расейскія СМІ пішуць, што РФ праінфармавала прэзідэнта Сірыі Асада, што ў далейшым яе ўмяшаньне і падтрымка Сірыйскай арабскай арміі ў барацьбе з наступамі апазіцыі на поўначы, усходзе і поўдні краіны будуць абмежаванымі або цалкам спыняцца.
Гэта азначае фактычную капітуляцыю Расеі ў Сірыі.
Сёньня ж прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган выказаў надзею на тое, што шэсьце сірыйскіх паўстанцаў працягнецца без здарэньняў і праблем:
"Мэта — Ідліб, Хама, Хомс і, вядома ж, Дамаск. Марш апазіцыі ў Сірыі працягваецца. Мы спадзяемся, што ён працягнецца без якіх-небудзь здарэньняў", — цытуе словы турэцкага прэзідэнта агенцтва Anadolu.
Латвія выступае супраць адмены грамадзянам Грузіі бязвізавага рэжыму ў ЭЗ
Аб гэтым паведаміла міністр замежных спраў краіны Байба Бражэ. Паводле яе слоў, такія абмежаваньні і санкцыі павінны закрануць грузінскіх чыноўнікаў, а не звычайных грамадзян, таму Латвія выступае супраць адмены бязвіза, які зараз абмяркоўваюць у ЭЗ. Такой жа думкі прытрымліваюцца некалькі яе калегаў з іншых краін.
Даволі разумны і рацыянальны падыход. Толькі чаму ён не выкарыстоўваецца ў адносінах да больш блізкага беларускага народу?
Няхай бы беларусы ездзілі свабодна па Эўропе, а калабаранты і амапаўцы сядзелі б разам з Лукашэнкам безвыязныя. Вось гэта быў бы эфект!
У цэнтры Тбілісі працягваюцца пратэсты
Пратэстуючыя грэюцца ля вогнішчаў. Пакуль што ўсё праходзіць спакойна, на гэты раз без брутальных разгонаў.
Намеснік міністра абароны РФ прагаварылася, што расейцы здалі 48000 тэстаў ДНК для пошуку іх сваякоў, ліквідаваных на вайне ва Украіне.
Кіраўнік камітэта дзярждумы папрасіў яе больш ніколі гэтыя лічбы не агучваць.
У Цярнопалі дачка загінулага ў выніку расійскага абстрэлу Віталя Рамянца згуляла на піяніна сярод руін кватэры
Аліна Рамянец з Цярнопаля іграе на піяніна сярод развалін кватэры, дзе 2 сьнежня ў выніку атакі расійскага робата са сваёй нагі загінуў бацька дзяўчыны Віталь Рамянец. Яго жонка Іванна прыкрыла сабой 11-гадовую дачку Вераніку, аднак сама атрымала шматлікія апёкі, пішуць украінскія СМІ. Вядома таксама, што старэйшай дачкі Аліны на момант варожага нападу не было дома.
Відэа апублікаваў кіраўнік Тэрнопальскай ОВА Сяргей Надал. «Гэтая маленькая гераіня — сімвал нязломнасьці ўкраінскага народа. Нягледзячы на страшныя выпрабаваньні, жыцьцё працягваецца. І гукі піяніна сярод руін — як гімн перамозе чалавечнасьці над жорсткасьцю»,— напісаў ён.
Летува афіцыйна дэнансавала пагадненьне аб мытным супрацоўніцтве з Беларусяй
Дакумент, які рэгуляваў мытныя адносіны амаль два дзясяткі гадоў паміж літоўскім і беларускім бакамі, спыняе дзеяньне.
Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла пасольству Беларусі ў гэтай краіне аб дэнансацыі пагадненьня аб мытным супрацоўніцтве.
"Пагадненьне, якое рэгулюе мытныя адносіны Беларусі і Літвы амаль 20 гадоў, спыніць сваё нарматыўнае дзеяньне з 27 мая 2025 года", - адзначылі ў ДМК.
Там растлумачылі, што дакумент рэгуляваў многія аспекты: ад мытнага кантролю і абмену інфармацыяй да сумесных аперацый супраць наркатрафіку. Прычым па факце літоўцы завяршылі рэальнае супрацоўніцтва два з паловай гады таму.
Гэтае рашэньне выклікае здзіўленьне, бо падобная супраца карысная для двухбаковых стасункаў паміж краінаў, і найперш патрэбная простым людзям.
У Грузіі пераструсы адбываюцца практычна ва ўсіх апазіцыйных партыях. Затрыманы кіраўнік студэнцага руху. Затрымліваюцца блогеры і адміністратары папулярных каналаў.
Затрыманым інкрымінуецца "Арганізацыя групавога гвалту, удзел у ім або заклікі да гвалтоўных дзеянняў". Па гэтым артыкуле пагражае да 6 год зняволеньня.
Масавыя і брутальныя аблавы на актывістаў і апазіцыйныя партыі ў Грузіі
Паліцыя ўвайшла ў офісы апазіцыйных кааліцый "Адзіны нацыянальны рух" і "За перамены" — паведамляецца пра ператрусы і затрыманьні лідэраў партый.
На гэты момант вядома аб арышце чацвярых чалавек, у тым ліку медыяменеджара і лідэра кааліцыі "За перамены" Нікі Гварамія (другое месца пасля кіруючай партыі на кастрычніцкіх выбарах).
Партыя "Гірчы" паведамляе пра затрыманьне Гелы Хасая. Дэпутат апазіцыйнай партыі "Лела" Саба Буадзэ паведаміў, што затрымалі членаў апазіцыйнай кааліцыі "Моцная Грузія" Вепха Касрадзэ і Васо Кадзелашвілі.
Пры гэтым, былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца ў турме з 2021 году.
Знаёмцеся - ініцыятыва BelRead! Мы займаемся перакладам замежнай літаратуры на беларускую мову.
🤔 Навошта гэта патрэбна?
Таму што шмат хто з нас хоча чытаць на роднай мове, а доступ да беларускамоўнай літаратуры не заўсёды просты. Мы перакладаем вашыя любімыя кнігі і рэгулярна дзелімся часткамі з іх на нашым Patreon, каб вы маглі ацаніць і атрымаць асалоду ад чытання.
💬 Як гэта працуе?
Вы самі абіраеце, якія кнігі мы будзем перакладаць: раз на 3-4 месяцы праводзіцца апытанка, дзе вы проста прапануеце любімыя кнігі і потым галасуеце за самыя папулярныя - вашае меркаванне можа стаць вырашальным. Гэта вельмі крута, калі чытачы могуць уплываць на выбар.
📚 Што ўжо зрабілі?
Перакладзены асобныя творы Лаўкрафта, Чэмберса, іншых аўтараў, вядзецца праца па перакладзе "Эн з зялёных Мезанінаў" Люсі Мод Мантгомеры. Гэтыя творы перайшлі ў стан "Public Domain" ("Грамадскі здабытак"). Прыклады перакладаў мы публікуем у нашым акаўнце на Патрыён. Таксама працуем над агучкай перакладаў. Іх публікуем у Ютубе і, неўзабаве, у Ціктоку.
На бягучы момант сталая каманда складаецца з 6 чалавек + заўсёды адкрытыя новым прапановам.
❤️ Як падтрымаць наш праект?
Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падтрымаць нас фінансава на Patreon. Гэта дапаможа нам аплачваць працу перакладчыкаў і выданне новых кніг. Падпішыцеся на нашы каналы ў Youtube і TikTok. Facebook і Instagram таксама чакаюць вас. Вы можаце забусціць супольнасць у Тэлеграм - любая ваша падтрымка важная!
Сачыце за намі ў сацсетках — мы дзелімся цікавымі навінамі, даследуем і папулярызуем беларускую мову, расказваем пра беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, публікуем абнаўленні аб праекце. 📖
Давайце разам развіваць нашу культуру і мову. Далучайцеся да нас і падтрымайце важную справу! 💖
Паміж Швецыяй і Фінляндыяй здарыўся чарговы разрыў тэлекамунікацыйнага кабеля. Верагодная прычына — дыверсія, піша Helsingin Sanomat.
Паведамляецца, што разрыў кабеля, папярэдне, адбыўся на сушы, зараз распачата расследаваньне, асноўная версія якога — дыверсія. На гэты момант паміж краінамі парушаны тэлевізійныя і інтэрнет-паведамленьні.
Раней у Балтыйскім моры быў пашкоджаны кабель сувязі паміж Фінляндыяй і Германіяй, а таксама яшчэ адзін — паміж Швецыяй і Літвой.
Распачалася шостая ноч пратэстаў у Тбілісі
Паліцыя традыцыйна ўжывае газ і вадамёты, а дэманстранты эксперыментуюць з новымі відамі "зброі". На відэа феерверк, які ператварылі ў "гранатамёт".
4 сьнежня ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца дабрачынны канцэрт ў падтрымку дзяцей загінулых ваяроў Палка Каліноўскага.
На сустрэчы будзе прысутнічаць камандзір ПКК Павал “Дзядзька” Шурмей ды іншыя ваяры. Будзе магчымасьць задаць пытаньні ваярам, паслухаць песьні Піта Паўлава, ахвяраваць сродкі дзецям загінулых ваяроў ПКК.
Пачатак а 19.00. Адрэса: Варшава, Foksal,11.
COVID-19 быў створаны ў кітайскай лабараторыі, супрацоўнікі якой не прытрымліваліся правілаў бяспекі, паведамляе падкамітэт па каранавіруснай пандэміі Камітэта па наглядзе і падсправаздачнасьці Кангрэса ЗША
У дакуменце адзначаецца, што супрацоўнікі Уханьскага інстытута вірусалогіі праводзілі эксперыменты па ўзмацненьні функцый вірусаў, у тым ліку і над іх генетычным мадыфікаваннем, не выконваючы правілы біялагічнай бяспекі. Акрамя гэтага, таксама паведамляецца, што гэтая кітайская ўстанова ў свой час атрымлівала гранты ад ЗША.
У справаздачы пазначана, што вірус валодае біялагічнымі характарыстыкамі, якія не былі выяўлены ў прыродзе. Акрамя таго, вірус пры натуральным узнікненьні пандэміі мае некалькі ачагоў, а не адзін як у сітуацыі з ковідам.
Таксама адзначаецца, што даследчыкі Уханьскага інстытута вірусалогіі (WIV) захварэлі на вірус, падобны на COVID, восеньню 2019 года, за некалькі месяцаў да таго, як COVID-19 быў знойдзены.
На сайце падкамітэта публікацыя датаваная 2 сьнежня, аднак на самім дакуменце стаіць іншая дата - 4 сьнежня. У падкамітэце паведамілі, што менавіта 4 сьнежня ведамства правядзе ацэнку канчатковай справаздачы і афіцыйна прадставіць яе ў Кангрэс. Напярэдадні паседжаньня падкамітэт таксама апублікуе дадатковыя матэрыялы і рэкамендацыі.
+1
Новым "міністрам культуры" Беларусі прызначылі рашыста, актора Рускага тэатра Руслана Чарнецкага
2 сьнежня Лукашэнка прызначыў Руслана Чарнецкага на пасаду так званага "міністра культуры". Калі пагартаць яго асабістую старонку ў Інстаграме, становіцца ясным, што гэты чалавек з'яўляецца адкрытым рускамірцам і ворагам Беларусі.
Вось адзін з яго допісаў, пакінуты ў чэрвені 2024 году:
"6 июня, в день рождения великого русского поэта Александра Сергеевича Пушкина, по всему миру отмечается Международный день русского языка!
Русский, один из государственных языков Республики Беларусь, помогает нам быть понятыми и услышанными нашими единомышленниками и верными друзьями.
Являясь носителем одного из самых сложных языков в мире, мы сохраняем и передаем нашим детям многовековую богатейшую культуру, которая столетиями связывала и объединяла братские народы.
Я горжусь, что вот уже 19 лет я служу в театре имени Максима Горького, который также известен как русский театр, и имею возможность не только говорить на русском языке в жизни, а ещё и нести художественное слово в мир.
Поздравляю с праздником!"
