1 263
Підписники
Немає даних24 години
+17 днів
-530 день
Архів дописів
🎥 2004 год у праекце #IMBY
У чарговым выпуску другога сезона #IMBY — 2004 год у Беларусі: год спартыўных і культурных дэбютаў, гучных злачынстваў, палітычнага пералому і поп-культуры, якую многія яшчэ добра памятаюць.
Беларусь упершыню трапляе на «Еўрабачанне», маладзёжная футбольная зборная — на чэмпіянат Еўропы, а Лукашэнка пасля рэферэндуму атрымлівае магчымасць кіраваць без абмежавання колькасці тэрмінаў. У гэтым жа годзе памірае Іван Шамякін, забіваюць журналістку Вераніку Чаркасаву, гучыць справа банды Марозава і спыняецца дзейнасць парламенцкай групы «Рэспубліка».
▶️Глядзець выпуск: https://www.youtube.com/watch?v=zEkqKT3rUko
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 230 гадоў Яну Чачоту
7 ліпеня 1796 году ў Малюшычах Наваградзкага павету нарадзіўся беларускі паэт, фальклярыст, перакладнік, этнограф Ян Чачот. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» ў 1846 годзе ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. Ужываў беларускія словы нават у польскай мове.
Запісаў мноства беларускіх песень, уваходзіў у таварыства філяматаў. За ўдзел у ім быў высланы расейскімі ўладамі ў Арэнбург.
Пахаваны ў Друскеніках, у Новай Мышы на Баранавіччыне стаіць бюст Чачота, а ў Карэлічах – помнік.
Меней чым праз стагодзьдзе 7 ліпеня народзіцца яшчэ адзін выбітны беларус — Янка Купала.
Больш падзей 7 ліпеня ў гісторыі – пад спасылкай: https://smarturl.click/BEXGl
Repost from Белсат
🫶 Беларусь манументальная: ад Леніна і помніка вішні, да Гедыміна з Агінскім
Мемарыяльны ландшафт Беларусі ў буйных райцэнтрах – даследаванне ад інстытуту «Палітычная сфера».
Навукоўцы даследавалі помнікі, манументы, мемарыяльныя шыльды, помныя знакі – пад тысячу аб’ектаў. Гэта помнікі рэвалюцыі, савецкай, ваеннай і беларускай гісторыі. Ёсць таксама і абстрактныя, як «помнік вішні», «манумент згушчонкі» ці «помнік маладосці».
«Захоўваецца пераемнасць ушанавання сілавых і ваенных ведамстваў, адначасова пашыраюцца сюжэты культуры, мастацтва і мясцовай гісторыі. Рэгіянальная спецыфіка слабая. Прадстаўлены нешматлікімі аб’ектамі расейскі наратыў, але спецыфічны: вайна ў Чачэніі і падводная лодка «Курск«, пігуць даследчыкі».Навукоўцы заўважылі, што ў помніках сучаснасці «утрымліваецца і надбудоўваецца ваенна-дзяржаўная рамка», «распаўсюджваецца мілітарны наратыў», што нават небяспечнай з улікам сітуацыі ў рэгіёне. Больш чытайце па спасылцы. 👈
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+4
Юбілей аўтара “Вязанкі”
📚 6 ліпеня спаўняецца 175 гадоў з дня нараджэнння паэта, публіцыста, перакладчыка, этнографа, крытыка, культурнага дзеяча Янкі Лучыны (Івана Неслухоўскага) (1851-1897).
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/jubilej-autara-vjazanki/
Repost from De facto. Беларуская навука
Паміж этнаграфіяй і прапагандай: як немцы паказвалі Беларусь у Першую сусветную
Сяргей Грунтоў піша ў зборніку «Беларускі фальклор» (2026 г.): большасць выяваў на паштоўках і ў нямецкіх газетах на беларускіх землях у Першую сусветную вайну былі прысвечаны культуры беларусаў і яўрэяў – мястэчкам, вёскам, капліцам і могілкам, партрэтным выявам. Яўрэйская культура ўспрымалася як гарадская і больш цывілізаваная – мова была больш зразумелая, у нямецкай арміі служыла нямала яўрэяў.
На вясковую беларускую культуру глядзелі з каланіяльнай перспектывы, як на менш развітую. Часта здымалі самыя бедныя хаты. Многія выявы, асабліва маляваныя, маглі мець карыкатурны характар. Подпісы да іх не пакідаюць сумневу: выявы павінны былі выклікаць смех – і ў вайскоўцаў, і ў тых, хто атрымліваў іх у куды больш «цывілізаваных» нямецкіх вёсках і гарадах.
Разам з тым ўжо ў перыяд акупацыі 1915 - 1918 выйшаў шэраг нарысаў з спробай разумення беларускай культуры, а пасля вайны – шэраг навуковых публікацый. На здымку — ваколіцы Пінска
Repost from Наша Ніва
Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада
Аляксандра Рагоцкая — баранавічанка ў трэцім пакаленні. У дзяцінстве яна даведвалася пра Баранавічы больш ад бабулі, чым з гарадскіх шыльдаў ці школьных падручнікаў. З гэтага вырасла даследаванне пра назвы вуліц горада, які вырас на скрыжаванні шляхоў.
https://nashaniva.com/394142
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394142
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Шагала і каранацыі Міндоўга
6 ліпеня 1253 года першы вялікі князь літоўскі Міндоўг і ягоная жонка Марта былі каранаваныя як кароль і каралева Літвы. Каранацыя адбылася ў рэзыдэнцыі Міндоўга ў тагачаснай сталіцы ВКЛ Наваградку.
6 ліпеня 1887 году ў мястэчку Лёзна Віцебскай вобласьці нарадзіўся Марк Шагал, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя.
Падзеі 6 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
https://smarturl.click/Eaw6L
Repost from Новы Час
+7
Што адбываецца з тымі, хто служыў дыктатуры, калі яна падае?
Пасля вызвалення Францыі перад судом паўсталі не толькі кіраўнікі рэжыму Вішы. Адказнасць закранула чыноўнікаў, вайскоўцаў, бізнесменаў, дзеячаў культуры і нават заснавальніка аўтамабільнай імперыі Renault.
У каруселі — як Францыя судзіла калабарантаў, чаму не ўсе смяротныя прысуды былі выкананыя, каго пазбавілі пасад і чаму гэтая гісторыя застаецца прадметам дыскусій і сёння.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Антраполяг Ганна Энгелькінг: беларуская ідэнтычнасьць народжаная з сялянскай міралюбнасьці і прагматызму
Чаму беларусы на пратэстах 2020-га залазілі на лаву, папярэдне зьняўшы абутак? Антраполяг Ганна Энгелькінг мяркуе, што міралюбнасьць і прагматызм — глыбінныя рысы беларускай ідэнтычнасьці, выпрацаваныя пакаленьнямі сялянства праз стагодзьдзі змаганьня з уладай.
Пра гэта — у яе фундамэнтальнай кнізе «Калгасьнікі», якая даследуе, як беларускія сяляне на мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў успрымалі саміх сябе, сваю гісторыю і калектывізацыю, і якая нядаўна выйшла ў беларускім перакладзе.
https://smarturl.click/OX15z
Repost from BGmedia: новости — 2026
+3
🏰 У Брэсцкай крэпасці пачалі разбіраць завалы былога кляштара бернардзінак XVII стагоддзя.
У Брэсцкай крэпасці працягваюцца работы па кансервацыі руін былога ўпраўлення Брэсцкага ваеннага шпіталя №2396, якое размяшчаецца ў будынку былога кляштара бернардзінак XVII стагоддзя на Валынскім умацаванні.
У чэрвені спецыялісты распачалі маштабную расчыстку памяшканняў першага паверха і перакрыццяў над падваламі ад завалаў. Для бяспекі ў найбольш аварыйных участках падвалаў усталявалі часовыя апоры на перыяд правядзення работ.
Таксама вядзецца сартаванне старадаўняй цэглы, знойдзенай падчас расчысткі. Яе плануюць выкарыстаць пры наступнай рэстаўрацыі.
Repost from Наша Ніва
Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»
Міністр асветы Расіі Сяргей Краўцоў падтрымаў ініцыятыву ўключыць у школьную праграму літаратурныя творы, прысвечаныя «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Хутка расійскія школьнікі пачнуць вывучаць прапагандысцкія кнігі пра баявыя дзеянні ва Украіне.
https://nashaniva.com/399202
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399202
Repost from Новы Час
🇺🇸Рэвалюцыя пад градусам. Як алкаголь дапамог стварыць ЗША
Новая кніга амерыканскага гісторыка Брука Барб'е сцвярджае: ром, эль і віскі былі не толькі любімымі напоямі каланістаў, але і важнымі ўдзельнікамі Амерыканскай рэвалюцыі. Расказваем пра адну з самых арыгінальных гістарычных кніг апошняга часу.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Абаронца Нью-Ёрку, вершнікі і нават пірат. Расказваем, як ураджэнцы беларускіх зямель дапамагалі ЗША заваяваць незалежнасьць → https://smarturl.click/qQjLv
4 ліпеня ЗША адзначаюць 250-годзьдзе незалежнасьці, абвешчанай падчас вайны 1775–1783 гадоў. Беларусам з школы вядома, што ў ёй удзельнічаў Тадэвуш Касьцюшка, за што быў уганараваны.
❗️Але Касьцюшка быў не адзіным.
Repost from 🏰 Hrodna History
😱 Вікінгі стварылі Беларусь?
Вядома, гэта клікбэйт, але ў ім і шмат праўды 😉 Сувязі Беларусі і Скандынавіі вельмі даўнія і моцныя, цягнуцца ад вікінгаў да Карла XII. Сляды гэтых сувязяў ёсць і ў гісторыі Гродзеншчыны.
Васіль Калач вяртаецца на YouTube канал Hrodna 11:27, каб у новым цыкле відэа расказаць пра стасункі беларускіх земляў з поўначчу, якая, аказваецца, зусім не далёкая - геаграфічна, палітычна і эканамічна мы стагоддзямі былі суседзямі.
Першае відэа - уступнае з цыклу. А далей кожны чацвер будзем адкрываць для вас чарговы элемент гэтага беларуска-нардычнага пазла 🧩
👉 https://www.youtube.com/watch?v=SV_HQ1F-EKc
Глядзіце, стаўце падабайку, каментуйце і абавязкова дзяліцеся відэа з сябрамі, каб яго пабачыла як мага больш людзей 🔥
🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram 🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube
Repost from Спадчына
+2
Каля 250 гістарычных мацэваў, вывезеных з тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак на вуліцы Сухой у Мінску, вернуцца на ранейшае месца ў выглядзе лапідарыя.
Паказальна, што тлумачальны допіс адміністрацыі Маскоўскага раёна з'явіўся ў святочны выхадны. Паміж звыклых справаздач з ідэалагічных мерапрыемстваў чыноўнікам давялося аператыўна рэагаваць на грамадскі рэзананс вакол могілак.
Паводле сумеснай заявы ўладаў і Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання, надмагільныя камяні, якія дзесяцігоддзямі ляжалі ў Яўрэйскім мемарыяльным парку, разбураліся пад уздзеяннем ападкаў і перападаў тэмператур. Галоўны рабін Мардэхай Райхінштэйн дадаў, што пліты размяшчаліся хаатычна і не супадалі з рэальнымі пахаваннямі. У выніку бакі дамовіліся часова перамясціць мацэвы для каталагізацыі і ачысткі, каб пазней стварыць з іх адзіны архітэктурны ансамбль на Сухой.
Крыніца
#Мінск #могілкі #яўрэйскаяспадчына #лапідарыі
Repost from Белсат
+6
⚔️ Крылатыя гусары – адзін з самых пазнавальных сімвалаў ваеннай гісторыі
Але далёка не крылы зрабілі іх легендаю і войскам, якога баялася ці не ўся Еўропа. Сабралі галоўныя факты пра элітную кавалерыю, якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў лічылася адной з найлепшых у Еўропе.
👨🦰 А даведацца больш пра «крылатых» вершнікаў можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны»
З нагоды «3 ліпеня» рэкамендуем паглядзець дыскусію "Калі сапраўдны Дзень Незалежнасці?", якую летась праводзіў Беларускі інстытут публічнай гісторыі.
Дзень Незалежнасці — гэта не толькі дата ў календары, але і важны сімвал, які адлюстроўвае, як беларусы ўспрымаюць сваю гісторыю і будучыню. Таму праблема з "множнасцю" дзён Незалежнасці датычная не толькі выбару даты, але і глыбейшых пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці, гістарычнай памяці і палітычнага сэнсу свята.
▶️https://youtu.be/ktTO4JUOJJo?si=aO1LQCH1UIUq5KPw
Repost from De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга «Паспалітае рушэнне шляхты ВКЛ пад Пузавічы ў 1698 г.»
Праца гісторыка Дзмітрыя Віцько прысвечана маладаследаванай старонцы грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696-1702 гг., калі праціўнікі Сапегаў склікалі паспалітае рушэнне супраць арміі ВКЛ.
Супрацьстаянне бакоў пад в. Пузавічы (у 1964-м перайменавана ў Партызанскую) Гарадзенскага павета скончылася падпісаннем пагаднення, якое прывяло да роспуску паловы войска і аслаблення пазіцый Сапегаў.
У кнізе 170 старонак, мяккі пераплёт. Адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем гісторыі Бацькаўшчыны ранняга Новага часу і цікавіцца яе мінулым.
Repost from bellitinfo
📓 Кніга Анэты Прымакі-Онішк пра балючую гісторыю Падляшша выходзіць па-беларуску.
Фонд “Камунікат” выпускае з друку пераклад важнай кнігі для захавання памяці беларусаў Беласточчыны аўтарства Анэты Прымакі-Онішк — “Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша”.
З польскай мовы на беларускую кнігу пераклала Наталля Русецкая.
Падрабязней 👈
Repost from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Хатынь vs Катынь
Калі ў 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь, яму паказалі манументальны помнік Хатыні. У тагачасных паведамленнях прэсы ў ангельскай або нямецкай транскрыпцыі назва Хатынь змяняецца на Khatyn або нават Katyn. А вось, якую нататку апублікавала газета The New York Times 2 ліпеня 1974 года.
Ніксан бачыць Хатынь, савецкі мемарыял, а не Катынскі лес
Партызанскі мэмарыял часоў Другой сусветнай вайны ў Хатыні, да якога ўчора прывезлі прэзідэнта Ніксана, ня варта блытаць з Катынскім лесам, дзе падчас вайны былі забітыя каля 10 тысяч польскіх афіцэраў.
Мемарыял Хатынь, які знаходзіцца ў 35 мілях на паўночны ўсход ад Менска, у глыбіні партызанскага краю, ушаноўвае 150 беларускіх вяскоўцаў, забітых нямецкімі войскамі ў сакавіку 1943 года.
Паводле савецкіх уладаў, сялян сагналі ў хлеў, які падпалілі. Тых, хто імкнуўся вырвацца, забівалі кулямётным агнём.
Палякі, забітыя ў Катыні, каля чыгункі ў 15 мілях на захад ад Смаленска, былі ўзятыя ў палон Чырвонай Арміяй, калі яна ўвайшла ў Польшчу ў верасні 1939 г. Немцы, якія акупавалі Смаленшчыну падчас Другой сусветнай вайны, паведамілі ў 1943 г., што яны выявілі масавыя магілы з тысячамі целаў і яны сцвярджалі, што расейцы забілі палонных у сакавіку, 1940 года.
На відэа Рычард Ніксан у Хатыні. Архіў AP.
