cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Iнфапункт Беларусы Уроцлава

Мы – ініцыятыўная група Беларусаў Уроцлава - рэалізуем праэкт пад назвай “Уроцлаў салідарны з Беларуссю". Ён накіраваны на дапамогу суайчыннікам, якія ўжо пераехалі альбо толькі плануюць пераехаць ва Уроцлаў.

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
489
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kunlar
-530 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
📣 Адкрытая дыскусія "Этапы барацьбы. Мы і захад, мы і "Русский мир". Што заўтра? Калі?"  з удзелам Аляксандра Мілінкевіча Мадэратар: Radosław Poraj-Różecki ⏰ 29 лістапада (серада), 18:00 📍 Przejście Dialogu, ul.Świdnicka 19                         👉 Мовы дыскусіі: беларуская і польская. Вайна цывілізацый. Беларусь на лініі фронта. ⠀ ❓Вяртанне ў Еўропу ці назад у імперыю? Ні з тымі, ці з тымі, будзем Швейцарыяй? ⠀ ❓Стабільнае балота, рэвалюцыя ці вонкавае вызваленне? ⠀ ❓Што нам найбольш пагражае? Што дадае аптымізму? Што маюць зрабіць дэмакраты?
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
📣Перад дыскусіяй, якая адбудзецца 29 лістапада а 18:00 у Przejście Dialogu, задалі пытанні спадару Аляксандру Мілінкевічу : ❓ Пры якіх умовах колькасць такіх пытанняў для беларусаў паменшыцца? ✅ Як будзе менш праблем, пра якія збіраемся гаварыць. Думаю, што галоўнае пытанне для Беларусі - ці мы будзем існаваць, як народ, як дзяржава? Ці здолеем спыніць паўзучую анексію Імперыі зла? Самае важнае для нас тое, што дадае і аптымізму, гэта ўпершыню, у 2020 годзе большасць беларусаў сказалі, што хочуць жыць годна, а не ў казарме. Гістарычнае дасягненне. І менавіта яно вырашыць наш лёс. Не гледзячы ні на што, у нас ёсць поўны шанец вярнуцца ў Еўропу. Не павінна быць ніякіх комплексаў, таму што мы родам з Еўропы. Мы - еўрапейцы па свайму менталітэту, па сваёй гісторыі, па культуры, па мове. Прыходзьце, пагаворым! Да сустрэчы 🤚
Hammasini ko'rsatish...
Repost from ByProsvet
Photo unavailableShow in Telegram
Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Хроніка тэрору 🕯Шаноўныя сябры, запрашаем вас на імпрэзу ва Уроцлаве, прысвечаную памяці рэпрэсаваных беларусаў. Што будзе? 🎤 Мы паразмаўляем з даследчыкам сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігарам Станкевічам, абмяркуем такія цікавыя пытанні, як: - чаму КДБ і Нацыянальны архіў хаваюць інфармацыю пра рэпрэсаваных; - дзе камуністы расстрэльвалі людзей, і што з гэтымі месцамі цяпер; - ахвяры ці каты - кім былі рэпрэсаваныя; - як атрымаць справы рэпрэсаваных і ўшанаваць памяць аб рэпрэсаваных продках; - ці ёсць у Беларусі агульнанацыянальны Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій... 📜 Акрамя таго, каманда 🐦 ByProsvet прадэманструе аналіз архіва асуджаных, над апрацоўкай якога цяпер працуе разам з камандай BelPol. Паглядзім на падставе дадзеных з архіва (у якім больш за мільён запісаў), як змянялася колькасць рэпрэсаваных, у тым ліку расстраляных беларусаў у розныя гады, паразважаем, чаму лічбы растуць у пэўныя гады, пачытаем імёны рэпрэсаваных. Чакаем на сустрэчы 👋 📅 1 снежня а 18:00 🏢 Przejscie Dialogu, Swidnicka 19, 50-438, Wrocław
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Przejscie Dialogu запрашае на першы святочны майстар-клас для ўсей сям’і ў Пераходзе Дыялогу! ❄️ У бліжэйшую суботу кожны ўдзельнік і ўдзельніца азнаёміцца з тэхнікай дэкарыравання дэкупаж, а потым выкарыстуе яе для стварэння сваёй уласнай дэкарацыі або фігуркі. Зімовыя цуды ў Пераходзе Дыялогу! Сямейныя майстар-класы па дэкупажу 🎄Калі? 2 снежня (субота),  11:00-13:00 i 13:00-15:00 🎄Дзе? Пераход Дыялогу, вул. Świdnicka 19  (падземны пераход) 🎄Майстар-клас для сямей з дзецьмі (дзеці ад 6 гадоў). 🎄 Мова: польская, беларуская + разумеем украінску 🎄Запісы:  https://bit.ly/warsztaty-decoupage-pd
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Przejscie Dialogu запрашае на першы святочны майстар-клас для ўсей сям’і ў Пераходзе Дыялогу! ❄️ У бліжэйшую суботу кожны ўдзельнік і ўдзельніца азнаёміцца з тэхнікай дэкарыравання дэкупаж, а потым выкарыстуе яе для стварэння сваёй уласнай дэкарацыі або фігуркі. Зімовыя цуды ў Пераходзе Дыялогу! Сямейныя майстар-класы па дэкупажу 🎄Калі? 2 снежня (субота),  11:00-13:00 i 13:00-15:00 🎄Дзе? Пераход Дыялогу, вул. Świdnicka 19  (падземны пераход) 🎄Майстар-клас для сямей з дзецьмі (дзеці ад 6 гадоў). 🎄 Мова: польская, беларуская + разумеем украінску 🎄Запісы:  https://bit.ly/warsztaty-decoupage-pd
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
🌟 Две незвычайныя магчымасці расшырэння сваіх моўных навыкаў і стварэння прыгожых ўспамінаў ад Przejścia Dialogu! 🍵 "Polski przy Herbacie" - гэта дыскусійны клуб на польскай мове для дарослых, дзе мы можам перамагчы моўныя бар'еры, пашырыць слоўнік і навадзіць новыя знаёмствы. Гэта не толькі навучанне мове, але і прыязная атмасфера і магчымасць пагрузіцца ў польскую культуру. Запісы і дадатковая інфармацыя: https://bit.ly/zapisy-polski-herbatka 👨‍👩‍👧‍👦 "Rozmowy przez pokolenia" - гэта серыя святочных сустрэч, якія аб'ядноўваюць розныя пакаленні ў чароўнай святочнай атмасферы. Гэта не толькі паляпшэнне польскай мовы, але і абмен святочнымі традыцыямі і гісторыямі, ствараючы прыгожую культурную мазаіку. Запісы і дадатковая інфармацыя: https://bit.ly/zapisy-swiateczny-polski Заняткі праходзяць у Пераходзе Дыялогу
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Дарагія, мы ўсе любім забаўляльныя і лёгкія тэмы, і "Мова Нанова" з задавальненнем іх рыхтуе, запрашае адпаведных гасцей. Але 2 снежня - час на адну з самых важных тэмаў. Сур'ёзную, не самае простую. І час праявіць сваю САЛІДАРНАСЦЬ! Разам мы будзем падпісваць паштоўкі і пісаць лісты палітвязням. Будзем гаварыць пра годных беларусаў, на месцы якіх мог быць кожны з нас. Колькі ў Беларусі палітзняволеных і чаму адрозніваюцца падыходы да прызнання палітычнымі вязнямі? Як мы можам дапамагаць і падтрымліваць іх? Ці варта пісаць лісты, калі яны не даходзяць? Колькі беларускія незалежныя СМІ пішуць пра палітвязняў? Як дапамагаюць дэмакратычныя сілы? Як працуе ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby? Госця - адна з заснавальніцаў Dissidentby, праваабаронца Марына Касінерава. Чакаем вас🤍❤️🤍
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
📣 Адкрытая дыскусія "Этапы барацьбы. Мы і захад, мы і "Русский мир". Што заўтра? Калі?"  з удзелам Аляксандра Мілінкевіча Мадэратар: Radosław Poraj-Różecki ⏰ 29 лістапада (серада), 18:00 📍 Przejście Dialogu, ul. Świdnicka 19                                       👉 Мовы дыскусіі: беларуская і польская. Вайна цывілізацый. Беларусь на лініі фронта. ⠀ ❓Вяртанне ў Еўропу ці назад у імперыю? Ні з тымі, ці з тымі, будзем Швейцарыяй? ⠀ ❓Стабільнае балота, рэвалюцыя ці вонкавае вызваленне? ⠀ ❓Што нам найбольш пагражае? Што дадае аптымізму? Што маюць зрабіць дэмакраты?
Hammasini ko'rsatish...
Набор пацягваецца да 26.11.2023
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс “Рускі мір” і Беларусь”. Выкладчык – дацэнт Павел Церашковіч. 📌Навучанне на курсе бясплатнае. 📌Прыём заявак працягваецца да 22.11.2023 🎓Паспяховыя выпускнікі атрымаюць сертыфікат Вышэйшай Школы Менеджарскіх кадраў у Коніне. Мэта курсу: навучыць слухачоў самастойна аналізаваць найважнейшыя кампаненты ідэалогіі "Рускага свету"ад вытокаў да сучаснаці і наступствы іх практыкі для Беларусі і Усходняй Еўропы. 📣 Мова выкладання: беларуская, літаратура на беларускай і/або расейскай. ⏳ Працягласць курсу: 30 акадэмічных гадзінаў у анлайн-фармаце. ⏰ Час правядзення заняткаў: 19:00 – 20:30 СЕТ. 📅Даты правядзення заняткаў: 24.11, 27.11, 29.11, 01.12. 04.12, 11.12, 13.12, 15.12, .18.12, 20.12, 22.12. 📣Падацца на курс па спасылцы. ▶️Калі пачнецца навучанне: 24.11.2023 Больш падрабязная інфармацыя - па спасылцы.
Hammasini ko'rsatish...