cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Usau Pavel

Агляд і аналіз бягучых палітычных падзей. Беларусь і Сьвет. ❗️З 9 жніўня 2023 рэжымам Лукашэнкі ўнесены ў сьпіс экстрэмісцкіх. @PusovBot для прамой сувязі. Пішыце вашыя пытанні, дасылайце інфармацыю.

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
2 421
Obunachilar
+224 soatlar
-77 kunlar
-6330 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Ці дэмакратычная Беларусь павінна ўсталяваць мяжу з Расеяй?Anonymous voting
  • Так
  • Не
  • Не ведаю
0 votes
💯 33🤔 1🤡 1🦄 1
Будзем размаўляць https://www.youtube.com/watch?v=5e-RHj49VZw
Hammasini ko'rsatish...
Усов: Новый силовой блок РФ — последствия для Лукашенко и Беларуси / Еврорадио

Политолог Павел Усов @usovpavel на Еврорадио! Обсуждаем новости Беларуси, новый силовой блок РФ: Путин перевел Шойгу в Совбез и выбрал нового министра оборон...

🔥 22🤡 5👍 3 1🤮 1🥱 1
Мір з Пуціным пагражае вайной Пуцін ставіць умовай "мірных перамоваў" захаваньня Расеяй кантролю ўсіх захопленных тэрыторый. У геапалітычным сэньсе гэта перамога Расеі над Захадам. І, на маю думку, Захад з гэтым можа пагадзіцца. Што па выніку - Расея атрымае палітычную, вайсковую, маральную, ідэалагічную перавагу на Захадам. Грамадства і гаспадарка будзе працаваць на татальную вайну і дамінацыю. Бо, што атрымаецца, краіны з насельніцтвам у 1.5 міл’ярды чалавек, з гаспадаркай у трыл’ены даляраў былі не ўстане абараніць сваіх фундаментальных каштоўнасьцяў: дэмакратыі, незалежнасьці, свабоды, правоў чалавека ў крытычнай сітуацыі супраць краіны агрэсара са слабой эканомікай, насельніцтвам ў 130 млн. - Украіна застанецца шэрай зонай, з моцна вычарпанай гаспадаркай і грамадствам; - Расея ўзмоцніць гібрыдныя ўплывы ва Украіне (палітычныя крызісы) і працягне дэстабілізаваць Украіну і рыхтаваць новы ўдар; - Уплывы Масквы на постсавецкай прасторы будуць неабмежаванымі. Ніхто не зможа выказаць супраціў расейскім стратэгічным намерам. Грузія з’яўляецца добрым прыкладам; - Беларусь цалкам застанецца пад кантролем Крамля, хутка завершыцца працэсс ваўсаюзваньня (валюта, войска, сістэма); - Палітычная параза Захаду ў вайне ўзмоцніць дэкансалідацыю ў краінах НАТА і ЕС. Прарасейскія групы атрымаюць магчымасьць рэваншу. Дамінуючым будзе тэзіс: з Расеяй трэба.дамаўляцца, у нас няма сродкаў на вайну. Расея забірае "сваё". Санкцыі будуць зьнятыя і Расея палепшыць эканамічнае сваё становішча; - Адбудзецца маральная і ідэалагічная дэмабілізацыя і дэмаралізацыя заходніх грамадстваў; - Масква ўзмоцніць ціск і правакацыі на краіны Балтыі і Польшчу. Будзе патрабаваць дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі рэгіёну. У сваю чаргу матывацыі ваяваць за літоўцаў, латышоў, эстонцаў у іншых вайскоўцаў НАТА будзе - 0; - Павялічыцца інтэнсіўнасьць вайсковых канфліктаў на перыферыях, бо Расеі і асі: Масква-Тэгеран-Пекін трэба будзе скіроўваць некуды сваю агрэсію; - Сур’езным эфектам будзе ўзмацненьне вайсковай прысутнасьці Расеі ў краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і наступленьне 4 хвалі аўтарытарызму. Па сутнасьці ўзьнікне новы неліберальны сусветны парадак, з дэмантажом ліберальнай дэмакратычнай ідэалогіі ў шмат якіх краінах сьвету. Не выключаю, што будзе падпісаныя нейкія дамоўленасьці, якія перафарматуюць мапу ўплываў і прысутнасьці ў сьвеце.
Hammasini ko'rsatish...
💯 32👍 11🤔 5😢 3 2🤡 2😱 1🤷 1
"Выборы", ці "пахаваньне" несколько слов. Па-першае, той працэс, які ідзе вакол КР ніяк нельга назваць "выбарымі", ні па арганізацыі, ні па сутнасьці, ні па статуснасьці "працэсу галасаваньня" і самога КР; Па-другое, "блокі", "арганізацыі", "кааліцыі" не з’яўляюцца самадастатковымі, дзейнснымі структурамі, партыямі, ці арганізацыямі. Гэта выпадковы збор абсалютна выпадковых людзей. Групы-аднаднеўкі, якія не аб’яднаныя ні палітычнай ідэалогіяй, ні агульнай палітычнай канцэпцыяй, ні адказнасьцю. Выпадковасьць прыводзіць да з’яўленьня ў прасторы даволі неадназначных па біяграфіі, асоб. На прыклад, одни из представителей политического блока Былы хакер» из Борисова Дмитрий Насковец, его арестовали в Праге в 2010 году и экстрадировали в США. Вместе с напарником он организовал транснациональную аферу — создал веб-ресурс для кардеров, помогавший им обходить системы безопасности американских банков. Ему грозило 40 лет тюрьмы, отсидел 4 года. Ему грозила экстрадиция в Беларусь, но... Зараз ідзе ў " дэмакратычны ворган" апазіцыі. Я безумоўна дапускаю, што людзі могуць зьмяняцца і зьмяняцца да лепшага. Але ёсьць негалоснае правіла, былыя злачынцы-крымінальнікі (навата калі зараз яны самыя самыя) не могуць займаць дзяржаўныя і публічныя пазіцыі, асабліва калі гаворка вядзецца пра апазіцыю і тую крызісную сітуацыю ў якой яна знаходзіцца. Але крызіс зараз настолькі глыбокі, што на такія дробязі ніхто не зьвяртае ўвагу.
Hammasini ko'rsatish...
👍 35💯 20🥱 7 2😁 2🦄 2🔥 1
Магчыма, што знойдуць візытоўку Байдэна, ці Зяленскага: ТАСС подтвердил информацию, которая начала циркулировать еще прошлым вечером: контрразведка ФСБ РФ задержала начальника Главного управления кадров Минобороны РФ генерал-лейтенанта Юрия Кузнецова. Из ключевого: ранее он тринадцать лет (!) возглавлял Восьмое управление Генерального штаба ВС РФ, которое отвечает за Службу защиты государственной тайны.
Hammasini ko'rsatish...
😁 30🤷 4👍 1🥱 1🥴 1
Вось гэта цікавы паварот. Патрушава прыбралі, цень Пуціна, на яго мейсца паставілі Шойгу. А міністрам абароны прызначылі эканаміста А.Белавусава. Верагодна, што такія перастаноўкі вынік унутранай вайны сілавікоў: Патрушаў vs. Шойгу. Чым і быў выкліканы тэрракт ў Крокус-сіці, а таксама бунт Прыгожына. Пазлы, як кажуць складаюцца. Пуцін вырашыў прыгасіць напружаннасьць у сістэме такім чынам, прыбраўшы две ключовыя фігуры ў сваім атачэньні. (Магчыма гэта ввнік другога ўзроўню гульні і супрацьстаяньня). Відавочна, таксама, што Белавусаў тэхнічная фігура, ніяк не ваенны міністр. Разам з гэтым, такія перастаноўкі на карысьць разгойдваньня сістэмы. Вось ен ўнутраны крызіс, які будзе падрываць Расею. Канешне, гэта можа быць і палітычны трук для Захаду, галоўнае, каб тыя паверылі у"добрыя" зьмены і пайшлі на перамовы.
Hammasini ko'rsatish...
🤔 24👍 20🥱 3😁 2🥴 2 1👏 1
00:24
Video unavailableShow in Telegram
У Белгарадзе па ўсей верагоднасьці быў падарваны пад’езд жылой шматпавярхоўкі. Думаю зараз варта чакаць новай хвалі гістэрыі ў Расеі і нейкіх новых абсурдных дзеяньняў
Hammasini ko'rsatish...
💯 40🔥 9🤔 3😱 3🥱 1
Расея, на.жаль, мае вялізарны чалавечы рэсурс, а яшчэ псіхалагічны рэсурс успрыняцьця жыцьця свайго насельніцтва як сьмецця. Культ сьмерці ўгэтай краіне ўжо ўзведзены на ўзровень палітычнай ідэалогіі, у нечым Танатафілія. Усе дзеля нічога. І зараз, сканцэнтраваўшы свае сілы Расея спрабуе дасягнуць тактычнага і стратэгічнага посьпеху на Харкаўскім напрамку. Сітуацыя ўскладняецца тым, што яны маюць рэсурсы, каб ажыцяўляць ціск на некалькіх напрамках: Харкаўская вобласьць, Данецк-Луганск, Херсон-Запарожжа. Такім чынам расьцягваючы рэсурсы ВСУ і шукаючы слабыя мейсцы для прарыву. У такіх умовам пашырэньне напружаннасьці на поўначы (Беларусь) мае вялікае значэньне для Масквы. Стратэгічнай задачай з’яўляецца акупацыя Харкава, ці яго зьнішчэньне, што дасьць магчымасьць Маскве навязаць Захаду сваю "формулу міру". У сваю, чаргу параза акупантаў на харкаўшчыне для Украіны будзе азначаць моцны, як маральны і палітстратэгічны пазітыўны штуршок, таксама ў размовах са "стомленнымі" захаднікамі.
Hammasini ko'rsatish...
💯 29🙏 8👍 2
Частка 2. Вялікі разварот Выхад з любой геастратэгічнай дамоўленасьці з Расеяй будзе азначаць імгненнае скасаваньне эканамічных прэфэрэнцый, датацый, увядзеньне гандлёвых тарыфаў і г.д. А ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, у інтарэсах яе нацыянальнага і палітычнага адраджэньня з’яўляецца выхад з вышэйзгаданых імперскіх праектаў і ўсталяваньне мяжы. Тым больш, што разварот магчымы толькі пры палітычным і геапалітычным аслабленьні Расеі і не скарыстацца з гэтага азначае злачынна змарнаваць чарговы гістарычны шанец. Ці можа “новадэмакраты” за тое, каб паміж РБ і РФ мяжа заставалася адкрытай, каб Беларусь заставалася ў вайскова-палітычных альянсах з Расеяй? Бо толькі так можна разлічваць на ільготныя эканамічныя стасункі з РФ. Тады, па сутнасьці для Беларусі нічтога і ніколі не зьменіцца. Больш таго, дарога на Захад будзе таксама закрытай. Больш таго, каб захаваць “добрыя адносіны” з Расеяй, новай уладзе трэба будзе абмяжоўваць унутраную нацыянальную палітыку, рэалізоўваць прапаганду накіраваную на стварэньне “добрага вобразу Расеі”, маргіналізаваць нацыянальныя рухі (сучасны прыклад Грузіі). Бо толькі так да ўлады не будуць дапушчаны нацыянальна-патрыятычныя сілы і толькі так будзе забясьпечана прывязка да Расеі. Ужо не кажу пра карупцыю і хуткую прыватызацыю расейцамі беларускай дзяржаўнай маёмасьці. Частка 2. Вялікі разварот Выхад з любой геастратэгічнай дамоўленасьці з Расеяй будзе азначаць імгненнае скасаваньне эканамічных прэфэрэнцый, датацый, увядзеньне гандлёвых тарыфаў і г.д. А ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, у інтарэсах яе нацыянальнага і палітычнага адраджэньня з’яўляецца выхад з вышэйзгаданых імперскіх праектаў і ўсталяваньне мяжы. Тым больш, што разварот магчымы толькі пры палітычным і геапалітычным аслабленьні Расеі і не скарыстацца з гэтага азначае злачынна змарнаваць чарговы гістарычны шанец. Ці можа “новадэмакраты” за тое, каб паміж РБ і РФ мяжа заставалася адкрытай, каб Беларусь заставалася ў вайскова-палітычных альянсах з Расеяй? Бо толькі так можна разлічваць на ільготныя эканамічныя стасункі з РФ. Тады, па сутнасьці для Беларусі нічтога і ніколі не зьменіцца. Больш таго, дарога на Захад будзе таксама закрытай. Больш таго, каб захаваць “добрыя адносіны” з Расеяй, новай уладзе трэба будзе абмяжоўваць унутраную нацыянальную палітыку, рэалізоўваць прапаганду накіраваную на стварэньне “добрага вобразу Расеі”, маргіналізаваць нацыянальныя рухі (сучасны прыклад Грузіі). Бо толькі так да ўлады не будуць дапушчаны нацыянальна-патрыятычныя сілы і толькі так будзе забясьпечана прывязка да Расеі. Ужо не кажу пра карупцыю і хуткую прыватызацыю расейцамі беларускай дзяржаўнай маёмасьці. У сваю чаргу нацыянальна-дэмакратычныя сілы павінны: а) акрэсьліць; б) ідэалагічна, палітычна і эканамічна рэалізаваць палітыку “Вялікага развароту”: - Дзеля таго, каб разьвіваць эканамічныя і палітычныя адносіны з ЕЗ і НАТА, неабходна максімальна дыстансавацца ад Расеі: выхад з усіх эканамічных і геапалітычных саюзаў, аднаўленьне ўсходняй мяжы; - Дзеля таго, каб стварыць і рэалізаваць рэгіянальны праект (Балта-чарнаморскі саюз): Украіна, Беларусь, Малдова, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія – Беларусі жыцьцева неабходна дыстансавацца ад Расеі. Ад рэгіянальных і агульнаеўрапейскіх праектаў Беларусь і беларусы атрымаюць значна больш, чым ад любых саюзаў з РФ. Узгаданы рэгіянальны (гістарычны) блок толькі па колькасьці насельніцтва роўны РФ, не кажу пра магчымы эканамічны патэнцыял; - Дзеля таго, каб забясьпечыць Беларусь ад новага імперскага рэваншызму, краінам рэгіёну неабходна ствараць “рэгіянальную сістэму” абароны з апорай на НАТА; - Дзеля ўзмацненьня бясьпекі і ўплываў з аднаго боку, і аслабленьня Расеі з іншага, беларускай дэмакратычнай супольнасьці неабходна падтрымліваць незалежніцкія рухі нацыянальных суб’ектаў Расейскай Федэрацыі: Каралевец, Ноўгарад, Пскоў, Смаленск (стварэньне як мінімум буфернай зоны, альбо канфэдэрацыі свабодных рэспублік);
Hammasini ko'rsatish...
💯 40👍 10🤡 3 2🔥 1🤮 1💩 1🥱 1🦄 1
- Дзеля захаваньня эканамічнай стабільнасьці і бясьпекі буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы павінны заставацца ў нацыянальнай уласнасьці, а расейскія інвестыцыі моцна абмежаваны; - У ідэалагічным плане, дзеля перспектыў і будучыні нашай краіны ўжо зараз націск трэба рабіць на творчыя сілы беларускага народу, на разьвіцьце сучаснай тэхналагічнай гаспадаркі. Думаць пра тое, як разьвіваць эканоміку без Расеі! - Трэба таксама адкрыта ставіць пытаньне пра тое, каб спагнаць з Расеі рэпарацыі за падтрыманьне рэжыму Лукашэнкі (асабліва ў 2020 годзе) і за ўцягненьне Беларусі ў вайну супраць Украіны. Беларусь мае агромісты патэнцыял і ўстане (і будзе) развівацца свабодна без прывязкі да Расеі. Галоўнай праблемай нашага грмадства з’яўляецца менавіта каланіяльнае мысьленьне чаткі беларускага грамадства і “новаапазіцыі”, страхі спароджаныя расейскай міфалогіяй.
Hammasini ko'rsatish...
💯 56👍 15🤮 2🤡 2 1💩 1👌 1🥱 1🦄 1