Палявая пошта
Kanalga Telegram’da o‘tish
Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і фотаздымках. Больш вінтажных картак тут: https://taplink.cc/poshtabel
Ko'proq ko'rsatish3 056
Obunachilar
-124 soatlar
-47 kun
-1230 kun
Postlar arxiv
3 056
#Булгак, #этнаграфія
🎉 Сёння спаўняецца 150 год са дня нараджэньня Яна Булгака — слыннага фатографа родам з Наваградчыны, які зрабіў сотні прыгожых здымкаў роднай старонкі ў пачатку ХХ стагоддзя.
Узгадаем некалькі радкоў з ягонай кнігі "Край дзіцячых гадоў":
"...Ганна мела рашучы характар і абыходзілася з намі запанібрата, нават з пэўным адценнем перавагі, як з панамі-расцяпамі. Ёй не падабаліся нашы "панскія" манеры, наадварот, будучы больш прадпрымальнай, яна глядзела на нас крыху звысоку і нават высмейвала нашы паводзіны. Калі, напрыклад, хто-небудзь з нас ветліва гаварыў "дзенькуе", гэта слова смяшыла і здзіўляла Ганну, якая нават не ведала яго значэння. Яна бралася за бакі, заходзілася ад смеху, і перадражнівала нас, паўтараючы ў нос "Дзікуны, дзікуны".
Яна рабіла гэта з такім апломбам, што мы разяўлялі раты і былі недалёкія ад пераканання, што не Ганна, а мы не ўмеем сябе прыстойна паводзіць. Гэтыя "дзікуны" былі, бадай што, найлепшым паказальнікам таварыскага ўзроўню нашай тройкі, бо яны нас зусім не бянтэжылі, а нават станавіліся нашай гульнёй. Мы павінны былі таксама прыстасоўвацца да Ганны ў мове, бо яна не валодала польскай, таму яна была нашай першай настаўніцай народнай мовы..."
Аўтарскае фота: сядзіба ў Мірацічах (Карэліцкі р-н), 1912 г.
3 056
💌 1 кастрычніка — Сусветны дзень паштоўкі!
✍️Дасылаць карткі з тэкстам і/ці малюнкамі людзі пачалі вельмі даўно, але менавіта ў гэты дзень, у 1869-ым годзе ў Вене з'явілася першая афіцыйная "карэспандэнцкая картка" — тое, што было ўжо вельмі блізка да паштовак, якімі прывыклі іх бачыць мы з вамі :)
У 2019, да юбілею падзеі, з'явілася такое цікавае сьвята, да якога розныя паштовыя службы ўжо нават пачалі рабіць адмысловыя маркі і канверты. А на "Палявой пошце" ужо які год выходзіць адмысловы допіс.❤️
😲Fun fact: У посткроссінгу Беларусь стабільна ўваходзіць у топ-10 краінаў сьвету — 150.000 + дасланых картак! Паштоўкі ў нас сапраўды любяць😊
📸Нагадаю, што больш прыгожых, вінтажных картачак, і нават відэа пра іх вы можаце паглядзець у нашым інстаграмчыку:
https://www.instagram.com/poshtabel/
Адмін будзе таксама рады атрымаць паштоўку!😁
https://buymeacoffee.com/poshtabel
(фота: bakhuny.by)
3 056
Добрага, спадарства!
🤝Сёння рады парэкамендаваць вам сяброўскі канал Verbarium.
🧑🎨Штодзённа тут можна пабачыць цікавую беларускую лексіку, допісы выходзяць з аўтарскімі ілюстрацыямі!
Прыгожыя словы на роднай мове кожны дзень😉
Падпісвайцеся:
https://t.me/verbarium_by
3 056
#этнаграфія, #Шыманьчык
"Матуля і дзіця падчас жніва"
Сярэдзіна 1930-ых, Бярозаўскі раён.
(крыніца: Fotograf z Polesia, Opowieść Józefa Szymańczyka)
3 056
+1
#Бабруйск, дом Галадца
1950-ыя / 2026
Прыгожая камяніца ў стылі мадэрн, першапачаткова гэта быў даходны дом, кватэры і памяшканні якога здаваліся ў арэнду. За савецкім часам у будынку месціліся розныя цывільныя ўстановы, з 1996 і па сёння — Бабруйскі краязнаўчы музей.
(фота: inst igorurbanist)
3 056
+1
#Опса, сядзіба Плятэраў
1925 / 2026
🛡Палацава-паркавы комлекс на беразе прыгожага возера Опса, былая рэзідэнцыя знакамітага роду Плятэраў. Панскі маёнтак тут быў зусім нядоўга — падчас войнаў і акупацый мінулага стагоддзя месца часта мяняла гаспадароў, тыя карысталі яго пад самыя розныя патрэбы. Апошнія дзесяцігоддзі будынкі пуставалі і пакрысе разбураліся.
👷Летась у сядзібы з'явіўся новы ўласьнік і цяпер ідзе праца па аднаўленні. Сачыць за праектам можна на адмысловай інстаграм-старонцы, дапамога таксама вітаецца — інфармацыю для валанцёраў знойдзеце тамака ж)
Цікава будзе паглядзець праз год, што тут атрымаецца. Нешта будзе😉
(фота: inst opsaplater)
3 056
+1
#Высокае
касьцёл св.Тройцы
1934 / 2026
Цягам сваёй больш чым 400-гадовай гісторыі храм неаднакроць перабудоўваўся, у тым ліку двойчы ў мінулым стагоддзі. Першы раз — пасля вайны, пашкоджаны будынак прыстасавалі пад спартыўную залю палітэхнічнага вучылішча. Другі раз ужо ў 90-ых, калі былы касьцёл вярнулі вернікам, якія змаглі часткова яго аднавіць.
(фота: inst anna.jursa)
3 056
#этнаграфія, #Сербаў
"Cтаршыня Хведар Крупеніч, 56 гадоў.
Стараста Кандрат Канановіч, 45 гадоў."
вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён.
фота з экспедыцыі Ісаака Сербава, 1912 г.
(крыніца: калекцыя VUB)
