uz
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Kanalga Telegram’da o‘tish

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus

Ko'proq ko'rsatish
751
Obunachilar
-124 soatlar
+27 kunlar
-330 kunlar
Postlar arxiv
🕯Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень Валянцін Іваноўскі Хлопец з Ліды быў асуджан
🕯Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень Валянцін Іваноўскі Хлопец з Ліды быў асуджаны да 2 гадоў зняволеньня па арт. 368 ч. 1 («Абраза прэзідэнта»). Пакаранне Валянцін адбываў у Наваполацку (ПК-1). Прычыны яго смерці невядомыя, паведамляе @dissidentBY. Яму было 48 гадоў.

Для ўсіх без выключэньня школ Магілёўскага раёна купілі па два расейскія сьцягі Пра гэта паведамляе канал "Віцебск, я гуляю!"
Для ўсіх без выключэньня школ Магілёўскага раёна купілі па два расейскія сьцягі Пра гэта паведамляе канал "Віцебск, я гуляю!", спасылаючыся на дакумэнты дзяржзакупкі за сьнежань мінулага года. Паводле дакумэнту, для 19 школ Магілёўскага раёна, апроч чырвона-зялёнага сьцяга, закуплялі і расейскі трыкалёр. Усё гэта планавалася ўсталёўваць у фае кожнай школы на тумбу - разам з афіцыйным дзяржсьцягам РБ. Дарэчы, для беднага раённага бюджэту расейская атрыбутыка (калі палічыць яе з тумбамі) выйшла ў суму 12 тысяч рублёў. На здымку: Махоўская сярэдняя школа Магілёўскага раёна

Праваабаронцы налічылі 219 палітвязьняў у сытуацыі асаблівай рызыкі, якіх трэба тэрмінова вызваліць Па стане на 12 сакавіка 2025 году праваабаронцам вядома не менш чым пра 219 палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. За кратамі мінімум 78 чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане фізічнага здароўя, 8 чалавек маюць інваліднасьць, 32 сталыя чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з мэнтальнымі разладамі. Сярод палітзьняволеных — 39 шматдзетных маці і бацькоў. Вядома мінімум пра 10 сямей, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі. Чытаць цалкам даклад на сайце ПЦ "Вясна": https://spring96.org/be/news/111366

Экс-прэзідэнту Грузіі, лідэру "Рэвалюцыі Руж", Міхаілу Саакашвілі прысудзілі яшчэ 9 гадоў турмы Яго абвінавацілі ў тым, што ў
Экс-прэзідэнту Грузіі, лідэру "Рэвалюцыі Руж", Міхаілу Саакашвілі прысудзілі яшчэ 9 гадоў турмы Яго абвінавацілі ў тым, што ў 2009—2012 гадах ён патраціў $3,2 млн сродкаў спецслужбы дзяржаховы ў асабістых мэтах. Саакашвілі абвяргае абвінавачаньні, заяўляючы, што яны носяць палітычны характар. Не згодны з імі таксама і былы начальнік Спецыяльнай службы аховы Тэймураза Джанашыя, якога суд прызнаў вінаватым у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і аштрафаваў на 300 тысяч лары. На дадзены момант Саакашвілі ўжо адбывае 6-гадовы тэрмін, знаходзячыся ў турме з 2021 году, пасьля таго, як паспрабаваў вярнуцца на радзіму з эміграцыі.

Зянон Пазьняк: аб сутнасьці мірнай палітыкі прэзідэнта Трампа Матывы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа зыходзяць з інтарэсаў Амэрыкі і, што немалаважна, з волі і эга самога спадара Трампа, які паабяцаў мір ва Украіне амэрыканскаму народу ў час выбарчай кампаніі. У Амэрыцы такія абяцаньні выконваюцца і зьвязаныя ня толькі з палітыкай, але і з гонарам прэзыдэнта. У рэчышчы гэтай палітыкі Трамп не спыняецца (і ня спыніцца) ні перад чым, каб дасягнуць выніку, ужываючы нават вельмі жорсткія і бязьлітасныя пагрозы ў прапагандзе, напрыклад, у дачыненьні да Украіны. Украінскі народны погляд на заканчэньне вайны (які мы, беларусы, падтрымліваем) — гэта рашучая дапамога Украіне з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі і Эўропы, каб скончыць з маскоўскім мордарам і зьберагчы цывілізаваны сьвет ад вечнай маскоўскай агрэсіі і акупацыі. Але Захад, як заўсёды, ідзе сваім традыцыйным шляхам дыпляматыі, кампрамісаў і перамоваў без стварэньня рызыкі для сябе. Чытаць артыкул цалкам: https://warta.media/2696

У расійскім бюджэце ўтвараецца каласальная дзіра: за месяц перавышаны гадавы дэфіцыт Дэфіцыт расійскага бюджэту за першыя два
У расійскім бюджэце ўтвараецца каласальная дзіра: за месяц перавышаны гадавы дэфіцыт Дэфіцыт расійскага бюджэту за першыя два месяцы 2025 года дасягнуў 2,7 трыльёна расійскіх рублёў. Толькі за люты ён вырас больш як на 1 трыльён рублёў. Адначасова скараціліся нафтагазавыя даходы. Расейскімі ўладамі быў запланаваны гадавы дэфіцыт бюджэту ў 1,5 трыльёна расейскіх рублёў. План перавыкананы ўжо ў студзені.

3 гады: @kalinouskipolk адзначае гадавіну! ⠀ ⠀ 9 сакавіка 2022 года з беларускіх добраахвотнікаў быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага. ⠀ ⠀ У траўні 2022 года батальён быў перафарматаваны ў полк. ⠀ ⠀ З таго часу падраздзяленьне прайшло праз самыя гарачыя кропкі вайны. ⠀ ⠀ Дзясяткі ваяроў Палка аддалі свае жыцьці. ⠀ ⠀ Дзясяткі былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. ⠀ ⠀ 😉Барацьба працягваецца! ⠀

"Парни ВДВ-шники возвращаются домой" — у сеціве апублікавалі шакуючае відэа з расейскімі акупантамі, якія "вяртаюцца дадому" з Украіны штабелямі ў чорных пакетах.

У Ірпені ўсталююць мемарыяльную дошку ў гонар беларускага героя, які загінуў, баронячы места Дошка будзе ўстаноўлена на вуліц
У Ірпені ўсталююць мемарыяльную дошку ў гонар беларускага героя, які загінуў, баронячы места Дошка будзе ўстаноўлена на вуліцы Варшаўскай у гонар Зьміцера Апанасовіча, які загінуў падчас абароны Ірпеня ў сакавіку 2022 года.

Расейская акупацыя ў дзеяньні: праект, які дапамагае беларускамоўным настаўнікам, прызналі "экстрэмісцкім фармаваньнем" 🤯 Гр
Расейская акупацыя ў дзеяньні: праект, які дапамагае беларускамоўным настаўнікам, прызналі "экстрэмісцкім фармаваньнем" 🤯 Грамадскі праект Nastaunik.info (зараз працуе па адрасе https://nastaunik.eu/) быў створаны настаўнікамі ў 2005 годзе як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досьведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі. Сёньня стала вядома, што акупацыйны расейскі рэжым прызнаў пляцоўку "экстрэмісцкім фармаваньнем". Гэта можна расцэньваць як форму этнацыду беларусаў: калі перасьлед адбываецца не па палітычных прыкметах, а па этнічных (бо па-беларуску). На сайце няма ні палітыкі, ні "бэчэбэ" (як выражаюцца акупанты). Адзінае, што магло выклікаць такое рашэньне — беларуская мова. Сайт прапануе сьвежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладаньня, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін. Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі.

"Эўропа патраціла болей грошай на набыцьцё Расейскіх Нафты і Газу, чым на абарону Украіны — НАШМАТ БОЛЕЙ!" — напісаў Дональд
"Эўропа патраціла болей грошай на набыцьцё Расейскіх Нафты і Газу, чым на абарону Украіны — НАШМАТ БОЛЕЙ!" — напісаў Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social

Тры гады таму, 3 сакавіка 2022 года, у баі пад Бучай загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін» Хрэнаў. Бараніць Украіну ё
Тры гады таму, 3 сакавіка 2022 года, у баі пад Бучай загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін» Хрэнаў. Бараніць Украіну ён прыехаў яшчэ ў 2014 годзе, пазней працаваў у сферы ІТ, а ў першы дзень поўнамаштабнай вайны зноў узяў у рукі зброю і пайшоў ваяваць добраахвотнікам. Літвін стаў першым беларусам, які аддаў жыццё за Украіну ў гэтай вайне. Героі жывуць, пакуль мы пра іх памятаем 🫡

З 2020 па 2023 адбыліся масавыя ідэялагічныя звальненьні ў ВНУ Беларусі Аб гэтым паведаміў Радыё Рацыі Андрэй Лаўрухін – эксперт у галіне адукацыі, акадэмічны дырэктар Інстытута развіцьця сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Эўропе.
Пасада прарэктара па кадравых пытаньнях — гэта, па сутнасьці, «наглядальнік» ад спэцслужбаў. На гэтыя пазіцыі прызначаюць людзей у пагонах, звычайна гэта КДБ. Раней у ВНУ ўжо існавалі аддзелы, якія займаліся такімі пытаннямі яшчэ з савецкіх часоў, а пасля 2020 года іх актывізавалі. Пазіцыя прарэктара па кадрах афіцыйна з’явілася пасля пратэстаў — здаецца, у 2021 годзе. Гэта ключавая інстытуцыйная пасада, прызначаная для кантролю над кадрамі і правядзеньня „ачышчэньняў“. Паводле наяўных зьвестак, з 2020 па 2023 гады толькі ў БДУ звольнілі каля 500 чалавек. Гэта больш за адну шостую ад усяго прафесарска-выкладчыцкага складу. Гэтая хваля звальненьняў стварае сур’ёзную пагрозу для паўнавартаснай акадэмічнай і навуковай супольнасьці.
Андрэй Лаўрухін адзначыў, што менавіта праз такія ідэалагічныя звальненьні некаторыя школы і навуковыя напрамкі былі фактычна зьнішчаныя.

Цешыць, што беларускі інтэрнэт разьвіваецца. Ледзь не штодня там зьяўляюцца новыя беларускамоўныя каналы на абсалютна розную тэматыку. Адзін з прыкладаў — канал "Геаграфія па-беларуску", аўтар якога распавядае пра розныя краіны і мясьціны сьвету на беларускай мове. Атрымліваецца даволі цікава і пазнавальна. Няхай жыве беларускі Інтэрнэт! https://www.youtube.com/watch?v=J8O0KLyfKMo

Рэакцыя сусьветных палітыкаў на перамовы Трампа і Зяленскага «Ваша годнасьць ушаноўвае мужнасьць украінскага народа. Будзьце
Рэакцыя сусьветных палітыкаў на перамовы Трампа і Зяленскага «Ваша годнасьць ушаноўвае мужнасьць украінскага народа. Будзьце моцныя, будзьце сьмелыя, будзьце бясстрашныя. Вы ніколі не будзеце самотныя, дарагі прэзідэнт Зяленскі. Мы працягнем працаваць з вамі дзеля справядлівага і ўстойлівага міру», — прэзідэнт Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен. «Ніхто не жадае міру больш, чым украінцы. Таму мы працуем над агульным планам трывалага і справядлівага міру. Украіна можа разлічваць на Германію — і на Эўропу », - канцлер Германіі Олаф Шольц. "Расія – агрэсар, Украіна – ахвяра агрэсіі", – прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. «Спадзяюся, Украіна не страціць падтрымку Злучаных Штатаў, якая для нас вельмі важная. Сёньня не час для эмоцый — ні з чыйго боку. Трэба шукаць агульныя пазіцыі», — мэр Кіева Віталь Клічко. «Украіна — гэта Эўропа! Мы падтрымліваем Украіну. Мы ўзмоцнім нашу падтрымку, каб яна магла працягваць адбівацца ад агрэсара. Сёньня стала зразумела, што свабоднаму сьвету патрэбны новы лідэр. Нам, эўрапейцам, трэба прыняць гэты выклік», — кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас. «Трамп і Вэнс арганізавалі ганебнае шоў. Мне сорамна за такія паводзіны. ЗША заслугоўваюць нечага лепшага. Свабодны сьвет павінен падтрымаць Украіну. Я быў і застаюся з Зяленскім», - экс-кіраўнік дыпламатыі ЭЗ Жазэп Барэль. «Моцныя людзі складаюць мір, слабыя развязваюць вайну. Сёньня прэзідэнт Трамп адважна стаяў за мір, нават калі шмат каму было цяжка гэта пераварыць. Дзякуй, спадар прэзідэнт!» — прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. «Праўда простая. Расея ўварвалася ва Украіну. Расія — агрэсар. Украіна абараняе сваю свабоду — і нашу. Мы на баку Украіны», — прэзідэнт Малдовы Майя Санду. "Зяленскі зьнішчыў сябе ў вачах амерыканскага народа", – амэрыканскі прадпрымальнік Ілон Маск. «Дзякуй прэзідэнту ЗША за тое, што вы адстойваеце інтарэсы Амерыкі так, як ніводзін прэзідэнт не меў сьмеласьці зрабіць раней. Дзякуй за тое, што вы ставіце Амерыку на першае месца. Амерыка з табой! », — Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё. "Зяленскі сваімі паводзінамі ў Белым доме зрабіў амаль немагчымай дапамогу з боку ЗША", – амерыканскі сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм.

Як паведамляе выданьне "Флагшток", уначы 27 лютага ў Гомельскай вобласьці ўпаў расейскі шахед і зьнішчыў гаспадарчую пабудову
+1
Як паведамляе выданьне "Флагшток", уначы 27 лютага ў Гомельскай вобласьці ўпаў расейскі шахед і зьнішчыў гаспадарчую пабудову

"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!" Як у Варшаве адзначалі міжнародны Дзень роднай мовы. https://youtu.be/tGYsIyFQIE8

У Палтаве зьнеслі помнік расейскаму імператару Пятру I Украіна працягвае ачышчаць сваю зямлю ад расейскага ідэалагічнага смец
+2
У Палтаве зьнеслі помнік расейскаму імператару Пятру I Украіна працягвае ачышчаць сваю зямлю ад расейскага ідэалагічнага смецьця.

24 лютага 1935 года нарадзіўся беларускі паэт Рыгор Барадулін
+3
24 лютага 1935 года нарадзіўся беларускі паэт Рыгор Барадулін

❗️Абвешчаны конкурс на памятны знак у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве Размяшчацца знак будзе ў скверы імя Кастуся Каліноўс
❗️Абвешчаны конкурс на памятны знак у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве Размяшчацца знак будзе ў скверы імя Кастуся Каліноўскага. Арганізатары конкурсу пішуць: "У гонар Кастуся Каліноў‌скага, які быў аднім з суарганізатараў антыімперскага паўстаньня супраць Расіі 1863-1864 гг. мы ("Беларусы Кіева" — https://t.me/beldom_ua і "Беларускі Грамадзянскі цэнтр") аб'яўляем конкурс на лепшы памятны знак у скверы Каліноўскага (Кіеў). З наступным вырабам і ўсталяваньнем яго ў дадзеным скверы. Працэдуру па пераназваньні скверу прайшлі, рашэньне Кіеўскай адміністрацыі ёсьць. Вы можаце прыняць удзел у дадзеным конкурсе альбо донатам альбо сваёй прапановай памятнага знака. Абмежаваньняў няма (мінімальна 1 эскіз з памерамі і матэрыялам выгатаваньня), прапановы будуць прымацца да 27.02.2025, а абрана будзе шляхам галасаваньня на адным з незалежных медыя рэсурсаў. Пераможцу будзе чакаць прыз, які наданацяць усе зацікауленыя" Як можна падтрымаць і далучыцца? 1) Даслаць макет памятнага знака да 27.02.2025 на пошту belaruskiev@gmail.com 2) Выслаць данат на рэквізіты https://zrzutka.pl/7e2pzx (на дадзеным этапе зьбіраем 1500 еўра для конкурсу) «Мы можам прасіць гарадскую адміністрацыю Кіева дапамагчы з паляпшэньнем сквера, але ва Украіне ідзе вайна, і кожная грыўня ідзе на фронт. Калі гэта трэба Беларусам – мы самі павінны знайсці рэсурсы для нашай ідэі, для нашай гісторыі, для нашага героя! Мы можам сказаць гучна – нашы героі нам патрэбныя! Мы іх шануем і пра іх памятаем! На першым этапе нам неабходна сабраць 1500 еўра на конкурс для ўзгадненьня макета памятнага знака», – гаворыць арганізатар Валеры Сляпухін. Аўтары конкурсу просяць падтрымаць ідэю распаўсюдам інфармацыі і данатамі.