Прабачце, але я не стрымаўся... Толькі не лайцеся, добра?
…А вестка добрая, між тым, — заўжды калі палае неба, хай плач, агонь, пачвары, дым, а толькі так яно і трэба! Калі, здаецца, быў загад — а, можа, самі былі згодны — каціцца ў пекла, ў рускі “ад”, у тыдзень перадвелікодны: усе перад намі, бес і чорт, каго сароміцца — усім пофіг; пабег Фама, адрокся Пётр, а Юда забірае профіт, — ды ў свет бездумнай мітусні і распаўсюджанага муда прыходзіць цуд тады, калі ўжо не здолеем без цуду, калі надзея ні адна не намякае нам, што жывы, і перспектыва ёсць адна — адмова ўшэнт ад перспектывы.
З усіх бакоў гундосяць у нос, усе азаронкі ды маёры: “Ну дзе, засранцы, ваш Хрыстос?” А наш Хрыстос яшчэ ў пячоры, у начной цішы. Яго абраз пакуль хавае плашчаніца. Ён там, пакуль адзіны з нас не пахіснецца, ўсумніцца (не ўсумніцца толькі той, што век глядзіць, пільнуе строга, хто з непрабіўнай галавой, наогул хто не верыць у Бога).
Зямля нябачна і пуста. Ні міласэрнасці, ні сэнсу. На ёй не можа быць Хрыста, Яго і не было, не меўся. Разліўшы па бакалах муць, напой і мерзасны, і горкі, сядзяць апосталы, і п'юць, і чыняць горкія разборкі:
- Згарэла ўсё. Адны маны. Тут сеяць – нараджаць галечу.
- Эй! Здраднік ты.
- Заасланы ты.
- Ён быў няправы.
- Ён?!
— Бясспрэчна. Мяне ты лепей не смяшы. Калі б ня так, дзіця вам скажа: ці ён бы згінуў на крыжы, што ён і сам прадбачыў, так жа? Нам нужно рассмотреть вопрос…
Але ўбягае Магда ў залу і кажа ім: “Уваскрос! Уваскрос! А ён казаў! А я казала!” І гэты звонкі жаночы крык сярод бяссілля і жалобы раздасца ў той апошні міг, калі яшчэ ледзь-ледзь — і ўсё бы.
Глядзіш навокал — так сабе. Абвыкнем хутка “Так и надо”. І ўсе — агенты КДБ, як нам казаў Зянон з Канады. Чырвоны з зеленню пагост, і сем разоў страшымся ў тыдзень, надзея недзе нібы ёсць, але ўсё гэта — не Вялікдзень. Пакуль яшчэ не землятрус, і песень мы пакуль не мінем, што не ўваскроісне Іісус, і мы тым больш усе загінем.
Ён адабраў любоў, давер, пазбавіў гневу і пяшчоты; спярша прайшоў страсны чацвер, часы ліхой, глухой суботы, — і вось тады святло праб’е, яго ўбачу ў гэты дзень я: не раней, не, і не пазней, — у гадзіну поўнага падзення.
Калі не дзесяць і не сто, мільён адхіліцца ад Бога; калі ўжо нішто, нішто не намякне на перамогу, удар святла — і ўсё наўпрост раскрыецца нібыта брама.
Хрыстос жыве. Хрыстос уваскрос.
І Беларусь жыве таксама