Цэнтр новых ідэй
ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр. Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі. [email protected]
Ko'proq ko'rsatish659
Obunachilar
+324 soatlar
+17 kunlar
-730 kunlar
- Kanalning o'sishi
- Post qamrovi
- ER - jalb qilish nisbati
Ma'lumot yuklanmoqda...
Obunachilar o'sish tezligi
Ma'lumot yuklanmoqda...
00:36
Video unavailableShow in Telegram
🔥 Працягваем візіянерскі набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак 2024!
Рыгор Астапеня:
"Я скажу не сціпла, можа быць, але гэта адна з найлепшых прапановаў на рынку нефармальнай адукацыі. І падчас школы мы будзем размаўляць пра тое, як Беларусі стаць паспяховай краінай".
Дэдлайн падачы заявак - 7 ліпеня (уключна)
👉 Падаць заяўку
👉 Падрабязнасці тут
IMG_1096.MOV7.00 MB
🔥 5⚡ 2👍 1
Генадзь Коршунаў падводзіць прамежкавыя вынікі мігранцкага крызісу на межах Беларусі і ЕС за чэрвень 2024 года.
"Калі травень сапраўды быў месяцам вялікіх нападаў (яго значэння былі максімальныя для апошніх двух з паловай гадоў), то чэрвеньскія значэнні ўпалі амаль у два разы (з больш за 7500 да крыху больш за 4000).
Выразная тэндэнцыя на зніжэнне колькасці спробаў незаконна перасекчы межы ЕС пайшла з сярэдзіны траўня. Цяпер мы маем 7 тыдняў запар зніжэння колькасці нападаў на межы".
Якія высновы робіць Генадзь — чытайце на сайце ці тут без VPN.
👍 5
Ключавыя тэзісы выступлення Лесі:
👉 Беларусы працягваюць імкнуцца да сяброўскіх адносін як з Расеяй, так і з Еўропай. Кардынальнае адрозненне паміж гэтымі напрамкамі ў тым, што еўрапейская будучыня абапіраецца на каштоўнасці, а саюз з Расеяй - на практычныя рашэнні і рэальнасць.
👉 Прасоўванне ідэі еўрапеізацыі патрабуе стратэгічнага мыслення і аналізу. "Беларускі трэкер перамен" і іншыя даследаванні паказваюць, што беларуская апазіцыя ўзмацніла прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў сярод беларусаў і адкрыта заклікае ЕС засяродзіцца на мабільнасці і падтрымцы беларусаў.
👉 Цяжка прадказаць лёс Беларусі ў будучыні — як у плане рэгіянальных змен, так і палітычных трансфармацый. Таму для Еўропы не выгадна прывязваць ідэю еўрапеізацыі толькі да дэмакратычных сіл. Але для таго, каб ператварыць гэтую ідэю ў нацыянальнае бачанне беларусамі сваёй геапалітычнай будучыні, неабходна павялічыць прамыя сувязі дэмакратычнага захаду з беларускімі грамадзянамі.
👉 Значная частка насельніцтва сапраўды сумняваецца ў прыняцці еўрапейскіх ідэй, бо яны не аформлены ў канкрэтную палітыку і не маюць прамой выгады. Жаданне захаваць Беларусь у еўрапейскай арбіце патрабуе больш стратэгічнага мыслення не толькі з боку беларускай апазіцыі, але і з боку заходняй дэмакратычнай супольнасці.
👉 Для дэмакратычных сіл важна развіваць сетку паслоў свайго бачання, уключаючы ідэю еўрапейскай будучыні, але не абмяжоўваючыся толькі ёю. І яшчэ падумаць наконт практычных крокаў для павелічэння прысутнасці ЕС у Беларусі.
👍 7❤ 3
Photo unavailableShow in Telegram
Дырэктарка ЦНІ Леся Руднік выступіла сёння на высокаўзроўневай канферэнцыі ў Лондане, арганізаванай Warwick Ukraine-Belarus Hub у Royal United Services Institute. У сваім выступе яна разважала пра адносіны беларусаў да еўрапейскай перспектывы і спосабы прасоўвання еўрапейскай будучыні сярод беларусаў з боку ЕС і беларускіх прадэмакратычных палітыкаў у выгнанні.
👍 3❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Новыя імёны ў стырна ўлады аналізуе Павел Мацукевіч у 147-м выпуску "Пульса Леніна-19"
Пра што піша старшы даследчык Цэнтра новых ідэй:
🤔 Чаму прызначэнне Дзмітрыя Крутога кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі сур'ёзна ламае тэорыю аб прызначэнні сілавікоў на ключавыя пасады
🤔 Пра што будзе клапаціцца новая першая намесніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч
🤔 За што Сяргея Алейніка нечакана з пасады кіраўніка МЗС спісалі ў архіў
🤔 Як новы міністр Максім Рыжанкоў будзе выконваць задачу ўзварушыць МЗС
👉 Чытайце выпуск на сайце
👉 Чытайце без VPN
👍 3❤ 1🔥 1
Што павялічвае дыстанцыю паміж беларусамі ўнутры і па-за краінай? 🤔
Генадзь Коршунаў звяртаецца да даследавання ліній канфліктнасці сярод беларускіх прадэмакратычных актывістаў і фіксуе як аўсноўныя высновы даследавання, так і прапановы, якія з іх можна зрабіць.
"Адной з базавых ліній дэмаркацыі становіцца падзел беларусаў на тых, хто пакінуў краіну, і тых, хто працягвае ў ёй жыць.
Гэты падзел і першапачаткова быў не толькі геаграфічным, аднак калі спачатку ён успрымаўся як часовы, то чым больш нявызначанымі становяцца тэрміны палітычных змен у краіне, тым больш адчувальнай становіцца лінія дэмаркацыі паміж беларусамі па розныя бакі мяжы".
Пра тое, што падзяляе беларусаў, чытайце ў картках⏫
А пра напрамкі, якія могуць пакласці пачатак дыскусіі і далейшаму пошуку практычных хадоў — у поўнай версіі на сайце ЦНІ ⏬
👉 Чытаць!
👉 Чытаць без VPN!
👍 7
🔥 Цэнтр новых ідэй пачынае візіянерскі набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак 2024
Гэта флагманская адукацыйная праграма Цэнтра новых ідэй, якая рыхтуе маладых беларускіх лідараў і лідарак ды ўзмацняе іх галасы.
Мэта праграмы: навучыць маладых людзей думаць праз рэфарматарскую оптыку і фармаваць візіі для Беларусі і іх прэзентаваць.
Табе дакладна да нас, калі:
▪️ ты маладая лідарка ці малады лідар і табе ад 18 да 30 гадоў;
▪️ маеш ідэі для Беларусі ці беларускага грамадства і смеласць іх выказваць.
📌 Школа адбудзецца з 12.07 па 10.08 анлайн двойчы на тыдзень, па панядзелках і чацвяргах. Афлайн частка пройдзе напрыканцы жніўня.
Дэдлайн падачы заявак - 7 ліпеня (уключна)
👉 Падаць заяўку
👉 Падрабязнасці тут
💘 7
Цэнтр новых ідэй распачаў набор на “Лабараторыю даследаванняў”, якая дапаможа маладым беларускім даследчыцам і даследчыкам, а таксама тым, хто працуе з інфармацыяй, атрымаць веды па правядзенні рэальных сацыялагічных даследаванняў і паспрабаваць на практыцы мову праграмавання R для прыкладнога аналізу даных з гэтых даследванняў.
Курс распачнецца 11 ліпеня 2024 года і працягнецца да 3 жніўня (9 заняткаў), усе заняткі будуць праходзіць анлайн. Напрыканцы ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць зрабіць уласнае даследванне пра беларускае грамадства ці прапанаваць дызайн рэальнага даследвання, а пераможцы атрымаюць гадавыя падпіскі на DataCamp для далейшага развіцця сваіх навыкаў у праграмірванні (R, Python і нават AI) і статыстыцы, а таксама кнігі ад топавых вучоных пра тое, як добра і з карысцю праводзіць сацыяльныя даследаванні.
Дэдлайн падачы заявак — 7 ліпеня 2024, 23:59 па Мінску.
👉 Падаць заяўку!
👉 Даведацца больш пра курс!
❤🔥 4✍ 1❤ 1💘 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пра пратакольныя кур'ёзы, якія здарыліся з афіцыйнымі асобамі розных краін, апавядае Павел Мацукевіч у новым выпуску “Пульса Леніна-19”. У тым ліку і беларускія, што адбыліся падчас замежных рандэву і “дома”.
🙄 чаму паўночнакарэйскі чыноўнік выгнаў расейскіх міністраў з-за стала
🙄 для чаго Барыс Ельцын паказальна перасадзіў Сяргея Сцяпашына
🙄 куды арганізатары пасяджэння Усебеларускага народнага сходу пасадзілі Рамана Галоўчанка
🙄 як Станіслаў Шушкевіч хацеў прапусціць Генеральнага сакратара ААН
🙄 калі Уладзімір Пуцін паўтарыў позу Аляксандра Лукашэнкі
🙄 навошта Барыс Ельцын пытаўся ў Біла Клінтана пра туфлі
🙄 як Аляксандр Лукашэнка сапсаваў важную сустрэчу, бо не ведаў пра арыентацыю нямецкага міністра.
👉 Чытайце выпуск на сайце
👉 Чытайце без VPN
👍 3✍ 1🗿 1🆒 1
Башкартастан: “На сёння мы — бяспраўная калонія”
У новым выпуску падкаста "У кантэксце" Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць пра Башкартастан з Русланам Габасавым, кіраўніком Камітэту башкірскага нацыянальнага руху за мяжой.
🤔 Чаму сітуацыя з башкірскай мовай падобная да моўнага пытання ў Беларусі?
🤔 Як вайна ва Украіне дала штуршок нацыянальнаму руху Башкартастана?
🤔 Ці зможа Башкартастан існаваць самастойна?
🎧 Слухайце новы выпуск падкаста "У кантэксце":
YouTube
Spotify
Apple Podcasts
Google Podcasts
❤🔥 4❤ 2👍 1✍ 1🖕 1
Boshqa reja tanlang
Joriy rejangiz faqat 5 ta kanal uchun analitika imkoniyatini beradi. Ko'proq olish uchun, iltimos, boshqa reja tanlang.