cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

ВБЎ - Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Паслядыпломная адукацыя для беларусаў і беларусак. Мы ў сац.сетках: Inst: www.instagram.com/volny_univer/ FB: www.facebook.com/Volnyuniver LinkedIn: www.linkedin.com/company/volnyuniver/ Site: https://volny-uni.eu/ ✉️ [email protected]

Ko'proq ko'rsatish
Belorusiya7 925Belarus194Toif belgilanmagan
Reklama postlari
424
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+67 kunlar
+2730 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам», арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці. 🎓 Выпускнікі, якія залічаць 80% праграмы, атрымаюць дыплом Факультэту кіравання Лодзінскага ўніверсітэту. 📚 Мова выкладання: польская. 🕒 Колькасць гадзін курсу:  106 акадэмічных гадзінаў.   💻 Фармат правядзення курсу: праз MS Teams 📅 Прыём заявак да: 13.11.2023 (23:59 CET) • Дні правядзення заняткаў: аўторкі (17:00 - 20:15) i суботы (09:00 - 12:15). • Пачатак навучання: 21 лістапада 2023 г.   • Канец навучання: 2 сакавіка 2024 г. 🔥 Кольсць месцаў абмяжаваная. Конкурсная камісія адбярэ 30 стыпендыстаў - студэнтаў курсу Global Mini MBA. 📝 Падаць заяўку 🔎 Падрабязней
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
1. Асновы ведаў пра палітычныя і прававыя сістэмы 🎓Сертыфікацыя: сертыфікат Універсітэту імя Адама Міцкевіча ў Познані разам з крэдытамі ECTS. Выкладчык: прафесар Krzysztof Fedorowicz. 2. Працэсы палітычнай трансфармацыі ва Ўсходняй Еўропе (Украіна, Беларусь, Малдова) Выкладчыкі: прафесар Grzegorz Skrukwa д-р Marta Studenna-Skrukwa. ⏰Працягласць курсу: 30 акадэмічных гадзінаў 💻Фармат: анлайн на базе MS Teams і Moodle 📌Мова: польская і расейская 🗓Дд. 04.11.2023 (23:59:59 CET). 👉Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі па спасылцы + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Solidarity Fund PL запрашае прыняць удзел у "ГУЛЬНІ ПРА ДЭМАКРАТЫЮ". ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎМОВЫ ТРЭНІНГУ: 🗓КАЛІ: 26 кастрычніка 2023 г., 9:00-16:00 📍ДЗЕ: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава 🙋‍♂️УДЗЕЛ бясплатны па рэгістрацыі праз форму, а тасама больш падрабязная інфармацыя.. 👀Дэдлайн падачы заявак: 23 кастрычніка 2023. Навучанне правядуць эксперты з шматгадовым досведам мадэрацыі сустрэч і падтрымкі супольнасцяў. Арганізатары забяспечваюць харчаванне (перапынкі на каву і абед). Удзельнікі мусяць прынесці на трэнінг свой ноўтбук. Навучанне будзе адбывацца на польскай мове. ✔️Гульня-сімулятар даступная на польскай, беларускай і расейскай мовах. Гульня заахвочвае да разважанняў над: — Сацыяльнай разнастайнасці грамадзян (таленты, навыкі, перавагі, уразлівыя групы) — Давер у міжасабовых адносінах і грамадскім жыцці, празрыстасць — Парушэнне ўстаноўленых культурных нормаў. Час гульні: 1,5—2 гадзіны. Колькасць удзельнікаў: 10-20 чалавек. Гульня можа праводзіцца онлайн і офлайн.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Праграма прызначана перш за ўсё для грамадзян Беларусі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца тэматыкай сітуацыі ўсходніх суседзях Польшчы і перспектывамі іх развіцця. Курс – гэта ўнікальная модульная праграма адукацыі, прызначаная для глыбокага аналізу пытанняў, звязаных з Беларуссю і Украінай на сучасным этапе іх развіцця. 📌Мова: беларуская і руская (частка на польскай, украінскай і ангельскай мовах), 📌Працягласць курсу: Праграма будзе трываць 3 месяцы, 📌Фармат: лекцыі, заняткі, сімуляцыі і майстар-класы будуць праводзіцца анлайн, ⏰Тэрмін правядзення заняткаў: ад 20 кастрычніка 2023 да 20 студзеня 2024 г., з панядзелка па пятніцу, у дыстанцыйным рэжыме (у залежнасці ад даступнасці часу лектараў, з перавагай у другой палове дня і ўвечары). 📌Неабходныя дакументы: ✔️запоўненая анкета кандыдата, ✔️CV (рэзюмэ) з асноўнымі дадзенымі аб адукацыі, папярэднім досведзе, публікацыях, тэмах дыпломных работ і веданні моў.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Вольны Беларускі Ўніверсітэт працягвае набор на курс «Палітычнае лідарства: тэорыя і практыка» да 15.10.2023 (23:59:59 CET). 👨‍🏫Выкладчык - прафесар Анатоль Лысюк. 📣Запрашаем далучацца да нашых курсаў, таксама будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі пра нашыя курсы сярод патэнцыйна зацікаўленых асобаў. 🎓Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат Варшаўскага ўніверсітэту. 📌Навучанне на курсе бясплатнае. ✔️Вывучэнне тэарэтычных і практычных аспектаў палітычнага лідарства, узятых у шырокім гістарычным кантэксце, што дазволіць сфарміраваць сістэмнае ўяўленне пра змест і логіку яго развіцця ў сучасным інфармацыйным грамадстве, у тым ліку, у Беларусі. 👉Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі па спасылцы + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Вольны Беларускі Ўніверсітэт працягвае набор на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу» да 15.10.2023 (23:59:59 CET). 👨‍🏫Выкладчык - магістр Алесь Лагвінец. 📣Запрашаем далучацца да нашых курсаў, таксама будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі пра нашыя курсы сярод патэнцыйна зацікаўленых асобаў. 🎓Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат Варшаўскага ўніверсітэту. 📌Навучанне на курсе бясплатнае. ✔️У рамках курсу вывучаюцца інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу. Асноўная мэта курсу – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітык Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характэрныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. 👉Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі па спасылцы + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт). 📌Больш падрабязную інфармацыю пра курс Алеся.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
📌У рамках курсу будуць разглядацца сталыя і новыя тэндэнцыі ў грамадскай думцы Беларусі ў параўнанні з краінамі рэгіёну і развівацца навыкі інтэрпрэтацыі сацыялагічных дадзеных. ✔️Мова: беларуская, часткова ангельская; ✔️Працягласць: 20 акадэмічных гадзінаў, ✔️Фармат: анлайн на базе Moodle з элементам афлайн для асобаў, якія знаходзяцца ў Варшаве; ✔️Час: 18:00-19:30 CET; ✔️Даты: 18.10, 25.10, 01.11, 08.11, 15.11, 22.11, 29.11, 06.12,13.12.2023 г.; 👉Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт). 📌На каго разлічаны курс: Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца праблемамі грамадскай думкі у Беларусі і рэгіёне. 📣Дадатковыя пытанні: [email protected] 🔗Больш падрабязна пра курс - па спасылцы.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
📌Вывучэнне тэарэтычных і практычных аспектаў палітычнага лідарства... ✔️Мова: беларуская, ✔️Працягласць: 20 акадэмічных гадзінаў, ✔️Фармат: анлайн на базе Moodle, ✔️Час: 18:00-19:30 CET; ✔️Даты: 10.10; 17.10; 24.10; 31.10; 07.11; 14.11; 21.11; 28.11; 05;12; 12.12.2023 г., ✔️Пачатак: 10 кастрычніка 2023 г., ✔️Форма заліку: творчае эсе. 👉Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт). 📌На каго разлічаны курс: Курс прызначаны тым, хто цікавіцца палітычнымі працэсамі, арыентаваны на палітычны ўдзел у тых ці іншых формах, з'яўляецца палітычным лідарам ці грамадскім актывістам. 📌Па заканчэнні гэтага курсу: Атрымаюць веды і разуменне асноўных характарыстык палітычнага лідарства, уключаючы спецыфіку яго асяроддзя, матывацыю палітычных лодараў і іх паслядоўнікаў. 📣Дадатковыя пытанні: [email protected] 🔗Больш падрабязна пра курс - па спасылцы.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Дарадца Святланы Ціханоўскай па рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі і сузаснавальнік Вольнага беларускага Універсітэту Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да гасцей форуму з натхняльнай прамовай, праз якую чырвонай лініяй гучала думка: "Трэба даносіць да нашых замежных партнёраў, што сёння варта інвеставаць у беларусаў, а заўтра вельмі важна інвеставаць у Беларусь". Мы пераможам значна хутчэй, калі ў нас будуць партнёры, якія глядзяць на беларусаў з аптымізмам, а не з жалем. Беларусь мае мноства перавагаў і ў будучыні можа стаць лідарам пераўтварэнняў ва ўсходняй Еўропе. Сёння наша агульная мэта, за якую нясе адказнасць у тым ліку і сумленная беларуская бізнес-супольнасць, — еўрапейская вольная Беларусь. Відэа з Аляксандрам Мілінкевічам - гл. па спасылцы.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
📌Мэта: атрымаць навыкі і веды аб распрацоўцы і ўкараненні электронных курсаў у анлайн і змешаным навучанні з выкарыстаннем Moodle. 👩‍🎓Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць дыплом Wyższa Szkoła Kadr Menedżerskich. ⏰Для каго: Для выкладчыкаў усіх узроўняў, таксама асобаў, якія плануюць займацца правядзеннем навучальных праектаў у анлайн і/або змешаным фармаце. ✔️Мова: расейская; ✔️Працягласць: 40 акадэмічных гадзінаў; ✔️Фармат: камбінаваны, у большай частцы - асінхронны анлайн-курс; ✔️Час: зранку альбо ўвечары; ✔️Пачатат: 04 кастрычніка. 👉Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі + падаць кантакт асобы, якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт). 📌Больш падрабязную інфармацыю пра курс.
Hammasini ko'rsatish...