cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Беларусы Батумі ⚪️🔴⚪️ Белорусы Батуми: новости

Новости для беларусов в Батуми. Ответы на популярные вопросы: http://belbatumi.tilda.ws/ Бот обратной связи: @BatumiBelarusBot Чат канала: @belarusbatumichat Беларусы Тбилиси: @belarustbilisi Жыве Беларусь!

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
662
Obunachilar
+124 soatlar
-17 kunlar
Ma'lumot yo'q30 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Гамарджоба і прывітанне, шаноўнае спадарства! Прапануем вам браць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду (калі для вас гэта бяспечна⚠️). Гэтым разам 3 чалавекі з Сакартвэла прымаюць удзел у прадвыбарчай гонцы. Вы можаце аддаць свае галасы за тых, чыя мэты супадаюць з вашымі і чыя адказы супадаюць з вашымі пытаннямі. Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Падрабязнасці пра выбары, праграмы кандыдатаў і навіны знаходзяцца па спасылцы "націскаць тут". Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Да сустрэчы 🤍❤️🤍 Жыве Беларусь!
Hammasini ko'rsatish...
👍 11
Размова з юрыстам "Права на прытулак" 1 траўня, у сераду, у 19.00 юрыст і праваабаронца Раман Кісляк правядзе прэзентацыю тэмы "Права на прытулак", падрыхтаванную экспертамі Human Rights Impact. Прэзентацыя асвеціць наступныя пытанні: 🟡 прытулак - права ці магчымасць? ⭕️ права на прытулак ці на міжнародную абарону? 🟡 тры ўзроўні працэдуры: адміністрацыйны, судовы, міжнародны; ⭕️ юрыдычныя факты, якія маюць значэнне для справы аб прытулку; 🟡 visarun: юрыдычныя аспекты Сустрэча найбольш актуальна для тых, хто плануе заставацца ў Грузіі на гэтай падставе, але будзе карысная і тым, хто плануе легалізавацца ў іншых краінах праз прытулак. 📆 1 траўня, серада ⏰ 19.00 🔖Удзел вольны. Рэгістрацыя праз @Mtredi 🏠 Дзе: Кропка, Тбілісі (адрас нагадаем)
Hammasini ko'rsatish...
👍 6
Сябры! Беларусы! ☢️Зьбіраймася на памятную акцыю па падзеях Чарнобылю! 🗓 Субота, 27 красавіка 2024 г. ⏰ 18:00 📍Батумі, пл. Еўропы Учора (26 красавіка) сьвет адзначыў 38-ю гадавіну Чарнобыльскае катастрофы. Сёньня, 27 красавіка, батумскія беларусы і ўкраінцы разам правядуць памятную акцыю. Тая падзея стала трагедыяй у лёсах беларускага і ўкраінскага народаў. Сёньня ў нашых нацый таксама супольная бяда і супольны вораг — расея. Яна гібрыдным спосабам акупавала Беларусь, разьмясьціла там ядзерную зброю, вядзе крывавую вайну супраць Украіны і шантажуе ядзернай зброяй увесь сьвет. Далучайцеся да сумеснай беларуска-украінскай акцыі у Батумі! Наш галоўны слоган: “Расейскі атам мірным не бывае!”
Hammasini ko'rsatish...
9👍 2
За первые три месяца с начала года в Грузии зарегистрированы 379 просителей убежища - МВД. Из Украины - 66, далее идут граждане Индии (51), Ирана (45), Турции (43), Пакистана (35), Ирака (15), Иордании (14), Нигерии (12) и Сирии (10). Убежища также просили 23 гражданина России и 9 граждан Беларуси. Гуманитарный статус получили 11 иностранцев: девять из Украины, по одному из Ирака и с неустановленным гражданством. Статус беженца предоставлен двум гражданам Ирана и одному человеку с неустановленным гражданством. @NGnewsgeorgia
Hammasini ko'rsatish...
2👍 1😢 1
NAVIBAND Дадатковы акустычны канцэрт у Батумi! 🗓️25.04.2024 (чацьвер) 🕤20:00 📍Backdoor bar, 4 Sherif Khimshiashvili St, Batumi 10 гадоў адной з галоўных з'яў сучаснай беларускай поп-музыкі. Стрэліўшы са сваёй першай песняй «Абдымі мяне», NAVIBAND досыць хутка прайшлі шлях ад перспектыўных маладых музыкаў да аб'яднаўшых усю нацыю фіналістаў конкурсу «Еўрабачанне». Адзін з самых забароненых пасля пратэстаў 2020-га гуртоў у краіне. Тым не менш, пасля працяглага тура, адыграўшы за апошнія гады больш за 100 канцэртаў па ўсёй Еўропе, NAVIBAND падораць гледачам як лепшыя хіты за ўсе 10 гадоў, так і зусім новыя песні, якія ўвойдуць у будучы альбом групы. Насуперак усяму, гісторыя NAVIBAND працягваецца яшчэ ярчэй, і вялікі юбілейны канцэрт у коле іх прыхільнікаў будзе гэтаму самым моцным пацверджаннем. Прыходзьце павіншаваць гурт NAVIBAND і стаць часткай гэтай гісторыі! Квіткі — па спасылцы: https://biletebi.ge/geobel/naviband-batumi-naviband-batumi ці на месцы. Кошт квітка 80 лары.
Hammasini ko'rsatish...
16👍 3
“Месца, дзе можна адаптавацца, зразумець, куды рухацца далей і ўласна – рухацца далей” 🇬🇪 У Батумі дзейнічае шэлтар для беларусаў, якія пакінулі радзіму ў выніку пераследу ўладаў. Пра тое, хто можа знайсці прытулак у шэлтары, распавёў яго адміністратар - Міхась. Падрабязней на: https://racyja.com/by/hramadstva/u-batumi-dzejnicae-seltar-dlja-represavanych-belarusau/
Hammasini ko'rsatish...
13👍 3
Сёння, 15 красавіка, у панядзелак, у 20:00 праваабаронца Раман Кісляк правядзе прэзентацыю тэмы "Права на прытулак", падрыхтаванную экспертамі Human Rights Impact. Прэзентацыя ўключае пытанні: - прытулак - права ці магчымасць? - права на прытулак ці на міжнародную абарону? - права на прытулак канстытуцыйнае ці міжнароднае? - тры ўзроўні працэдуры: адміністрацыйны, судовы, міжнародны; - права на прытулак: што ўваходзіць і што не ўваходзіць у прадмет даказвання? - юрыдычныя факты, якія маюць значэнне для справы аб прытулку; - visarun: юрыдычныя аспекты; Найбольш актуальна для тых, хто плануе заставацца ў Грузіі на гэтай падставе, але будзе карысная і тым, хто плануе легалізавацца ў іншых краінах праз прытулак 📆 15 красавіка, панядзелак ⏰ 20:00 🏠 Парнаваза, 60. Аксяродак 💰 бясплатна, але за падтрымку на ўтрыманне прасторы шчыра ўдзячныя.
Hammasini ko'rsatish...
6👍 3
Repost from Белсат
🇬🇪 Беларусам у Грузіі нерэальна атрымаць міжнародную абарону – за 5 гадоў не ўхвалілі ніводнай заяўкі. Чаму так? У некаторых выпадках нашыя суайчыннікі атрымлівалі адмовы, аднак найчасцей заяўкі проста разглядаюцца месяцамі ды гадамі без ніякага адказу. Што адбываецца і ці могуць беларускія дэмсілы неяк паўплываць на сітуацыю? ✅ Праз VPNБез VPN
Hammasini ko'rsatish...
41 прашэнне і ніводнага адабрэння. Чаму Грузія не дае беларусам прытулак і ці дапамогуць дэмсілы?

За 5 гадоў, з 2019-га па 2023-ы, 41 беларус папрасіў міжнародную абарону ў Грузіі, згодна з дадзенымі мясцовага МУС.

😢 10🤬 5👍 1
🇺🇦⚪️🔴⚪️🇺🇦 Працягваем аўторкавыя дыяспарныя дыскусіі ў аКсяродку. Сёньня спрабуем разварушыць нетрывіяльную тэму: адаптацыя экспатаў у чужым моўным асяродзьдзі. Знаёмцеся, сёньняшні сьпікер: Аляксей Севярыненка (Олексій Северинеко, укр.) — украінскі грамадскі актывіст, сябра суполкі “Майдан-Батумі”. За два гады свайго перабываньня ў Батумі ён няблага засвоіў грузінскую мову: размаўляе з картвэламі на побытавыя тэмы, экспромтам сьцісла пераказвае прамовы грузінскіх выступоўцаў на мітынгах, бярэ ўдзел у перакладах фільмаў і мастацкіх твораў. Паразважаем, як не абмяжоўвацца “гамарджоба і мадлоба”, якія выгоды і перспектывы нясе экспатам вывучэньне картулі, якія цяжкасьці ёсьць у засваеньні, і як іх пераадольваць. Аляксей распавядзе пра свае творчыя праекты, падзеліцца уласнымі падыходамі і лайфхакамі ў гэтым пытаньні. 🏠 аКсяродак, Батумі, Парнаваза, 60 (62а) 📆 9 красавіка (аўторак) ⏰ 20:00 💰Як заўжды, бясплатна (але заклікаем падтрымаць аКсяродак данатам)
Hammasini ko'rsatish...
6👍 2🔥 1
⚪️🔴⚪️ 🇺🇦🇺🇦🇺🇦 Пакуль трывае вайна, наш абавязак — падтрымліваць Узброеныя Сілы Украіны. І нават філіжанка капучына дапаможа нам у гэтым! 💪 🇺🇦 Каманда «Batumi for Ukraine» ладзіць флэшмоб «Кава ў колеры пікселяў»! Умовы простыя⤵️ ☕️ Да 31 сакавіка прыходзь ва ўстановы з нашага спісу і замаўляй капучына. 10% з кожнай філіжанкі гэтага напою будуць пералічаныя на патрэбы УСУ. 👉Спіс установаў, што далучыліся да флэшмобу Capybara coffee 4 Pirosmani St ARTUMI PIZZA/ART CAFE 6 Griboedov St COFFEE MARK 1 General Aslan Abashidze RollBar Batumi 45 Javakhishvili St Кавʼярня за адресою 95a Gorgiladze St KAWAGRAPIA 11 Vakhtang Gorgasali St AMY Coffee House 5a Tbel-Abuseridze St DIM KAVA 1 Gorgiladze St Chacha time Batumi 5 Mazniashvili St Coffee2go 16 Gorgiladze St CAKE IT easy 59 Rustaveli St MOLOKO coffee&breakfast 23, 26 May St. Cafe PRONTO Batumi 108 Komahidze St 👉 https://www.instagram.com/batumi_for_ukraine?igsh=czUyY2c4NWZtaW5x&utm_source=qr
Hammasini ko'rsatish...
15🔥 7👍 4