Польскія аповесці
رفتن به کانال در Telegram
У гэтым канале дзялюся з Вамі рознымі цікавінкамі, інфармацыяй і гісторыяй Польшчы, Варшавы ды часам (су)свету. Ад паляка, па-беларуску, для (не толькі) беларусаў! Прыват: @abletr
نمایش بیشتر915
مشترکین
+124 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+730 روز
آرشیو پست ها
+5
Канцэрт цудоўны. Калі хто хоча, ён ідзе ўжывую на TVP1. Польская народная музыка з усіх рэгіёнаў Польшчы ў сучаснай аранжыроўцы, у выкананні выдатнейшых польскіх музыкаў.
Спасылка на трансляцыю:
https://vod.tvp.pl/live,1/tvp-1,399697
+5
Добры дзень!
Усіх са святам Незалежнасці Польшчы!
Дзякуй усім цікавым нашай краіны, яе гісторыі і культуры, якія тут са мной на канале!
Пішу таксама для таго, каб паказаць, што Свята Незалежнасці гэта супольнае святкаванне ў радасці і пашане для нашай традыцыі. Сёння ў Варшаве праходзіць шмат падзеяў - да 20 на Варшаўскім універсітэце танечны фестываль, канцэрты аркестраў, а 16 у палацы каля Касцёла св. Ганны канцэрт патрыятычных песняў, а з самай раніцы па 21 праходзіць буйны фестываль на Цытадэлі, у музеі гісторыі Польшчы. А 17:15 там адбудзецца вялікі канцэрт з артыстамі з усёй Польшчы.
Сёння варта не заставацца дома, а ісці ў адно з тых месцаў, дзе людзі святкуюць тое, што жывуць у вольнай і незалежнай краіне.
Жыве Польшча!
Repost from MOST
Пагутарылі з экзаменатарам, які прымае дзяржаўны экзамен па польскай мове, пра тое, на чым кандыдаты губляюць балы і чаму часам не здаюць тыя, хто сапраўды добра ведае мову.
«Першая думка — найлепшая».
https://mostmedia.io/2026/11/05/pra-njuansy-dzjarzhaunaga-ekzamenu-pa-polskaj-move/
З Беларусі — па спасылцы.
Так як і абяцаў - вось вам падбор кандыдатаў на моладзевае слова года ў Польшчы. Было цікава даведацца шмат новага таксама для сябе.
aura — харызма, стыль і здольнасць ствараць станоўчае ўражанне на іншых, якія разглядаюцца як запас балаў, што можна набіраць або губляць; aura farming (фармленне/збіранне аўры) — мэтанакіраванае стварэнне або ўзмацненне гэтага эфекту праз эфектныя жэсты, паводзіны і вобразы. Выраз aura farming таксама бывае іранічным каментаром да празмернага імкнення выклікаць захапленне.
bro — абазначэнне прыяцеля або сябра, а таксама зварот да такой асобы; адпаведнік слоў „stary”, „ziomek”, „kumpel”.
brokuł — мужчынская прычоска з коратка падстрыжанымі бакамі і пышнымі кучаравымі або хвалістымі валасамі зверху, якая нагадвае суквецце брокалі; часцей слова выкарыстоўваецца як абазначэнне падлетка з такой прычоскай. З гэтым абазначэннем чалавека часам звязваюць стэрэатып падлетка, які карыстаецца электрасамакатам, носіць брэндавае адзенне, тапкі з высокімі шкарпэткамі і ходзіць у трэнажорную залу. Brokuły заўсёды трэнуюць у групах і часцей за ўсё робяць практыкаванні толькі на верхнія партыі цела.
kukiriniarz — абазначэнне карыстальніка электрасамакатаў, асабліва маркі KuKirin. У насмешлівым або крытычным ужыванні адносіцца да маладога карыстальніка, якому прыпісваюць заліхвацкую язду, схільнасць красавацца перад іншымі і ствараць небяспеку для іншых удзельнікаў руху.
larp / larpować — выдаванне сябе за таго, кім чалавек не з’яўляецца, стварэнне вобраза знаўцы або спецыяліста ў галіне, у якой не маеш адпаведных ведаў або кампетэнцый; Абазначэнне адсылае да англійскай абрэвіятуры LARP (live action role-playing), якая азначае ролевую гульню, удзельнікі якой увасабляюць выдуманых персанажаў.
son — жартаўлівая або іранічная рэакцыя на нешта абсурднае, няёмкае або нечаканае, якая выражае недавер, весялосць, збянтэжанасць або расчараванне. Паходзіць ад англійскага son ‘сын’. У мемах можа выступаць як самастойная рэакцыя. Сустракаецца таксама ў напісанні SON і ў спалучэнні з эмодзі, асабліва з выявамі заплаканага твару, завялай ружы і разбітага сэрца, якія ў залежнасці ад кантэксту падкрэсліваюць весялосць, іронію, збянтэжанасць або расчараванне.
peak — выдатны, найвышэйшай якасці, найлепшы ў сваёй катэгорыі. Паходзіць ад англійскага peak ‘szczyt, najwyższy poziom’. Выраз być w peaku азначае ‘być w szczytowej formie’. Слова можа таксама адносіцца да з’яў, якія ацэньваюцца негатыўна, напрыклад peak głupoty ‘szczyt głupoty’.
płakał — насмешлівы каментар пра чалавека, якога засаромілі, перамаглі або пазбавілі ўпэўненасці ў сабе. Цытата з выказвання Дароты Вэльман у падкасце Imponderabilia, якая стала мемам. Журналістка расказвала пра сустрэчу з інтэрнэт-хейтарам, які, паводле яе аповеду, падчас асабістай сустрэчы плакаў і прасіў прабачэння за абразлівыя допісы.
slop — кантэнт, асабліва лічбавы, які ацэньваецца як безвартасны, часта ствараецца масава, асабліва з дапамогай генератыўнага штучнага інтэлекту (у такім выпадку: AI slop); у шырэйшым значэнні — шаблонныя, малаамбіцыйныя прадукты культуры, напрыклад гульні, фільмы або кнігі, разлічаныя на лёгкае спажыванне.
spływka — формула, якой выправаджваюць суразмоўцу, патрабуючы сысці або скончыць размову; адпаведнік „spływaj”, „spadaj”.
tuff — прывабны, модны, эфектны, варты прызнання. Слэнгавы варыянт англійскага tough ‘twardy, mocny’. Адносіцца найперш да адзення, аксесуараў і вобразаў, але таксама да людзей, музыкі і іншых рэчаў, якія робяць уражанне. Часам ужываецца іранічна. У польскім ужытку сустракаецца, сярод іншага, вымаўленне „tuf”.
unc — абазначэнне чалавека, звычайна мужчыны, якога ўспрымаюць як старэйшага, старамоднага або недасведчанага ў актуальных трэндах. Паходзіць ад англійскага unc, скарочанай формы слова uncle ‘wujek’. Абазначэнне не мае дакладнай узроставай мяжы — з пункту гледжання падлеткаў яно можа адносіцца таксама да маладога дарослага чалавека, напрыклад да таго, каму за трыццаць. У гэтым ужыванні яно блізкае да слоў „wapniak” і „boomer”. Выраз unc behavior азначае паводзіны, якія асацыююцца са старэйшым пакаленнем.
Сёння апублікавалі словы, якія будуць змагацца за вядомы тытул "моладзевага слова года".
Пытанне да вас: колькі з гэтых словаў вы ведаеце/чулі?
У мяне нават добра - 7 напэўна ведаю, некаторых дадумваюся. Старэнне ідзе павольней чым думаў. 🤙
Я потым апублікую дэфініцыі гэтых словаў, каб і вы зноў займелі па 16.
+5
Нядаўна мы з'ездзілі ў чароўны Плоцк з групай беларусаў.
Дзень аказаўся найлепшым з магчымых - сонца, цеплыня і адсутнасць ветру - што для горада, які ляжыць на рацэ, вялікі плюс.
Вельмі хутка зразумелі, што паглядзець увесь Плоцк за адзін дзень немагчыма, на самі музеі трэба было б патраціць паўтара дня. А там яшчэ і кафедра, школа, рынак, вуліцы па-за Старым горадам і могілкі.
Нягледзячы на гэта нам вельмі аператыўна ўдалося прайсціся праз Стары горад. На рынку мы пачулі плоцкі гейнал (яго граюць а 12 і 18), механічны паказ пасвячэння князя Баляслава Крывавуснага ў рыцары, наведалі музей дыяцэзіяльны (біскупскі) і адмысловую выставу прысвечаную 500-годдзю далучэння Мазоўша да Польшчы, што праходзіць да снежня (!) у Мазавецкім музеі.
На канец нас чакала незвычайная справа - візіт у марыявітаў. Гэта касцёл, які на пачатку 20-га стагоддзя быў створаны адной манахіняй у Плоцку. У часы сваёй светнасці да яго належала ажно 160 тысяч вернікаў. Святыня ў Плоцку з'яўляецца галоўнай сядзібай руху, а мы змаглі яе наведаць дзякуючы валантэрскай працы мясцовай архівісткі.
Выезд быў насычаны, а група галодная адкрыццяў і новых ведаў. Дзякуй шчыры ўсім, хто прыяднаўся да выезду. Будзем шукаць магчымасці працягнуць нашыя экскурсіі па бліжэйшай і далейшай ваколіцы Варшавы ў будучым!
Падборка фатаграфій была магчымая дзякуючы ўдзельнікам.
ЗАСТАЛОСЯ АДНО МЕСЦА!
Выходныя павінны быць цёплымі і сонечнымі, таму гэта добры момант, каб сказаць як Мар'ян у першым сезоне 1670: "a chuj, spróbuję" і далучыцца да экскурсіі ў Плоцк.
Выязджаем заўтра з Варшавы а 8:45, вяртаемся ў Варшаву каля 20:00. А паміж гэтым нас чакае гісторыя Мазоўша, Плоцка, візіт у двух музеях, наведванне сядзібы найбольш польскай з хрысціянскіх рэлігій, ды шпацыр па былой польскай сталіцы, шляхам 10-ці стагоддзяў.
Кошт: 255 злотых (транспарт, гідаўскае суправаджэнне, квіткі)
Калі хочаце паехаць, напішыце каментар пад гэтым пастом - скантактуюся з вамі.
+2
Калі пабачыў гэтую майку ад ГКС Катавіцы - не было іншага выбару чым замовіць гэты шэдэўр. Абавязкова з персаналізацыяй беларускага годнага нападніка Ільі Шкурына 💪
Майка катавіцкай каманды запоўнена традыцыйным сілезскім арнаментам з выявай ружы з дадаткам шахцёрскара знаку - малатка і кіркі.
+8
Цехануў - колішняя сядзіба мазавецкіх князёў, якая знаходзіцца на поўначы ваяводства. Горад, у які з Варшавы едзем крыху больш за гадзіну, можа пахваліцца замкам захаваным у 70% адсотках з часоў сярэднявечча, прасторным рынкам і некалькімі музеямі!
Цехануў за часоў нямецкай акупацыі стаў цэнтрам правінцыі - як супрацьвага для занадта польскага Плоцка. Такім чынам у Цехануве немцы пабудавалі больш чым знішчылі, што робіць яго ўнікальным горадам ва ўсёй краіне. Прыкладам нямецкай урбаністычны ініцыятывы з'яўляецца раён "Bloki".
Акрамя таго ў Цехануве знойдзем музей мазавецкае шляхты, два гатычныя касцёлы, музей вузкай чыгункі і цэнтр навукі (на вобраз варшаўскага Каперніка).
Усім раю дадаць горад у свой спіс на візіт на адзін дзень - даволі прыемнае месца, а і па дарозе можна наведаць некалькі цікавых гістарычных каштоўнасцей.
+2
🔔Апошні званок❗
🤙 Спадарства, у нас засталося некалькі месцаў на выезд у Плоцк 3 кастрычніка 2026 з Варшавы.
💰 Хацелася б, каб экскурсія была як мага больш даступнай для ўсіх, таму чым нас больш - тым танней. Калі збярэцца яшчэ 5 асоб - кошт павінен затрымацца на 260-270 злотых. Таму, яшчэ раз сардэчна запрашаю.
📜 Што нас чакае?
-візіт і шпацыр па адным з найстарэйшых гарадоў Польшчы і найстарэйшым у рэгіёне. 🏰
-візіт у кафедры, якая з'яўляецца сталіцай дыяцэзіі (рэлігійнай правінцыі) амаль 1000 гадоў! ✝️
-музей дыяцэзіяльны з багатай калекцыяй сакральнага мастацтва з часоў сярэднявечча ды найвялікшац калекцыяй Слуцкіх паясоў у свеце.
-музей Мазавецкі, дзе прама зараз праходзіць часовая выстава прысвечаная 500-годдзю далучэння Мазоўша да Кароны. На выставе паказваюць найвялікшыя скарбы рэгіёну. 🖼️
-гісторыі пра рэлігійныя і сацыяльныя рухі, якія ў Плоцку знаходзілі свой цэнтр у 20-м стагоддзі.
-школа, якая няспынна выконвае навучальныя функцыі з 11 стагоддзя.
-гісторыі польскай нафтаперапрацоўкі - Плоцк сядзіба Orlen. 🏭
Зраблю ўсё магчымае, каб выезд адбыўся, бо сапраўды хачу вам паказаць гэты цікавы горад. Калі зразумею колькі нас і якія магчымасці, можа дадам у план некаторыя кропкі па дарозе (а ім можна бы прысвяціць нават і 2/3 дня).
Запісацца можна вось тут:
https://docs.google.com/forms/d/1dXSJIAnS6u3c6JNBP5sIH8LsFYLiqOz-JTprDBCWnbs/viewform
Пасля таго, як вы запішацеся, дадам вас у групу, у якой на днях буду публікаваць падрабязны план.
Чакаю на вашыя рашэнні да панядзелка (21.09), да 20:00. 😊
Дарэчы, маркетынг у выпадку гэтай *лялькацэпцыі 2026* можа быць вельмі цікавым для назірання.
Вось сёння Лялька, якая ад TVN выпусціла такія рэкламы. 😅
"Калі ведаеш, што твая чарга толькі наперадзе"
Лялька ўжо на Нетфліксе.
Я крыху пабойваюся яе ўключаць, але здаецца зраблю гэта на днях.
6 серый па гадзіну кожная - спадзяюся аўтарам удалося перадаць атмасферу Варшавы Другой паловы 19 стагоддзя і таксама кіно вернае сюжэту кнігі. 🙏
Другая з Ляляк - зробленая тэлебачаннем TVN - у кінатэатрах з 30 верасня.
Хтосьці ўжо пачаў глядзець? Якія меркаванні?
500 гадоў таму, 10 верасня 1526 года, Сейм мазавецкага княства прысягнуў на лаяльнасць польскаму каралю Жыгімонту І і стаў часткай польскай Кароны.
З гэтага моманту пачалася пісаць новая гісторыя рэгіёну, без якога сёння цяжка ўявіць сабе Польшчу.
Мазавецкае княства існавала з 1138 года, пасля рашэння князя Баляслава Крывавуснага аб падзеле Польшчы на "дзяльніцы". Большасць з новапаўсталых краін у канцы 13 ст. аб'яднае кароль Уладзіслаў Лакетак. Адзінымі, якія застануцца незалежнымі будзе Сьлонск і Мазоўша. Першая правінцыя вернецца ў межы Польшчы толькі ў 20 стагоддзі, а другая пратрымаецца яшчэ больш за 200 гадоў.
Так склалася, што ў 1524 і 1526 гадах памруць апошнія мазавецкім князі. Ні ў воднага з іх не будзе нашчадкаў. Гэтым скарыстаецца Кракаў і вырашыць прыцягнуць "апошнія" польскія землі да сябе.
Такім чынам Мазоўша, якое доўга было пэрфыерыяй, мяжой сярэднявечнага хрысціянскага свету, стала важным лагістычным рэгіёнам краіны, якая неўзабаве ператварыцца ў Рэч Паспалітую. Важнасць Мазоўша ў гандлёвым і транспартным плане даценяць палякі і літоўцы, якія ўсё цясней звязваюць дзве краіны. Менавіта таму ў 1596 будзе прынята нелагічна рашэнне перанесці сталіцу з Кракава - метраполіі на 30 тысяч, з універсітэтам, факторыямі, дыпламатычнымі пляцоўкамі.
Новай сталіцай стане Варшава - былая сталіца маленькага княства, у якой пражывае не больш 4-5 тысяч людзей, вакол якой свае драўляныя сядзібы мае бедная, раздробленая мазавецкага шляхта. Разам з пераносам сталіцы, пачне развівацца і былая перыферыя. У залатыя гады Рэчы Паспалітай Варшава расце і цягне за сабой іншыя часткі рэгіёну. Урэшце, рэгіён, які 400 гадоў развіваўся незалежна ад Кракава, пачынае паланізавацца. У выніку патэнцыйны мазавецкі этнас, які мог бы вырасці, знікае.
Сёння Мазоўша разбітае на тры ваяводствы - мазавецкае, падляскае (Ломжа, Замбруў), лодзкае (Ловіч, Рава, Тамашуў). У мазавецкае ваяводства тымчасам уваходзяць землі малапольскія (Радам) ці Падляшша (Седльцы, Сакалоў), што патэнцыйна спрыяе адначасоваму пашырэнню і звужэнню Мазоўша як панятку.
Што б з намі не здарылася ў будучыні, Мазоўша - выдатны прыклад рэгіёну з нізкім патэнцыялам, які выкарыстаў свой момант на 300% - ці то далучаючыся да Кароны, ці то потым развіваючыся вакол варшаўскай метраполіі. Сёння Мазоўша зноў карыстаецца сталічнасцю, але і яно зноў вярнулася да функцыі лагістычнага цэнтру, не толькі Польшчы, але і ўсёй усходня-цэнтральнай Еўропы.
УВАГА!
3 кастрычніка я арганізую выезд з Варшавы ў былую сталіцу Польшчы і Мазоўша - Плоцк. Там сёння адкрылася выстава прысвечаная далучэнню Мазоўша да Кароны! Акрамя таго ў нас будзе магчымасць пабачыць найстарэйшую школу ў Польшчы ды найвялікшую калекцыю слуцкіх паясоў!
Запісы па форме:
https://docs.google.com/forms/d/1dXSJIAnS6u3c6JNBP5sIH8LsFYLiqOz-JTprDBCWnbs/viewform
Дэдлайн: 15.09.2026, 20:00
+4
Адным з першых гарадоў, якія былі амаль поўнасцю знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны быў Гарволін (паміж Варшавай а Люблінам, 60 і 100 кіламетраў ад іх адпаведна).
У днях 8 і 9 верасня 1939 горад стаў цэлем бамбаванняў нямецкага Люфтвафэ, у выніку чаго за менш чым два дня было знішчана 75% забудовы горада.
Да вайны ў Гарволіне пражывала 6 тысяч насельніцтва, з чаго палова - габрэі.
Большасць забудовы была драўляная, таму з дзяцінства я памятаю шмат фатаграфій (таксама сямейных), дзе наскрозь лунаюць самотныя каміны, якія засталіся з гэтых хат.
Пад сняданак вам песня, якую нядаўна адкрыў і якая ўчора вярнулася мне ў галаву і не можа выйсці.
Што спалучае шакшуку і Вядзьмара?
УВАГА! Заразлівае рэчыва! Будзеце спяваць цэлы дзень.
https://youtu.be/DdGJCKzzjaY?is=9RlagHMuw6n0oBM4
