ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅

Палявая пошта

Палявая пошта

前往频道在 Telegram

Беларусь на старых паштоўках і фотаздымках. Больш вінтажных картак тут: https://taplink.cc/poshtabel

显示更多
3 067
订阅者
-224 小时
+17 天
+1730 天
帖子存档
#этнаграфія, #Сербаў, #Бойд "...Мясцовы палешук вырас на сваім чоўне. На лядашчай душагубцы ён безбаязна ў буру і непагадзь ш
#этнаграфія, #Сербаў, #Бойд "...Мясцовы палешук вырас на сваім чоўне. На лядашчай душагубцы ён безбаязна ў буру і непагадзь шнырыць, як мыш, па балоце паміж кустоў і чароту, палюючы на дзікіх качак ці ставячы рыбалоўныя снасці. На лодцы ж ён пераязджае з валом пахаць з аднаго вострава на другі. На нашым шляху ўвесь час траплялі на сваіх чаўнах палешукі, якія ехалі з "гаяўдай"* на базар ці вярталіся з пакупкамі да хаты." Тэкст паводле Ісаака Сербава, палеская экспедыцыя, лета 1912 г. фота: "Перавозка каня праз Прыпяць", Луіза Арнер Бойд, палеская экспедыцыя, 1934 г. *свойская рагатая жывёла

#Наваградак від на Замак і Фарны касьцёл 1931 / 2026 (фота: inst ketkoh)
+1
#Наваградак від на Замак і Фарны касьцёл 1931 / 2026 (фота: inst ketkoh)

#Горадня Фарны касьцёл пач. ХХ ст. / 2026 (фота: inst Katsiaryna Paulouskaya)
+1
#Горадня Фарны касьцёл пач. ХХ ст. / 2026 (фота: inst Katsiaryna Paulouskaya)

Вітаю, шаноўныя! 🤝 Рады парэкамендаваць вам сяброўскі праект Sacral_BY! Аўтар вандруе па розных закуточках Беларусі (і не толькі), пра што цікава распавядае ў сваім блогу. (атмасферныя здымачкі тамака ж) Можна пазычыць ідэі для ўласных маршрутаў і падарожжаў😉 Лампавая трэвэл-старонка. якіх хацелася б у нашым тэлеграмчыку паболей: https://t.me/belarus_sacral

#Камаі (Пастаўскі р-н) касьцёл св.Яна Хрысьціцеля 1916 / 2026 (фота: inst xskrimx)
+1
#Камаі (Пастаўскі р-н) касьцёл св.Яна Хрысьціцеля 1916 / 2026 (фота: inst xskrimx)

#Берасьце вул.Мядовая, пач. ХХ ст. / вул.К.Маркса, 2026 г. (фота: inst berascianka)
+1
#Берасьце вул.Мядовая, пач. ХХ ст. / вул.К.Маркса, 2026 г. (фота: inst berascianka)

Marina_classroom 02.10_Vocabulary_Verb patterns.pdf3.49 KB

#Булгак, #этнаграфія 🎉 Сёння спаўняецца 150 год са дня нараджэньня Яна Булгака — слыннага фатографа родам з Наваградчыны, які зрабіў сотні прыгожых здымкаў роднай старонкі ў пачатку ХХ стагоддзя. Узгадаем некалькі радкоў з ягонай кнігі "Край дзіцячых гадоў": "...Ганна мела рашучы характар і абыходзілася з намі запанібрата, нават з пэўным адценнем перавагі, як з панамі-расцяпамі. Ёй не падабаліся нашы "панскія" манеры, наадварот, будучы больш прадпрымальнай, яна глядзела на нас крыху звысоку і нават высмейвала нашы паводзіны. Калі, напрыклад, хто-небудзь з нас ветліва гаварыў "дзенькуе", гэта слова смяшыла і здзіўляла Ганну, якая нават не ведала яго значэння. Яна бралася за бакі, заходзілася ад смеху, і перадражнівала нас, паўтараючы ў нос "Дзікуны, дзікуны". Яна рабіла гэта з такім апломбам, што мы разяўлялі раты і былі недалёкія ад пераканання, што не Ганна, а мы не ўмеем сябе прыстойна паводзіць. Гэтыя "дзікуны" былі, бадай што, найлепшым паказальнікам таварыскага ўзроўню нашай тройкі, бо яны нас зусім не бянтэжылі, а нават станавіліся нашай гульнёй. Мы павінны былі таксама прыстасоўвацца да Ганны ў мове, бо яна не валодала польскай, таму яна была нашай першай настаўніцай народнай мовы..." Аўтарскае фота: сядзіба ў Мірацічах (Карэліцкі р-н), 1912 г.

photo content

#Нясьвіж Фарны касьцёл пач. ХХ ст. / 2026 (фота: fb Irina Varkulevich )
+1
#Нясьвіж Фарны касьцёл пач. ХХ ст. / 2026 (фота: fb Irina Varkulevich )

💌 1 кастрычніка — Сусветны дзень паштоўкі! ✍️Дасылаць карткі з тэкстам і/ці малюнкамі людзі пачалі вельмі даўно, але менавіт
💌 1 кастрычніка — Сусветны дзень паштоўкі! ✍️Дасылаць карткі з тэкстам і/ці малюнкамі людзі пачалі вельмі даўно, але менавіта ў гэты дзень, у 1869-ым годзе ў Вене з'явілася першая афіцыйная "карэспандэнцкая картка" — тое, што было ўжо вельмі блізка да паштовак, якімі прывыклі іх бачыць мы з вамі :) У 2019, да юбілею падзеі, з'явілася такое цікавае сьвята, да якога розныя паштовыя службы ўжо нават пачалі рабіць адмысловыя маркі і канверты. А на "Палявой пошце" ужо які год выходзіць адмысловы допіс.❤️ 😲Fun fact: У посткроссінгу Беларусь стабільна ўваходзіць у топ-10 краінаў сьвету — 150.000 + дасланых картак! Паштоўкі ў нас сапраўды любяць😊 📸Нагадаю, што больш прыгожых, вінтажных картачак, і нават відэа пра іх вы можаце паглядзець у нашым інстаграмчыку: https://www.instagram.com/poshtabel/ Адмін будзе таксама рады атрымаць паштоўку!😁 https://buymeacoffee.com/poshtabel (фота: bakhuny.by)

#Паставы від на касьцёл св.Антонія Падуанскага 1930-ыя / 2026 (фота: inst xskrimx)
+1
#Паставы від на касьцёл св.Антонія Падуанскага 1930-ыя / 2026 (фота: inst xskrimx)

#Глыбокае У цэнтры горада 1941 / 2026 (фота: fb Yury Kalbasich)
+1
#Глыбокае У цэнтры горада 1941 / 2026 (фота: fb Yury Kalbasich)

#Шчучын від на касьцёл св.Тэрэзы і калегіюм піяраў 1930-ыя / 2026 (фота: inst igorurbanist)
+1
#Шчучын від на касьцёл св.Тэрэзы і калегіюм піяраў 1930-ыя / 2026 (фота: inst igorurbanist)

Добрага, спадарства! 🤝Сёння рады парэкамендаваць вам сяброўскі канал Verbarium. 🧑‍🎨Штодзённа тут можна пабачыць цікавую беларускую лексіку, допісы выходзяць з аўтарскімі ілюстрацыямі! Прыгожыя словы на роднай мове кожны дзень😉 Падпісвайцеся: https://t.me/verbarium_by

#Мір, від на Замак 1910 / 2026 (фота: fb Irina Varkulevich) #Булгак
+1
#Мір, від на Замак 1910 / 2026 (фота: fb Irina Varkulevich) #Булгак

#этнаграфія, #Шыманьчык "Матуля і дзіця падчас жніва" Сярэдзіна 1930-ых, Бярозаўскі раён. (крыніца: Fotograf z Polesia, Opowi
#этнаграфія, #Шыманьчык "Матуля і дзіця падчас жніва" Сярэдзіна 1930-ых, Бярозаўскі раён. (крыніца: Fotograf z Polesia, Opowieść Józefa Szymańczyka)

#Бабруйск, дом Галадца 1950-ыя / 2026 Прыгожая камяніца ў стылі мадэрн, першапачаткова гэта быў даходны дом, кватэры і памяшк
+1
#Бабруйск, дом Галадца 1950-ыя / 2026 Прыгожая камяніца ў стылі мадэрн, першапачаткова гэта быў даходны дом, кватэры і памяшканні якога здаваліся ў арэнду. За савецкім часам у будынку месціліся розныя цывільныя ўстановы, з 1996 і па сёння — Бабруйскі краязнаўчы музей. (фота: inst igorurbanist)

#Полацак від на Сафійскі сабор 1905 / 2026 (фота: inst ingasakuta)
+1
#Полацак від на Сафійскі сабор 1905 / 2026 (фота: inst ingasakuta)

#Опса, сядзіба Плятэраў 1925 / 2026 🛡Палацава-паркавы комлекс на беразе прыгожага возера Опса, былая рэзідэнцыя знакамітага
+1
#Опса, сядзіба Плятэраў 1925 / 2026 🛡Палацава-паркавы комлекс на беразе прыгожага возера Опса, былая рэзідэнцыя знакамітага роду Плятэраў. Панскі маёнтак тут быў зусім нядоўга — падчас войнаў і акупацый мінулага стагоддзя месца часта мяняла гаспадароў, тыя карысталі яго пад самыя розныя патрэбы. Апошнія дзесяцігоддзі будынкі пуставалі і пакрысе разбураліся. 👷Летась у сядзібы з'явіўся новы ўласьнік і цяпер ідзе праца па аднаўленні. Сачыць за праектам можна на адмысловай інстаграм-старонцы, дапамога таксама вітаецца — інфармацыю для валанцёраў знойдзеце тамака ж) Цікава будзе паглядзець праз год, што тут атрымаецца. Нешта будзе😉 (фота: inst opsaplater)