Польскія аповесці
Відкрити в Telegram
У гэтым канале дзялюся з Вамі рознымі цікавінкамі, інфармацыяй і гісторыяй Польшчы, Варшавы ды часам (су)свету. Ад паляка, па-беларуску, для (не толькі) беларусаў! Прыват: @abletr
Показати більше907
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
+230 днів
Архів дописів
+5
Нядаўна мы з'ездзілі ў чароўны Плоцк з групай беларусаў.
Дзень аказаўся найлепшым з магчымых - сонца, цеплыня і адсутнасць ветру - што для горада, які ляжыць на рацэ, вялікі плюс.
Вельмі хутка зразумелі, што паглядзець увесь Плоцк за адзін дзень немагчыма, на самі музеі трэба было б патраціць паўтара дня. А там яшчэ і кафедра, школа, рынак, вуліцы па-за Старым горадам і могілкі.
Нягледзячы на гэта нам вельмі аператыўна ўдалося прайсціся праз Стары горад. На рынку мы пачулі плоцкі гейнал (яго граюць а 12 і 18), механічны паказ пасвячэння князя Баляслава Крывавуснага ў рыцары, наведалі музей дыяцэзіяльны (біскупскі) і адмысловую выставу прысвечаную 500-годдзю далучэння Мазоўша да Польшчы, што праходзіць да снежня (!) у Мазавецкім музеі.
На канец нас чакала незвычайная справа - візіт у марыявітаў. Гэта касцёл, які на пачатку 20-га стагоддзя быў створаны адной манахіняй у Плоцку. У часы сваёй светнасці да яго належала ажно 160 тысяч вернікаў. Святыня ў Плоцку з'яўляецца галоўнай сядзібай руху, а мы змаглі яе наведаць дзякуючы валантэрскай працы мясцовай архівісткі.
Выезд быў насычаны, а група галодная адкрыццяў і новых ведаў. Дзякуй шчыры ўсім, хто прыяднаўся да выезду. Будзем шукаць магчымасці працягнуць нашыя экскурсіі па бліжэйшай і далейшай ваколіцы Варшавы ў будучым!
Падборка фатаграфій была магчымая дзякуючы ўдзельнікам.
ЗАСТАЛОСЯ АДНО МЕСЦА!
Выходныя павінны быць цёплымі і сонечнымі, таму гэта добры момант, каб сказаць як Мар'ян у першым сезоне 1670: "a chuj, spróbuję" і далучыцца да экскурсіі ў Плоцк.
Выязджаем заўтра з Варшавы а 8:45, вяртаемся ў Варшаву каля 20:00. А паміж гэтым нас чакае гісторыя Мазоўша, Плоцка, візіт у двух музеях, наведванне сядзібы найбольш польскай з хрысціянскіх рэлігій, ды шпацыр па былой польскай сталіцы, шляхам 10-ці стагоддзяў.
Кошт: 255 злотых (транспарт, гідаўскае суправаджэнне, квіткі)
Калі хочаце паехаць, напішыце каментар пад гэтым пастом - скантактуюся з вамі.
+2
Калі пабачыў гэтую майку ад ГКС Катавіцы - не было іншага выбару чым замовіць гэты шэдэўр. Абавязкова з персаналізацыяй беларускага годнага нападніка Ільі Шкурына 💪
Майка катавіцкай каманды запоўнена традыцыйным сілезскім арнаментам з выявай ружы з дадаткам шахцёрскара знаку - малатка і кіркі.
+8
Цехануў - колішняя сядзіба мазавецкіх князёў, якая знаходзіцца на поўначы ваяводства. Горад, у які з Варшавы едзем крыху больш за гадзіну, можа пахваліцца замкам захаваным у 70% адсотках з часоў сярэднявечча, прасторным рынкам і некалькімі музеямі!
Цехануў за часоў нямецкай акупацыі стаў цэнтрам правінцыі - як супрацьвага для занадта польскага Плоцка. Такім чынам у Цехануве немцы пабудавалі больш чым знішчылі, што робіць яго ўнікальным горадам ва ўсёй краіне. Прыкладам нямецкай урбаністычны ініцыятывы з'яўляецца раён "Bloki".
Акрамя таго ў Цехануве знойдзем музей мазавецкае шляхты, два гатычныя касцёлы, музей вузкай чыгункі і цэнтр навукі (на вобраз варшаўскага Каперніка).
Усім раю дадаць горад у свой спіс на візіт на адзін дзень - даволі прыемнае месца, а і па дарозе можна наведаць некалькі цікавых гістарычных каштоўнасцей.
+2
🔔Апошні званок❗
🤙 Спадарства, у нас засталося некалькі месцаў на выезд у Плоцк 3 кастрычніка 2026 з Варшавы.
💰 Хацелася б, каб экскурсія была як мага больш даступнай для ўсіх, таму чым нас больш - тым танней. Калі збярэцца яшчэ 5 асоб - кошт павінен затрымацца на 260-270 злотых. Таму, яшчэ раз сардэчна запрашаю.
📜 Што нас чакае?
-візіт і шпацыр па адным з найстарэйшых гарадоў Польшчы і найстарэйшым у рэгіёне. 🏰
-візіт у кафедры, якая з'яўляецца сталіцай дыяцэзіі (рэлігійнай правінцыі) амаль 1000 гадоў! ✝️
-музей дыяцэзіяльны з багатай калекцыяй сакральнага мастацтва з часоў сярэднявечча ды найвялікшац калекцыяй Слуцкіх паясоў у свеце.
-музей Мазавецкі, дзе прама зараз праходзіць часовая выстава прысвечаная 500-годдзю далучэння Мазоўша да Кароны. На выставе паказваюць найвялікшыя скарбы рэгіёну. 🖼️
-гісторыі пра рэлігійныя і сацыяльныя рухі, якія ў Плоцку знаходзілі свой цэнтр у 20-м стагоддзі.
-школа, якая няспынна выконвае навучальныя функцыі з 11 стагоддзя.
-гісторыі польскай нафтаперапрацоўкі - Плоцк сядзіба Orlen. 🏭
Зраблю ўсё магчымае, каб выезд адбыўся, бо сапраўды хачу вам паказаць гэты цікавы горад. Калі зразумею колькі нас і якія магчымасці, можа дадам у план некаторыя кропкі па дарозе (а ім можна бы прысвяціць нават і 2/3 дня).
Запісацца можна вось тут:
https://docs.google.com/forms/d/1dXSJIAnS6u3c6JNBP5sIH8LsFYLiqOz-JTprDBCWnbs/viewform
Пасля таго, як вы запішацеся, дадам вас у групу, у якой на днях буду публікаваць падрабязны план.
Чакаю на вашыя рашэнні да панядзелка (21.09), да 20:00. 😊
Дарэчы, маркетынг у выпадку гэтай *лялькацэпцыі 2026* можа быць вельмі цікавым для назірання.
Вось сёння Лялька, якая ад TVN выпусціла такія рэкламы. 😅
"Калі ведаеш, што твая чарга толькі наперадзе"
Лялька ўжо на Нетфліксе.
Я крыху пабойваюся яе ўключаць, але здаецца зраблю гэта на днях.
6 серый па гадзіну кожная - спадзяюся аўтарам удалося перадаць атмасферу Варшавы Другой паловы 19 стагоддзя і таксама кіно вернае сюжэту кнігі. 🙏
Другая з Ляляк - зробленая тэлебачаннем TVN - у кінатэатрах з 30 верасня.
Хтосьці ўжо пачаў глядзець? Якія меркаванні?
500 гадоў таму, 10 верасня 1526 года, Сейм мазавецкага княства прысягнуў на лаяльнасць польскаму каралю Жыгімонту І і стаў часткай польскай Кароны.
З гэтага моманту пачалася пісаць новая гісторыя рэгіёну, без якога сёння цяжка ўявіць сабе Польшчу.
Мазавецкае княства існавала з 1138 года, пасля рашэння князя Баляслава Крывавуснага аб падзеле Польшчы на "дзяльніцы". Большасць з новапаўсталых краін у канцы 13 ст. аб'яднае кароль Уладзіслаў Лакетак. Адзінымі, якія застануцца незалежнымі будзе Сьлонск і Мазоўша. Першая правінцыя вернецца ў межы Польшчы толькі ў 20 стагоддзі, а другая пратрымаецца яшчэ больш за 200 гадоў.
Так склалася, што ў 1524 і 1526 гадах памруць апошнія мазавецкім князі. Ні ў воднага з іх не будзе нашчадкаў. Гэтым скарыстаецца Кракаў і вырашыць прыцягнуць "апошнія" польскія землі да сябе.
Такім чынам Мазоўша, якое доўга было пэрфыерыяй, мяжой сярэднявечнага хрысціянскага свету, стала важным лагістычным рэгіёнам краіны, якая неўзабаве ператварыцца ў Рэч Паспалітую. Важнасць Мазоўша ў гандлёвым і транспартным плане даценяць палякі і літоўцы, якія ўсё цясней звязваюць дзве краіны. Менавіта таму ў 1596 будзе прынята нелагічна рашэнне перанесці сталіцу з Кракава - метраполіі на 30 тысяч, з універсітэтам, факторыямі, дыпламатычнымі пляцоўкамі.
Новай сталіцай стане Варшава - былая сталіца маленькага княства, у якой пражывае не больш 4-5 тысяч людзей, вакол якой свае драўляныя сядзібы мае бедная, раздробленая мазавецкага шляхта. Разам з пераносам сталіцы, пачне развівацца і былая перыферыя. У залатыя гады Рэчы Паспалітай Варшава расце і цягне за сабой іншыя часткі рэгіёну. Урэшце, рэгіён, які 400 гадоў развіваўся незалежна ад Кракава, пачынае паланізавацца. У выніку патэнцыйны мазавецкі этнас, які мог бы вырасці, знікае.
Сёння Мазоўша разбітае на тры ваяводствы - мазавецкае, падляскае (Ломжа, Замбруў), лодзкае (Ловіч, Рава, Тамашуў). У мазавецкае ваяводства тымчасам уваходзяць землі малапольскія (Радам) ці Падляшша (Седльцы, Сакалоў), што патэнцыйна спрыяе адначасоваму пашырэнню і звужэнню Мазоўша як панятку.
Што б з намі не здарылася ў будучыні, Мазоўша - выдатны прыклад рэгіёну з нізкім патэнцыялам, які выкарыстаў свой момант на 300% - ці то далучаючыся да Кароны, ці то потым развіваючыся вакол варшаўскай метраполіі. Сёння Мазоўша зноў карыстаецца сталічнасцю, але і яно зноў вярнулася да функцыі лагістычнага цэнтру, не толькі Польшчы, але і ўсёй усходня-цэнтральнай Еўропы.
УВАГА!
3 кастрычніка я арганізую выезд з Варшавы ў былую сталіцу Польшчы і Мазоўша - Плоцк. Там сёння адкрылася выстава прысвечаная далучэнню Мазоўша да Кароны! Акрамя таго ў нас будзе магчымасць пабачыць найстарэйшую школу ў Польшчы ды найвялікшую калекцыю слуцкіх паясоў!
Запісы па форме:
https://docs.google.com/forms/d/1dXSJIAnS6u3c6JNBP5sIH8LsFYLiqOz-JTprDBCWnbs/viewform
Дэдлайн: 15.09.2026, 20:00
+4
Адным з першых гарадоў, якія былі амаль поўнасцю знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны быў Гарволін (паміж Варшавай а Люблінам, 60 і 100 кіламетраў ад іх адпаведна).
У днях 8 і 9 верасня 1939 горад стаў цэлем бамбаванняў нямецкага Люфтвафэ, у выніку чаго за менш чым два дня было знішчана 75% забудовы горада.
Да вайны ў Гарволіне пражывала 6 тысяч насельніцтва, з чаго палова - габрэі.
Большасць забудовы была драўляная, таму з дзяцінства я памятаю шмат фатаграфій (таксама сямейных), дзе наскрозь лунаюць самотныя каміны, якія засталіся з гэтых хат.
Пад сняданак вам песня, якую нядаўна адкрыў і якая ўчора вярнулася мне ў галаву і не можа выйсці.
Што спалучае шакшуку і Вядзьмара?
УВАГА! Заразлівае рэчыва! Будзеце спяваць цэлы дзень.
https://youtu.be/DdGJCKzzjaY?is=9RlagHMuw6n0oBM4
Магічным спосабам замяняю гэты канал на старонку ў Фэйсбуку Эвэліны з аддзелу HR з глыбокімі жыццёвымі цытатамі.
Можа кагосьці гэта зматывуе, каб заўтра сустрэцца на вуліцы героя гэтай карцінкі і прайсціся вуліцамі, на якіх вы маглі ніколі не пабываць, хаця яны ў цэнтры!
Увага - гэта не паўтор экскурсіі "Схаваныя цуды Варшавы", максімальна 1-1,5 месца перасекнецца. 🫡
Час: 05.09.2026, 10:30
Месца сустрэчы: Kubusia Puchatka, пры выхадзе з метро (https://maps.app.goo.gl/SMc6yRh5zwcSK3WD7)
Запісы: https://forms.gle/2zPJGs2VrkP3CjYv8
#жнівеньскімарафон 27/27
Канец марафона прыходзіць з добрай навінай!
Паколькі ў Радам не сабралося дастаткова людзей, а я і так хацеў бы вам нешта паказаць - запрашаю на новую экскурсію!
Ужо ў бліжайшую суботу сустрэнемся на вуліцы Kubusia Puchatka, каб разам прайсціся Новым цэнтрам Варшавы. Я пастараюся вам перадаць такія інфармацыі, якія дазволяць вам потым лепш зразумець месцы, у якія, веру, будзеце вельмі часта хадзіць на шпацыр, каву ці абед.
Таму сардэчна запрашаю ўсіх. Як тых, хто ўжо дзясяткі разоў затрымліваўся пры новай Злотай, так і тых, хто планаваў нарэшце туды схадзіць, а неяк не ўдалося!
Гадзіна ранішняя, але гэта таму, што а 13:40 мой калега Юрась вядзе свой шпацыр па Мурануве і хачу дазволіць вам пабываць і ў мяне і ў яго, калі будзе жаданне.
Таму запісваемся і бачымся ўжо праз 4 дні!
Час: 05.09.2026, 10:30
Месца сустрэчы: Kubusia Puchatka, пры выхадзе з метро (https://maps.app.goo.gl/SMc6yRh5zwcSK3WD7)
Запісы: https://forms.gle/2zPJGs2VrkP3CjYv8
ПС. Запісы на выезд у Плоцк усё яшчэ адкрытыя. Заахвочваю, будзе цікава!
#жнівеньскімарафон 26/27
Я неяк не так падлічыў, колькі дзён павінен трываць марафон і атрымалася, што жнівень таксама 1 верасня. Таму і заўтра пабачымся!
А пакуль пра выходныя!
Ёсць такі дзень у годзе (часам два), калі да Варшавы з'язджаецца няведама чаму шмат людзей з польскімі сцягамі і майкамі. Пры чым, гэта не Дзень незалежнасці, бо тады і варшавякі апрануты патрыятычна. Ніхто не разумее ў чым рэч - да моманту, калі ў ваколіцы Нацыянальнага стадыёна не пачуюць гудзенне матацыклаў - гэта знак. Пачаліся Гран пры па жужлю (ён жа спідвэй). Я люблю тлумачыць гэты спорт усім, і сваім вучням беларусам на занятках польскай мовы, і турыстам з усяго свету на экскурсіях і сваім блізкім, палякам.
Мы крыху як амерыканцы - выбіраем сабе спорт, гуляем у яго адны, робім з яго прафесійныя спаборніцтвы і перамагаем - бо акрамя нас ніхто ім і не займаецца. Так было са скокамі на лыжах, з валейболам і ўрэшце з каралём усіх польска-польскіх спортаў - жужлем.
Назва жужэль ідзе ад матэрыялу на якім яны катаюцца. Па-беларуску ён таксама жужаль ці шлак (калі тут геолагі ці хто там у пясках-камнях разумее, прабачце недакладнасці). А катаюцца яны на простых маторах, без тармазоў.
У Польшчы ТРЫ прафесійныя лігі. У адной краіне. У іх ездзіць адна-адзіная каманда з Латвіі - Лакаматыў Даўгаўпілс і адзіная з Нямеччыны - Ландсхут Дэвілс. Астатнія 22 польскія. Акрамя нас - паўпрафесійныя лігі ў Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі і Аўстраліі. Па адной. У астатніх краінах часцей за ўсё адбываюцца турніры.
Вось так - матчы адбываюцца паміж двума камандамі. Падзеленыя на некалькі забегаў - у кожным стартуе па двух гульцоў з кожнай каманды. Пасля чатырох кругоў прызнаюцца балі - 3 за 1 месца, 2 за 2, 1 за 3 і 0 за 4. І так 15 разоў. Перамагае каманда, у якой больш балаў на канец. Проста? Проста.
І чаму я сказаў, што гэта пра выходныя. Бо якраз у мінулую суботу быў адзін з тых дзён, калі ў Варшаву з'язджаюцца заўзятары з усяго свету глядзець на Чэмпіянат свету. Ён як індывідуальны, так і міжнацянальны. У спаборніцтвах у гэтым годзе ўдзельнічалі 4 нацыі - палякі, брытанцы, аўстарлійцы і датчане. Выйгралі госці з іншага кантыненту, а палякі занялі толькі трэцяе месца. Бывае.
А як гэта ўсё выглядае на мапе краіны? Ёсць такія гарады, дзе жужэль важнейшы за футбол. Там хуліганы і фанаты звязаныя з жужлём пануюць на вуліцах. Часам яны сябруюць з маленькімі братамі ад мяча, а часам люта сябе ненавідзяць. Прыклад - Быдгашч, дзе акрамя класічнай нянавісці да Торуня (і камандаў адтуль, незалежна ад спорту), паміж сабой б'юцца не заўзятары двух камандаў з аднаго віда спорта, а фанаты футбольнага Завішы з жужлёвымі фанатамі Палоніі.
У якіх гарадах жужэль нумар 1?
Гэта можа змяняцца, але думаю, што бяспечна сказаць: Зялёна Гура, Гожув, Грудзёндз, Лешна ці Тарнуў.
Чэмпіёнам у гэтым сезоне застаецца Апатар Торунь у якога шанцы на абарону тытулу.
Зараз ідзе фаза плэй-оф ва ўсіх узроўнях чэмпіянату, таму калі вам цікава і калі ў вас абанемент на Canal+, можаце глядзець. Я ў гэтае ўніерсум павольна ўваходжу, таму не выключаю, што ў будучым буду вас зануджаць і жужлём.
У каментарах дашлю вам некалькі відэа, каб паглядзелі ў чым рэч і таксама наколькі прафесійна выглядае рэалізацыя польскай Экстралігі.
+6
#жнівеньскімарафон 25/27
Чарговы цікавы для мяне пост, які атрымаўся дзякуючы падарожжам па мапе, на поўдні краіны. Неяк мне папалася на вочы тэма каланізацыі Малапольшчы і Галіцыі. Ці, як бы сказалі канспіролагі - план замяшчэння палякаў немцамі прыдуманы ў Вене - юсіфінская каланізацыя.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Аўстрыя атрымала вялікія тэрыторыі на паўднёвым усходзе былой польска-літоўскай дзяржавы. Новая правінцыя — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі — была для Вены перыферыйным, слаба вывучаным і, з пункту гледжання ўлады, недастаткова ўпарадкаваным рэгіёнам. Аўстрыйскія ўлады канфіскавалі каралеўскія землі і частку манастырскіх уладанняў, ствараючы так званыя камеральныя маёнткі - землі пад непасрэдным кантролем дзяржавы. Менавіта яны сталі адным з галоўных абшараў будучай асадніцкай акцыі.
Першыя спробы прыцягнуць новых пасяленцаў пачаліся яшчэ пры Марыі Тэрэзіі, але мелі хутчэй гарадскі характар: гаворка ішла перадусім пра купцоў, рамеснікаў і спецыялістаў. Толькі Іосіф II надаў гэтай справе значна большы размах. 17 верасня 1781 года ён выдаў каланізацыйны патэнт, які адкрываў Галіцыю таксама для сельскагаспадарчага асадніцтва. А праз два месяцы, 10 лістапада 1781 года, наступны патэнт палегчыў перасяленне пратэстантам, дазваляючы ім — пры дастатковай колькасці сем’яў — ствараць уласныя абшчыны, школы, мець пастараў і настаўнікаў.
План меў пераважны мэты асветніцка-бюракратычныя. Імператар хацеў не толькі павялічыць колькасць насельніцтва і асвоіць пустыя або слаба выкарыстаныя землі. Ідэя палягала таксама ў стварэнні ўзорных вёсак — Musterdorf: упарадкаваных, рацыянальна спланаваных, лепш арганізаваных і здольных уплываць на наваколле новымі метадамі гаспадаравання. Нямецкія сяляне павінны былі паказваць мясцовым, як больш эфектыўна апрацоўваць зямлю, выкарыстоўваць угнаенні, вырошчваць бульбу, канюшыну, хмель ці рапс. Улады бачылі ў каланістах таксама будучых чыноўнікаў, настаўнікаў і лаяльных падданых манархіі.
Пасяленцы прыязджалі галоўным чынам з паўднёвых і заходніх нямецкіх зямель: Пфальца, Насаў, Латарынгіі, Трыра, Вюртэмберга ці Гесэна - тады гэта былі яшчэ незалежныя дзяржавы. Яны атрымлівалі заахвочванні, якія з перспектывы тагачаснага селяніна былі сапраўды значнымі: зямлю, матэрыяльную дапамогу, вызваленне ад падаткаў, вызваленне ад вайсковай службы і магчымасць перадаваць гаспадаркі ў спадчыну (мы ўсё яшчэ гаворым пра часы паншчыны). Калоніі стараліся групаваць паводле веравызнання, а калі паселішча налічвала прынамсі 20 сем’яў, яно магло атрымаць статус самастойнай гміны.
Маштаб гэтай акцыі быў значны, хоць яна і не змяніла этнічнага аблічча Галіцыі. Паводле ацэнак, у межах іосіфінскай каланізацыі прыбыло каля 15–16 тысяч пасяленцаў, а новыя калоніі закладаліся на дзясятках раздзеленых фальваркаў. Найбольш новых вёсак з’яўлялася ад 1783 года, пераважна ва Усходняй Галіцыі, але сляды іосіфінскай каланізацыі можна знайсці таксама ў сённяшняй Малапольшчы і на Падкарпацці.
Спадчына іосіфінскай каланізацыі сёння не заўсёды відавочная. Частка былых калоній знікла як асобныя адзінкі, частка была ўключаная ў суседнія вёскі, а многія нашчадкі нямецкіх каланістаў пакінулі Галіцыю падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе (цікава чаму). Засталіся, аднак, назвы, планіроўка вёсак, евангеліцкія могілкі, сляды школ і збораў.
#жнівеньскімарафон 24/27
У пачатках ютуба завірусілася відэа з чатырохгадовым хлопчыкам, які грае на перкусіі як майстар. Хлопец з'яўляецца палякам, а яго гру паглядзела ўжо амаль 5 мільёнаў людзей у Ютубе і дадатковыя мільёны ў тэлебачання з усяго свету. Гэта былі часы, калі рэчы з інтэрнэту становіліся папулярнымі праз тэлевізію, а не наадварот, як сёння.
Хлопца завуць Ігар Фалецкі і яму ўжо 24 гады, а віруснае відэа стала пачаткам кар'еры аднаго з найбольш паспяховых перкусістаў у Польшчы. Ён супрацоўнічае між іншым з Радзімірам Дэмбскім, кампазітарам і дырыжорам, якога галоўны ход - рабіць сімфанічную музыку сучаснай ці сучасную музыку сімфанічнай. Але пра гэта можа іншым разам...
Ігар Фалецкі таксама заснаваў свой праект піша музыку на розныя інструменты, тэксты і грае сам - перадусім на перкусіі, але і на іншых інструментах.
Карацей, зноў выйшла пра музыку, але я пра Ігара (ужо не хлапца) прачытаў нядаўна і ў захапленні.
Таму дзялюся відэа, пасля якога ўсе пра яго пачулі ўпершыню:
https://youtu.be/JP7NvDN0wuo?is=oiFojKSbPAaqccZm
І раю пашукаць і іншых рэчаў, якія яму ўдалося зрабіць і запісаць. 🫡
#жнівеньскімарафон 23/27
Некаторыя з вас маглі заўважыць, што ў Польшчы даволі моцна развітая сцэна кабарэ. У Беларусі гэта магло б называцца сатырай ці камедыяй, у нас менавіта слова kabaret абазначае ўсялякія камедыйныя выступы ў тэлебачанні і на сцэнах тэатру.
У эпоху стэндапаў пражылі некалькі лепшых і некалькіх горшых гуртоў, скіраваных на розныя густы. Ёсць аднак адзін чалавек, якога я памятаю з пачатку 2000-х з тэлебачання, які выступаў заўсёды на кожнай Ночы кабарэ (а такія адбываліся ледзь не кожны месяц) з песнямі. Яго завуць Артур Андрус. Тады мяне гэта нудзіла, бо музыку я мог паслухаць у інтэрнэце і то нейкую кайфовую, а не балады для старых дзядоў. Так я тады думаў, чакаючы чарговага выступу нейкай групы, якой жарту будаваліся вакол фізіялогіі і прымітыўнага каментавання палітыкі.
Вось некалькі гадоў таму я стаў старым дзедам, якога не разумеў будучы дзіцём і пачаў слухаць Артура Андруса. Ёсць у яго абсалютны шэдэўры, якія высмейваюць ці то розныя падзеі, трэнды ці жанры. Ёсць і песні, якія з'яўляюцца сапраўднымі скарбамі ў гульні з мовай. Таму на сёння маленькая падборка:
Cyniczne Córy Zurychu - пачынаць варта тут. Адразу адчуеце прыемны настрой турэцкай папсы:
https://youtu.be/7JVCnsDSBpE?is=iDnqsyg6nlqPVLB9
Nazywali go marynarz - нібыта звычайная марацкая шанта, але... пра лыжніка:
https://youtu.be/UiAvNcMDEw4?is=XWDbbBcAbirrJ2R9
Piłem w Spale, spałem w Pile - падарожжа па Польшчы, грамадстве і мове:
https://youtu.be/cHPnAnU3kzc?is=_-2A9915rGzOaSUj
Ballada o Baronie, Niedźwiedziu i czarnej Helenie - пародыя на варшаўскія балады, з ужываннем варшаўскай гаворкі:
https://youtu.be/AievoYSmLdc?is=uikuwKA3ILacwH8A
Królowa nadbałtyckich raf - вакацыйная любоўная песня з прыгожымі моўнымі рысамі:
https://youtu.be/7_FEeB9bidg?is=i9bj4MH4Ec4uvrn7
Вось такая падборка на выходныя! Добрага адпачынку!
+7
#жнівеньскімарафон 22/27
Выглядае на тое, што нядаўна ўсходнія суседзі распачалі чарговую аперацыю па стварэнні канфлікту паміж суседзямі ў Еўропе.
Пасля таго, як інтэрнэт залівае хваля антыўкраінскіх профіляў, каментаў і іншага дзярма, на спакойным еўрапейскім небе пачалі лунаць зоркі чэска-польскіх разборак.
Некалькі дзён таму ў прымежным рэгіёне Заользе (або Заольша) пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра польскія падрыхтоўкі, каб яно захапіць. Нейкія мясцовыя актывісты пачалі арганізаваць мітынгі ў падтрымку чэскасці свайго рэгіёну і гэта прайшло абсалютна без аніякіх знакаў.
Адказ на гэты магчымы канфлікт вельмі хутка далі карыстальнікі сацсетак, а нават палітыкі і дзяржаўныя органы. Падборку гэтых сведчанняў пра добрасуседства я вам дасылаю тут.
У чым справа Заользя?
Насамрэч яго прызналі Польшчы пасля першай сусветнай вайны, але ў сувязі з тым, што Польшча вяла вайну супраць бальшавікоў, Чэхаславаччына пакінула свае войскі і адміністрацыю на гэтай тэрыторыі і так ён застаўся пад пражскім кантролем да 1938.
У 1938 прайшла адна з найважнейшых картак у польскай гісторыя - пасля мюнхенскац дамовы, якая насамрэч заканчвала існаванне Чэхаславацкай дзяржавы, Польшча вырашыла заняць спрэчную тэрыторыю і ўсталяваць там польскую адміністрацыю. Пакіравалі там менш за год, да нямецкага ўварвання ў верасні 1939 года. Пасля вайны рэгіён аддалі Чэхаславакіі.
Вось гэты эпізод, насамрэч невырашаны да сёння, застаецца магчымай кропкай сутыкнення палякаў і чэхаў. Пакуль што выглядае на тое, што той хто хацеў на нова раскрыць канфлікт - прайграў. Што будзе далей?
Я і ў 2022 годзе, у лютым-сакавіку думаў, што расія гібрыдную вайну прайграла. Памыляўся. Спадзяюся, што тут час сыграе на карысць сяброўства між нашымі дзяржавамі. Усё ж такі, мы ў ЕЗ і НАТА, гадамі жывём побач і разборкі па прычыне некалькіх квадратных кіламетраў, на якія можна ўехаць і так, без пашпартнага кантролю, у любую хвіліну, непатрэбныя. Спадзяюся браўністы не падхопіць ідэю і не будуць прасоўваць заользянскую тэму сваімі ботамі. Надзея памірае апошняй.
