cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

Reklama postlari
25 094
Obunachilar
-2924 soatlar
-1737 kunlar
-63330 kunlar
Post vaqtlarining boʻlagichi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Nashrni tahlil qilish
PostlarKo'rishlar
Ulashishlar
Ko'rish dinamikasi
01
Как безопасность Европы связана с демократической Беларусью? После начала полномасштабной войны России против Украины риторика режима стала более агрессивной, в том числе в отношении соседних стран. Рассказываем в карточках, почему поддержка демократической Беларуси становится не просто гуманитарной, но и стратегической необходимостью для безопасности Европы.
8 57413Loading...
02
Упершыню кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі НАТА Адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енсам Столтэнбергам. У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі і па перспектывах устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТА па палітычным парадку дня. Святлана Ціханоўская, дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета: «Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права. Я думаю, для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага мірнага прадказальнага партнёра». Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета: «Пачатак дыялогу з НАТА стаў вынікам працы Кабінета па пашырэнні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. На працягу ўжо 75 гадоў НАТА з’яўляецца найважнейшым фактарам бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Мы абавязаныя інфармаваць міжнародную супольнасць пра выклікі для нашай краіны». @CabinetBelarus
3 04627Loading...
03
Франак Вячорка: «Праблемы ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі» Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў рамках шоу «Мне тоже не нравится» ацаніў абмежаваную мабільнасць людзей унутры краіны і растлумачыў, што робяць дэмакратычныя сілы, каб яе пазбегнуць. Што важнага адзначыў Вячорка: 📌 «Мы прабіваем кампанію «Мільён шэнгенскіх візаў для беларусаў у год» як стандарт. Гэта ўзровень, які быў да вайны і рэвалюцыі. Зараз выглядае нерэалістычна, але трэба да гэтага імкнуцца». 📌 «Вельмі важныя студэнцкія візы. Летась лічба студэнтаў, якія паехалі ў Расію была большая, чым у Еўрасаюз. Гэта кепская тэндэнцыя, таму што праз пяць гадоў у іх будуць расійскія кантакты, сувязі, мысленне. Чым менш кантактаў з Еўропай, тым больш – з Расіяй». 📌 «Трэба, каб беларусы зразумелі, адкуль узнікаюць дыскамфорт і праблемы. Яны ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі». 📌 «Беларусы, якія выехалі, павінны праяўляць сябе, паказваць падтрымку Украіне, выходзіць у грамадскасць. Для замежных палітыкаў гэта мае значэнне, калі нас мала відаць. Вялікая адказнасць на нас, на тых, хто ў выгнанні, на беларускіх дыяспарах: быць больш заўважнымі, больш працаваць з палітыкамі». 📌 «Як толькі мы перастанем рабіць міжнародную дзейнасць, нас вельмі хутка запішуць у адзін кошык з расіянамі».
14 11931Loading...
04
Ушанаванне Дуж-Душэўскага, дыскусія са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага. Святлана Ціханоўская – у Коўне Беларуская лідарка прыехала ў Коўна ўпершыню. На Пятрашунскіх могілках Ціханоўская наведала магілу Клаўдзія Дуж-Душэўскага – выбітнага беларускага дзеяча, вядомага як аўтар нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга. Таксама ён вёў актыўную філалагічную, журналісцкую і літаратурную працу. У прыватнасці, разам з Вацлавам Ластоўскім выдаваў часопіс «Крывіч», стварыў мноства якасных перакладаў падручнікаў па батаніцы, матэматыцы, гісторыі для беларускамоўных школ. Акрамя таго, Дуж-Душэўскі быў дыпламатычным прадстаўніком Рады БНР у дзяржавах Балтыі. Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць выбітнага беларуса ўскладаннем кветак на яго магілу. Таксама беларуская лідарка выступіла ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага з лекцыяй і адказала на пытанні студэнтаў – з Літвы, Беларусі, Украіны, Іспаніі, Францыі, Албаніі ды іншых краінаў. Дыскусія доўжылася дзве гадзіны і была прысвечаная пытанням бяспекі, вызвалення палітвязняў, выдачы праязных дакументаў для беларусаў.
4 32512Loading...
05
Святлана Ціханоўская: «Рэжым больш не генеруе новых ідэй і не здольны прапанаваць людзям нічога, акрамя рэпрэсій і вайны» Святлана Ціханоўская дала адкрытую лекцыю ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага. Лідарка прысвяціла выступ ролі дэмакратычнай Беларусі ў бяспецы Усходняй Еўропы. Праз прызму таго, што адбываецца ў нашай краіне, яна разгледзела палітычныя і эканамічныя фактары, якія адбіваюцца на стабільнасці ў рэгіёне. Вось самыя яркія цытаты з лекцыі Святланы Ціханоўскай: 📌 «Можа падавацца, што рэжым у Беларусі кансалідаваны і моцны. Але гэта не так. Нават тыя, хто працуюць на дыктатара, разумеюць: Лукашэнка – гэта тупік, і яго палітыка вядзе ў нікуды. Многія з гэтых людзей не жадаюць падзяляць адказнасць за злачынствы рэжыму». 📌 «Рэжым больш не генеруе новых ідэй і не здольны прапанаваць людзям нічога, акрамя рэпрэсій і вайны. Нават прыхільнікі дыктатара пачалі бачыць вялізны кантраст паміж тым, што ён кажа, і рэальнасцю, у якой яны жывуць. Вы спытаеце, чаму ж тады яны не робяць ніякіх дзеянняў? Думаю, гэта страх. Рэпрэсіі, можа, і не прымушаюць вас любіць рэжым, але яны паралізуюць любую дзейнасць і свядомасць людзей». 📌 «Калі чую, што беларускія жаўнеры не ўступілі ў баявыя дзеі дзякуючы агрэсару, то вельмі раздражняюся. Гэта адбылося толькі таму, што беларусы занялі актыўную антываенную пазіцыю. Дыктатар разумее: калі ён аддасць такі загад, то адразу настроіць людзей супраць рэжыму».
4 30012Loading...
06
У Празе пройдзе Кангрэс па палітычных вязнях Беларусі З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, разам з беларускімі праваабаронцамі, актывістамі і структурамі дэмакратычных сілаў, правядзе Кангрэс па палітычных вязнях. Мерапрыемства пройдзе 23-25 траўня ў Празе. Экспертна-палітычны кангрэс сфакусіруецца на сітуацыі вакол палітзняволеных – як тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і тых, хто пасля зняволення апынуўся за мяжой. Удзельнікі абмяркуюць шляхі вызвалення палітзняволеных і пашырэння падтрымкі рэпрэсаваных. Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень у зняволенні – гэта яшчэ адзін дзень, які палітвязні аддаюць за вольную Беларусь. Кожны дзень палітвязняў за кратамі павінен быць днём нашага змагання за іх свабоду. Кангрэс у Празе – магчымасць сабраць ідэі, прапановы і высілкі, каб выпрацаваць напрамкі працы менавіта для гэтай мэты – вызвалення палітвязняў». Па пытаннях удзелу ў Кангрэсе пішыце на адрас [email protected].
4 70721Loading...
07
«Наша моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што». Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем Святлана Ціханоўская: «Вялікдзень – гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў – есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі. Але многія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед і катаванні. Сотні тысячаў беларусаў вымушаныя жыць у розных краінах – без магчымасці вярнуцца дадому, каб абняць родных на Вялікдзень. Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду. Наш моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру нягледзячы ні на што. У падтрымцы, якую даем тым, каму цяжка. Наша моц – дабрыня і спагадлівасць, і ніхто і ніколі не зможа іх у нас адняць. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!»
34 79486Loading...
08
Падтрымка дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне і стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь»: што Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам Мальты? Падчас працоўнага візіту на Мальту беларуская лідарка падпісала дамову аб супрацоўніцтве з прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Рабертай Метсолай, а таксама сустрэлася з шэрагам ключавых палітыкаў дзяржавы. Аб чым ішла гаворка на сустрэчах? ⚪️ З прэзідэнткай Мальты Мірыям Спітэры Дэбона лідарка абмеркавала супрацоўніцтва як на палітычным узроўні, так і на ўзроўні грамадзянскай супольнасці і Парламента. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала прэзідэнтку падтрымаць Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў, пра стварэнне якога было абвешчана ў Нарвегіі. 🔴 Сёлета Мальта старшынюе ў АБСЕ, і Святлана Ціханоўская прапанавала міністру замежных справаў Яну Боргу прызначыць спецыяльнага прадстаўніка АБСЕ па Беларусі, а таксама ўзняць беларускае пытанне на міністэрскай канферэнцыі. Борг падкрэсліў: Мальта гатова падтрымліваць ініцыятывы дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне. ⚪️ Са спікерам мальтыйскага Парламента Анджэла Фаруджа лідарка абмеркавала стварэнне парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» і падтрымку беларускіх ініцыятываў у парламенцкіх асамблеях міжнародных арганізацыяў. Таксама Ціханоўская заклікала спікера правесці слуханні ў Парламенце і прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Спікер адзначыў: у Парламенце няма ніводнага дэпутата, які б падтрымліваў рэжым Лукашэнкі. Падрабязней пра сустрэчы чытайце па спасылцы.
6 59415Loading...
09
Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі Падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапейскага Парламента Раберта Метсола падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам. Дамова дэкларуе дамоўленасць пра наступныя супольныя мэты і напрамкі супрацоўніцтва: 📍Развіццё ўмоваў для ажыццяўлення дэмакратычнага транзіту ў Беларусі, у тым ліку праз аказанне дапамогі дэмакратычным сілам і актывістам грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам, незалежным СМІ і прафсаюзам Беларусі ў межах праграмы EU4Belarus і праз нарошчванне адукацыйных ініцыятываў і магчымасцяў; 📍Садзейнічанне змякчэнню міграцыйных праблемаў для беларусаў за мяжой; 📍Прыцягненне да адказнасці ў рамках міжнародных механізмаў прадстаўнікоў рэжыму і асобаў, адказных за парушэнні правоў чалавека і злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах супраць Украіны; 📍Забеспячэнне вызвалення палітвязняў у Беларусі; 📍Маніторынг унутранай сітуацыі ў Беларусі, у прыватнасці парушэнняў правоў журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў, НДА, рэпрэсаваных. Таксама гэта датычыцца спробаў рэжыму легітымізаваць сябе праз фіктыўныя выбары і ўдзел у агрэсіі супраць Украіны; 📍Маніторынг выканання правоў і свабодаў беларусаў за мяжой.
5 96325Loading...
10
«Рэжым старанна знішчае «чацвёртую ўладу» – бо першыя тры ён ужо падпарадкаваў сабе»: Святлана Ціханоўская – да дня свабоды прэсы Святлана Ціханоўская: «Нядаўна я прачытала аб тым, што жыхары Мазыра і Петрыкава скардзяцца на неадрамантаваныя дарогі. А ў Жлобіне – на ямы каля дзіцячых садкоў. І хоць мы не заўсёды заўважаем навіны з рэгіёнаў, асвятленне праблемаў важнае для тых, хто сутыкаецца з абыякавасцю мясцовых уладаў. Калі структуры адмахваюцца ад зваротаў людзей, то СМІ і журналісты – адзіны спосаб прыцягнуць увагу да праблемы. Менавіта таму рэжым старанна знішчае «чацвёртую ўладу» – бо першыя тры ён ужо падпарадкаваў сабе. Сёння – Сусветны дзень свабоды прэсы. І гэтай свабоды ў Беларусі няма. У краіне больш за тры дзясяткі журналістаў-палітвязняў: Ларыса Шчыракова, Ігар Лосік, Марына Золатава, Кацярына Андрэева і іншыя незалежныя журналісты незаконна знаходзяцца ў турме за тое, што сумленна і непрадузята выконвалі сваю працу. Дарагія журналісты! Дзякуй, што нягледзячы на складанасці, з якімі беларускія СМІ сутыкаліся гэтыя гады, вы працягваеце гаварыць праўду. Калі на экранах у Беларусі амаль увесь эфірны час займае павестка рэжыму, вы даяце людзям магчымасць бачыць падзеі без хлусні і маніпуляцыяў. Дзякуючы вам беларусы і беларускі не засталіся сам-насам з прапагандай. Пакуль рэжым усталёўвае цэнзуру, яны працягваюць чытаць незалежныя медыя. У барацьбе за свабоду слова і дэмакратычныя каштоўнасці, журналістыка – адзін з найважнейшых інстытутаў. І мы павінныя яго зберагчы. Чытайце і падтрымлівайце нашыя СМІ, калі гэта бяспечна. Дзяліцеся цікавымі матэрыяламі і медыяпраектамі, прынамсі калі вы за мяжой. Бо рэжым не мае права ўказваць, як думаць беларусам!»
5 11915Loading...
11
«Праз прызму прапаганды маладыя людзі ўспрымаюцца як аб'екты, якія падлягаюць кантролю і маніпуляцыі»: Маргарыта Ворыхава – пра фільм АНТ На прарэжымным тэлеканале выйшаў чарговы прапагандысцкі фільм. У ім студэнтаў БНТУ абвінавачваюць у «тэрарызме і супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі». Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава адзначыла – мы бачым чарговы прыклад таго, як рэжым выкарыстоўвае медыя для распальвання варожасці і маніпуляцыі грамадскай думкай: «У фільме моладзь падаюць як групу, якая «лёгка паддаецца ўплыву» і патрабуе пастаяннага кантролю. Паказвае іх нясталымі і падатлівымі, ствараючы вобраз не здольных прымаць адказныя рашэнні людзей. Такі падыход не проста прымяншае годнасць і самастойнасць моладзі: ён абмяжоўвае іх права на свабоду думкі і самавыяўлення. Праз прызму прапаганды маладыя людзі ўспрымаюцца не як паўнавартасныя ўдзельнікі грамадскага дыялогу, а як аб'екты, якія падлягаюць кантролю і маніпуляцыі. Да таго ж, карыстаючыся ярлыком «лёгка паддаюцца ўплыву» можна апраўдваць рэпрэсіі, цэнзуру, сачэнне. Так і ствараецца атмасфера страху, знаходзячыся ў якой з'яўляецца пачуццё, што за кожным тваім крокам сочаць. Што любое дзеянне або выказванне можа быць інтэрпрэтаванае як «дэструктыўнае» або супярэчлівае дзяржаўнай ідэалогіі». Падрабязней – у відэа.
5 12215Loading...
12
Святлана Ціханоўская: «Для таго, каб гаварыць пра палітвязняў, не патрэбныя нагоды» Многія беларускія палітвязні не атрымліваюць вестак з волі. Яны знаходзяцца без сувязі са сваімі сем’ямі і адвакатамі, не атрымліваюць патрэбнай медычнай дапамогі. Рэжым інкамунікада пазбаўляе магчымасці камунікаваць са знешнім светам і спрабуе прымусіць палітвязняў думаць, што яны засталіся без падтрымкі. Святлана Ціханоўская: «Не патрэбныя нагоды для таго, каб нагадаць пра важнасць падтрымкі нашых палітвязняў. Ужо 442 дні мы не маем вестак ад Марыі Калеснікавай. 448 дзён – ад Максіма Знака. Ад Віктара Бабарыкі – 451 дні. 437 дзён – ад Ігара Лосіка. 420 дзён я нічога не ведаю пра лёс майго мужа Сяргея. У кожным візіце я паўтараю: у беларускіх турмах паміраюць людзі. Палітвязняў трымаюць без сувязі са знешнім светам, у жудасных умовах. Я заклікаю міжнародныя арганізацыі і дыпламатаў дабівацца доступу ў турмы і патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў. У сітуацыі, калі іх катуюць і не аказваюць аніякай дапамогі, гэта не толькі палітычнае, але і гуманітарнае пытанне! Мае дарагія, калі ласка, гучна гаварыце пра нашых палітвязняў. Падтрымлівайце іх ды іх сем’і лістамі, пасылкамі і данатамі, калі гэта бяспечна для вас. Не існуе маленькай дапамогі. Усе нашыя дзеянні складаюцца ў вялікую справу».
16 99434Loading...
13
850 тысячаў еўра на рэабілітацыю палітвязняў, міжнародны фонд падтрымкі рэпрэсаваных, пашпарты замежніка. Вынікі візіту Ціханоўскай у Нарвегію Падчас працоўнай паездкі ў Нарвегію беларуская лідарка выступіла перад Пастаянным камітэтам па замежных справах і абароне, а таксама на канферэнцыі «Words Matter». Акрамя таго, лідарка правяла брыфінг у Нарвежскім інстытуце па замежных справах і сустрэлася з ключавымі палітыкамі краіны. Галоўнае з сустрэчаў Святланы Ціханоўскай у Нарвегіі: 📍Нарвегія запускае міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку рэпрэсаваных. Прэм’ер-міністр Ёнас Гар Сцёрэ паведаміў, што Нарвегія выдзяляе 10 мільёнаў нарвежскіх кронаў (850 тысяч еўра) на рэабілітацыю былых палітвязняў і іх сем'яў. 📍 З міністрам замежных справаў Эспэнам Бартам Эйде лідарка гаварыла пра дапамогу грамадзянскай супольнасці. Нарвегія працягне падтрымліваць стыпендыямі маладых беларусаў, якія навучаюцца ў ЕГУ. Таксама палітыкі абмеркавалі спрашчэнне легалізацыі – Нарвегія зможа выдаваць пашпарты замежнікаў беларусам, якія не могуць аднавіць дакументы. 📍Ціханоўская і міністарка культуры Любна Яфэры абмеркавалі пашырэнне падтрымкі культурных ініцыятываў. Нарвегія ўжо рэалізуе шэраг такіх праектаў, у тым ліку – падтрымлівае кінафестываль «Паўночнае ззянне». 📍 З мэрам Осла Аннэ Ліндбу беларуская лідарка абмеркавала арганізацыю выставы пра Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў, а таксама супрацоўніцтва з беларускімі ініцыятывамі і Аб'яднаннем беларусаў у Нарвегіі «Разам». 📍На сустрэчы з групай Сяброў дэмакратычнай Беларусі дамовіліся ўзнімаць пытанне Беларусі ў парламенцкіх асамблеях Рады Еўропы і АБСЕ, а таксама правесці кампанію ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Больш пра сустрэчы ў Нарвегіі чытайце па спасылцы.
5 60413Loading...
14
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Наталляй Пінчук На закрытай сустрэчы беларуская лідарка і Наталля Пінчук гаварылі пра асабістае – лёсы мужоў Сяргея Ціханоўскага і Алеся Бяляцкага. Таксама абмеркавалі шляхі да вызвалення палітвязняў і тое, як у гэтым можа дапамагчы міжнародная супольнасць. Святлана Ціханоўская: «Я захапляюся стойкасцю і мужнасцю Наталлі, і ўдзячная ёй за цёплую сустрэчу, падтрымку і магчымасць падзяліцца супольным болем. Пасля нашай размовы я ў чарговы раз упэўнілася ў тым, як важна працягваць распавядаць пра палітвязняў, дапамагаць ім і іх сем’ям усімі магчымымі спосабамі. Як бы ні было складана, важна працягваць працаваць – не толькі дзеля сваіх любімых, але і дзеля ўсіх беларусаў, якія, як і Сяргей і Алесь, знаходзяцца за кратамі».
5 2189Loading...
Как безопасность Европы связана с демократической Беларусью? После начала полномасштабной войны России против Украины риторика режима стала более агрессивной, в том числе в отношении соседних стран. Рассказываем в карточках, почему поддержка демократической Беларуси становится не просто гуманитарной, но и стратегической необходимостью для безопасности Европы.
Hammasini ko'rsatish...
👍 105🔥 20 15👏 3🤯 2
Упершыню кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі НАТА Адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енсам Столтэнбергам. У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі і па перспектывах устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТА па палітычным парадку дня. Святлана Ціханоўская, дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета: «Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права. Я думаю, для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага мірнага прадказальнага партнёра». Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета: «Пачатак дыялогу з НАТА стаў вынікам працы Кабінета па пашырэнні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. На працягу ўжо 75 гадоў НАТА з’яўляецца найважнейшым фактарам бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Мы абавязаныя інфармаваць міжнародную супольнасць пра выклікі для нашай краіны». @CabinetBelarus
Hammasini ko'rsatish...
222👍 52🔥 21😐 2🤯 1
00:28
Video unavailableShow in Telegram
Франак Вячорка: «Праблемы ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі» Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў рамках шоу «Мне тоже не нравится» ацаніў абмежаваную мабільнасць людзей унутры краіны і растлумачыў, што робяць дэмакратычныя сілы, каб яе пазбегнуць. Што важнага адзначыў Вячорка: 📌 «Мы прабіваем кампанію «Мільён шэнгенскіх візаў для беларусаў у год» як стандарт. Гэта ўзровень, які быў да вайны і рэвалюцыі. Зараз выглядае нерэалістычна, але трэба да гэтага імкнуцца». 📌 «Вельмі важныя студэнцкія візы. Летась лічба студэнтаў, якія паехалі ў Расію была большая, чым у Еўрасаюз. Гэта кепская тэндэнцыя, таму што праз пяць гадоў у іх будуць расійскія кантакты, сувязі, мысленне. Чым менш кантактаў з Еўропай, тым больш – з Расіяй». 📌 «Трэба, каб беларусы зразумелі, адкуль узнікаюць дыскамфорт і праблемы. Яны ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі». 📌 «Беларусы, якія выехалі, павінны праяўляць сябе, паказваць падтрымку Украіне, выходзіць у грамадскасць. Для замежных палітыкаў гэта мае значэнне, калі нас мала відаць. Вялікая адказнасць на нас, на тых, хто ў выгнанні, на беларускіх дыяспарах: быць больш заўважнымі, больш працаваць з палітыкамі». 📌 «Як толькі мы перастанем рабіць міжнародную дзейнасць, нас вельмі хутка запішуць у адзін кошык з расіянамі».
Hammasini ko'rsatish...
154👍 62👏 6🤯 6😢 2
Ушанаванне Дуж-Душэўскага, дыскусія са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага. Святлана Ціханоўская – у Коўне Беларуская лідарка прыехала ў Коўна ўпершыню. На Пятрашунскіх могілках Ціханоўская наведала магілу Клаўдзія Дуж-Душэўскага – выбітнага беларускага дзеяча, вядомага як аўтар нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга. Таксама ён вёў актыўную філалагічную, журналісцкую і літаратурную працу. У прыватнасці, разам з Вацлавам Ластоўскім выдаваў часопіс «Крывіч», стварыў мноства якасных перакладаў падручнікаў па батаніцы, матэматыцы, гісторыі для беларускамоўных школ. Акрамя таго, Дуж-Душэўскі быў дыпламатычным прадстаўніком Рады БНР у дзяржавах Балтыі. Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць выбітнага беларуса ўскладаннем кветак на яго магілу. Таксама беларуская лідарка выступіла ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага з лекцыяй і адказала на пытанні студэнтаў – з Літвы, Беларусі, Украіны, Іспаніі, Францыі, Албаніі ды іншых краінаў. Дыскусія доўжылася дзве гадзіны і была прысвечаная пытанням бяспекі, вызвалення палітвязняў, выдачы праязных дакументаў для беларусаў.
Hammasini ko'rsatish...
262👍 46👏 6🤯 3😢 1
Святлана Ціханоўская: «Рэжым больш не генеруе новых ідэй і не здольны прапанаваць людзям нічога, акрамя рэпрэсій і вайны» Святлана Ціханоўская дала адкрытую лекцыю ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага. Лідарка прысвяціла выступ ролі дэмакратычнай Беларусі ў бяспецы Усходняй Еўропы. Праз прызму таго, што адбываецца ў нашай краіне, яна разгледзела палітычныя і эканамічныя фактары, якія адбіваюцца на стабільнасці ў рэгіёне. Вось самыя яркія цытаты з лекцыі Святланы Ціханоўскай: 📌 «Можа падавацца, што рэжым у Беларусі кансалідаваны і моцны. Але гэта не так. Нават тыя, хто працуюць на дыктатара, разумеюць: Лукашэнка – гэта тупік, і яго палітыка вядзе ў нікуды. Многія з гэтых людзей не жадаюць падзяляць адказнасць за злачынствы рэжыму». 📌 «Рэжым больш не генеруе новых ідэй і не здольны прапанаваць людзям нічога, акрамя рэпрэсій і вайны. Нават прыхільнікі дыктатара пачалі бачыць вялізны кантраст паміж тым, што ён кажа, і рэальнасцю, у якой яны жывуць. Вы спытаеце, чаму ж тады яны не робяць ніякіх дзеянняў? Думаю, гэта страх. Рэпрэсіі, можа, і не прымушаюць вас любіць рэжым, але яны паралізуюць любую дзейнасць і свядомасць людзей». 📌 «Калі чую, што беларускія жаўнеры не ўступілі ў баявыя дзеі дзякуючы агрэсару, то вельмі раздражняюся. Гэта адбылося толькі таму, што беларусы занялі актыўную антываенную пазіцыю. Дыктатар разумее: калі ён аддасць такі загад, то адразу настроіць людзей супраць рэжыму».
Hammasini ko'rsatish...
👍 167 57🤯 8👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Празе пройдзе Кангрэс па палітычных вязнях Беларусі З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, разам з беларускімі праваабаронцамі, актывістамі і структурамі дэмакратычных сілаў, правядзе Кангрэс па палітычных вязнях. Мерапрыемства пройдзе 23-25 траўня ў Празе. Экспертна-палітычны кангрэс сфакусіруецца на сітуацыі вакол палітзняволеных – як тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і тых, хто пасля зняволення апынуўся за мяжой. Удзельнікі абмяркуюць шляхі вызвалення палітзняволеных і пашырэння падтрымкі рэпрэсаваных. Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень у зняволенні – гэта яшчэ адзін дзень, які палітвязні аддаюць за вольную Беларусь. Кожны дзень палітвязняў за кратамі павінен быць днём нашага змагання за іх свабоду. Кангрэс у Празе – магчымасць сабраць ідэі, прапановы і высілкі, каб выпрацаваць напрамкі працы менавіта для гэтай мэты – вызвалення палітвязняў». Па пытаннях удзелу ў Кангрэсе пішыце на адрас [email protected].
Hammasini ko'rsatish...
198👍 52😢 8🤯 6💔 2
02:34
Video unavailableShow in Telegram
«Наша моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што». Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем Святлана Ціханоўская: «Вялікдзень – гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў – есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі. Але многія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед і катаванні. Сотні тысячаў беларусаў вымушаныя жыць у розных краінах – без магчымасці вярнуцца дадому, каб абняць родных на Вялікдзень. Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду. Наш моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру нягледзячы ні на што. У падтрымцы, якую даем тым, каму цяжка. Наша моц – дабрыня і спагадлівасць, і ніхто і ніколі не зможа іх у нас адняць. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!»
Hammasini ko'rsatish...
419👍 44😢 7🤯 6👏 2💔 2
Падтрымка дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне і стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь»: што Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам Мальты? Падчас працоўнага візіту на Мальту беларуская лідарка падпісала дамову аб супрацоўніцтве з прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Рабертай Метсолай, а таксама сустрэлася з шэрагам ключавых палітыкаў дзяржавы. Аб чым ішла гаворка на сустрэчах? ⚪️ З прэзідэнткай Мальты Мірыям Спітэры Дэбона лідарка абмеркавала супрацоўніцтва як на палітычным узроўні, так і на ўзроўні грамадзянскай супольнасці і Парламента. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала прэзідэнтку падтрымаць Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў, пра стварэнне якога было абвешчана ў Нарвегіі. 🔴 Сёлета Мальта старшынюе ў АБСЕ, і Святлана Ціханоўская прапанавала міністру замежных справаў Яну Боргу прызначыць спецыяльнага прадстаўніка АБСЕ па Беларусі, а таксама ўзняць беларускае пытанне на міністэрскай канферэнцыі. Борг падкрэсліў: Мальта гатова падтрымліваць ініцыятывы дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне. ⚪️ Са спікерам мальтыйскага Парламента Анджэла Фаруджа лідарка абмеркавала стварэнне парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» і падтрымку беларускіх ініцыятываў у парламенцкіх асамблеях міжнародных арганізацыяў. Таксама Ціханоўская заклікала спікера правесці слуханні ў Парламенце і прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Спікер адзначыў: у Парламенце няма ніводнага дэпутата, які б падтрымліваў рэжым Лукашэнкі. Падрабязней пра сустрэчы чытайце па спасылцы.
Hammasini ko'rsatish...
👍 205 75🔥 8👏 5🤯 5
Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі Падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапейскага Парламента Раберта Метсола падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам. Дамова дэкларуе дамоўленасць пра наступныя супольныя мэты і напрамкі супрацоўніцтва: 📍Развіццё ўмоваў для ажыццяўлення дэмакратычнага транзіту ў Беларусі, у тым ліку праз аказанне дапамогі дэмакратычным сілам і актывістам грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам, незалежным СМІ і прафсаюзам Беларусі ў межах праграмы EU4Belarus і праз нарошчванне адукацыйных ініцыятываў і магчымасцяў; 📍Садзейнічанне змякчэнню міграцыйных праблемаў для беларусаў за мяжой; 📍Прыцягненне да адказнасці ў рамках міжнародных механізмаў прадстаўнікоў рэжыму і асобаў, адказных за парушэнні правоў чалавека і злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах супраць Украіны; 📍Забеспячэнне вызвалення палітвязняў у Беларусі; 📍Маніторынг унутранай сітуацыі ў Беларусі, у прыватнасці парушэнняў правоў журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў, НДА, рэпрэсаваных. Таксама гэта датычыцца спробаў рэжыму легітымізаваць сябе праз фіктыўныя выбары і ўдзел у агрэсіі супраць Украіны; 📍Маніторынг выканання правоў і свабодаў беларусаў за мяжой.
Hammasini ko'rsatish...
👍 217 85🔥 15👏 8❤‍🔥 5🤯 5
Photo unavailableShow in Telegram
«Рэжым старанна знішчае «чацвёртую ўладу» – бо першыя тры ён ужо падпарадкаваў сабе»: Святлана Ціханоўская – да дня свабоды прэсы Святлана Ціханоўская: «Нядаўна я прачытала аб тым, што жыхары Мазыра і Петрыкава скардзяцца на неадрамантаваныя дарогі. А ў Жлобіне – на ямы каля дзіцячых садкоў. І хоць мы не заўсёды заўважаем навіны з рэгіёнаў, асвятленне праблемаў важнае для тых, хто сутыкаецца з абыякавасцю мясцовых уладаў. Калі структуры адмахваюцца ад зваротаў людзей, то СМІ і журналісты – адзіны спосаб прыцягнуць увагу да праблемы. Менавіта таму рэжым старанна знішчае «чацвёртую ўладу» – бо першыя тры ён ужо падпарадкаваў сабе. Сёння – Сусветны дзень свабоды прэсы. І гэтай свабоды ў Беларусі няма. У краіне больш за тры дзясяткі журналістаў-палітвязняў: Ларыса Шчыракова, Ігар Лосік, Марына Золатава, Кацярына Андрэева і іншыя незалежныя журналісты незаконна знаходзяцца ў турме за тое, што сумленна і непрадузята выконвалі сваю працу. Дарагія журналісты! Дзякуй, што нягледзячы на складанасці, з якімі беларускія СМІ сутыкаліся гэтыя гады, вы працягваеце гаварыць праўду. Калі на экранах у Беларусі амаль увесь эфірны час займае павестка рэжыму, вы даяце людзям магчымасць бачыць падзеі без хлусні і маніпуляцыяў. Дзякуючы вам беларусы і беларускі не засталіся сам-насам з прапагандай. Пакуль рэжым усталёўвае цэнзуру, яны працягваюць чытаць незалежныя медыя. У барацьбе за свабоду слова і дэмакратычныя каштоўнасці, журналістыка – адзін з найважнейшых інстытутаў. І мы павінныя яго зберагчы. Чытайце і падтрымлівайце нашыя СМІ, калі гэта бяспечна. Дзяліцеся цікавымі матэрыяламі і медыяпраектамі, прынамсі калі вы за мяжой. Бо рэжым не мае права ўказваць, як думаць беларусам!»
Hammasini ko'rsatish...
167👍 42😢 19👏 8🤯 5